суббота, 21 мая 2016 г.

Юра Хіль-Парнішчаў. Круізны ляйнэр "Міхась Сьвятлоў" на рацэ Лена. Койданава. "Кальвіна". 2016.

                             КАТАРЖНАЯ ПРАЦА БЕЛАРУСА НА КРУІЗНЫМ ЛЯЙНЭРЫ
                                                   www.belaruspartisan.org/life/250755/
                                                                    9 сьнежня. 2013 г.
                                                    her_asim 12:21, аўторак, 10.12.2013
    Устаўляю і я свае 5 капеек. На сьвітанку свайго далёкага юнацтва  наняўся афіцыянтам у рэстаран на круізны цеплаход ў Якуцію.  Ліхія 90-я. Цеплаход будавалі аўстрыйцы. Каталі турыстаў і з Эўропы, ангельцы, немцы, палякі. Ліхія 90-я. На выходных хадзілі на Ленскія слупы. Каталі мясцовую публіку. Дык вось, калі прыяжджалі турысты з Эўропы - для нас гэта быў адпачынак і дадатковы заробак (чаявыя). Калі каталіся мясцовыя, асабліва карпаратывы - кашмар на вуліцы (рацэ) Вязаў (Лене). Сутачныя банкеты. П’яное хамаватае і нахабнае быдла. Спалі па гадзіны тры ў суткі. Накрыць банкет на сьняданак, абед, вячэру, а потым начныя гуляньні. Ногі апухалі, праўду кажу. Але самая жудасьць, гэта калі мясцовыя бандзюкі каталіся. Цеплаход ператвараўся тады ў “Лятучага Галяндца”. Выміраў цалкам. Экіпаж хаваўся ў цьвіндэку. Без асаблівай патрэбы ніхто не выходзіў. Усе сядзелі па каютах. Вось так зарабляюцца грошы. Нават у дрэнным можна ўбачыць добрае. Хлопец сьвет паглядзеў.

                                                                       ДАВЕДКА

    “Міхась Сьвятлоў” - трохпалубны рачны пасажырскі цеплаход праекта Q-065 (тып “Сяргей Ясенін”). Названы ў гонар рускага паэта і грамадзкага дзеяча Міхася Аркадзьевіча Сьвятлова (Шейнкмана). Хросная маці судна - Крысціне Враніцкі, жонка экс-канцлера Аўстрыі. Судна было пабудавана ў горадзе Корнайбург (Аўстрыя) на суднабудаўнічым прадпрыемстве Österreichische Schiffswerften AG (ÖSWAG) у 1985 г. і першапачаткова дастаўленае ў Об-Іртыскае параходзтва (Цюмень), дзе было прынятае ў эксплуатацыю ў красавіку 1986 г.
    У 1988 г. цеплаход перагналі на раку Лену ў распараджэньне Ленскага параходзтва ў п. Жатай. У 1998 году параходзтва было змушанае прадаць цеплаход уплывовай прыўладнай кампаніі АЛРОСА. 9 ліпеня 2013 г. ўласьнікам судна становіцца мадэрнізаванае ўсечанае параходзтва ААТ “ЛОРП”, у якасьці суднаўладальніка выступае напаўзладзянятае ТАА “Ленатурфлёт”. Цеплаход зьдзяйсьняе круізы па рацэ Лена па маршрутах Якуцк – Ленскія слупы, Якуцк - Ленскія шчокі, Якуцк і Якуцк – Ціксі ды выконвае карпаратывы звышзаможных суграмадзянаў.
    Юра Хіль-Парнішчаў,
    Койданава