пятница, 2 сентября 2016 г.

Каладота Асьпірын. Трацкісты ды зіноўеўцы ЯАССР 1935. Койданава. "Кальвіна". 2016.


    У 1935 годзе ў ЯАССР у адміністрацыйную ссылку была накіраваная група г. зв. трацкістаў, зіноўеўцаў ды бухарынцаў, якія затым у 1937 годзе былі асуджаныя ўжо ў ЯАССР за контррэвалюцыйную дзейнасьць да пазбаўленьня волі ў ППЛ, дзе іх, хто дажыў, ужо па Пастанове Тройкі пры Дальбудзе, расстралялі.

    Пэўна да гэтае групы належыць і ураджэнец Гародні прафэсар горнай эканомікі Ленінградзкага Горнага інстытута Андрэй Тэафілавіч Радзішэўскі (Арскі-Радзішэўскі), які пісаў у сваёй аўтабіяграфіі: “...у чэрвені месяцы 1933 г. я добраахвотна зьяжджаю ў Якуцк на кіраўніцкую гаспадарчую працу”. А ужо 29 лістапада 1934 г. газэта “Социалистическая Якутия” паведамляла: “Ашаламляльна нечакана ў 1 гадзіну 15 хвілін у ноч на 28-е лістапада абарвалася жыцьцё старога бальшавіка, прафэсара Андрэя Феафілавіча Арскага. Мазгавое кровазьліцьцё ўнесла ў магілу яшчэ поўнага жыцьця таварыша, які некалькі дзён таму назад сьціпла адзначаў 48-я ўгодкі свайго нараджэньня”.
    Каладота  Асьпірын,
    Койданава.

    Багушэвіч Дзям’ян Андрэевіч – нар. у 1897 г. у в. Заўшыцы Слуцкага павету Менскай губэрні
Расейскай імпэрыі, служачы, чалец УКП(б), затым к-р, трацкіст, быў сасланы. Да арышту пражываў у м. Якуцк па вул. Варашылава, заўгас Якуцкай малярнай станцыі, цясьляр, сталяр, на час арышту без вызначаных заняткаў Арыштаваны 11 сакавіка 1937 г. НКУС ЯАССР па ар. 58-10 ч. 2 [1] КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 9 ліпеня 1937 г. прысуджаны да 5 гадоў п/в. 29 жніўня 1938 г. адпраўлены ў м. Марыінск Кемераўскай вобл. у распараджэньне начальніка турмы. 11 верасьня 1945 г. вызвалены па адбыцьці тэрміну меры пакараньня з замацаваньнем у Нарыльскім камбінаце па вольнаму найму. 30 жніўня 1954 г. цалкам рэабілітаваны за недаказанасьцю злачынства Пастановай Прэзыдыюму Вярхоўнага суду ЯАССР ад 10 ліпеня 1956 г. справа спынена за недаказанасьцю, рэабілітаваны. Справа № 374-р. /Богушевич Демьян Андреевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002 г. С 30./

    Балай Іван Антонавіч – нар ў 1899 (1891) г. у Віленскай губэрні Расійскай імпэрыі. Пражываў у Ленінградзе. 10 лютага 1935 г. асуджаны да адміністрацыйнай ссылкі на 4 гады. Пражываў у м. Вілюйск ЯАССР, бугальтар прам. арцелі. 26 ліпеня 1937 г. паўторна асуджаны Асобай нарадай НКУС за к-р дзейнасьць асуджаны да 5 гадоў п/в у ППЛ. 29 жніўня 1937 г. этапаваны ў бухту Нагаева ва УПУППЛ. 28 красавіка 1939 г. памёр ад сухотаў у стацыянары міядэгенэрацыі сэрца, пахаваны ў п. Лінкоўскі (сучасны п. Шырокі), Сусуманскага р-на Магаданскай вобл. Сям’я: жонка Ганна Барысаўна Балай, 1896 г. н., дачка Маргарыта, 1924 г. н., сыны Генадзь, 1925 г. н. ды Ўладзімер, 1927 г. н., пражывала ў м. Ленінград, у красавіку-траўні 1935 г. была высланая ў м. Вілюйск, да месца ссылкі бацькі, дзе знаходзіліся да лета 1937 года. У 1990-х гг. Маргарыта Іванаўна Андрэева (Балай) [197342, С.-Пецярбург, Таржковая 2-1-42, т. 246-90-87] даслала у МУС РС(Я) запыт на рэабілітацыю, але ёй адказалі, што ў архівах дадзеныя на сям’ю адсутнічаюць.

    Гальдштэйн Абрам Якаўлевіч – нар. у 1903 г. у мяст. Азарычы Мазырскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, габрэй. У 1925-1927 гг чалец УКП(б), інжынэр-мэханік фабрыкі “Пралетарская перамога № 2”, пражываў у м. Ленінград, Чырвоная вул., д. 67, кв. 20. У 1928 г. арыштаваны ды Асобай нарадай пры Калегіі АДПУ “за ўдзел у к.-р. трацкісцкай групоўцы” асуджаны да высыланьня ў м. Чымкент. Датэрмінова вызвалены але ізноў арыштаваны 10 лютага 1935 г. ды згодна Пастановы Асобай нарады пры НКУС СССР ад 10. 02. 1935 года асуджаны за “садзейнічаньне к.-р. зіноўеўскай групе” на 4 гады ссылкі ў ЯАССР. Пражываў у м. Якуцк, вул. Чырвонай Моладзі № 10, Промсаюз, эканаміст-калькулятар. Жонка Любоў Лейзераўна, сын Якаў Абрамавіч, 1931 г. н. Ізноў арыштаваны 2 лістапада 1936 г. НКУС ЯАССР па артыкулам 58-10, ч. 1 ды 58-10, ч. 2 КК РСФСР. Прыгаворам Галоўнага суда ЯАССР ад 24 студзеня 1937 г. асуджаны да 7 гадоў п/в ды 5 гадоў п/п. 31 ліпеня 1937 г. адпраўлены этапам ва Ўладзівасток. Ягоная жонка Любоў Лазараўна Гальдштэйн была таксама рэпрэсаваная. Пастановай прэзыдыюма Вярхоўнага суда РСФСР ад 29 верасьня 1965 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 3000-р. /Гольдштейн Абрам Яковлевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. C. 82./


    Гіршовіч Абрам Рыгоравіч – нар. у 1904 г. ў м. Наваградак Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, габрэй, у 1923–1935 гг. чалец УКП(б), скончыў Днепрапятроўскі мэталюргічны інстытут, мэханік цэха Ленмэталюрбуду, пражываў у м. Ленінград, Траецкае поле, д. 5, кв. 313. Арыштаваны 10 лютага 1935 г. Асобай нарадай пры НКУС СССР 10 лютага 1935 г. асуджаны за “садзейнічаньне контррэвалюцыйнай зіноўеўскай групе” на 3 гады ссылкі ў ЯАССР, знаходзіўся ў м. Якуцк. Ізноў арыштаваны ў 1937 г. і асуджаны да ППЛ. Адбываў пакараньне ў Паўночусходлягу. Тройкай УНКУС пры Дальбудзе 3 сакавіка 1938 г. асуджаны за “контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасьць” да ВМП. Расстраляны 7 сакавіка 1938 г. Жонка Фіра Маркаўна Заслаўская таксама была рэпрэсаваная.

    Дубень Ларывон Сьцяпанавіч – нар. у 1897 г. у в. Ляхаўка Бытчанскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, беларус. Па пастанове Асобай нарады НКУС СССР сасланы ў выгнаньне на 3 гады ў ЯАССР, у м. Якуцк. Рабочы тубсанчасьці. Дзесятнік лесазавода № 1. Арыштаваны 4 траўня 1936 г. НКУС ЯАССР па арт. 58-10 КК РСФСР. Прыгаворам Галоўнага суда ЯАССР ад 4 лістапада 1936 г. асуджаны да 3 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры PC (Я) ад 3 лютага 1992 г. [10 красавіка 1989 г.] па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. рэабілітаваны. Справа № 226-р (№ 3272). /Дубень Илларион Степанович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002 г. С. 73./

    Жукоўскі Георгій Вікенцьевіч – нар. у 1899 г. у губэрнскім м. Менск Расейскай
імпэрыі, рускі. Пражываў у м. Вілюйск ЯАССР. Бугальтар Вілюйскага аддзяленьня Якутгандлю [прамартэлі “Аб’яднаньне”]. Арыштаваны 14 сакавіка 1938 г. НКУС ЯАССР па артыкулам 58-10 ч. 1 ды 58-11 КК РСФСР. Прыгаворам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 15 [13] ліпеня 1938 г. асуджаны да 10 гадоў п/в. Вызначэньнем Вярхоўнага суда РСФСР ад 13 красавіка 1939 г. прыгавор адменены і справа накіраваная на новы разгляд. Прыгаворам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 8 студзеня 1940 г. асуджаны да 5 гадоў п/в. 30 жніўня 1940 г. прыбыў у ППК № 5. 17 ліпеня 1941 г. этапаваны у п. Эге-Хая ЯАССР. Пасьля вызваленьня пражываў у п. Батагай ЯАССР, бугальтар. 26 сьнежня 1946 г. быў ізноў арыштаваны па артыкуле 109. Ваенны трыбунал пры Дальбудзе 18 студзеня асудзіў яго да 6 г. п/в. 18 лютага прыбыў у п. Янск ЯАССР. 27 ліпеня 1948 г. памёр. Заключэньнем Пракуратуры РС (Я) ад 31 ліпеня 1992 г. рэабілітаваны па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 г. Справа № 4516-р. /Жуковский Георгий Викентьевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 115./

    Кацэман Аляксандр Мікалаевіч - нар. у 1904 г. у в. Чарневічы Барысаўскага павету Менскай губэрні Расійскай імпэрыі, беларус (габрэй). У 1935 г. па рашэньні Асобай нарады НКУС СССР за трацкісцкую дзейнасьць сасланы ў ЯАССР тэрмінам на 4 гады. Пражываў у м. Якуцк, адказны выканаўца Якуцкага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў “Холбас”. Арыштаваны 2 лістапада 1936 г. НКУС ЯАССР па ч. 1 арт. 58-10 КК РСФСР. Прыгаворам Галоўнага суду ЯАССР 24 студня 1937 г. асуджаны да 3 гадоў п/в. Пастановай прэзыдыюму Вярхоўнага суду РСФСР ад 29 верасьня 1965 г. справа спынена за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 3000-р. /Кацеман Александр Николаевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 137./

    Лісіцын Мэндэль Ёселевіч - нар. у 1900 г. у губэрнскім месьце Віцебск Расейскай імпэрыі, габрэй. У 1935 г. па рашэньню Асобай нарады НКУС СССР за трацкісцкую дзейнасьць сасланы ў ЯАССР тэрмінам на 4 гады. До арышту пражываў ў м. Якуцк, загадчык пашывачнай вытворчасьцю арцелі “Работніца”. Арыштаваны 23 сьнежня 1936 г. НКУС ЯАССР па ч. 1 арт. 58-10 КК РСФСР. Прыгаворам Галоўнага суда ЯАССР ад 24 студня 1937 г. асуджаны да 4 гадоў п/в. Пастановай прэзыдыюму Вярхоўнага суда РСФСР ад 29 верасьня 1965 г. справа спыненая за адсутнасьць складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 3000-р. /Лисицин Мендель Иосифович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 197./

    Маркун Вікенцій Андрэевіч – нар. у 1890 г. у в. Вайгава Кронскай воласьці Троцкага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі, літовец. У 1935 г высланы на 3 гады ў ЯАССР, у м. Вілюйск. Арыштаваны 3 траўня 1936 г. Вілюйскім раённым аддзелам НКУС ЯАССР па ч. 1 арт. 58-10 КК РСФСР. Прыгаворам Галоўнага суда ЯАССР ад 18 лютага 1937 г. асуджаны да 5 гадоў п/в. Пастановай прэзыдыюму Вярхоўнага суда РСФСР ад 20 сьнежня 1989 г. справа спынена за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. справа 3829-р. /Маркун Викентий Андреевич. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 224./

     Міхна (Міхно) Аляксей Фёдаравіч – нар. 1892 г. у в. Радванічы Брэсцкага павета Гарадзенскай губэрні Расійскай імпэрыі, рускі, у 1917-1935 гг чалец УКП(б), зьменны майстар фабрыкі “Скараход”, пражываў у м. Ленінград. Арыштаваны 10 лютага 1935 г. Адмысловай нарадай пры НКУС СССР 10 лютага 1935 г. асуджаны за “садзейнічаньне контррэвалюцыйнай зіноўеўскай групе” на 3 гады ссылкі. Адбываў пакараньне ў ЯАССР, у м. Якуцк. Ізноў арыштаваны ў 1937 г. у ЯАССР і асуджаны да ППЛ. Адбываў пакараньне ў Паўночусходлягу. Тройкай УНКУС пры Дальбудзе 10 жніўня 1938 г. прысуджаны да ВМП. 13 жніўня 1938 г. расстраляны. 5 сакавіка 1962 г. рэабілітаваны. /Михно Алексей Федорович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 431./

    Ражэўскі Лейба (Леў)  Саламонавіч - нар. 17 лістапада ў 1901 г. у м. Гомель Магілёўскай губэрні Расейскай
імпэрыі, габрэй. У 1935 г. Асобай нарадай пры НКУС СССР за контррэвалюцыйную дзейнасьць быў высланы ў ЯАССР, у м. Якуцк. Ізноў арыштаваны 31 сакавіка 1938 г. УДБ НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пра НКУС СССР ад 7 ліпеня 1938 г. асуджаны да 5 гадоў ППЛ. Пастановай прэзыдыюму Вярхоўнага суда ЯАССР ад 31 сьнежня 1957 г. справа спыненая за адсутнасьцю складу злачынства, рэабілітаваны. Справа № 2441 -р. /Рожевский Лев Соломонович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 290./

    Семянчук Аляксандр Максімавіч – нар. у 1907 г. у Гарадзенскай губэрні Расійскай імпэрыі, 10 лютага 1935 г. асуджаны на 4 гады высылкі, 29 сакавіка 1935 г. прыбыў у м. Якуцк, ЯАССР. Ізноў арыштаваны ў 1937 г. ды 31 ліпеня 1937 г. этапаваны ва Ўладзівасток. Адбываў тэрмін пакараньня ў Паўночусходлягу. Тройкай УНКУС пры Дальбудзе 28 лютага 1938 г. прысуджаны за ўдзел у “контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны 4 сакавіка 1938 г. Рэабілітаваны ў сьнежні 1960 г.

    Шаўліс Язэп Казіміравіч – нар. 23 траўня 1897 г. у губэрнскім месьце. Вільня Расейскай
імпэрыі, паляк. Да арышту пражываў у м. Якуцк ЯАССР, заўгас арцелі “Чырвонае будаўніцтва” у сыстэме Якуцкага Прамсаюзу. Арыштаваны 11 сакавіка 1937 г. УДБ НКУС ЯАССР па арт. 58-10 КК РСФСР. Пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР ад 9 ліпеня 1937 г. асуджаны да 5 гадоў ППЛ. Заключэньнем Пракуратуры ЯАССР ад 6 сакавіка 1989 г. рэабілітаваны па Указу ПВС СССР ад 16 студзеня 1989 г. Справа № 3194-р. /Шаулис Иосиф Казимирович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 409./

    Шыц Пётра Мікалаевіч - нар. у 1884 г. у павятовым месьце Рагачоў Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі, рускі. Да арышту пражываў у м. Вілюйск ЯАССР, каравульны Вілюйскага гідрапорту. Арыштаваны 28 лістапада 1938 г. Вілюйскім раённым аддзелам НКУС ЯАССР па арт. 58-10 ч. 1 КК РСФСР. Прыгаворам Вярхоўнага суда ЯАССР ад 17 чэрвеня 1939 асуджаны да 7 гадоў п/в. Заключэньнем Пракуратуры РС(Я) ад 18 сакавіка 1992 па Закону РФ ад 18 кастрычніка 1991 рэабілітаваны. Справа № 1436-р. /Шиц Петр Николаевич // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов. Том первый. Якутск. 2002 г. С. 264./

    Ярашэвіч Сямён Віктаравіч – нар. у 1897 г. у в. Малыя Сітцы Пархвенаўскай воласьці Вілейскага павета Віленскай губэрні, паляк, у 1924-1930 гг. чалец УКП(б), скончыў 3-кляснаю гарадзкая вучэльню, токар па мэтале заводу Водтранспрыбор, пражываў у м. Ленінград, Жданаўская прыбярэжная, д. 7, кв. 19. Арыштаваны 4 лютага 1935 г. Асобай нарадай пры НКУС СССР 5 лютага 1935 г., асуджаны як зіноўевец да 3 гадоў высылкі у ЯАССР. Адбываў пакараньне ў м. Якуцк. Ізноў арыштаваны ў 1937 г. ды 17 красавіка 1937 г. асуджаны на 5 гадоў п/в у ППЛ. 31 ліпеня 1937 г. высланы ва Ўладзівасток. Адбываў тэрмін ў Паўночусходлягу. Тройкай УНКУС пры Дальбудзе 27 лютага 1938 г. асуджаны як чалец “контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі” да ВМП. Расстраляны 9 сакавіка 1938 г. 30 сьнежня 1960 г. рэабілітаваны, спр. № 9352-р. /Ярошевич Семен Викторович. // Книга Памяти. Книга – мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920 - 1950-х годов. Том второй. Якутск. 2005 г. С. 409./