суббота, 10 сентября 2016 г.

Эрытрэя Шпаркая. Марыя на Далёкай Поўначы. Койданава. "Кальвіна". 2016.


    Марыя Аляксандраўна Гайкоўская - нар. 12 жніўня 1911 г. у м. Полацк Віцебскай губэрні Расійскай імпэрыі.
    Пражывала ў м. Дрыса Полацкай вобл., беларуска, 8 кл., б/п, хатняя гаспадыня.
    У 1945 г. была высланая з Дрысы, як чалец сям’і здрадніка Радзімы на 5 гадоў у Краснаярскі край, куды прыбыла 27 кастрычніка 1946 г.

                                               Выпіс з Пратаколу № 40
                        Асобай Нарады пры Міністру Ўнутраных Спраў СССР
                                                  ад 2 верасьня 1949 г.
                                                              Слухалі:
    158. Справа № 329/МУС Беларускай ССР па абвінавачваньні Гайкоўскай Марыі Аляксандраўны...
    Асобай Нарадай пры НКУС СССР ад 27 /Х-45 г. асуджана ў Краснаярскі край у ссылку тэрмінам на 5 гадоў. Мае дваіх дзяцей 1930 і 1945 г. нараджэньня.
    Да арышту пражывала ў в. Арда Клецкага р-на Баранавіцкай вобласьці. Абвін. па арт. 82 ч. II КК РСФСР
                                                             Пастанавілі:
    Гайкоўскую... за ўцёкі з месца ссылкі накіраваць ў выпраўленча-працоўны лягер тэрмінам на пяць гадоў, лічачы тэрмін з 7 красавіка 1949 г...
    [Л. 7.]

    Накіравана ў Індзігірскае ППЛ УПУППЛ МУС.
    26 жніўня 1950 г. датэрмінова вызваленая на с/п.
    21 лістапада 1951 г. прыбыла з Індляга.
    19 красавіка 1952 г. вызвалена са зьняволеньня.

    19 крас. 52
    № 9/3-11439
    ... вызваленую з ППЛ па адбыцьці тэрміну пакараньня Гайкоўскую Марыю Аляксандраўну, 1911 года нараджэньня, ... прашу этапаваць у распараджэньне Рыбінскага РА МДБ Краснаярскага краю для пасяленьня на месцы яе ранейшага селішча.
    [Л. 6.]

                                                                                                          Цалк. Сакрэтна
                                                                                                                Літар П
       МДБ
    13 сьнеж. 1952
    № 9/2-39535
      м. Масква
    Ў зьмену нашага № 9/3-11439 ад 13 красавіка 1952 году вызваленую са зьняволеньня Гайкоўскую Марыю Аляксандраўну, 1911 году нараджэньня, паводле яе просьбы, просім перадаць у распараджэньне УМДБ Далёкай Поўначы для пасяленьня на спэцпаселішчы і ўзяцьці на ўлік...
    [Л. 2.]

    Вусьць-Нэра, сталовая № 1, афіцыянтка.
    Дачка Галімская Лізавета Аляксееўна, 1945 г. н. ст. Бігосава, Полацкай вобл.
    Сын Галімскі Лявонцій Аляксеевіч, 1930 г. н., у СА.
    Муж Дваракоўскі Пётр Мікітіч, 1902 г. н., в. Уборская-Рудня, асуджаны ў 1938 г., як польскі шпіён-паўстанец, ва Вусьць-Нэры.
                                                                                                    Цалк. Сакрэтна
    7 III-54
    №19/501
                       Начальніку аддзелу 1Т УМУС Краснаярскага краю.
                                                       м. Краснаярск.
    Намі прынятая з ППЛ і ўзятая на часовы ўлік спэцпасяленка Гайкоўская Марыя Аляксандраўна, 1911 года нараджэньня, якая да арышту знаходзілася пад наглядам органаў МУС у Краснаярскім краі.
   Наяўную ў Вас асабістую справу на спэцпасяленку Гайкоўскую М. Л. просім выслаць у наш адрас для далейшага апэратыўнага выкарыстаньня.
    Начальнік ЛА МУС пры ІДПУ УМУС Магаданскай вобл.
   Маёр Воранаў /подпіс/
    [Л. 8.]
                                                                Даведка
    Гайкоўская Марыя Аляксандраўна, 1911 г. нар. урадж. м. Полацку асуджаная Асобай Нарадай пры НКУС СССР 27 Х-1945 году як чалец сям’і здрадніка Радзімы на 5 гадоў ссылкі ў Краснаярскі край, дзе знаходзіцца арх. сьледчая справа дадзеных не маем...
    Нач. 1 с/ад. УМУС Віцебскай вобл.
    Анохін /подпіс/.
    [Л. 14.]

                                                                 Пастанова
                                              /пра вызваленьне ад спэцпасяленьня/
                        21 траўня 1955 г.                                                                  г. Якуцк
    Я, начальнік 2 аддзяленьня 4 Спэцаддзела МУС ЯАССР ст. лейтэнант Лясун, разгледзеўшы матэрыялы ў дачыненьні Гайкоўскай Марыі Аляксандраўны, 1911 года нараджэньня, ураджэнкі места. Полацку, беларускі, якая пражывае ў пас. Вусьць-Нэра, Аймяконскага раёна, Якуцкай АССР
                                                                     Знайшоў:
    Гайкоўская М. А., як чалец сям’і здрадніка Радзімы, 27 кастрычніка 1945 году Асобай нарадай пры НКУС СССР была асуджана да 5-ці гадам ссылкі з Віцебскай вобласьці ў Краснаярскі край.
    Знаходзячыся ў ссылцы, на тэрыторыі Краснаярскага краю, Гайкоўская М. А. у 1949 годзе зьдзейсьніла ўцёкі, завошта 2 верасьня 1949 году Асобай нарадай пры Міністру Ўнутраных спраў Саюза ССР па арт. 82 ч. II УК РСФСР была асуджана да 5-ці гадоў ППЛ, адлічаючы тэрмін з 7 красавіка 1949 году. Пакараньне адбывала ў Індзігірскім ППЛ УПУППЛ МУС.
    21 лістапада 1951 году на падставе Указу Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 25 жніўня 1950 году Гайкоўская з ППЛ была вызваленая датэрмінова і па ўказаньнях былога 9-го Упраўленьня МДБ СССР № 9/3-11439 ад 19 красавіка 1952 году і № 3/2-39535 ад 13 сьнежня 1952 году Упраўленьнем МДБ на Далёкай Поўначы зноў паселеная на спэцпаселішча, але з прычыны пошуку яе асабістай справы знаходзілася на часавым уліку.
    Улічваючы, што за ўцёкі з месца ссылкі на падставе арт. 82 ч. II КК РСФСР Гайкоўскай ссылка была замененая зьняволеньнем у ППЛ і таму пасьля вызваленьня з ППЛ яна паводле ўказаньня МУС СССР № 64403 пасяленьню ў ссылку не падлягае
                                                              Пастанавіў:
    1) Зьняць з часавага ўліку “ссыльныя” Гайкоўскую Марыю Аляксандраўну 1911 года нараджэньня
    2) асабіста-ўліковую справа на Гайкоўскую М. А. здаць у 1 спэцаддзел МУС ЯАССР для захоўваньня ў архіве...
    [Л. 19.]
    /На падставе а/спр. Гайковская Марыя Аляксандраўна № 1-10906./
    Эрытрэя  Шпаркая,
    Койданава