понедельник, 29 августа 2016 г.

Трапэзунда Нардзьвік. Марак Барыс Вількіцкі. Койданава. "Кальвіна". 2016.



    Барыс Андрэевіч Вількіцкі (Вилькицкий, Вилькитский) – нар. 22 сакавіка (3 красавіка) 1885 г. у Пулкава Санкт-Пецярбурскай губэрні Расейкай імпэрыі, сям’і Андрэя Іпалітавіча Вількіцкага.






   Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі – нар. 1 (13) чэрвеня 1858 г. ў губэрнскім месьце Саратаў (па іншых зьвестках у Докшыцах Барысаўскага павету Менскай губэрні) Расійскай імпэрыі, ў сям’і патомнага двараніна Мінскай губэрні Расійскай імпэрыі Іпаліта Іванавіча Вількіцкага.
    У 1875 г. пачаў службу на Балтыйскім флёце юнкерам. У 1877 г., пасьля здачы экзамэнаў спэцыяльным юнкерскім клясе Марскога корпуса, ён быў залічаны ў гардэмарыны. У верасьні 1878 г. атрымоўвае свой першы афіцэрскі чын - мічман. У 1880 г. па першаму разраду скончыў Мікалаеўскую марскую акадэмію ў Санкт-Пецярбурзе і тры гады стажыраваўся па практычнай астраноміі ў Пулкаўскай абсэрваторыі. У 1882-1885 гг. мічманам і лейтэнантам ён быў начальнікам гідраграфічнай экспэдыцыі, якая абсьледавала Анескае возера, ад 1887 г. на працягу 20 гадоў займаўся арктычнымі гідраграфічнымі дасьледаваньнямі на Новай Зямлі, у Пячорскім моры, Обскай губе і Енісейскім заліве Карскага мора. Вилькицкий першым у рускім сектары Арктыкі стаў праводзіць працы па вызначэньні паскарэньня сілы цяжару. За гэтыя дасьледаваньні ў 1887 году ён быў узнагароджаны малым залатым мэдалём Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага Таварыства, а ў 1891 г. мэдалём графа Ф. П. Літке. У 1898-1901 гг. у чыне палкоўніка быў начальнікам гідраграфічнай экспэдыцыі Паўночнага Ледавітага акіяна, якая дасьледавала паўднёвыя часткі Барэнцава і Карскага мораў на ўчастку ад вусьця Пячоры да Енісейскай затокі, уключаючы пратоку Югорскі Шар.

    Параза ў руска-японскай вайне 1904-1905 гг. за кантроль над Маньчжурыяй (Жоўтарасіяй) і Карэяй, якая скончылася паразай Расійскай імпэрыі, прымусіла расійскі урад паглядзець на шлях на Далёкі Ўсход праз Ледавіты акіян. Была створана камісія па распрацоўцы праекта засваеньня Паўночнага марскога шляху, якую ўзначаліў Андрэй Вількіцкі.
    У 1907 году ў чыне генэрал-маёра Андрэй Вількіцкі быў прызначаны начальнікам Галоўнага гідраграфічнага ўпраўленьня і займаў гэту пасаду да канца жыцьця. У 1908 г. Вількіцкі падтрымаў намер Міністэрства прамысловасьці ды гандлю правесьці аглядальную экспэдыцыю ўдоўж ўзьбярэжжа Ледавітага акіяну паміж вусьцем ракі Лена ды Берынгавай пратокай, якая адбылася ў 1909 г. і правяла маршрутную здымку ўзьбярэжжа.
    У 1909 г. у Санкт-Пецярбургу па ініцыятыве Андрэя Вількіцкага былі пабудаваныя ледакольныя параплавы “Таймыр” ды “Вайгач”.

                                                                            “Вайгач”

                                                                                 “Таймыр”
    У кастрычніку 1909 г. судны пад камандай Івана Сяргеевіча Сяргеева рушылі з Кранштату і праз Суэцкі канал у ліпені 1910 г. прыйшлі ва Ўладзівасток.
    31 жніўня 1910 г. вырашана было заснаваць Гідраграфічную экспэдыцыю для дасьледаваньня паўночнага Ледавітага акіяна ад Берынгава праліва да вусьцяў ракі Лены.
     Месяц ішлі падрыхтоўкі. Аднак плаваньне доўжылася нядоўга. Выпадковая сур’ёзная паломка на “Таймыра” ўжо ў самых берагоў Чукоткі, вымусіла павярнуць зваротна.
   У 1911 г. параплавы зноў выйшлі ў арктычнае плаваньне. “Таймыр” падышоў да вусьця ракі Калымы, а “Вайгач” крэйсіраваў у раёне выспы Ўрангеля.
    У выніку гэтых дасьледаваньняў ужо ў 1911 г. быў зьдзейсьнены першы рэйс на камэрцыйным судне з Уладзівастока да вусьця ракі Калымы.
    У найцяжкіх умовах суда ўсё ж прабіліся да Новасібірскіх выспаў. Але ў мыса Чалюскіна судны спыніла суцэльная паласа магутнага лёду. На зваротным шляху ва Ўладзівасток, наколькі дазваляў час, абсьледавалі Новасібірскія выспы.
    У 1913 г. Андрэй Вількіцкі быў залічаны ў Корпус гідрографаў са званьнем гідрографа-геадэзіста, выраблены ў поўныя генэралы Корпусу гідрографаў і звольнены ў адстаўку па хваробе. 26 лютага (11 сакавіка) 1913 г. Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі памёр у Санкт-Пецярбургу і пахаваны на Смаленскам праваслаўных могілках разам з малодшым сынам Юрыем.

                            На заднім пляне магіла кадэта 1 роты марскога кадэцкага корпуса
                                                    Юрыя Андрэевіча Вількіцкага
                                           (23 верасьня 1888 – 29 студзеня 1905).
    Заслугі Андрэя Вількіцкага адзначаны ордэнамі Сьвятога Станіслава 1, 2 і 3 ступеняў, Сьвятога Ўладзімера 3 і 4 ступеняў, Сьвятой Ганны 3 ступені, французскім ордэнам Ганаровага Легіёна камандорскага крыжа.
   Імем Андрэя Вількіцкага названыя:

    Ракападобнае палярных мораў Gammarus wilkitzkii, назву якому надаў у 1897 г. А. А. Бялыніцкі Біруля.
    Выспа ў паўночна-заходняй частцы архіпэляга Нордэншельда. Названая ў 1901 г. Рускай Палярнай Экспэдыцыяй, на якой ад 1954 года існуе Палярная станцыя




    Выспа ў архіпэлягу Дэ-Лёнга ва Ўсходне-Сыбірскім моры. Адкрытая 20 жніўня 1913 г. гідраграфічнай экспэдыцыяй Паўночнага Ледавітага Акіяна і названы 10 (23) студзеня 1914 г. загадам марскога міністра як “Выспа Гэнэрала Вілікіцкага” што зрабілася пазьней проста Выспай Вількіцкага і адміністрацыйна ўваходзіць ў склад Рэспублікі Саха (Якуція).

                                              Выспа Вількіцкага ў архіпэлягу Дэ-Лёнга
    Выспа на паўночным захадзе Енісейскай затокі. Адкрытая ў 1874 г. І. Вігінсам на параплаве “Дыяна”. Названы пастановай Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага Таварыства ад 17 лютага 1896 г.
    Мыс, заліў, гара і ляднік на заходнім узьбярэжжы паўночнай выспы Новай Зямлі. Мыс назваў у 1913 г. Г. Я. Сядоў, заліў і ляднік В. А. Русанаў у 1910 г.
    Мыс у затоцы Чэкіна на ўсходнім узьбярэжжы паўночнай выспы Новай Зямлі. Названы мастаком А. А. Барысавым у 1901 г.

              Барыс (1885 г. н.), Вера (1894 г. н.), Ліда (1887 г. н.), Георгій (1888 г. н.) Вількіцкія,
                                  ад жонкі Веры Панцеляймонаўны, у дзявоцтве Захаравай
    Творы:
    Способ профессора Вейера построения главных точек при производстве морской съемки. СПб. 1886. 6 с.«Из № 12 «Морск. сборн.» 1886 г.».
    Наблюдения над качаниями поворотных маятников Репсольда произведенные на Новой Земле и в Архангельске А. Вилькицким, флота лейтенантом в 1887 г, СПб. 1890. 45 с. (Записки Императорского Русского географического общества по общей географии. Материалы для изучения распределения силы тяжести в России; Т. 24, № 1, изд. под ред. д. чл. И. И. Стебницкого. Материалы для изучения распределения силы тяжести в России.)
    Наблюдения над .качаниями поворотных маятников Репсольда произведенные в Орле, Липецке в Саратове А. Вилькицким, флота лейтенантом в 1889 г. СПб. 1891. 84 с. (Записки Имп. Рус. геогр. о-ва по общ. географии Т. 24, № 2, изд. под ред. д. чл. И. И. Стебницкого. Материалы для изучения распределения силы тяжести в России.)
    Отзыв д. чл. И.Р.Г.О. А. И. Вилькицкого о трудах д. чл. В. Е. Фуса. СПб. 1894. 5 с. «Перепеч. по распоряжению Имп. Рус. геогр. о-ва, из Отчета О-ва за 1893 г.».
    Предварительный отчет о работах Гидрографической экспедиции в 1894 г. в реке Енисее и Ледовитом океане А. И. Вилькицкого. (Чит. в соединенном заседании отд-ний географии математической и географии физической 31-го янв. 1895 г.). СПб. 1895. 17 с. «Перепеч., по распоряжению Имп. Рус. геогр. о-ва из 31 т «Известий» О-ва». С. 136-152.
    О работах гидрографической экспедиции в 1895 году в реках Енисее, Оби и Ледовитом океане. Доклад А. И. Вилькицкого. (Чит. в общ собрании И.Р.Г.О 17 февр. 1896 г.). СПб. 1896. 12 с. «Перепеч. по распоряжению Имп. Русского геогр. о-ва, из 32 Т. «Известий» О-ва».
    Определение по телеграфу разности долгот Енисейска и Красноярска, произведенное в 1895 году подполковником А. Вилькицким и лейтенантом К. Ивановым. СПб. 1897. 58 с. «Отд. отт. из «Записок по гидрографии», вьш. XVIII. 1897. С. 92-148.».
    Описание лота-предостерегателя Джемса. СПб. 1899. 12 с.
    Метеорологические и гидрологические наблюдения, произведенные... под начальством полк. Вилькицкого на транспорте «Пахтусов» в Северном ледовитом океане. Петроград. 1900-1915.
    Наблюдения над качаниями поворотных маятников Репсольда произведенные в Кишиневе и Александровске А. Вилькицким. в 1892 г. СПб. 1903. 50 с. (Записки Императорского Русского географического общества по общей географии. Материалы для изучения распределения силы тяжести в России; Т. 30, № 3, изд. под ред. д. чл. О.Э. Штубендорфа и Ю.М. Шокальского. Материалы для изучения распределения силы тяжести в России.)
    Наблюдения лад качаниями поворотных маятников Репсольда произведенные в г. Енисейске, селен. Гольчихе, на о-ве Диксона, в г. Тобольске, г. Березове, с. Обдорске и в Югорском шаре полковником А. Вилькицким в 1894 и 1896 г. СПб. 1903. 84 с. (аписки Императорского Русского географического общества по общей географии. Материалы для изучения распределения силы тяжести в России; Т. 30, № 4, изд. под ред. д. чл. О.Э. Штубендорфа и Ю.М. Шокальского. Материалы для изучения распределения силы тяжести в России.)
    Описание лота-предостерегателя Джемса. СПб. 1904. 12 с.
    Атлас реки Енисея от г. Енисейска до Енисейского залива. Сост. Гидрограф. эксп. под начальством подполк. Вилькицкого. СПб. 1910.
    Северный морской путь. СПб. 1912. 40 с. (Труды О-ва изучения Сибири и улучшение ее быта. Вып. 3.).
    Северный морской путь. СПб. 1912. 40 с. «Прил. к 35 вып. Записок по гидрографии».



    Напачатку 1913 г. камандзірам ледакольнага параплава “Таймыр” і памагатым начальніка гідраграфічнай экспэдыцыі Паўночнага Ледавітага акіяна І. Сяргеева быў прызначаны капітан 2-го рангу Барыс Вількіцкі.

    1 верасьня 1897 г. Барыс Вількіцкі быў прыняты ў Марскі кадэцкі корпус. У службе з 1901 г. У 1901 г атрымаў Памятны знак “200-гадовы юбілей Марскога Кадэцкага корпусу”. 6 траўня 1903 г. атрымаў чын мічмана і быў залічаны ў 20 флёцкі экіпаж ды атрымаў прызначэньне на браняносец "Цэсарэвіч" Удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904-1905 гг.


                                           Барыс Вількіцкі на субмарыне “Порт-Артурец”
                                                                  Порт-Артур. 1905.
     18 лістапада 1905 г. у бою за сопку Высокую Барыс быў паранены куляй у грудзі навылёт. Знаходзіўся ў понскім палоне
За ўдзел у руска-японскай вайне Барыс Вількіцкі атрымаў: 29 лістапада 1904 г. - Ордэн Сьвятога Станіслава 3-й ступені; 10 студзеня 1905 г. Ордэн Сьвятога Ўладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам; 12 сьнежня 1905 г. - Ордэн Сьвятой Ганны 4-й ступені з надпісам “За адвагу”; у 1906 г. - срэбны мэдаль “У памяць руска-японскай вайны”; 19 сакавіка 1907 г. - Ордэн Сьвятой Ганны 3-й ступені з мячамі і бантам; у 1914 г. - нагрудны знак крыж “За Порт-Артур”.
    Пасьля вяртаньня на Балтыку 22 жніўня 1905 г. Барыс Андрэевіч быў залічаны ў штурманскія афіцэры 2-го разраду. 6 сьнежня 1905 г. атрымаў чын лейтэнанта, а ўжо праз чатыры дня быў залічаны ў склад батальёна, адпраўленага на ўціхамірваньне мяцяжу ў Прыбалтыйскім краі, “па ўласным цьвёрдым жаданьні”. Марское міністэрства падало ў распараджэньне прыбалтыйскага генэрал-губэрнатара 18 рот маракоў з поўным узбраеньнем. Марскія ахоўныя батальёны прызначаліся для ўціхамірваньня найболей клапатлівых раёнаў краю. Рашучыя дзеяньні маракоў атрымалі высокую адзнаку імпэратара Мікалая II.

                                       Барыс Вількіцкі стаіць, другі з правага боку
                                      Андрэй Вількіцкі сядзіць, трэці з левага боку
    У 1908 г. ён скончыў Нікалаеўскую марскую акадэмію па гідраграфічнаму аддзелу (штурманская спэцыялізацыя), а 20 сьнежня 1908 г. атрымаў чын старшага лейтэнанта. У 1908-1912 гг. выконваў адказныя гідраграфічныя і геадэзічныя працы на Балтыйскім моры і на Далёкім Усходзе.
    У 1913 г. з Уладзівастока пад камандаю гідрографа-геадэзіста ў званьні генэрал-маёра Івана Сяргеева ледакольныя параплавы “Таймыр” і “Вайгач” ізноў выправілася экспэдыцыя для дасьледаваньня Паўночнага марскога шляху Неўзабаве Сяргеева хапіў інсульт і ён быў высаджаны ў Нова-Марыінску ды адпраўлены ва Ўладзівасток, адкуль фармальны кіраваў экспэдыцыяй аж да 1915 г.

    У ліпені 1913 г марскі міністар усклаў кіраўніцтва экспэдыцыяй на Барыса Вількіцкага.
    Прайшоўшы Берынгавай пратокай Барыс Вількіцкі прымае рашэньне знайсьці праход паўночней у абыход Новасібірскіх выспаў.
    На шляху сустрэлася невядомая скалістая выспа, якую нанесьлі на мапу, на беразе збудавалі геалягічны гурый. Каля Новасібірскіх выспаў лёдавае становішча рэзка пагоршылася і судны павярнулі на поўдзень, бліжэй да прыбярэжных вод. Тут Барыс Вількіцкі дазволіў судам аўтаномныя плаваньні.
    Аднойчы сярод згладжаных арктычных гор ва ўсходніх берагоў Таймыра мараплаўцы выпадкова выявілі вялікую і глыбокую бухту, дзе карабель раптам напароўся на падводную скалу. Толькі своечасова дапамога “Таймыра”, выкліканага па радыё, прадухіліла катастрофу.
    Пры абследаваньні бухты мараплаўцы ў адным з заліваў знайшлі закінутую халупу. Па пакінутых прадметах і выяўленым запісам усталявалі, што тут яшчэ ў 1735 ці 1736 году правяла апошнюю зімоўку руская экспэдыцыя Васіля Пранчышчава, якая скончылася трагічна. У гонар  мяркуемай жонкі начальніка экспэдыцыі бухту назвалі імем Марыі Пранчышчавай.
     Аднак, як і летась, дайсьці атрымалася толькі да мыса Чалюскіна. І зноў цяжкі лёд заступіў дарогу. Вількіцкі прыняў рашэньне плыць на поўнач у надзеі абмінуць велізарную плывучую ледзяную выспу.
    21 жніўня (3 верасьня) 1913 г. на поўнач ад паўвыспы Таймыр удзельнікі плаваньня убачылі зямлю да якой падышлі на наступны дзень. 4 верасьня 1913 г. Барыс прыняў рашэньне высадзіцца. Узьлезшы на гару, зразумелі - адкрыта новая, невядомая дагэтуль суша! На самым бачным месцы ўзьвялі традыцыйны гурый, узьнялі расійскі сьцяг, зямлю абвясьцілі ўласнасьцю Расійскай імпэрыі.




                                                            Малюнак Яўгена Вайшвілы
    Затым экспэдыцыя павярнула зварот. Па дарозе суда зайшлі ў канадзкі порт Сан-Майкл (ранейшы Сьвяты Міхась), дзе папоўнілі запасы вады і паліва, маракі вярнуліся ва Ўладзівасток.
    Меркавана ўдзельнікі экспэдыцыі, хацелі назваць невядомую зямлю Тайвай (скарочана ад “Таймыр” ды “Вайгач”), але згодна загаду марскога міністра № 14 ад 10 студзеня  1914 г.: “Гасудар Імпэратар у 6-й дзень студзеня 1914 г. <> найвысока зрабіў ласку загадаць: прысвоіць зямлі, разьмешчанай на поўнач ад мыса Чалюскін, найменьне “Зямля Імпэратара Мікалая II”; высьпе, якая ляжыць на поўнач ад таго ж мыса, - “Выспа Цэсарэвіча Аляксея”.


    Новае плаваньне пачалося 7 ліпеня 1914 г. калі параплавы адышлі ад прычалаў Уладзівастоцкага порта і зноў узялі курс на поўнач. Па шляху “Таймыр” і “Вайгач” зайшлі ў Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе Вількіцкі даведаўся, што каля выспы Ўрангеля трапіла ў аварыю судна “Karluk” канадзкай палярнай экспэдыцыі і ўрад Канады просіць дапамагчы пацярпелым. Вількіцкі зьмяніў курс, зайшоў у порт Ном на Алясцы за дадатковымі дадзенымі, дзе ён даведаўся аб пачатку Першай сусьветнай вайны пачалася вайна. Пасьля кароткай нарады вырашылі што “Вайгач” пойдзе да выспы Ўрангеля выбаўляць з бяды канадцаў, а Вількіцкі на “Таймыры"”паверне ў бок Анадыра, дзе ёсьць магутная радыёстанцыя, якая дазваляла зьвязацца нават з Пецярбургам. Са сталіцы адказалі па-ранейшаму працягваць палярныя дасьледаваньні.
    У выспаў Дэ-Лёнга іх шляхі разышліся. “Таймыр” пайшоў прама да мыса Чалюскін, а “Вайгач”, заняўшыся навуковымі дасьледаваньнямі, затрымаўся каля Новасібірскіх выспаў.
    Вількіцкі на “Таймыры” вырашыў затрымацца ў мыса Чалюскін, каб збудаваць грунтоўны каменны знак. Пакуль на беразе ўзводзілі гурый, невядома адкуль ўзяліся вялікія хвалі ды абрынуліся на судна, але ім усё такі атрымалася правесьці параплаў праз праліў, пазьней названы імем Барыса Вількіцкага. Але льды пашкодзілі на судна і прыйшлося шукаць спакойную бухту ў аднай з прыбярэжных выспаў. “Вайгачу” з меншымі стратамі таксама атрымалася прайсьці пралівам, але потым судна ўмерзла ў лёд, а магутная плынь і вецер павольна пагналі крыгу разам з караблём зваротна на ўсход.
    Зіма засьпела "Таймыр" непадалёк ад узьбярэжжа. “Вайгач” зімаваў у пятнаццаці мілях ад яго. Экіпажы перагаворваліся па радыё і сувязь была ўстойлівай. Зрэдку, пры добрым надвор’і, злучаліся са шхунай “Экліпс”, якую выслалі для пошукаў зьніклых экспэдыцый Брусілава і Русанава, што зімавала у ста пяцідзесяці мілях заходней.





    Новае плаваньне пачалося 7 ліпеня 1914 г. калі параплавы адышлі ад прычалаў Уладзівастоцкага порта і зноў узялі курс на поўнач. Па шляху “Таймыр” і “Вайгач” зайшлі ў Петрапаўлаўск-Камчацкі, дзе Вількіцкі даведаўся, што каля выспы Ўрангеля трапіла ў аварыю судна “Karluk” канадзкай палярнай экспэдыцыі і ўрад Канады просіць дапамагчы пацярпелым. Вількіцкі зьмяніў курс, зайшоў у порт Ном на Алясцы за дадатковымі дадзенымі, дзе ён даведаўся аб пачатку Першай сусьветнай вайны пачалася вайна. Пасьля кароткай нарады вырашылі што “Вайгач” пойдзе да выспы Ўрангеля выбаўляць з бяды канадцаў, а Вількіцкі на “Таймыры"”паверне ў бок Анадыра, дзе ёсьць магутная радыёстанцыя, якая дазваляла зьвязацца нават з Пецярбургам. Са сталіцы адказалі па-ранейшаму працягваць палярныя дасьледаваньні.
    У выспаў Дэ-Лёнга іх шляхі разышліся. “Таймыр” пайшоў прама да мыса Чалюскін, а “Вайгач”, заняўшыся навуковымі дасьледаваньнямі, затрымаўся каля Новасібірскіх выспаў.
    Вількіцкі на “Таймыры” вырашыў затрымацца ў мыса Чалюскін, каб збудаваць грунтоўны каменны знак. Пакуль на беразе ўзводзілі гурый, невядома адкуль ўзяліся вялікія хвалі ды абрынуліся на судна, але ім усё такі атрымалася правесьці параплаў праз праліў, пазьней названы імем Барыса Вількіцкага. Але льды пашкодзілі на судна і прыйшлося шукаць спакойную бухту ў аднай з прыбярэжных выспаў. “Вайгачу” з меншымі стратамі таксама атрымалася прайсьці пралівам, але потым судна ўмерзла ў лёд, а магутная плынь і вецер павольна пагналі крыгу разам з караблём зваротна на ўсход.
    Зіма засьпела "Таймыр" непадалёк ад узьбярэжжа. “Вайгач” зімаваў у пятнаццаці мілях ад яго. Экіпажы перагаворваліся па радыё і сувязь была ўстойлівай. Зрэдку, пры добрым надвор’і, злучаліся са шхунай “Экліпс”, якую выслалі для пошукаў зьніклых экспэдыцый Брусілава і Русанава, што зімавала у ста пяцідзесяці мілях заходней.



    Палярная ноч надоўга ахінула караблі. У працах і клопатах прайшла доўгая арктычная зіма з пякучымі маразамі, з вятрамі і завеямі.
    16 жніўня 1915 г. на небакраі паказаўся ў “Экліпс” і тры судны паплылі ў бок порта Дыксан, дзе знаходзіліся склады і радыёстанцыя. Пасьля нядоўгага рамонту караблі Вількіцкага ўзялі курс на Архангельск.


    3 верасьня 1915 г. ў прычалаў Архангельскага порта скончылася плаваньне адважных дасьледнікаў Арктыкі, якія ўпершыню ў гісторыі прайшлі найцяжкую трасу Паўночнага марскога шляху з усходу на захад. У знак прызнаньня адмысловых заслуг Рускай гідраграфічнай экспэдыцыі быў заснаваны адмысловы нагрудны знак у гонар знамянальнай падзеі. Усе ўдзельнікі экспэдыцыі атрымалі ордэны і мэдалі. За працы па дасьледаваньні Арктыкі Барыс Вількіцкі атрымаў: 6 сьнежня 1914 г. - Ордэн Сьвятой Ганны 2-й ступені; 19 кастрычніка 1915 г. - падарунак з вэнзэлевым малюнкам Найвысокага Імя; 12 лістапада 1915 г. - знак у памяць Гідраграфічнай экспэдыцыі Паўночнага Ледавітага акіяна; 1926 г. - залаты мэдаль “Вега” Швэдзкага таварыства антрапалёгіі і этнаграфіі, а таксама залатыя мэдалі Рускага і Французскага геаграфічных таварыстваў.


   Матэрыялы і дакумэнты гэтай экспэдыцыі былі эвакуіраваны падчас Першай сусьветнай вайны ў Яраслаўль і амаль усе загінулі пры артылерыйскім абстрэле горада часткамі Чырвонага войска падчас задушэньня антыбальшавіцкага паўстаньня ў Яраслаўлі.
    Пасьля ўрачыстага вяртаньня Барыса Вількіцкага з Поўначы ў Пецярбург ён жэніцца. Падчас дзяжурства ў Царскім Сяле ён, як флігель-ад'ютант абедаў разам з царскай сям’ёй да звычайна запрашаўся і на вечар, якія праводзіліся ў гутарках ды за якой-небудзь гульнёй з Вялікімі Князёўнамі.





    Затым Барыс Вількіцкі быў прызначаны камандзірам эсьмінца “Лятун”. які дабудоўваўся ў Петраградзе. Пасьля дабудоўкі эсьмінца з чэрвеня 1916 браў удзел у апэрацыях флёту на Балтыйскім моры і 30 ліпеня 1916 г. быў узьведзены ў чын капітана 1-го рангу. За ўдалую пастаноўку міннай загароды 17 кастрычніка 1916 гады ў непрыяцельскіх берагоў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй. 7 лістапада 1916 г. карабель падарваўся на міне, пастаўленай германскай падводнай лодкай у 11 мілях ад Рэвельскай гавані.
     10 красавіка 1917 г. каманда і суднавы камітэт эсьмінца “Лятун” прынялі рэзалюцыю пра недавер да свайго камандзіра і капітана 1-го рангу Вількіцкага на карабель не вяртаць. Падчас масавых забойстваў афіцэраў сваімі ж матросамі, якія адбыліся ў Кранштаце ў лютым - сакавіку 1917 г., небясьпека пагражала і Вількіцкаму - у яго стралялі з берага і куля прабіла яму шынель.
      У 1917-1918 гг. Вількіцкі служыў дзяжурным афіцэрам апэратыўнага аддзяленьня Службы сувязі Балтыйскага флёту. У чэрвені 1918 г. ён быў прызначаны начальнікам савецкай гідраграфічнай экспэдыцыі Заходне-Сыбірскага раёна Паўночнага Ледавітага акіяна для забесьпячэньня вывазу хлебных грузаў у Эўрапейскую частку Расіі. Выехаўшы у Архангельск ён у жніўні 1918 г. перайшоў на бок Паўночнага ўрада белых. У 1919 г. узначальваў Карскую экспэдыцыю, якая зьдзяйсьняла як ваенныя і гандлёвыя (дастаўку зброі, суправаджэньне ангельскіх і швэдзкіх параплаў), так і гідраграфічныя мэты. Знаходзіўся ў распараджэньні ўрада Вярхоўнага ўпраўленьня Паўночнай вобласьці, ад якога ў кастрычніку 1919 г. атрымаў чын контар-адмірала.

     Пры эвакуацыі войскаў Паўночнага войска генэрала Мілера з Архангельска 19-21 лютага 1920 г. кіраваў гэтай апэрацыяй, адначасова камандуючы ледакольным параплавам “Косьма Мінін” з пасажырамі на борце і буксіруючы яхту “Яраслаўна” ў суправаджэньні ледакола “Канада”. Па шляху ў Нарвэгію ў раёне паўвыспы Рыбацкая, прыняўшы пад сваю каманду яшчэ параплавы “Кільдзін” і “Ламаносаў”, якія выйшлі з Мурманска, 26 лютага 1920 г. Вількіцкі прывёў караблі з вайскоўцамі Паўночнага войска і ўцекачамі ў Нарвэгію, увайшоў у фіёрд порта Тромсе. Пасьля дастаўкі генэрала Мілера і пасажыраў у Нарвэгію прывёў свой ледакольны параход “Косьма Мінін” ды параплавы суправаджэньня на Чорнае мора, перадаўшы іх у Крыму ў склад Чарнаморскага флёту Рускага войска генэрала Ўрангеля.
    У лютым 1920 г. эмігрыраваў у Вялікабрытанію, дзе жыў і працаваў да 1922 г. У 1923-1924 гадах Барыс па запрашэньні савецкіх замежнагандлёвых арганізацый узначаліў дзьве Карскія марскія тавараабменныя экспэдыцыі, якія прайшлі вельмі пасьпяхова Затым ён прыняў дзейны ўдзел у арганізацыі пры Англа-рускім акцыянэрным таварыстве ў Лёндане адмысловага бюро Паўночнага марскога шляху. Працуючы ў гэтым бюро, ён абагульніў і падвёў вынікі сваіх палярных плаваньняў, прапанаваў шэраг каштоўных рэкамэндацый для практыкі арктычнага мараплаўства. Ад 1925 г.на службе ў прыватных суднаўладальніцкіх кампаніяў у Вялікай Брытаніі.
    У 1926-1928 гг. працаваў гідрографам у Бэльгійскім Конга ў якасьці начальніка брыгады па гідраграфічнаму вывучэньню ніжняга Конга.



     Вярнуўшыся ў Брусэль, вёў сьціплае жыцьцё бугальтара і выкладчыка рускай мовы, шафёрам грузавіка...
    Пасьля 22 чэрвеня 1941 г. Барыс Вількіцкі, як і шматлікія іншыя эмігранты, злучаў свае надзеі на вызваленьне Расіі ад бальшавікоў з уступам на яе тэрыторыю германскага войска. У 1942 г. ён зьвярнуўся з Брусэля да нямецкага камандаваньня з прапановай сваіх паслуг - як адмысловеца па навігацыі на паўночных рэках. Таксама ў 1942 г. Вількіцкі напісаў у Бруселі успаміны” “Когда, как и кому я служил под большевиками» В 1953 г.  ён перадаў іх а захоўваньне Юрыю Саладкову з умовай выдаць іх пасьля яго сьмерці.
     Дарэчы, Пётр Аляксеевіч Навапашэнны, камандзір параплава “Вайгач”, памагаты начальніка Гідраграфічнай экспэдыцыі Паўночнага Ледавітага акіяна Б. А. Вількіцкага з сярэдзіны 1930-х гадоў быў дэшыфравальшчкам у германскім войску. У 1945 г. ён быў арыштаваны савецкімі спэцслужбамі ў горадзе Цюрынгіі, а памёр у перасыльным лягеры пад Воршай у БССР.




    У апошнія гады жыцьця Барыс Андрэевіч працаваў канторшчыкам на фабрыцы па вытворчасьці чарнілаў. Затым быў прытулк для эмігрантаў. 6 сакавіка 1961 г. Барыс Вількіцкі памёр у Брусэлі і быў пахаваны ў сямейнай магіле сваёй малодшай сястры Лідзіі Шорынай у Ікселі.

                                 Петэр Вількіцкі ў магілы Барыса Вількіцкага ў Брусэлі
    Ураджэнец м Ваўкавыск (БССР) пісьменьнік-марыніст Мікалай Чэркашын пабываў у Брусэлі, знайшоў магілу Вількіцкага і высьветліў , што мінае тэрмін арэнды магільнага ўчастку, то дамогся перавецьці парэшткі Вількіцкага ў Санкт-Пецярбург
    У 12 гадзін дня 20 лістапада 1996 г. на Смаленскіх могілкі Санкт-Пецярбурга пачалася ўрачыстая цырымонія перапахаваньня праху Барыса Андрэевіча Вількіцкага. Трохкаленныя пляменьнікі Барыса Вількіцкага Г. А. Пліткін ды І. С. Ціхамірава прыклалі шмат высілкаў да таго, каб выканаць апошнюю волю нябожчыка.





    У гонар Барыса Вількіцкага  назву выспа Вількіцкага ў заліве Тэрэзы Клавенес (мора Лаптевых, паўвостраў Таймыр) даў  Руаль Энгельбрэгт Граўнінг Амундсен пад час зімоўкі на судне “Мод” у 1918-1919 г.
    Праліў паміж паўвыспай Таймыр і Зямлёй Імпэратара Мікалая II які 8 траўня 1916 г. быў названы пралівам Цэсарэвіча Аляксея. Але гэта назва ніколі не выкарыстоўвалася на геаграфічных картах, а з 1929 г. праліў насіў імя Барыса Вількіцкага. У 1935 г. назва была ўзаконена пастановай ЦВК. Але затым імя Барыс зьнікла і застаўся толькі праліў Вількіцкага.

    У савецкі час у гонар Б. А. Вількіцкага было “ўскосна” названа адно судна. Вялікі маразільны рыбалоўны траўлер насіў імя “Праліў Вількіцкага”. У 2013 г. імя Б. А. Вилькицкого зьявілася на борце танкера, які належыць прыватнай асобе і прыпісанага да Мурманска.
    У рамках рэалізацыі дзяржаўнай Праграмы ў агульнаадукацыйных установах Прыморскага раёна Санкт-Пецярбурга пры ГОУ СОШ № 43, Серабрысты бульвар д. 9, корп. 2, быў арганізаваны гісторыка-геаграфічны клюб, якому ў 2002 году было нададзенае імя Барыса Андрэевіча Вількіцкага.  Патрануюць клюб: Галоўнае Упраўленьне Навігацыі і Акіянаграфіі Міністэрства Абароны РФ, Гідрагравічнае таварыства, Ленінградзкая Ваенна-Марская База, ледакол “Красін!”, Марскі корпус Пятра Вялікага, Ваенна-Марскі інстытут, Рускае геаграфічнае таварыства, Картаграфічнае прадпрыемства, Палярная гідраграфія, грамадзкая арганізацыя “Палярны канвой” ды інш. Ганаровымі чальцамі гісторыка-геаграфічнага клюба зьяўляюцца ўнук Б. Вількіцкага - Петэр Вилькицкий (грамадзянін ФРГ, прафэсару Кёльнскага ўнівэрсытэту) ды трохкаленная пляменьніца Ірына Сямёнаўна Ціхамірава (Санкт-Пецярбург).


                   У сьнежні 2002 г. на доме № 96 па канале Грыбаедава ў Санкт-Пецярбургу,
                                        дзе жыў А. І. Вількіцкі ды Б. А Вількіцкі
                                                  была ўстаноўлена мэмарыяльная дошка
                                  Прысутнічаюць Петэр Вількіцкі ды Ірына Ціхамірава

    Таксама Фонд палярных дасьледаваньняў заснаваў ордэн імя Барыса Вількіцкага, якім адзначаюцца выбітныя навуковыя дасягненьні ў розных галінах навукі.

                                                    Мастачка Набатава Аліна, 12 гадоў


    Барыс Вількіцкі быў жанаты на дачцэ генэрала Надзеі Валяр’янаўне Ціхменевай. У гады Грамадзянскай вайны Н. Вількіцкая служыла ў штабе камандуючага Ўзброенымі сіламі Поўдня Расіі. У 1920 г. яна з дзецьмі, дачкой Тацьцянай (1913 г. н.) ды сынам Андрэем (1916 г. н.) эвакуіравалася з Новарасійска і першыя часы жыла ў Лазане. Атрымаўшы лжывая зьвесткі пра сьмерць мужа на поўначы, яна зьехала ў 1919 году ў Баварыю, дзе ізноў выйшла замуж за немца-ўдаўца, коміваяжора, які ўзяў яе з дзецьмі. Гэтае новае жыцьцё яна не стала ламаць нават тады, калі яе адшукаў Барыс, закінуты ў Эўропу з рэшткамі разгромленага войска Паўночнага ўрада.

                                                                          Андрэй і Катрын
     Іх сын Андрэй вырас грамадзянінам Нямеччыны, атрымаў тэхнічную адукацыю і з пачаткам Другой сусьветнай вайны быў пакліканы ў Вэрмахт. Лейтэнант інжынэрных войскаў Андрэй Вількіцкі (зрэшты, ён мог насіць і прозьвішча айчыма) служыў у пантонных частках, наводзячы масты праз рэкі ў паласе Ўсходняга фронту. У 1942 году ў яго жонкі Катрын нарадзіўся сын, якога назвалі Петэрам. Аднак малады бацька так і не пабачыў першынца. У 1943 году лейтэнант Вількіцкі загінуў у Польшчы пры палігонным выпрабаваньні гранат новага тыпу.


     Маладая ўдава выгадавала Петэра адна. Здолела даць яму вышэйшую юрыдычную адукацыю.
Хлопчык вырас у чыста нямецкім асяродзьдзі, таму не ведаў па-руску ні словы. Праўда, Катрын не
перарывала роднасных сувязяў са сваім рускім сьвёкрам, і Петэр час ад часу бачыўся з легендарным дзядулем. У 1976 году Петэр назваў нованароджанага сына Барысам. Хлопчык вырас і служыць шараговым у бундэсвэры па кантракце.
    У дачкі Тацьцяны дзяцей не было.
    Працы:
*    Сообщеніе сдѣланое капитаномъ 2-го ранга Б. А. Вилькицкимь въ Морскомъ собраніи. // Плаваніе Гидрографической экспедиціи Сѣвернаго Ледовитаго океана въ 1913 г. Владивостокъ 1913. С. 1-11. (Отт. из № 2072-2075, 2079, 2082 и 2083 газ. «Далекая окраина».)
    Из истории русского Ледовитого океана. // Армия и флот. № 8. 1913.
    Последнее плавание и открытия экспедиции Ледовитого океана (открытие земли Императора Николая II). // Армия и флот. № 10. 1914.
    Земля Императора Николая II. // Возрождение. № № 3136, 3140. Париж. 1934.
    Пионер Северного Морского Пути А. М. Сибиряков. // Возрождение. Париж. 21 ноября 1934.
    Когда, как и кому я служил под большевиками. // Pусские эмигрантские архивы = Russian emigre archives. Т. 5. Сост. и ред. А. Пронина и А. Геринга. Fresno (Calif). 1974. С. 11–55.
    Земля Императора Николая II. Избранные статьи. Москва – Санкт-Петербург. 1998.
    Когда, как и кому я служил под большевиками. Воспоминания белогвардейского контр-адмирала. Архангельск. 2001 (2002).
    Из истории русского ледовитого океана. // Черкашин Н. А.  Командоры полярных морей. Москва. 2003. 386-397.
    Последнее плавание и открытия экспедиции Ледовитого океана (открытие земли Императора Николая II). // Черкашин Н. А.  Командоры полярных морей. Москва. 2003. 397-416.
    Пионер Северного Морского Пути А. М. Сибиряков. // Черкашин Н. А.  Командоры полярных морей. Москва. 2003. 416—421.
    Когда, как и кому я служил под большевиками. // Черкашин Н. А.  Командоры полярных морей. Москва. 2003. 438-477.
    Земля Императора Николая II. // Черкашин Н. А.  Командоры полярных морей. Москва. 2003. 421-438.
    Літаратура:
    Отзыв д. чл. И.Р.Г.О. Н. Я. Цингера о трудах д. чл. А.И. Вилькицкого. СПб. 1891. 7 с. (Перепеч. из Отчета Русского географического Общества за 1891 год.)
    Вилькицкий Андрей Ипполитович. // Военная энциклопедия. Т. 6. СПб. 1912. С. 386-387.
    Андрей Ипполитович Вилькицкий. // Записки по гидрографии, издаваемые Главным гидрографическим управлением. Вып. XXXVI. СПб. 1913. С. I-VI.
    Мордовин К. П.  Памяти А. И. Вилькицкого. † 26 февр. 1913 г. (Воспоминания и впечатления). // Записки по гидрографии. Вып. 36. 1913. С. VII-XXXIX.
    Мордовин К.  Памяти Андрея Ипполитовича Вилькицкого. † 26 февр. 1913 г. (Воспоминания и впечатления). СПб. 1913. 33 с. /Отд. отт. из 36-го вып. «Записок по гидрографии»./
    Кн. Голицын Б. Б. Освобождение экспедиции Вилькицкого от льдов в связи с синоптическим характером зимы и лета 1915 года. (Доложено в заседании Отд. физ.-мат. наук 3 февр. 1916 г.). Петроград. 1916. 213-218 с.
    Климов В В.  Экспедиции Велькицкого и Гидрографии... Енисейск. 1918. 1 с. (Воля Сибири. Красноярск, 1918. 4 окт.; Енисейский путь. 1918. 9 нояб.)
    Вейнберг Б. П., Трубятчинский Н. Н.  Магнитные определения А. И. Вилькицкого и его сотрудников 1882-1901 гг. // Записки по гидрографии. Т. LIV. 1928. С. 37-58.
    Арнгольд Э.  По заветному пути. Воспоминания о полярных плаваниях и открытиях на ледоколах «Таймыр» и «Вайгач» в экспедициях 1910-1915 гг. Москва-Ленинград. 1929.
*    Вилькитский Андрей Ипполитович. // Сибирская советская энциклопедия в 4 томах. Т. 1. Москва. 1929. Стлб. 483.
*    Вилькитский Борис Андреевич. // Сибирская советская энциклопедия в 4 томах. Т. 1. Москва. 1929. Стлб. 483.
*    Дамінікоўскі Ф.  Выдатныя географы-беларусы. // Полымя. № 7-8. Мінск. 1945. С. 153-164.
*    Дамінікоўскі Ф.  Заснавальнік Паўночнага Марскога Шляху. // Беларусь. № 2. Мінск. 1946. С. 62.
    Евгеньев М.  Исследователь северных морей (к 40-летию со дня смерти). // Водный транспорт. 1 октября 1953.
    Старокадомский Л. М.  Пять плаваний в Северном Ледовитом океане 1910-1915. Москва. 1953.
    Варнекъ П. А.  Контръ-адмиралъ Б. А. Вилькицкій 1885-1961. // Морскiя записки. № 1/2 (54). Нью-İорк. 1961. С. 165-166.
    Дараганъ Д.  Памяти Бориса Андреевича Вилькицкаго. // Морскiя записки. № 3-4 (55). Нью-İорк. 1961. С. 55-58.
    Мельников М.  Андрей Вилькицкий (Имена белоруссов на карте мира). // Советская Белоруссия. Минск. 19 сентября 1962.
    Пинхенсон Д. М.  Проблема Северного морского пути в эпоху капитализма. Т. II. Ленинград. 1962. С. 186, 209, 335, 509, 595-597.
    Евгенов Н. И., Купецкий В. Н.  Русский полярный исследователь Б. А. Вилькицкий // Летопись Севера. Вып. IV. Москва. 1964. С. 223-228.
*    Ососовъ Д. И.  Дѣятельность русскихъ морскихъ офицеровъ въ Бельгiйскомъ Конго съ 1920 по 1960 г. // Морскiя записки. № 1 (59). Нью-İорк. 1965. С. 24.
*    Энтузиаст освоения Севера. // Грицкевич В. П.  Путешествия наших земляков. Из истории страноведения Белоруссии. Минск. 1968. С. 206-213, 231.
*    Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ІІІ. Мінск. 1971. С. 87.
    Попов С. В., Троицкий В. А. Топонимика морей Советской Арктики. Ленинград. 1972.
    Солодков Ю. Н.  Контр-адмирал Б. А. Вилькицкий. // Russian emigre archives - Архивы русской эмиграции. Под ред. А. Г. Пронина и А. А. Геринга. Т. 5. Fresno (California). 1974.
*    Мурад Аджиев.  Строки одной биографии. (Борис Вилькицкий). Очерк. // На суше и на море. Т. 19. Москва. 1979. С. 247-259.
    Каневский З.  Пропавшая экспедиция. // Знание Сила. № 5. 1981. С. 36-38.
    Грыцкевіч В.  Энтузіясты Паўночнага марскога шляху. // Мінская праўда. Мінск. 19 красавіка 1983.
    Веселов П.  Полярная судьба Вилькицкого. // Вокруг света. № 12. Москва. 1985. С. 44-47.
*    Экспедыцыя па Паўночным марскім шляху. // Грыцкевіч В. Нашы славутыя землякі. Мінск. 1984. С. 46-49.
*    Маршрутами первопроходцев // Грицкевич В. П.  От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. С. 283-289, 301.
*   Аджиев М.  Пионер Арктики Борис Вилькицкий. // Прометей. Историко-биографический альманах серии «Жизнь замечательных людей». Т. 14. Москва. 1987. 297-304.
*    Попов С. В.  Морские имена Якутии. Очерки по топонимии морей Лаптевых и Восточно-Сибирского. Якутск. 1987.  С. 106-113.
    Куксин И. Е.  Исследователи Вилькицкие. // География и природные ресурсы. № 3. 1988. С. 142-146.
    Водопьянов Б. П.  Имени Бориса Вилькицкого. // Природа. № 10. 1988. С. 92-95.
    Купецкий В.  Тайвай — Земля Николая Второго. Из сборника «В Арктику мы еще вернемся». // Полярная звезда. Певек. 13 июля 1993.
     Поспелов Е. М. Имена городов: вчера и сегодня (1917-1992). Топонимический словарь. 1993.
*    Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч. // Энціклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. 291-292.
*    Брага Г. В., Варанько К. Дз.  Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі (1858-1913). // Новыя кнігі Беларусі. № 8. Мінск. 1995. С. 11-12.
*    Брага Г. В., Варанько К. Дз.  Барыс Андрэевич Вількіцкі (1885-1961). // Новыя кнігі Беларусі. № 8. Мінск. 1995. С. 12-13.
    Шимолин В.  Белорусский Колумб. Наш земляк Б. Вилькицкий открыл последнее «белое пятно» на карте Земли – архипелаг Земля Франца Иосифа. // Вечерний Минск. Минск. 15 июля 1997.
    Черкашин Н.  Одиссея белорусского Колумба. // МоторСпортРевю = Motor Sport Review. Минск. № 14. 11 июля 1997. С. 7.
*    Черкашин Н.  Возвращение белорусского Колумба. // Мы и время. № 24. Июль. Минск. 1997. С. 6.
    Рыков В.  Арктический «мираж» // Морской сборник. № 12. 1997. С. 77-78.
*    Андрэй Іпалітавіч Вількіцкі. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Барысаў. Барысаўскі раён. Мінск. 1997. С. 109.
*    Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 172.
*    Вількіцкага праліў. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 172.
*    Вількіцкі Барыс Андрэевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 172-173.
    Епишкин С.  «Таймыр», «Вайгач» и «Апостол Андрей». Последний архипелаг. // Московская правда. Москва. 6 июля 1999. С. 3.
*    Вількіцкія Андрэй (1858-1913) і Барыс (1885-1961). // Географы і падарожнікі Беларусі. Альбом-атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999. С. 3.
*    Wilkicki Andrzej. // Kijas A.  Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917. Słownik biograficzny. Warszawa. 2000. S. 374.
*    Ярмоленка В.  Вількіцкі Андрэй. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 149.
    Богданов К. А.  Российские военные гидрографы - «колумбы» XX века (К 85-летию открытия Северной Земли). СПб. 2000.
     Магидович В. И.  Арктика — мой дом. История освоения Севера в биографиях знаменитых людей. Москва. 2000.
    Рыков В.  По праву истории. // Московский журнал. № 11. Москва.  2001.
*    Паўночным шляхам. Андрэй Вількіцкі. // Марціновіч А.  Элегіі забытых дарог. Гістарычныя нарысы, эсэ. Мінск. 2001. С. 428-439.
    Вилькицкий Б. А. Когда, как и кому я служил под большевиками. Воспоминания белогвардейского контр-адмирала. Архангельск. 2001. 42 с.
    Долгова С. В.  Б. А. Вилькицкий и результаты Гидрографической экспедиции Северного Ледовитого океана // Полярный архив. Т. 1. Москва. 2003. С. 49-57
    Черкашин Н. А.  Адмиралы мятежных флотов. 2003.
    Салют Российскому Колумбу. // Черкашин Н. А.  Командоры полярных морей. Москва. 2003. 176-190.
    Черкашин Н. А.  Белая карта. Москва. 2004.
    Боякова С. И.  Освоение Арктики и народы Северо-Востока Азии XIX - 30-е годы XX вв. : диссертация ... доктора исторических наук : 07.00.02. Якутск. 2004.
    Романова Ольга Сергеевна. История картографирования Якутии XVII - начало XX в. Диссертация ... кандидата географических наук : 07.00.10. Москва. 2005.
    Куксин И.  Гидрографы Вилькицкие. // Нева. № 8. Санкт-Петербург. 2005. С. 241-248.
    Григорович И. К. Воспоминания бывшего морского министра. Кронштадт – Москва. 2005.
    Мишин С. Н. История восстановления на морских картах наименования «пролив Бориса Вилькицкого» // Записки по гидрографии. № 267. 2006. С. 96 -100.
    Черкашин Н.  Архипелаг капитана Вилькицкого. // Во славу родины. Минск. 30 мая 2008.
*    Смирнов В.  Наследие. // Санкт-Петербургские ведомости. СПб. 6 июня 2008.
    Гуков А.  «Белая кость». // Якутия. Якутск. 20 февраля 2009. С.14.
*    Красильников В.  Лейтенантский памятник. // Моряк Севера. Архангельск. 14 октября 2009.
    Ронин В. «Русское Конго» 1870-1970. Книга-мемориал. 2 тт. Москва. 2009.
*    Отец и сын. // Ермоленко В.  Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 179-187.
*    Туманик Е. Н.  Вилькицкий Андрей Ипполитович. // Историческая энциклопедия Сибири. Т. 1. Новосибирск. 2009. С. 209.
*    Туманик Е. Н.  Вилькицкий Андрей Ипполитович. // Историческая энциклопедия Сибири. Т. 1. Новосибирск. 2009. С. 209.
*    Смирнов В.  Судьба «Российского Колумба». // Санкт-Петербургские ведомости. СПб. 2 апреля 2010.
    Кузнецов В. В. «...Открыл новые земли, которые и описал». К 95-летию открытия Земли Императора Николая II // Новый часовой. № 19-20. 2010. С. 196-209.
    Черкашин, Н.  Адмиралы мятежных флотов. Москва. 2010.
    Черкашин Н.  Белая карта. Москва. 2010.
Саватюгин Л. М., Дорожкина М. В.  Архипелаг Северная Земля. История, имена и названия. СПб. 2010.
    Кузнецов Н. А.  Б. А. Вилькицкий: жизнь и деятельность на Родине и в эмиграции. // Люди и судьбы Русского зарубежья. Москва. 2011.
    Письма Д. И. Дарагана из Порт-Артура. Публикация и комментарии А. Ю. Емелина и В. В. Толкачева. // Кортик. 2011. № 12. С. 54-77; № 13. С. 42-51. 2011.
    Ермоленко В. А.  Исследователь Арктики. // Геаграфія: праблемы выкладання. № 2. Мінск. 2012. С. 63-64.
    100 великих русских путешественников. Авт.-сост.: Н. Н. Непомнящий. Москва. 2013.
    Евгенов Н. И., Купецкий В. Н. Полярная экспедиция на ледоколах «Таймыр» и «Вайгач» в 1910-1915 годах. СПб. 2013.
*    Ярмоленка В.  Вількіцкі Андрэй Іпалітавіч. // Сузор’е беларускага памежжа. Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 2014. С. 96. [Замест выявы Андрэя Вількіцкага зьмешчана выява Канстанціна Валасовіча]
    Черкашин Н. А.  Командоры полярных морей. Москва. 2014.
    Кузнецов Н.  Русский Колумб XX века. Борис Вилькицкий. Москва. 2014. 31 с.
    Кузнецов Н.  «Чистый, как хрусталь...» // Родина. № 9. Москва. 1015.
     Полярные чтения на ледоколе «Красин» 2013-2014. Материалы международных научно-практических конференций (Санкт-Петербург, 1 ноября 2013 г. и 29-30 апреля 2014 г.). Москва. 2015.
    Кирик С.  Андрей Вилькицкий. Ученый и мореплаватель. // Во славу родины. Минск. 4 мая 2016.
    Трапэзунда  Нардзьвік,
    Койданава