воскресенье, 29 мая 2016 г.

Ізраэль Шакал-Бакінскі. Супрацоўнік ЧК Сяргейка Пузіцкі. Койданава. "Кальвіна". 2016.


    Сяргей Васільевіч Пузіцкі - нар. у 1895 г. ў губэрнскім месьце Ломжа [У 1940-1941 гг. ды ў 1944 г. — цэнтар Ломжынскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР.] Царства (Каралеўства) Польскага /Прывісьлінскі край/ Расейскай імпэрыі, ў сям’і настаўніка.
    Андрэй Прохаравіч ды Матруна Васільеўна Пузіцкія паходзілі з сялянаў з пад места Белая Смаленскай губэрні Расійскай Імперыі.
    Ягоны сын Васіль Андрэевіч вучыўся ў мужчынскай гімназіі м. Смаленска. Затым жыў у Маскве, дзе служыў інспэктарамі 2-й Маскоўскай мужчынскай гімназіі (на Разгуляе).


                                        Яўгенія Ільінічна і Васіль Андрэевіч Пузіцкія











    Як мяркуюць нашчадкі, пасьля аднаго з выданьняў “Айчыннай гісторыі” Васіль Пузіцкі  даслаў асобнік на найвысокае імя цэсарэвіча Аляксея, не паставіўшы пра гэта ў вядомасьць тагачаснага міністра асьветы Каса, чым выклікаў ягонае незадавальненьне і быў праведаная, з фармальным падвышэньнем, дырэктарам гімназіі ў губэрнскае места Ломжа Прывіслінскага краю, затым дырэктарам гімназіі ў Серпухаў і, нарэшце, у Ягор’еўск Маскоўскай губэрні, дзе яго засьпеў пераварот 1917 году.

    Сяргейка пачынаў вучыцца ў 2-й маскоўскай гімназіі, дзе служыў бацька, але ў сувязі з яго звальненьнем за крытычныя выказваньні ў адрас Мікалая II, працягваў вучыцца ў Ягор’еўску.
    Ў 1912 г. пасьля заканчэньня гімназіі Пузіцкі паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. З пачаткам 1-й сусьветнай вайны быў пакліканы ў войска і накіраваны ў Аляксандраўскую ваенную вучэльню, па заканчэньні якой быў прызначаны прапаршчыкам дывізіёна цяжкай артылерыі ў Ізмайлаве.
    У 1917 г. Сяргей перайшоў на бок Рэвалюцыі і быў абраны чальцом салдацкага камітэта дывізіі. У сакавіку 1918 г. накіраваны ў штаб Маскоўскай ваеннай акругі на пасаду загадчыка артылерыйскай часткай, а ў лістападзе таго ж году прызначаны сьледчым рэвалюцыйнага трыбунала. У гэтай пасадзе ён неаднаразова выяжджаў на Ўсходні і Паўднёва-Заходні франты для інспэктаваньня ваенных трыбуналаў.
    У 1919 г. Пузіцкі нарэшце скончвае юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, а ў траўні 1920 г. пастановай Савету працы і абароны, як кіраўнік сьледчым аддзелам Рэўтрыбунала, залічаецца таксама ў склад УЧК супрацоўнікам рэзэрву Адміністрацыйнага аддзелу.
    У 1921-1922 гг. Пузіцкі начальнік 16-го асобага аддзяленьня Асобага аддзела УЧК, а з 1923 г. - памагаты начальніка Контрвыведніцкага аддзелу АДПУ. Браў удзел у арышце ангельскага выведніка Сіднэя Рэйлі, затрыманьні і арышту кіраўніка антысавецкай арганізацыі “Зьвяз абароны Радзімы і Волі” Барыса Савінкава ў рамках апэрацыі “Сындыкат - 2”, выкраданьні генэрала Аляксандра Куцепава падчас апэрацыі “Трэст”.
    У пачатку 20-х гадоў пабраўся шлюбам з балерынай  Ларысай Хведараўнай Серада.

    У студзені 1928 г. УЦВК накіраваў у Якуцкую АССР адмысловую Камісію, каб высьветліць чыньнікі белагвардзейскіх паўстаньняў і выпрацаваць меры ў мэтах поўнага заспакаеньня насельніцтва ЯАССР. Камісію ўзначаліў нам. прад. УЦІК Ян Полуян. У яе склад былі ўключаны ад ЦК УКП(б) Н. А. Асаткин-Уладзімерскі і начальнік Асобага аддзелу АДПУ С. В. Пузіцкі з 7 апэратыўнымі супрацоўнікамі. Камісія паставіла ў віну ўладам ЯАССР “зацяжку своечасовай ліквідацыі руху”, якая праводзілася з-за пошукаў магчымасьцяў мірнай ліквідацыі яго. У рэзалюцыі Пленума абкаму і Вобл. КК, які адбыўся 27 сакавіка 1928 г., было указана, што адной з чыньнікаў, якія прывялі да ўзброенага выступу супраць Савецкай улады, зьяўляецца няправільная лінія “Абкама ў нацыянальным пытаньні, што аб'ектыўна прыводзіла да арыентацыі на верхавінныя пласты буржуазнай нацыянальнай інтэлігенцыі… Усё гэта прывяло да частковага адрыву партыі ад бядняцка-серадняцкіх масаў”. Пленум пастанавіў зьняць з пасады сакратара Абкама І. Барахава. М. Амосава, С. Васільева вызвалілі ад займаных пасад, і адправілі ў распараджэньне ЦК УКП(б), які накіраваў іх на вучобу ў Камуністычную Акадэмію і Інстытут Чырвонай прафэсуры. Ім было забаронена вяртацца ў ЯАССР на працягу 10 гадоў.
    У 1930 г. Пузіцкі быў падвышаны ў пасадзе да намесьніка начальніка Асобага аддзела АДПУ. Ад лютага 1930 г. быў прызначаны начальнікам апэратыўнай групы АДПУ па кіраўніцтву апэрацыяй па масавым высяленьні сялянства і вынятку контррэвалюцыйнага актыву. У 1931 г. Пузіцкага прызначаюць намесьнікам Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ ў Паўночна-Каўказскім краі. Ад 17 лістапада 1931 г. па 10 ліпеня 1934 г. памагаты начальніка Замежнага аддзелу АДПУ СССР з, затым памагаты начальніка Замежнага ГУДБ НКУС СССР з 10 ліпеня 1934 г. па 14 ліпеня 1935 г., пасьля чаго становіцца намесьнікам начальніка Дзьмітраўскага ППЛ НКУС - начальнікам 3-го аддзела Дзьмітраўлягу з 14 ліпеня 1935 г. па 28 красавіка 1937 г. Загадам НКУС ад 28 красавіка 1937 адкамандзіраваны ў распараджэньне Л. Г. Міронава на Далёкі Ўсход. Працаваў на будаўніцтве канала Масква-Волга.
    9 траўня 1937 г. Пузіцкі, разам з жонкай, быў арыштаваны па абвінавачваньні ў далучэньні да трацкісцка-зіноўеўскага блёку і ўдзеле ў змове, аб чым на сьледзтве прызнаўся. Камісіяй НКУС СССР і Пракуратурай СССР асуджаны да ВМП і расстраляны 20 чэрвеня 1937 г. у Маскве.
    Вызначэньнем ВКВС СССР ад 2 чэрвеня 1956 рэабілітаваны пасьмяротна ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства.
    Меў узнагароды: Знак “Ганаровы супрацоўнік УЧК-ДПУ (V)” № 122 ад 1924; Знак "Ганаровы супрацоўнік УЧК-ДПУ (XV)” ад 20 сьнежня 1932; Ордэн Чырвонага Сьцяга ад 5 верасьня 1924; Ордэн Чырвонага Сьцяга ад 1934; Залатая зброя з надпісам “С. В. Пузіцкаму. За бязьлітасную барацьбу з контррэвалюцыяй. Ф. Э. Дзяржынскі”.
    Літаратура:
    Пузицкий С. В. // Петров Н. В., Скоркин К. В. Кто руководил НКВД, 1934-1941. Справочник. Москва. 1999.
    Ізраэль  Шакал-Бакінскі,
    Койданава