вторник, 16 августа 2016 г.

Лёдзя Твань. "Юнона и Авось". Койданава, "Кальвіна". 2016.



          Рок-опэра “Юнона и Авось” адбылася ў Мінску 20 ды 21 траўня 2016 года




                                      Прэм’ера спэктаклю адбылася 6 сьнежня 2002 года




    Сапраўды дзіўная гісторыя графа Мікалая Пятровіча Разанава, пакладзеная ў аснову сюжэту рок-опэры “Юнона и Авось”, - гісторыя, якая трагічна абарвалася на паўдарозе…
     Апантаны марай пра ажыцьцяўленьне кругасьветнага плаваньня з мэтай адкрыцьця марскога шляху для зручнага паведамленьня з новымі рускімі валадарствамі, граф Разанаў падае адно прашэньне за другім з просьбай дазволіць яму падарожжа да берагоў Каліфорніі, “каб Расія і Амэрыка маглі квітнець у спакойным і карысным яднаньні”.
    Адмовы зламалі яго волю. У бязьмернай нудзе і роспачы моліцца Разанов Богамаці. На вяршыні свайго экстатычнага стану Разанаў чуе незямны голас, які бласлаўляе яго. Усьлед за гэтым, як рэха Чароўнага зьзяньня, ажыцьцяўляецца яго мара наяве  - ён атрымлівае дазвол на падарожжа, больш таго, найвысока на яго ўскладаецца важная дзяржаўная місія.
    Пасля найцяжкага шляху праз Ціхі акіян Разаноў уступае ў кантакт з губэрнатарам Сан-Францыска Хасэ Дарыё Аргуэльё і знаёміцца з яго дачкой Канчытай. На балі жаніх Канчыты Фэдэрыка сьпявае санэт пра сумны лёс двух закаханых, а Разанаву бачыцца ў Канчыце рэальнае ўвасабленьне яго незямнога ідэалу. Ён ужо не ў стане зладзіцца з пачуцьцём, якое папяліць яго. Таемна пракраўшыся ў пакой да Канчыты, ён моліць яе пра каханьне… І зноў чуецца сумны, ціхі незямны голас. У душы Канчыты ў гэты момант зараджаецца зваротнае пачуцьцё, і яна адказвае Разанову ўзаемнасьцю.
    Але шчасьлівая фартуна з гэтага моманту адварочваецца ад Разанава. Жаніх Канчыты выклікае яго на двубой. Справы Расійска-Амэрыканскай кампаніі ідуць дрэнна. Скандал, выкліканы ўчынкамі Разанава, прымушае рускіх тэрмінова пакінуць Сан-Францыска.
    Зьдзейсьніўшы таемныя змовіны з Канчытай, Разанаў пускаецца ў зваротны сумны шлях. У Сыбіры ён захворвае гарачкай і памірае пад Краснаярскам. А Канчыта застаецца вернай свайму каханьню ўсё астатняе жыцьцё. Прачакаўшы Разанава трыццаць пяць гадоў - з шаснаццаці да пяцідзесяці дзьвюх, яна пастрыгаецца ў манашкі і ў кельлі дамініканскага манастыра Сан-Францыска скончвае свае дні жыцьця...


    Мікалай Пятровіч Разанаў (Резанов) нарадзіўся 28 сакавіка (8 красавіка) 1764 г. у Санкт-Пецярбургу. Паходзіў з небагатага роду дваранаў Смаленскай губэрні. Служыў паручнікам лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палка, пазьней займаў пасаду обэр-сакратара грамадзянскага дэпартамэнта і упраўляючага галоўнага праўленьня Расійска-Амэрыканскай кампаніі. Меў тытул Камэргера Двара Ягонай Імпэратарскай Вялікасьці. У 1806 г. распачаў падарожжа на караблях “Юнона” ды “Авось” у Каліфорнію, дзе садзейнічаў наладжваньню гандлёвых сувязяў паміж Расійска-Амэрыканскай кампаніяй і іспанскімі асаднікамі. Разанаў пасябраваў з сям’ёй кашталяна крэпасьці Прэзыдыё Сан-Францыска ды здолеў зачараваць дачку кашталяна выдатную Кансэпсію дэ Аргуэльё (Канчыту). Паміж імі ўспыхнула каханьне, адбыліся заручыны. Вясельле не прадвызначалі, бо дасягнута была дамова: жаніх вернецца ў Пецярбург і папытае хадайніцтвы свайго Імпэратара на свой шлюб з Канчытай перад папежам рымскім. Мікалай Пятровіч абяцаў Канчыце і яе бацькам, што на гэта цалкам хопіць два гады, пасьля чаго ён вернецца і яны здабудуць сямейнае шчасьце. Граф Разанаў пакінуў Амэрыку ў ліпені 1806 г. З Новаархангельску, галоўнага горада Рускай Амэрыкі, ягоны шлях пралёг праз Ахоцк у Якуцк па “вельмі цяжкім шляху верхавою яздою”, дзе яго засьпелі маразы і сьнягі, ён застудзіўся і ў Якуцку лячыўся дзесяць дзён. 1-го сакавіка 1807 г. М. П. Разаноў сканаў у Краснаярску ва ўзросьце 42 гадоў.
               Александр Смоленский-Крафт
                                     Рождённым на земле Смоленской посвящается
                                             Богата России земля на таланты,
                                             Смоленщина даже в тройне потому,
                                             Что родиной стала таких бриллиантов,
                                             Известных по миру всему...

                                             Вы слушали часто «Юнону с Авосем»,
                                             Я вам расскажу без обмана,
                                             На нашей земле между прочем
                                             Родился тот самый Резанов...
    Літаратура:
    Брылон В.  Правальная прэм'ера? // Народная воля. Мінск. 14 снежня 2002.
    Берасьцень С.  Яшчэ раз пра… // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 10 студзеня 2003.
    Гудзей-Каштальян В.  Ставім рок-оперу? // Літаратура і Мастацтва, Мінск. 1 жніўня 2003.
    Лёдзя Твань,
    Койданава