суббота, 21 мая 2016 г.

Марыя-Магда Садамчанка. Эпіскап Якуцкі і Ленскі пэтэвешнік Раман. Койданава. "Кальвіна". 2016.


                                            У Гародні пройдзе штогадовы хрэсны ход
                                            у дзень памяці ўсіх Беларускіх Сьвятых
    У бягучым 2014 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня усталяваньня агульнага дня шанаваньня ўсіх беларускіх сьвятых, якія ў розныя стагодзьдзі у розных мясьцінах нашай Радзімы зьдзяйсьнялі свой хрысьціянскі подзьвіг.
    3 красавіка 1984 года па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта (Вахрамеева) рашэньнем Сьвяшчэннага Сыноду было вырашана ўнесьці у царкоўны каляндар штогодні дзень сьвяткаваньня Сабору ўсіх Беларускіх Сьвятых. У гонар гэтай гадавіны 29 чэрвеня 2014 году адбудзецца штогадовы Хрэсны ход у Гародні.
    Пачатак хрэснага ходу а 8.45 ад трох храмаў: Сьвята-Барыса-Глебскага, Сьвята-Пакроўскага Сабору, ад Сьвята-Марфінскай царквы. Тры плыні хрэснага ходу сустрэнуцца каля Драматычнага тэатру і пойдуць далей да Сабору ўсіх Беларускіх Сьвятых.
    Сьвяточная Божая Літургія у Саборы ўсіх Беларускіх Сьвятых пачнецца а 10 гадзіны. Узначаляць літургію чатыры архірэі: архіяпіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Іакаў, эпіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, эпіскап Якуцкі і Ленскі Раман.
    Пасьля Літургіі ўсім прысутным будзе прапанаваная трапэза, а таксама адбудзецца сустрэча праваслаўнай моладзі Гродзенскай эпархіі.


                                                                     Дата публікацыі:
                                                                    16.11.2014 - 23:23
                                       Эпіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію
                                        ў Сьвята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве
    16 лістапада 2014 года, па благаславеньню архiэпіскап Гродзенскага i Ваўкавыскага Арцемія, эпіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў літургію ў Сьвята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве. Пасьля заканчэньня службы настаяцель храма протаіерэй Аляксандар Балёньнікаў сардэчна падзякаваў Уладыку Раману за малітвы за калажанаў і ўсю Царкву. “Я ўпэўнены, што Беларусь з усімі яе людзьмі, з той дабрынёй, уласьцівай беларусам застанецца любоўю ў Вашым сэрцы”, – адзначыў айцец Аляксандар і падараваў на памяць архіпастыру Якуціі Каложскі абраз Божае Маці. Размова эпіскапа Якуцкага і Ленскага Рамана з вернікамі і духавенствам працягнулася за гарбатай ў трапезнай залі Каложскага прыходзкага комплексу, дзе архіпастыр распавёў пра жыцьцё праваслаўных ў Якуціі і адказаў на шматлікія пытаньні.
    Пасьля літургіі эпіскап Раман зьвярнуўся да прыхаджан са словам:
                                                 https://youtu.be/Ql7pr8JNNfo
    Эпіскап Якуцкі і Ленскі Раман наведаў Гродзенскую эпархію па благаславеньню архіепіскапа Арцемія. За два дні свайго знаходжаньня на гарадзенскай зямлі Яго Правялебнасьці наведаў храм-крэпасьць у гонар Міхала Арханёла вёскі Сынкавічы, храм у гонар Сьвятой Тройцы гарадзкога пасёлка Зэльва і царквы горада Гародні, а таксама пагутарыў са сьвятарамі і парафіянамі эпархіі.
    /http://kalozha.by/be/kalozha/
    572-episkop-yakutskij-i-lenskij-roman-vozglavil-liturgiyu-v-kolozhskom-khrame-2/











                                                                          ДАВЕДКА



    Аляксей Аляксандравіч Лукін  - нар. 11 кастрычніка 1968 г. у м. Прахалодны Кабардзіна-Балкарскай АССР РСФСР (СССР), у праваслаўнай сям’і.
     Па заканчэньні васьмі клясаў вучыўся ў ГПТВе, якое скончыў у 1987 годзе, але па спэцыяльнасьці працаваць не схацеў і падаўся ў боскія служкі і ў ліпені 1987 г. быў прыняты ў іпадыяканскі склад архібіскупа Стаўрапольскага Антонія (Заўгародняга).
    У сьнежні 1987 г. быў пакліканы на тэрміновую вайсковую службу ў СА, па заканчэньні якой у сьнежні 1989 г. быў прыняты ў 1 кляс Стаўрапольскай епархіяльнай вучэльні імя сьвяціцеля Ігната Бранчанінава. У 1990 г. быў пераведзены ў другі кляс рэарганізаванай Стаўрапольскай духоўнай сэмінарыі. Ад 1990 г. нёс паслухмянства іпадыякана мітрапаліта Стаўрапольскага і Бакінскага Гедыёна (Дакукіна).
     20 сакавіка 1992 г., навучаючыся на трэцім курсе, у храме Стаўрапольскай духоўнай сэмінарыі быў пастрыжаны ў манаства з імем Раман у гонар вялебнага Рамана Сладкапеўца. Пострыг зьдзейсьніў архімандрыт Яўген (Рэшэтнікаў), які стаў ягоным духоўным бацькам.
    7 красавіка 1992 г. у Андрэеўскім саборы горада Стаўрапаля мітрапалітам Стаўрапольскім і Бакінскім Гедыёнам быў пасьвечаны ў сан іерадыякана, а 9 жніўня 1992 г. у Крыжаўзьвіжанскім храме Кіславодзку ў сан іераманаха.
    На працягу апошняга года вучобы нёс паслухмянствы добрапрыстойнага сэмінарскага храма і выконваў абавязкі загадчыка канцылярыяй сэмінарыі.
    Па заканчэньні сэмінарыі быў прызначаны на пасаду плябана храма сьвяціцеля Ігната Стаўрапольскага, выканаўцай абавязкаў інспэктара, а таксама выкладчыка літургікі і маральнага багаслоўя Стаўрапольскай Сэмінарыі.
    Ад 18 кастрычніка 1993 г. адказны сакратар, а з 14 траўня 1994 г. галоўны рэдактар газэты “Православное слово”.
    У 1995 г., за адданае служэньне Царкве Божай да дня Сьвятога Вялікадня Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Алексіем II узнагароджаны нагрудным крыжам.
    У 1995 г. паступіў на вочнае аддзяленьне Маскоўскай Духоўнай Акадэміі, якую скончыў у 1999 г. са ступеньню кандыдата багаслоўя, абараніўшы дысэртацыю на тэму: “Аскетычныя гледжаньні архібіскупа Хвядора (Пазьдзееўскага)”.
    Пасьля вяртаньня ў Стаўрапаль, нёс паслушэнства інспэктара духоўнай сэмінарыі. Ад 1999 г. прарэктар Стаўрапольскай духоўнай сэмінарыі.
    У 2000 годзе паводле ўказу Найсьвятога Патрыярха Маскоўскага і ўсёй Русі Алексія II, да дню Сьвятога Вялікадня прамаваны ў сан ігумена.
    У 2004 г. скончыў псыхалягічны факультэт Інстытута Дружбы народаў Каўказа ў Стаўрапалі. Ад 2005 г. плябан катэдральнага сабора сьвятога апостала Андрэя Першазваннага. Неаднаразова зьдзяйсьняў пастырскія паездкі ў Чачэнскую Рэспубліку і Рэспубліку Інгушэцію.
    7 красавіка 2006 г. за Боскай літургіяй у Стаўрапольскім Андрэеўскім саборы біскупам Стаўрапольскім і Ўладзікаўказкім Феафанам (Ашуркавым) прамаваны ў сан архімандрыта.
    6 кастрычніка 2008 г., у сувязі з прашэньнем эпіскапа Феафана, пастановай Сьвятога Сыноду Рускай Праваслаўнай Царквы яму была вызначана быць біскупам Міхайлаўскім, вікарыем Стаўрапольскай эпархіі.
    25 сьнежня 2009 г. пастановай Сьвятога Сыноду, па выніках узгадненьня з каталікосам-патрыярхам усёй Грузіі Іліей II, як клірык Маскоўскай эпархіі накіраваны ў Тбілісі для пастырскага служэньня сярод рускамоўных вернікаў з даручэньнем у неабходных выпадках таксама прадстаўляць пазыцыю Рускай Праваслаўнай Царквы. Ад 4 студзеня 2010 г. па блаславеньні прадстаяцеля Грузінскай Царквы прыступіў да служэньня ў Тбіліскім храме Апостала Іяана Багаслова.
    30 траўня 2011 гады пастановай Сьвятога Сыноду Рускай Праваслаўнай Царквы вызначана быць біскупам Якуцкім і Ленскім. 17 чэрвеня 2011 г. ў дамавой царкве патрыяршай рэзыдэнцыі ў Чыстым завулку ў Маскве адбылося названьне архімандрыта Рамана ў эпіскапа Якуцкага і Ленскага. 19 чэрвеня 2011 г. ў храме Хрыста Выратавальніка быў пасьвечаны ў сан эпіскапа Якуцкага і Ленскага.
    Ад 1 кастрычніка 2011 г. ён ужо чалец Грамадзкай палаты Рэспублікі Саха (Якуція). 25 лістапада 2012 г., у памяць аб сьвяткаваньні 380-годзьдзя ўваходжаньня Якуціі ў склад Расіі і служэньня па гэтым выпадку Боскай літургіі ў Храме Хрыста Выратавальніка горада Масквы, узнагароджаны Найсьвятым Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам памятнай панагіяй.
    13 траўня 2013 абраны ганаровым прафэсарам Інстытута дружбы народаў Каўказа. 20 траўня 2014 г. абраны чальцом Грамадзкай палаты Рэспублікі Саха (Якуція) другога скліканьня. 23 кастрычніка 2014 г. Сьвятым сынодам Рускай Праваслаўнай Царквы абраны чальцом камісіі Міжсаборнай прысутнасьці па пытаньнях арганізацыі Царкоўнай місіі. Эпіскап Якуцкі і Ленскі Раман заклікаў якуцян да спакойнага і мірнага дыялёгу ў пытаньні ўсталёўкі ў Якуцку бюсту Ёсіпу Сталіну.
    1 лютага 2016 г. прамаваны ў сан архіэпіскапа Якуцкага і Ленскага.
    Мае ўзнагароды:
    2002 - ордэн сьвяціцеля Інакенція мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага III ступені (Руская Праваслаўная Царква);
    2005 - мэдаль “10 гадоў Інстытуту дружбы народаў Каўказа”;
    2008 - мэдаль “За заслугі перад Стаўрапольскім краем”;
    2008 - мэдаль “Патрыёт Расіі”;
    2012 - юбілейны мэдаль “У памяць 200-годзьдзя перамогі ў Айчыннай вайне 1812 гады” (Руская Праваслаўная Царква);
    2012 - юбілейны знак “380 гадоў Якуція з Расіяй”;
    2012 - мэдаль Усурыйскага вайсковага казацкага таварыства “Мікалай Мураўёў-Амурскі”;
    2012 - юбілейны знак “380-годзьдзе заснаваньне горада Якуцка”;
    2013 - мэдаль “Каложскага Крыжу” III ступені (Беларускі экзархат);
    2013 - ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені (Беларускі экзархат);
    2013 - ордэн сьвятога вернага князя Кіеўскага Яраслава Мудрага (Украінская Праваслаўная Царква);
    2013 - ордэн сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны III ступені (Польская Праваслаўная Царква);
    2013 - грамата Сынода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў памяць сьвяткаваньня 1025-годзьдзя Вадохрышча Русі;
    2013 - юбілейны знак “370 гадоў Сярэднекалымску”;
    2013 - ганаровы знак “За ўнёсак у разьвіцьцё Вілюйскага ўлусу”;
    2013 - юбілейны знак Упраўленьня ФСКН Расіі па РС(Я);
    2013 - падзяка Прэзыдэнта Рэспублікі Саха (Якутыя);
    2014 - Патрыяршы знак “700-годзьдзе вялебнага Сергія Раданежскага”;
    2015 - Юбілейны медаль “У памяць 1000-годзьдзя сьмерці роўнаапостальнага вялікага князя Ўладзімера”.
    2015 - срэбны мэдаль ФСВП “За ўнёсак у разьвіцьцё крымінальна-выканаўчай сыстэмы ў Расіі”;
    2015 - ганаровы знак Рэспублікі Саха “За ўмацаваньне міру і дружбы народаў”.
    Марыя-Магда Садамчанка,
    Койданава