среда, 31 августа 2016 г.

Антось Шэры. Паганы маскаль у Якуціі. Койданава. "Кальвіна". 2016.

                               ЯКУТЫ:  МЫ НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ Й ЗЬ ЯЕ НЯ СЫДЗЕМ
                                                              Кастрычнік 10, 2007.
    Больш за год таму ў рэдакцыю “Каўказ-Цэнтар” прыйшоў ліст ад журналістаў апазіцыйнай “Якуцкай газеты” (г. Якуцк) Андрыяна і Леаніда Мікалаевых (гл. www.kavkazcenter.com/russ/content/2006/01/27/41368.shtml). Ліст дапамагае дадаткова зарыентавацца ў падзеях, якія адбываюцца ў Якуціі. На фота ўверсе: жыхары Якуцка пратэстуюць у час прыезду Пуціна.
     Рэдакцыя.
                                                                                   1.
    Паважаныя калегі з “Каўказ-Цэнтра”!
    Хочам паведаміць, што пасьля публікацыі на вашым сайце ў красавіку летась нашага артыкула зь “Якуцкай газеты” нас з братам сталі прэсаваць так, што думалі – усё. Прыязджалі гэбісты з Масквы, аж два месяцы ад нас не адыходзілі – як гэта мы з вамі зьвязаліся, адкуль у нас такія знаёмствы і да т.п. Уражвальна, але яны нават ня могуць сабе ўявіць, што чалавек можа проста дайсьці да стану кіпеньня і пажадаць выказацца. А для таго, каб папасьці на “Каўказ-Цэнтар”, дастаткова і электроннай пошты. Усё гэта для іх роста недасягальна!
     Распрацоўка была доўгая і гарачая. Выратавала нас тое, што ў нашым парламенце і ўрадзе ўсё ж ёсьць некалькі сумленных і ўплывовых людзей [у адрозьненьне ад Беларусі. – Рэд.], якія сваю Бацькаўшчыну любяць і гатовыя ісьці да канца. Яны нас ня здалі і “Якуцкая газета” працягвае выходзіць, хаця з Масквы бесперапынна ідуць указаньні, каб нас прыхлопнуць. Але ня ўсё яшчэ страчана!
    Нас падтрымалі і ўжо шмат людзей гатовыя да барацьбы. Створаны Народны фронт “Якуція-АЛРОСА”, які не дазваляе пуцінскаму рэжыму абрабаваць наш народ. Гэтая арганізацыя стала сапраўды народнай і Масква яе панічна баіцца. Яны проста ня ведаюць, што з намі рабіць.
    Прыклад гераічнага супраціву Чачні прымушае пуцінскі рэжым пакрывацца халодным потам ад страха і ўтрымлівае яго ад сілавых дзеяньняў у Якуціі, хаця на пагрозы яны не скупяцца. Усе цэнтральныя тэлеканалы і газеты воюць пра “якуцкі нацыяналізм і сепаратызм”, імкнуцца зьмяшаць з гразёй нашых лідараў, называюць іх “якуцкімі князькамі”. Акрамя таго, тут у Якуцку мясцовае ФСБ стварыла г.зв. “рускую грамаду г. Якуцка”, у якую запраглі дзясятак мясцовых агентаў-алкаголікаў і паднялі гвалт тыпу “якуты рускіх крыўдзяць” на сайтах адмарожаных фашыстоўскіх арганізацый накшталт ДПНІ (можаце пераканацца тут: http://www.dpni.org/index.php?0++2242).
    І пасьля гэтага яны яшчэ сьмеюць казаць пра “распальваньне міжнацыянальнай варожасьці”!
    Пуцін з аграмаднай сьвітай прыляцеў у Якуцк 6 студзеня (2006 г.) для “канчатковага рашэньня” пытаньня па нашых алмазах. Але ня ўсё так проста! Прагінацца перад ім ня сталі – паляцеў назад ні з чым. Уся барацьба яшчэ наперадзе, і галоўнае – трэба аб’ядноўвацца. Гэта з кожным днём разумеюць усё больш і больш людзей.
    Мы на сваёй зямлі й зь яе ня сыдзем. Апошнія месяцы паказалі, што ў нас хопіць сілаў і сродкаў, каб утыкнуць пуцінскую “вертыкаль улады” туды, дзе ёй самае месца.
    Дзякуй вам за дапамогу. Мы пераканаліся, што “Каўказ-Цэнтар” чытае шмат сумленных людзей, для якіх не абыякавыя словы “свабода і незалежнасьць”. Чытаюць ня толькі прадстаўнікі чачэнскага народу і народаў Каўказу, але ўсе, для каго свая зямля, своя мова, свой народ, свае гонар і годнасьць – вышэй за ўсё на сьвеце.
    Просім вас апублікаваць зварот Народнага фронту “Якуція-АЛРОСА”. Яно надрукавана 26.01.2006 г. у “Якуцкай газеце”. У вас вялікая аўдыторыя і мы спадзяемся, што знойдзем саюзьнікаў у нашай барацьбе.
    Падпісана: Андрыян і Леанід Мікалаевы, журналісты “Якуцкай газеты”, Якуцк.
                                                                               2.
    У Звароце Народнага фронту “Якуція-АЛРОСА” ў адрас Пуціна, у прыватнасьці, гаворыцца:
    “Жыхары рэспублікі спадзяваліся, што прыезд прэзідэнта РФ у Якуцк канчаткова вырашыць праблему, якая ўзьнікла ў АК “АЛРОСА” (ЗАТ). На жаль, 6 студзеня гэтага 2006 году для рэспублікі стаў відавочным юр’евым днём расейскай рэчаіснасьці. У матэрыялах рэгіянальных СМІ гаворыцца, што прэзідэнтам Пуціным будзе праведзена “дакладнае разьбіральніцтва” па маёмасным комплексе былога ПНА “Якуталмаз” і будзе прынятае рашэньне пра тое, “што павінна быць перададзена ў федэральную ўласнасьць, а што застанецца ва ўласнасьці Рэспублікі Саха (Якуція)”.
    Цяжка паверыць, што гэта сказана прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі пра маёмасьць, якая на падставе Пагадненьня, падпісанага ў 1992 годзе таксама Прэзідэнтам РФ, ёсьць уласнасьцю Рэспублікі Саха (Якуція). Вы, як прэзідэнт РФ, самі адмянілі ўсе прэтэнзіі дзяржавы па маёмасных спрэчках, датычных прыватызацыі ў Расейскай Федэрацыі, якія маюць тэрмін даўніны тры гады. А гэта Пагадненьне было падпісана 13 гадоў таму. Як запэўнівае нас Прэзідэнт РС(Я) Штыраў В.А., вы абяцаеце рэспубліцы выплату кампенсацый па ўсіх выпадаючых даходах [тыповы падман рэгіянальных лохаў крэмлядзямі. – Рэд.], а калі спатрэбіцца, дык падпішаце адпаведны Указ прэзідэнта РФ.
    Вы з такой лёгкасьцю закрэсьліваеце падпіс Б. Ельцына ў дакуменце, які мае прынцыповае значэньне для федэральнай дзяржавы, і ўзаконьваеце такімі дзеяньнямі бязьмежжа ўлады ў Расеі, упэўніваеце, што праз тры гады Ваш подпіс будзе мець нейкую каштоўнасьць і моц…
    … На зыходзе пяты год барацьбы грамадскасьці рэспублікі са свавольствам цэнтральных чыноўнікаў. З кожным годам шэрагі прыхільнікаў абароны інтарэсаў насельніцтва ў АК “АЛРОСА” становяцца шырэй. З лютага па красавік 2004 году было сабрана 71 тысяча подпісаў СУПРАЦЬ рэарганізацыі кампаніі з закрытай у адкрытую [увага! эканамічная частка нашай Дактрыны вельмі каралюе з дадзеным палажэньнем, сфармуляваным якуцкімі дэмакратамі абсалютна незалежна ад нас. – Рэд.]. У 2005 годзе толькі за адзін месяц было сабрана 67 тысяч подпісаў СУПРАЦЬ захопу ўрадам РФ маёмаснага комплексу алмазаздабычы. У красавіку г.г. наш рух набыў назву Народны фронт “Якуція-АЛРОСА”. У канцы года акцыі пратэсту, г.зн. правядзеньне мітынгаў і пікетаў, перакінуліся ва ўлусы рэспублікі. У дадзены момант практычна ўсё насельніцтва рэспублікі ведае, што адбываецца вакол АК “АЛРОСА” і разумее схаваную падаплёку.
    Калі вы ажыцьцявіце такія дзеяньні, якія прывядуць да захопу часткі альбо ўсяго маёмаснага коплексу былога ПНА “Якуталмаз” урадам РФ, альбо арбітражны суд Расеі прыме падобнае рашэньне…, мы пяройдзем да рашучых мераў – будзем дамагацца поўнага спыненьня дзейнасьці акцыянернай кампаніі “АЛРОСА” на тэрыторыі Якуціі. Мы скажам: “Не – здабычы алмазаў для алігархаў ва ўрон здароўю і генафонду народа Рэспублікі Саха!” Гэта будзе адказам на “рэформы” прэзідэнта РФ, накіраваныя на ўціск правоў народу Якуціі на прыродныя рэсурсы, маёмасны комплекс АК “АЛРОСА”, арэндныя плацяжы, на мэтанакіраваную палітыку па зьнішчэньні генафонду народу шляхам атручаньня нашых рэк, ядзерных падземных выбухаў у мірны час пад выглядам вывучэньня нетраў і будаўніцтва дамбаў!
    Народ даражэй за алмазы!
    Грамадская рада руху
    Народны фронт “Якуція-АЛРОСА”

                                               МАСКАЛЬ  НАВЕДАЎ  ЯКУЦІЮ
                                                                    (частка 1)
                                                         Кастрычнік 11, 2007
                                                  nashaziamlia.org/2007/10/11/927/
    Увага! Маскалямі ў адпаведнсьці з традыцыяй нашых продкаў і нацыянальных герояў (Кастусь Каліноўскі) мы завем прадстаўнікоў уладнай піраміды расейскай імперыі – імперыякратаў – непасрэдных атрымальнікаў усялякіх каштоўнасьцяў ад свайго ўладна-паразітнага стану (адносна падпарадкаванага грамадства), а таксама іх прыхлябаяў, якія, у разьліку на костку “з барскага стала”, таксама карыстаюцца імперскім сьветаглядам, падтрымліваюць і прапагандуюць яго. У цяперашняй РФіі да апошніх належаць многія акторы, прапагандысты, журналісты… Адзін з такіх журналістаў Дзьмітры Сьцешын улетку г.г. наведаў Якуцію і напісаў вялікі артыкул у прыўладнай газетцы “Камсамольская праўда” (КП). Паколькі толькі што мы пазнаёміліся з поглядам на праблемы якуцкага народу некаторых яго перадавых прадстаўнікоў, будзе цікавым паглядзець на тое ж з ракурсу прапагандыста расейска-рускай імперска-шавіністычнай ідэалогіі. Кожны чытач сам можа заняць бок тых, хто яму бліжэй. Мы ж па нашай завядзёнцы не заўсёды стрымліваліся, калі ўзьнікала жаданьне тыя ці іншыя думкі аўтара пракаментаваць [як заўсёды, у квадратных дужках]. Матэрыял узяты з сайта www.dpni.org. На фота ўверсе Якуцк летам і зімой.
    Рэдакцыя.

                                  ЧАМУ РУСКІЯ Ў РАСЕІ СТАНОВЯЦЦА “ПАНАЕХАЛЫМІ”.
                                                                             1-я частка.
                                                       Дзьмітры Сьцешын (2007-08-10;
                                                     www.dpni.org/articles/polemika/4020)
    З пачатку 1990-х гадоў 400 тысяч рускіх, якія жывуць у рэспубліцы з назвай Рэспубліка Саха-Якуція [мы думаем, многія ўжо адчулі кантэкст. – Рэд.], лічацца грамадзянамі другога гатунку. Месца першага гатунку займаюць грамадзяне якуцкай нацыянальнасьці. Іх таксама 400 тысяч.
    У тыя цьмяныя часы штучныя тэрытарыяльныя ўтварэньні за адну гадзіну, не пытаючыся дазволаў, бралі сабе статус рэспублік [зноў кантэкст; дарэчы, калі ўжо на тое пайшло, найбольш штучным тэрытарыяльным утварэньнем на сьвеце зьяўляецца тое, што завецца “Расея”. – Рэд.]. Да гэтага статусу дадаваліся і свой прэзідэнт, і свой парламент, а там-сям у местачковыя Канстытуцыі [і зноў кантэкст. – Рэд.] спрабавалі дадаць адмысловыя артыкулы, у якіх тлумачылася, хто на дадзенай тэрыторыі РФ [! – Рэд.] зьяўляецца тытульнай нацыяй, а хто “панаехаў” з Масковіі. Намёк быў празрыстым, і “панаехалыя” – нашчадкі рускіх першапраходцаў [а мясцовых жыхароў там не было; тэра інкогніта. – Рэд.] і камсамольцаў [зразумела, газета ж “Камсамольская праўда”. – Рэд.] зь вялікіх будоўляў эпохі – пачалі вязаць катомкі. Пік ад’ездаў рускіх і рускамоўных з далёкай Рэспублікі Саха-Якуція прыпаў на канец 1990-х гадоў – пачатак ХХІ стагоддзя. З 1989 па 2002 год рускіх у рэспубліцы стала менш на 170 тысяч чалавек – 29% ад мільённага насельніцтва [нешта тут ня тое з матэматыкай, але так у аўтара. – Рэд.]. Карэспандэнт “КП” выехаў у Рэспубліку Саха-Якуція паглядзець сваімі вачыма, хто адкуль “панаехаў” і каго і як уціскаюць.
                                                                    Якуцк – горад-штамп
    Горад, які вырас на вечнай мерзлаце, - сапраўдны падарунак для журналіста-міжнародніка брэжнеўскіх часоў. Дзьвюхсоттысячны Якуцк – гатовая ілюстрацыя для рэпартажу пра капіталізм. На адзінай паўнавартаснай вуліцы, прасьпекце Леніна, - амаль паўсотні крамаў, якія гандлююць алмазамі і золатам. У прамежкі паміж крамамі ўбудаваныя шыкоўныя гатэлі ды офісы здабываючых карпарацый. Не вуліцы – вітрына. Вось толькі зазіраць за яе не рэкамендуецца. За фасадамі – аблупленыя пяціпавярховікі-хрушчобы, якія стаяць на палях. Паміж імі дажываюць свой век пачарнелыя халупы, якія памятаюць ссыльных бальшавікоў і эсэраў.
    Паўсюль, дзе толькі можна, у горадзе паўтыканыя драўляныя татэмныя слупы – сэргэ. Не адразу, але даходзіць, што ўсе гэтыя шаманскія інсталяцыі – нешта большае, чым дэкарацыі для турыстаў. І ўсё на самай справе вельмі-вельмі сур’ёзна. На кожным рагу агітацыйныя плакаты на якуцкай мове настойліва заклікаюць паважаць, памятаць і вучыць старажытны эпас народу саха – Аланхо. Пакуль у Расеі акадэмікі спрачаюцца, ці трэба выкладаць “асновы праваслаўнай культуры” ці гэта цемрашальства, якуцкія школьнікі розных нацыянальнасьцяў дакладна ведаюць, што ў іх 9 багоў і ёсьць “верхні” і “ніжні” сьвет. Такая вось местачковая эклектыка – ад “Кодэкса будаўніка камунізму” – наперад, без перасадак, у мінулае – у каменны век сівых і суворых багоў [падобныя пасажы з галавой выдаюць карэспандэнта “Камсамольскай праўды” і як прыхільніка камуністычнай ідэалогіі (агітацыі за “Кодэкс будаўніка камунізму” ў Якуцку не было), і як прыхільніка старой імперскай формулы: “самадзяржаўе, праваслаўе, народнасьць”. – Рэд.].
    У сувенірнай крамцы я, помнячы пра амаль пагалоўнае праваслаўе якутаў, запытаўся, ці няма ў іх у продажы касьцяных ружанцаў. Прадаўніца-якутка разглядала мяне доўга, а потым зь непаўторнай агідай сказала:
    - Ружанцаў не прадаем. Увогуле. Вунь, конскі хвост шаманскі купіце…
                                                                              ЯкутЫ ціснуць…
    - Калі чалавеку ня хочацца хадзіць з конскім хвастом, ён бярэ і зьязджае куды вочы глядзяць?
    - Не! Дакуль грошаў хопіць! – рагоча Сяргей Нікіфараў, ужо былы якуцянін. І тлумачыць мне: - Камусьці да Хабараўска хапае, а мне дык вось да Разані хапіла. Сем тысяч рублёў сплавіць кантэйнер па рэчцы да чыгункі і 28 тысяч – да станцыі Разань-Таварная. Як там Расея-Матушка [вось, вернае ўяўленьне пра Расею; яна з боку Якуціі бачыцца, як мінімум, за Волгай. – Рэд.], раскажы, я ж у Разані не быў ніколі! [нічога; прыедзеш і, несумніўна, пашкадуеш… - Рэд.]
    Я знайшоў сьвежасьпечанага мігранта ў Рачным порце, дзе ён афармляў апошнія дакументы на грузавы кантэйнер. Баяўся, ці будзе са мной размаўляць, а аказалася роўна наадварот. Суразмоўца мой – тыповы жыхар Поўначы. Працаваў на прыісках, падарваў здароўе. Пакуль папраўляўся – працаваў у зоне, вольнанаёмным. Клаў плітку і цэглу, працаваў на грузавіку і бульдозеры – 12 прафесій і асьляпляльная жалезная ўсьмешка. Ня пье. У цэлым, мара любога кадравіка. Пад Разаньню Сяргей ужо купіў дом за 60 тысяч рублёў. Адправіў туды жонку, а сам, дзейная натура, пакуль афармляў сабе пенсію і займаўся продажам кватэры, узяў на месяц у арэнду таксаматор.
    - Чаму ад’язджаеце? – запытаўся я Сяргея проста. – Не падобна, каб ты тут жабрачыў…
    - А чо тут рабіць? Усе апошнія 10 гадоў – пайдзі-прынясі- прывары- адрамантуй. Нават у брыгадзіры не прабіўся, хаця ў мяне глотка – ого! ЯкутЫ ціснуць, - даверліва паведаміў мне Сяргей. Сказаў па мясцоваму, з націскам на апошнюю галосную.
    - Як?
    - Не прабіцца. Знізу да верху. Вось толькі ў рачны флот іх [якутаў! – Рэд.] імкнуцца не пускаць [!!! а ў нас у Беларусі беларусаў імкнуцца не пускаць нідзе! – Рэд.]. Цябе куды адвезьці? Інстытут праблем малых народаў Поўначы? Вось у натуры, каго якутЫ запрэсавалі наглуха! Нас, рускіх, тут усё ж 400 тысяч – палова насельніцтва. А іх – паўтара грузавіка. І безадказныя яны, як дзеці. Паехалі, трушчобы нашы паглядзіш. Не, такіх трушчобаў ты яшчэ ня бачыў…
                                                          Ансамблі ёсьць – а жыцьця няма
    У адпведнасьці з апошнім перапісам, эвенаў, эвенкаў, юкагіраў засталося ўсяго 2,3% ад мільёна. Як і рускія, яны лічацца не тытульнымі, а карэннымі [рускія ў Якуціі нават не “карэныя”, а імперскія захопнікі-каланізатары. – Рэд.].
    Вячаслаў Шадрын, навуковы супрацоўнік і старшыня Рады старэйшын юкагіраў, размаўляў са мной у аблупленым кабінеце. Думкі выкладаў вельмі асьцярожна, але ветліва. Адчувалася, што прэса ўвагай ні малыя народы, ні Інстытут ня песьціць. З абцякальных фразаў вымалёўвалася арыфметыка выміраньня:
    - Пасля развала СССР малыя народы Поўначы, у адрозьненьне ад тытульнага народу, апынуліся ў горшай сітуацыі. Ніша функцыянаваньня моваў і культуры засталася ў традыцыйным промысьле – паляваньне, рыбалоўства, аленегадоўля [дакладна, як у беларусаў у сельскай мясцовасьці Беларусі; дажыліся... – Рэд.]. А промыслаў гэтых больш няма…
    - Як няма?
    Вячаслаў Іванавіч, сам у мінулым галава паляўнічай грамады, усё мне патлумачыў папулярна. Цяперашнія ўлады спынілі датаваць традыцыйныя промыслы ў 1990-х гадах. Раней сьнегаход “Буран” можна было памяняць на 20 шкурак собаля, цяпер на 80-100. Зьездзіць у Якуцк – 50 тысяч рублёў пры сярэднім штомесячным заробку ў 3.500. Пры такім кошце авіяперавозак ні аленіна, ні рыба нікому не патрэбныя. Прасьцей закупіць у Нарвегіі. На Поўнач Якуціі зноў вярнулася натуральная гаспадарка.
    - Ансамблі фальклёрныя ёсьць, абрады гасьцям могуць паказаць, а вось жыцьця ў народзе ўжо няма… – з горыччу кажа субяседнік і расказвае дзікунскія гісторыі, якія не ўкладаюцца ў галаве. Як для выкліку санітарнага верталёта патрабуецца адправіць са стойбішча факс з пацьверджаньнем аплаты памылковага выкліку. Пра тое, як зімой везьлі ў шпіталь паралізаванага паляўнічага, прывязалі яго рамнём да сьнегаходу. Прывезьлі замарожаны труп, таму што ўлады вырашылі, што поўны пралюш – гэта яшчэ ня прэтэкст, каб паліць паліва верталётам.
    Цікаўлюся на разьвітаньне:
    - Няўжо рэспубліканскія ўлады клапоцяцца толькі пра якутаў?
    Вячаслаў Іванавіч адказвае ўхіліста, гледзячы ў насьценны каляндар:
    - Ёсьць розныя праграмы… Яны не падраздзяляюцца па нацыянальнай прыкмеце.
    Але якія гэта праграмы і ў якім выглядзе дабро ад іх праліваецца на малыя народы, Вячаслаў Шадрын распавесьці ня здолеў [агульнавядома, што найбольш хутка малыя народы Поўначы выміралі пры самай што ні на ёсьць рускай савецкай уладзе; тады былі закладзены такія прынцыпы і механізмы нацыянальнай “палітыкі” (найперш, алкагалізацыя), якія вялі да іх татальнага вынішчэньня; цяпер маскаль у гэтым вінаваціць якутаў, якія самі ледзь выратаваліся. – Рэд.].
                                                            “Фашыст зь мяне нікудышны…”
    З парогу заявіў лідар рускай грамады Сяргей Юркоў.
    - Не атрымаецца зь мяне фашыста. У мяне жонка якутка! А вось тое, што адбываецца з рускімі ў рэспубліцы, будзіць ўва мне лютасць [гэта першы крок да фашызму, бо ва ўсіх нармальных людзей працэс, які вядзе да таго, што карэнны народ становіцца гаспадаром свайго лёсу, выклікае толькі радасьць. –Рэд.]. Пры гэтым мы не патрабуем для рускіх выключных правоў. Нам патрэбныя роўныя правы! [класіка; куды б маскаль не прыехаў, ён тут жа патрабуе “роўныя правы”! – Рэд.].
    Па словах Сяргея Юркова, у былым СССР менавіта ў Якуціі быў самы вялікі працэнт міжнацыянальных шлюбаў. Узьнікла нават новая народнасьць – сахаляры, людзі, у якіх адзін з бацькоў рускі. Праблемы пачаліся ў 1990-х са зьяўленьнем першага ў сьвеце прэзідэнта зь ветэрынарнай адукацыяй [у вас у Расеі міністры абароны – хто з гуманітарнай, хто з дрэваапрацоўчай адукацыяй...; а Рональд Рэйган – разбуральнік імперыі зла – быў акторам. – Рэд.]. Тады мы даведаліся, што ёсьць нацыі тытульныя… і ня вельмі. Ня тытульных, г.зн. рускіх, была роўна палова. Мнагавата. Наступны крок быў зроблены 22 красавіка 1993 года. Прынятая канцэпцыя дзяржаўнай кадравай палітыкі Рэспублікі Саха абвяшчала: “Стратэгічнай задачай павінна стаць фармаваньне якасна новага складу нацыянальных кадраў”. Сказана – зроблена. Па дадзеных Раскамстату, у 2001 годзе урад рэспублікі ўжо на 80% складаўся зь якутаў, яны ж узначальвалі 90% гарадскіх і ўлусных адміністрацый [Малойцы! У нас у Беларусі калісьці будзе дакладна так! больш за тое, з гэтага толькі і можа пачацца сапраўдная дэмакратыя; пакуль у нас усё наадварот, нават у параўнаньні зь якутамі... – Рэд.]. І рускія пабеглі з рэспублікі – ня бачачы персьпектыў ні для сябе, ні для дзяцей [а персьпектыву рускі бачыць толькі ў тым, каб залезьці на карак карэннаму жыхару – гаспадару зямлі – і кіраваць сабе на прыемнасьць?! Вось гэта прызнаньне, дык прызнаньне. Адкрытым тэкстам раскрыта сутнасьць імперскага менталітэту! Вось дык знаходка!! – Рэд.]. Для большай хуткасьці былі задзейнічаныя эканамічныя механізмы.
    - У 1990-х пачалі зачыняцца прадпрыемствы [у Расеі ў тыя часы паўсюль было так... – Рэд.], - расказвае Сяргей Юркоў.
    - Яны, як правіла, горадаўтваральныя. Сталі выміраць паселішчы, асабліва на Поўначы. Прэзідэнт Нікалаеў публічна заявіў, што Якуціі для пракорму хопіць адных алмазаў. “Алданзолата” пайшло пад банкруцтва, “Якутвугаль” – закрываўся. Русакі пабеглі. А куды ім падзецца? Сядзець у тундры, у паселішчах без сьвятла, цяпла і працы? [так, рускія так “сядзець” ня могуць; так могуць “сядзець” якуты ды іншыя карэння народы; зьвярніце ўвагу, тыповы шавіністычны сьветагляд – пра людзей іншых нацыянальнасьцяў, у тым ліку карэнных – малых народах Поўначы, ніякага клопату, ні слова; а між тым іншыя людзі пакутавалі ад расейскага бязладдзя 1990-х у такой жа ступені...; гэтым абзацам аўтар пярэчыць сам сабе (гл. кантэкст папярэдняга раздзелу). – Рэд.].
    Сяргей Юркоў загінае пальцы, пералічаючы крыўды рускай грамады [іх будзе ўсяго тры. – Рэд.]. Рускіх не прымаюць у Якуцкі ўніверсітэт. Толькі на платнае аддзяленьне. На думку майго субяседніка, гэта “сьвядомае абыдлячваньне рускіх”. І рускім, і якутам не падабаецца насаджэньне нэашаманізма ў праваслаўнай рэспубліцы – па дзіцячых садках ужо шаманы ходзяць. Злуе хамскі помнік [у аўтара дакладна так. – Рэд.], які будуецца каля праваслаўнага храма [якая непавага да культуры іншага народу, сярод якога жывеш, ды яшчэ без усялякіх намёкаў - адкрытым тэкстам! – Рэд.]. З фасада Акадэмічнага тэатра зьнікла слова “рускі”. Гэта не дадало любові да ўладаў…
                                                            У пошуках слова, якое прапала
    Сяргей Юркоў быў правы – вулічнага, нутрана-жывёльнага нацыяналізму ў Якуціі няма [важная заўвага; не ўдалося замоўчыць; затое ва ўсіх рускіх гарадах “нутрана-жывёльны нацыяналізм” ужо ёсьць! Хутка 4 лістапада, тады яго можна будзе ўбачыць ва ўсёй “прыгажосьці”. – Рэд.]. Выразна цягне варожасьцю зьверху, прычым хітравата, не адкрыта [гэта дакладна тое, што робіць аўтар артыкула. – Рэд.].
    Раніцай я быў у прыёмнай дырэктара тэатра. З кароткай экскурсіі па фае я даведаўся, што “Рускі тэатр” зьявіўся ў 1920 годзе. Стварылі яго былыя ссыльныя [хто ж яшчэ. – Рэд.], і сваю назву ён не мяняў нават у лепшыя гады савецкай улады [гэта нас не зьдзіўляе, бо ў “лепшыя гады савецкай улады” рускія тэатры былі ва ўсіх нацыянальных рэспубліках; затое ў тыя ж гады, напрыклад, у Беларусі не было ніводнай ВНУ на беларускай мове (няма іх і цяпер); такой была “нацыянальная палітыка” “ў лепшыя гады савецкай улады”; паглядзіце, як сістэматычна пападаецца рускі шавінюга на наш беларускі досьвед, але ён гэтага не разумее; ён думае, што бароніць справядлівасьць... – Рэд.].
    Дырэктар тэатру, 80-гадовы Іван Іванавіч Падайніцын, зрабіў моцнае ўражаньне на заезнага журналіста сваёй экспрэсіяй і артыстызмам, флоцкім цельнікам пад крухмальнай кашуляй, залатымі запінкамі ў спалучэньні зь велічэзнай парахавой татуіроўкай і… упартым нежаданьнем размаўляць пра слова, якое зьнікла. Замест гэтага Іван Іванавіч каротка, усяго за гадзіну, пераказаў мне сваю працоўную біяграфію: ад працы з 13 гадоў на конегадоўчай ферме да служэньня музам. Калі батарэйкі ў дыктафоне амаль селі, я рызыкнуў перапыніць плаўную гаворку суразмоўцы:
    - Іван Іванавіч, а куды слова “рускі” з фасада зьнікла? Не я адзін цікаўлюся, усім цікава… [няпраўда, цікава далёка ня ўсім. – Рэд.]
    - Гэта ж сьмешна! – выгукнуў Іван Іванавіч і тэатральна махнуў рукамі. – Навошта мне гэтае слова? Мяне Іван завуць, што мне гэтае слова – “рускі” – яшчэ і на ілбу напісаць?
    - Але ўсё ж такі, - не здаваўся настырны карэспандэнт [сапраўды, так аўтар піша пра сябе. – Рэд.]
    - Было слова. Але яно няўклюдна там глядзелася, таму і прыбралі [вось малойца! На гэтым прыкладзе бачна: рускі імперскі шавінізм ідзе з цэнтру; крэмлядзі ж разумеюць, што расейскі імперыялізм можа трымацца толькі на рускім шавінізме; простым рускім людзям ён непатрэбны! – Рэд.].
    Я працягваў упірацца [ну, сам прызнаецца. – Рэд.]:
    - Пры якіх абставінаў прыбралі слова?
    Але тут у нашу размову рэзка ўступіла намесьнік дырэктара і даклала Івану Іванычу:
    - Адновім слова “рускі”. Ужо фірму знайшлі, якая зробіць…
    Ня ведаю, наколькі сказанае будзе выканана, але, цалкам задаволены, я адкланяўся.
    Гэты запіс апублікаваны: Чацьвер, Кастрычнік 11, 2007 у 14:01.
    Праглядаў: 136
    Вы можаце сачыць за каментарамі пры дапамозе RSS 2.0 стужкі.
    Вы можаце пакінуць каментар. Але пінгі забаронены.

                                                   МАСКАЛЬ  НАВЕДАЎ  ЯКУЦІЮ
                                                           (частка 2; Д пр-пы 75 і 76)
                                                       nashaziamlia.org/2007/10/13/928/
    Журналіст “Камсамолкі” [ён жа носьбіт і прапагандыст шавіністычнага камуна-імперскага сьветагляду. – Рэд.] пабываў у Рэспубліцы Саха (Якуція) і паглядзеў, як там жывуць рускія, якія цяпер – нятытульнае насельніцтва.
    Рэдакцыя.
                         ЧАМУ РУСКІЯ Ў РАСЕІ СТАНОВЯЦЦА “ПАНАЕХАЛЫМІ”.
                                                                            2-я частка.
                                Дзьмітры Сьцешын (www.dpni.org/articles/polemika/4022)
                                                  Помнік пераможанаму праваслаўю
    Афіцыйна гэты помнік прысьвечаны 375-годдзю ўваходжаньня Якуціі [?! Як жа, памятаем пра “асваеньне Сібіры” Ермаком... – Рэд.] у склад Расейскай Федэрацыі [у аўтара дакладна так – “у склад Расейскай Федэрацыі”. – Рэд.]. Бронзавы мужык, які сядзіць вярхом на бервяне, - заснавальнік Якуцка Пётр Бекетаў, - нараканьняў ні ў каго не выклікае: сячэ нешта ў падмурку грандыёзнага збудаваньня. Але далей пачынаецца самае цікавае: фундамент помніка няпросты – старажытная цэркаўка. Вось толькі замест купалоў і крыжа на ёй усталяваны 20-метровы татэмны слуп, сэргэ, які ўпрыгожваюць чатыры конскія галавы.
    Па задуме стваральнікаў помнік павінен быў нарэшце закрыць сабой стары Прэабражэнскі кафедральны сабор, пабудаваны на дамінанце. У народзе гэтая постмадэрнісцкая канструкцыя захапленьня не выклікала. Хутчэй наадварот. Пісаліся калектыўныя лісты ва ўрад і ў Маскву [канешне, куды ж яшчэ; толькі ў цэнтар імперыі, імператару. – Рэд.], і помнік то спынялі будаваць, то зноў пачыналі – па прынцыпе “сабака гаўкае, а караван ідзе”. І цяпер на будаўнічай пляцоўцы кран нясьпешна цягаў бятонныя пліты – умацоўваў фундамент хамаватага збудаваньня [усё, што не нясе сімволіку імперыі, для аўтара “хамскае”, “недарэчнае”, “навязьлівае”. – Рэд.].
    У Дэпартаменце народаў і федэратыўных зносін кіраўнік Афанасій Мігалкін параіў мне “не супрацьпастаўляць і не шукаць адрозьненьняў” [вось і яшчэ адзін малойца! – Рэд.]. І для майго супакаеньня доўга пералічаў мне рускія словы, запазычаныя зь цюркскіх моваў. А што да шыманізма сказаў, як адрэзаў: “Падабаецца ён каму альбо не, але шаманізм ёсьць, і я яго забараняць ня буду” [малайчына! – Рэд.].
    Я зайшоў на нядзельную службу ў Прэабражэнскі сабор. Як і казалі мне, якутаў і рускіх у храме было прыкладна пароўну, і думка пра помнік была, мякка кажучы, цікавая: “Давайце выйдзем за агароджу храма, і я вам скажу ўсё, што думаю, а тут такія словы вымаўляць нельга”.
    У япархіі справы духовыя адмовіліся каментаваць наадрэз. Як паведаміў мне сакратар уладыкі: “Усе-усе паехалі, увогуле ўсе, нікога няма ў япархіі. Вы тут да панядзелка будзеце? Ну вось, усе толькі ў сераду прыедуць”. Пазіцыя ярарахаў царквы ў пытаньнях цьвёрдасьці і зьберажэньня веры мяне зьдзівіла ў бог ведае які раз. Але Бог ім суддзя [падумаў журналіст “Камсамольскай праўды” і нават не заўважыў недарэчнасьці ў сваіх думках. – Рэд.]. Сітуацыю прасьвятліў адзін са сьвятароў, праўда, узяў зь мяне клятву, што я і на Страшным судзе не адкрыю яго імя. Па словах бацюшкі, уладыку Зосіме ўвесь час нагадвалі пра гэты помнік. Але ён сказаў проста: “Нічога страшнага, хай будуюць” – і на гэтым вогуле закрыў абмеркаваньне гэтай тэмы [а вось і трэці малойца! – Рэд.]. Я зьдзівіўся:
    - Чаму? Нельга ж прабачаць ворагам веры! [класічны элемент шавіністычнага сьветагляду: для іх ёсьць “свае” і “ворагі”. – Рэд.]
    Бацюшка пакорліва адказаў:
    - Яны ўжо пакараныя сваім бязвер’ем. Вы ведаеце, што біч паўночных народаў – самагубствы? Зь нядаўніх часоў яны вярнуліся ў Якуцію. Проста хрысьціянская вера такі грэх не папускае, а ў веры язычніцкай у гэтым няма нічога страшнага. Проста пераходзіш з аднаго сьвету ў іншы. Якуцкі народ у імя праваслаўя зьдзейсьніў шмат духоўных подзьвігаў, як ніводны іншы. Так што і гэта пройдзе. Ужо праходзіць. Не прыжыліся тут неаязычнікі, гэта ўжо ўсім зразумела.
    Я зьдзівіўся:
    - Не прыжыліся, але нехта ставіць паўсюль сэргэ. І гэты помнік зноў жа ў капеечку абыдзецца!
    Бацюшка махнуў рукой у туманныя далі. За сьпіной бронзавага Леніна ўзвышаўся Дом ураду.
     - Там папытайся, і барані цябе Гасподзь.
                                                             Някліканы журналіст
    Дзіўная справа, у чэрвені да мяне разоў дзесяць тэлефанавалі зь Якуціі – клікалі ў госьці, адмысловым чартарам для журналістаў, за кошт ураду. Заклікалі так настойліва, што на пятым званку стала ясна – глупства нейкае робіцца ў далёкай Якуціі. Дакладна. Міністэрствы, дэпартаменты і дэканаты прынялі глухую абарону, і пару разоў мне намякалі: маўляў, прыязджаць трэба, калі запрашаюць, а не боўтацца па рэспубліцы без запытаньня. На любое пытаньне ішоў адказ: “Мы з вамі ня будзем размаўляць без распараджэньня з адміністрацыі прэзідэнта”. Я плюнуў і пачаў асвойваць вертыкаль улады явачным парадкам.
    У Міністэрстве культуры, куды я заявіўся інкогніта і без рэчаў, панавала лёгкая мітусьня. Назад і наперад на выцягнутых руках пераносіліся нейкія велічэзныя кардонныя макеты юртаў і аленевыя рогі, сноўдалі людзі з папкамі. Нарэшце ў адным кабінеце расчыніліся дзьверы і нехта гучна крыкнуў у калідор: “Ура! Мінфін даў грошай на фільм “Нараджэньне шамана”!” Я пайшоў на гук галасоў падзяліць радасьць з працаўнікамі культуры. Сустрэлі мяне няветліва:
    - Вы хто?
    - Журналіст “Камсамолкі”.
    - Што вы жадаеце?
    - Хачу паразмаўляць пра адраджэньне шаманізма, пра праваслаўе, духоўнасьць, нацыяналізм.
    - Тут паразмаўлялі з адным… Як вы прайшлі ў будынак? Калі вы ня сыдзеце цяпер жа, мы пазвонім ахове!
    Я выйшаў, але не сышоў. На лесьвіцы мяне дагнаў хлопец, Тускул Афанасьеў, як ён адрэкамендаваўся, з “Саюзу Саха Амук”. Запрапанаваў паразмаўляць шчыра. Мы выбралі калідор пацішэй і падваконьнік пашырэй.
    - Зразумейце, мы адраджаем нашу культуру, вяртаемся да вытокаў. Мы 400 гадоў таму зусім не добраахвотна прынялі іншую веру. Зразумела, гэта шмат каму не падабаецца, але мы не падрываем і не забіваем дзеля адраджэньня, і што ў гэтым кепскага? Вось патлумачце, што вас там у Расеі не задавальняе?
    - Скажу за сябе. Мяне асабіста не задавальняе, што гэта робіцца навязьліва, без уліку іншых вернікаў, якіх у рэспубліцы 80%. І мне не зразумелая канчатковая мэта [а не твая саплівая справа! “што якуты прамеж сябе ды на сваёй зямлі вырашаць, так таму і быць”, – вось так павінен думаць кожны элементарна культурны чалавек. – Рэд.].
    Тускул паглядзеў на мяне, як псіхічна хворае дзіця [во, малойца. – Рэд.]:
    - Народ саха ўжо адчувае сябе нацыяй, але гэтага мала. Мы не хочам глядзець, як у нас бяруць усё каштоўнае – нафту, алмазы, пушніну, а наўзамен скідваюць нам усялякае сьмецьце – ссыльных і крымінальнікаў. Чулі выраз: “Якуція – зона бяз плоту”?
    Па словах суразмоўцы, яны маглі б і самі выдатна працаваць з Захадам без пасярэдніцтва Расеі і расійскага ж бязмежнага крадзяжу і каланізатарства [проста дзіўна, што рускі шавінюга падаў гэтую размову. – Рэд.].
    Хацеў я нагадаць свайму суразмоўцу пра розьніцу паміж “расейскімі каланізатарамі” і заходнімі, расказаць пра 10 мільёнаў індзейцаў альбо тых жа іракцаў, якія цяпер у поўны рост “супрацоўнічаюць з Захадам напрамую”. Але ня стаў. Як бы ні гучала гэта цынічна, але такую розьніцу лепш спасьцігаць на практыцы. Праўда, ні Расеі, ні Якуціі ў гэтым выпадку на мапе сьвету ўжо можа ня быць [у чарговы раз рускія шавінюгі дэманструюць свой затасканы прыём; аргумент заключаецца ў тым, што ёсьць, маўляў, імперыялізм і шавінізм, якія нашмат горшыя; па-першае, суразмоўца, як правіла, пра альтэрнатыўныя падзеі ня ведае (як, дарэчы, і сам шавінюга), а па-другое, ці ж аргумент гэта?! Сказаў бы якут маскальскаму журналюзе, што яму і яго народу ніякі (!) імперыялізм, каланіялізм, шавінізм непатрэбныя, і паслаў бы аргументатара на...; пры такой тактыцы хутчэй дайшло б! – Рэд.].
                                                Вучэньне – сьвятло альбо ўсё ж такі цемра?
    У Якуцкі дзяржаўны ўніверсітэт я накіраваўся, як выказаліся ў Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Саха, “з ужо склалай, вызначанай думкай”. Яе мне “склаў” злакознены Дзяржкамстат РФ, які ведае ўсё. Са смутных лічбаў вымаляваліся цікавыя факты. Напрыклад, 26% якутаў, старэйшых за 25 гадоў, маюць вышэйшую адукацыю, а адукаваных рускіх толькі 14%. У Якуцку мне ня раз скардзіліся, што рускаму немагчыма паступіць на бясплатнае навучаньне ў ВНУ. Паклёп, наветы, пераконвалі мяне ў адміністрацыі прэзідэнта, такой статыстыкі ніхто не вядзе! Аднак па табліцы №10 Дзяржкамстата «Насельніцтва асобных нацыянальнасьцяў па крыніцах сродкаў да існаваньня» 5127 якутаў атрымалі стыпендыю, а рускіх стыпендыятаў усяго 271 чалавек…  
    Я цэлую гадзіну гуляў па двух карпусах ЯДУ, і сярод тых, хто паступіў, знайшоў толькі двух рускіх абітурыентаў. Тоўстая і непрыгожая выдатніца зь Мірнага размаўляць са мной не пажадала па банальнай прычыне: “Не хачу вылецець з першага курсу”, Затое са мной паразмаўляў бацька абітурыента зь Нюрбы. Летась у яго паступала дачка-медалістка на мытную справу. У прыёмнай камісіі сказалі, што месцаў няма, а потым неабачліва вывесілі сьпіс з некалькімі залічанымі [правільна, атрымайце свае ж метады назад – толькі цяпер у свой адрас! – Рэд.].
    Мой суразмоўца пасьпеў гэты сьпіс сарваць. Спрэчка скончылася тым, што дачка мусіла падаваць дакументы ў Варонежскі універсітэт. Ні Піцер, ні Маскву сям’я не пацягнула [а чаго ж так? гэта ж ужо ваша любімая “руская Расея-матушка”?! – Рэд. ], а пра паступленьне ў якуцкія ВНУ можна было забыць. Да паступленьня сына рыхтаваліся больш грунтоўна – ён цэлы год вучыў якуцкую мову [!!! Як прыемна гэта чуць нам – беларусам! У нашай беларускай дзяржаве таксама так калісьці будзе! – Рэд.]. На іспыце вельмі зьдзівіліся, пацікавіліся пра нацыянальнасьць і дакуметы ўзялі.
    У рэктараце пра нацыянальную палітыку ЯДУ са мной размаўляць адмовіліся, адправілі назад у Міністэрства адукацыі, але, на маё шчасьце, са мной згадзілася пагутарыць Яўгенія Міхайлаўна – віцэ-прэзідэнт рэспублікі, чынойнік з вялізным педагагічным стажам. Размова ў нас атрымалася дзіўная – сьляпога з глухім [гэта ня дзіва – карэспандэнт ужо шмат разоў паказаў сябе, як чалавек унутрана сьляпы і глухі да праблем іншых народаў. – Рэд.].
    - Вось мне толькі што даслалі адказ з Дзяржкамстата. У ім напісана, што дзяржаўная статыстыка РФ не займаецца такімі пытаньнямі. Таму цьверджаньне, што якутаў, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю, у два разы больш, чым рускіх, неабгрунтаванае [яшчэ адна малойца! Вы бачыце, ўжо назьбіраўся колькасны матэрыял, каб сказаць: справа ня ў рускіх, а ў маскалях, у тых, хто мае імперскае мысьленьне, у тых, хто падбухторвае рускіх з цэнтру, з Масквы! – Рэд.].
    - Добра, няхай сабе, не займаецца. Але я так і не зразумеў, чаму сярод абітурыентаў, якія паступалі ў ЯДУ ў гэтым годзе, я знайшоў толькі двух рускіх хлопцаў.
    - Можа, вы не ў той час зайшлі?
    - Я два ці тры разы заходзіў.
    - Калі вы ўбачыце ва універсітэце двух якутаў і аднаго рускага, гэта не дае вам права сьцьвярджаць, што толькі якуты паступаюць ва універсітэт.
                                                             Мы самі ва ўсім вінныя
    У апошні дзень камандзіроўкі я паехаў за Лену, да сапраўднага якуцкага казака Руслана Хмялёва. Атаман аднаўляе не дэкаратыўна-гарадскі, а самы сапраўдны курэнь Хатаскі Наслег. Мы сядзелі на лавачцы над амаль бяздонным абрывам і глядзелі, як у Лену сядае сонца. Атаман распавядаў, я слухаў:
    - Пасіўнасьць мяне і забівае, і тлумачыць, чаму мы, рускія, апынуліся па ўсёй імперыі [!!! ведаюць, сукі, што яны – паганцы-імперасты! – Рэд.] ў такім ганебным і вартым жалю стане. Гэта Гасподзь дае нам такія выпрабаваньні [Гасподзь прымушае вас быць імперыялістамі?! Гэта штосьці новае ў інтэрпрэтацыі таго, да чаго заклікаў людзей Хрыстос. – Рэд.], і мы расплочваемся.
    Тут нацыяналізм ідзе зьверху [у гэтым сэнсе мы – беларусы – шчыра радыя за якутаў; іх кіраўнікі разумеюць, што супрацьстаяць сатанізму імперыялізма можа толькі боскасьць “нацыяналізма”. – Рэд.]. Становішча рускіх унізе ў цэлым не самае дрэннае [!!! яшчэ адзін – прычым, самы зацікаўлены ў адваротным, той, хто адкрыта спачувае расейскаму імперыялізму – вымушаны пацьвердзіць людскасьць, агульную культуру якутаў. – Рэд.]. Тое, што наверсе крычаць, маўляў, рускія – заваёўнікі, гэта ўзровень балбатні, ня больш. Размаўляў я тут з якуцкім нацыяналістам… Разумныя людзі заўсёды дамовяцца [ня столькі разумныя, колькі культурныя. – Рэд.]. Вось я ў яго пытаюся: колькі было якутаў па першым ясачным перапісе? [перапісалі тады, сколькі змаглі, дый кінулі, а ў Крамлі яшчэ ў разоў 10 дадзеныя паменшылі, каб апраўдаць магчымасьць “асваеньня” “бязьлюднай сібірскай тэрыторыі”. – Рэд.] Тры тысячы пяцьсот душаў, а цяпер амаль 500 тысячаў. Розьніцу адчуваеш? Матэматычную? [са словаў Алеся Белакоза: у 16-м стагоддзі колькасьць продкаў сучасных беларусаў і рускіх была прыкладна аднолькавай; цяпер беларусаў у 12 разоў менш; адчуваеце розьніцу, матэматычную, імперасты смярдзючыя?! – Рэд.] Вось ты стаіш перада мной. Якут, ведаеш сваю родную мову. У цябе ёсьць культура – якуцкія мастакі і пісьменьнікі, якуцкі тэатр і газэты… Якія мы табе заваёўнікі, мы браты! Ён падумаў-падумаў і кажа: ты правы! [трэба ўлічыць, што гэта была інтэрпрэтацыя размовы з боку рускага шавініста, а дзе інтэрпрэтацыя той жа размовы з боку якута? – Рэд.]
                                                                      Кампетэнтна
    Вячаслаў Глазычаў, член “Грамадскай палаты”, заяўляе: Нацыянальныя рэспублікі – кармушка для мясцовых кланаў [нават, калі ў некаторых выпадках і так, тады для якіх кланаў кармушка ўся “Расея”?! – Рэд.]
    - Міна была закладзеная германскімі рамантыкамі [“міна” была закладзеная ў час Вялікай французскай рэвалюцыі 18-га стагоддзя! Гэтая “міна” стварыла цывілізаваныя дзяржавы сучаснай Еўропы, Японію і г.д. - іх культуры, эканомікі, росквіт, якія непараўнальныя па сваёй вышыні зь любымі іншымі мадэлямі дзяржаўнага будаўніцтва; і менавіта гэта не падабаецца самым розным соцыя-паразітным сілам... – Рэд.]. Ад іх ідэю “права нацый на самавызначэньне” пераняў Бісмарк, які гэтую ідэю ажыцьцявіў, зьляпіў з мноста княстваў адзіную Германію. Ідэю перанялі і рускія бальшавікі, якія ўбачылі ў “нацыянальна-вызвольнай барацьбе” магчымасьць разваліць дзяржаву і ўвесь капіталістычны сьвет. Гэтая ж міна спрацавала, як толькі ў 1991 г. лопнулі праіржаўленыя скрэпы КПСС [скрэпы лопнулі не з-за таго, што былі жалезнымі й праіржавелі, а з-за таго, што былі штучнымі, ненатуральнымі, неадэкватнымі патрабаваньням гуманістычнага прагрэсу чалавецтва! – Рэд.]. Дэструктыўны прыметнік “тытульны” быў імгненна падхоплены савецкай наменклатурай, якая занялася “нацыяналізацыяй” улады [у тым ліку і ў Беларусі зь этнацыднай “палітыкай” яе цяпершняга “кіраўніцтва”?! – Рэд.].
    Умацаваньне Расеі ў пуцінскі перыяд прыгасіла гэты энтузіязм [прыдушылі энтузіазм народаў канкрэтныя механізмы імперскага “кантролю”, на рэалізацыю якіх, як на любую штучную, нежывую, антыпрагрэсіўную зьяву, былі выдадзеныя мільярдныя сумы нарабаваных нафтагаза-даляраў. – Рэд.], але ён нікуды ня зьнік. Спробы раскруціць фіна-вугорскі матыў “прыгнечанасьці”, які падаграецца з-за мяжы [адкуль жа яшчэ... – Рэд.], на шасьце, не далі істотнага выніку. У Татарстане Шайміеву ўдалося ахалодзіць гарачыя галовы [пра ўгра-фінаў і татар будуць наступныя артыкулы. – Рэд.]. Але адзін казанскі журналіст зацята пераконваў мяне, што лацініца нашмат лепш перадае адценьні вымаўленьня татарскіх слоў, чым кірыліца! А каля ўваходу ў мячэць у Наберерэжных Чаўнах на пытаньне, зададзенае па-руску, можна пачуць: “Вы тут у гасьцях, размаўляеце па-татарску!” Выдаліць атрутнае зельле можна толькі аднім чынам -  прызнаць нарэшце, што ёсьць толькі адна нацыя – Расея [усё, алес! вось да чаго даходзіць абсурд імперастычнага мысьленьня: “Расея – гэта нацыя!”. – Рэд.], у якой мірна суіснуюць і разьвіваюцца вялікія і малалікія этнакультурныя агульнасьці [па-першае, “мірна”, як да гэтага? Па-другое, пад кіраўніцтвам каго? У імя чыіх інтарэсаў? Дзеля чыіх мэт? – Рэд.].
    Якуція прэзідэнта Штырава стаіць асобна. Тут ёсьць тэндэнцыя выцісканьня неякутаў з сістэмы кіраваньня і сістэмы вышэйшай адукацыі.
    Мала хто зьвяртае ўвагу на факт, што практычна ўвесь прыбытак ад продажу алмазаў вяртаецца ў Якуцію ў выглядзе субсідыяў зь федэральнага бюджэту [здаецца, навошта тады ўсё апасяродкаваць праз “цэнтар”? хай якуты самі прадаюць сваё, іх тады “субсідаваць” ня трэба будзе; падвох усім відавочны: забіраем у “расейскі цэнтар”, каб забраць каштоўнасьці іншага народу, і затым “субсідуем” для таго, каб казаць, што “мы вас субсідуем, г.зн. утрымліваем”! – Рэд.], забясьпечваючы там найвышэйшы ўзровень бюджэтнай забясьпечанасьці на аднаго жыхара – звыш 50 тыс.руб. у год (у суседняй Магаданскай вобласьці ў 2,5 раза менш). Усю сьмятанку з гэтай плыні здымае мясцовая сямейна-кланавая бюракратыя [гэта можа быць так; толькі справа ў тым, што каб перамагчы мясцовую бюракратыю, складзеную з прадажных, карумпаваных чынуш, і пабудаваць дэмакратыю, у разнастайных нацыянальных рэспубліках “Расеі” спачатку трэба перамагчы “цэнтральную” імперастычную бюракратыю на чалае з манархам-“прэзідэнтам”. –Рэд.]. Тэарэтычна ёсьць шлях штучнай, націскной зьмены сітуацыі, але ён можа мець непрыемнасьці [як у Чачні? – Рэд.]. І ёсьць іншы шлях – уваходжаньне на тэрыторыю агентаў эканамічнага разьвіцьця [так у аўтара. – Рэд.], ці то ў выглядзе дзяржманаполій, ці то прыватных кампаній, шчыльна зьвязаных з агульнадзяржаўнымі інтарэсамі і ў мінімальнай ступені залежых ад лакальных элітаў [адкрытым тэкстам пра механізмы імперскага падпарадкаваньня; дарэчы, такое “ўваходжаньне” расейскага “бізнэсу” і з такімі ж адкрыта паразітнымі мэтамі адбываецца цяпер у Беларусі пад “уладай” прадажных цяперцаў! – Рэд.].
    Ёсьць прычыны думаць, што ў бліжэйшыя гады зьмяненьні пойдуць менавіта гэтым шляхам. Тады перажыткі “міннай” аперацыі 150-гадовай даўніны накшталт нягеглай практыкі заключэньня дамоваў паміж арганічным цэлым і яго часткамі адамруць так, як рана ці позна адміраюць ўсе пустыя формы [па-першае, тут аўтар альбо нешта не разумее, альбо хоча накінуць нам чарговы хітрык імперастачнай прапаганды: на словах імперасты завуць “цэлым” усю “Расею”, а на практыцы правамі “цэлага” заўсёды надзяляе сябе толкі расейская імперыякратыя; па-другое, няма на сёньня на ўсім сьвеце нічога больш пустога, недарэчнага, фармальнага, такога, што абавязкова адамрэ і разваліцца, чым гвалтам створанае штучнае ўтварэньне пад назвай “Расея”! – Рэд.].
    Ад рэдакцыі:
    І ў гэты раз мы ў рэдакцыі вагаліся, ці выстаўляць дадзены матэрыял, бо разумелі, што для любога нармальнага чалавека чытаць тэкст, дзе апісваецца нешта з пазіцый вялікадзяржаўнага шавінізму – гэта заўсёды пэўныя пакуты, пераадольваньне сябе.
    Але, з аднаго боку, такое трэба, каб ведаць, як мысьляць маскалі-імперасты, а з другога боку, у дадзеным канкрэтным выпадку мы былі шчодра ўзнагароджаны адкрыцьцямі новых заканамернасьцяў.
    Так, аналіз тэксту выявіў, што ў нярускіх рэспубліках “Расеі”, як правіла, няма бытавога шавінізму з боку рускіх. Рускі народ, як такі, у сваёй абсалютнай большасьці пазбаўлены гэтай ганебнай рысы (што мы па ходу тэксту шматкроць падкрэсьлівалі). Але гэтае ж з усёй відавочнасьцю выпяціла іншы феномен: шавіністычны сьветагляд навязваецца рускім “зьверху” (іначай, “з цэнтру”). Элементарная логіка паказвае, што гэтым “верхам-цэнтрам” зьяўляецца ня нешта геаграфічна канкрэтнае, а сацыяльная група – асноўны атрымальнік расейскіх імперскіх інтарэсаў – маскальская імперыякратыя! Паўстае цікавае пытаньне: а навошта яна так робіць? І тут у выніку далейшага аналізу адкрываецца галоўнае: навязваньне рускаму народу сьветагляду маскальскіх шавіністаў патрэбнае расейскай імперыякрытыі для правядзеньня імперскай палітыкі. Такім чынам, рускі шавінізм і расейскі імперыялізм – рэчы зьвязаныя, якія, як правіла, ідуць у пары. Гэта мы заўважалі неаднаразова. Новым (для нас) стаўся зьмест гэтай сувязі - тое, што рускі шавінізм ёсьць аснова расейскага імперыялізму. І менавіта імперыякратыя – адзіны спажывец карысьці ад такой палітыкі -  каб праводзіць імперскую палітыку навязвае шавіністычны сьветагляд рускаму народу! Натуральна, робіць яна гэта падступна, праз кантэкстуальнае падбухторваньне рускіх, і па самых розных каналах, абы тыя ўспрынялі шавіністычны сьветагляд. Зрэдку даходзіць да сьмешнага, напрыклад, да такога: паколькі тэрмін “богаабранасьць” ужо пасьпеў заняць пэўны народ, рускім прапануецца стаць “боганосным народам”.
    Дадзеныя адкрыцьці (якія апісваюць сістэму галоўных механізмаў правядзеньня імперскай палітыкі з боку галоўнага ворага нашага беларускага народу – расейскай імперыякратыі) падаліся нам настолькі важкімі, што мы вырашылі зафіксаваць іх у якасьці чарговага прынцыпу Нашай дактрыны (Д пр-п 75).
    Пад час аналізу тэксту выкрышталізавалася яшчэ адна думка. Аказваецца, што для таго, каб народам (такім, як якуцкі, татарскі, башкірскі, чачэнскі, бурацкі, марыйскі, мардоўскі, комі й дзясяткі іншых, у тым ліку і беларускі народ), якія знаходзяцца пад двайным каланіяльна-сацыяльным уціскам (у рабскай залежнасьці ад расейскай імперыякратыі й мясцовай бюракратыі), прыйсьці да зьмястоўнай дэмакратыі, ім трэба спачатку вызваліцца з-пад улады расейскай імперскай бюракратыі (перамагчы яе на сваёй ці чужой тэрыторыі), а затым вызваляцца ад мясцовай кампрадорскай бюракратыі й алігархіі. Калі памяняць месцамі пасьлядоўнасьць змаганьня, станоўчы вынік дасягнуць не атрымаецца. Гэта пацьвярджае нашае папярэдняе рашэньне аб прызнаньні галоўным ворагам беларусаў (ворагам №1) менавіта расейскай імперыякратыі (з пары імперыякратыя-цяперцы). Але мэта ня будзе дасягнутая, калі спыніць змаганьне на нейкім этапе, а не завяршыць яго (напрыклад, пасьля перамогі над расейскай імперыякратыяй). Таму заўсёды тэхналогія адна: спачатку дасягеньне незалежнасьці (ад любых формаў імперыялізму і каланіялізму – як тэрытарыяльнага, так і фінанасавага, інфармацыйна-ідэйнага!), а затым дасягеньне сапраўднай дэмакратыі (кіраўнічы ўплыў на народ з боку ўласнай нацыянальнай эліты і поўны кантроль над мясцовай бюракратыяй, фінансавай алігархіяй, сьпецслужбамі, ваеншчынай, клерам, ахлакратыяй, крыміналам ды іншымі патэнцыйна соцыя-паразітнымі сіламі).
    Пазначым дадзенае палажэньне як чарговы прынцып Беларускай дактрыны (Д пр-п 76).
   Гэты запіс апублікаваны:
   Субота, Кастрычнік 13, 2007 у 04:51 nashaziamlia.org›2007/10/10/925/Якуты…
    Знайшла ў сецеве Аглаіда Сьвіст,
    Койданава.
    P. S. Узьнікае ўражаньне, мяркуючы па камэнтарах рэдакцыі, што яна не надта разумее тое, што камэнтуе... Правапіс рэдакцыі захаваны.
    Антось  Шэры,
    Койданава