четверг, 8 сентября 2016 г.

Юкунда Парфума. Шашура. Койданава. "Кальвіна". 2016.

    Аляксандр Данілавіч Шашура (Шамшура) - нар. 9 сьнежня 1920 г. у в. Шмакі Магілёўскай акругі БССР, беларус, 10 кл. ср. школы ст. Краснагораўка Сталінскай вобл. УССР, чал. УЛКСМ, пражываў у в. Даматканавічы Клецкага р-на Баранавіцкай вобл., настаўнік ср. школы.
    24 сакавіка 1946 г. Аляксандр Шашура быў арыштаваны органамі МГБ Літоўскай ССР.
                                                                       Прысуд
    Імем Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 21 чэрвеня 1945 гады в/трыбунал Вільнюскага гарнізона ў зачыненым судовым паседжаньні ў месьце Вільнюс у разьмяшчэньні в/трыбуналу ў складзе старшынствуючага маёра юстыцыі Рыдоева і чал. л-таў Чэрэўкова і Палікарпава пры сакратару мал. л-це Зайцаве без удзелу дзяржабвінавачваньня і абароны разгледзеўшы справа па абвінавачваньні былога вайскоўца Савецкай Арміі Шашуры Аляксандра Данілавіча, 1920 г. нар. урадж. в. Шмакі, Кіраўскага р-на, Бабруйскай вобл. БССР, службоўца, беларуса, беспартыйнага, з сярэдняй адукацыяй, халастога, не асуджанага, які служыў у Савецкай Арміі ад 1940 г. па 1942 г. у злачынстве, прадугледжаным арт. 58-1б КК РСФСР.
    Папярэднім і судовымі сьледзтвам
                                                                     Выяўлена:
    Падсудны Шашура знаходзячыся ў Савецкай Арміі на пасадзе камандзіра ўзвода на Цэнтральным фронце ў 1942 г. патрапіў у палон да немцаў і быў накіраваны ў лягер разьмешчаны ў м. Кёнігсбэрг, у кастрычніку таго ж году за ўцёкі з лягера ён быў зьняволены ў Марыямпольскую турму, дзе даў згода супрацоўнічаць з “Саўгумас” у якасьці агента, у тым жа месяцы Шашура з Марыямпольскага аддзела “Саўгумас” быў накіраваны ў Лазьдзяйскі павет у пункты з рускім насельніцтвам, выяўляць пакінутых ваеннапалонных Савецкай Арміі і асобаў, якія хавалі іх, у сакавіку 1943 г. Шашура быў накіраваны ў распараджэньне Вільнюскага “Саўгумас”, адтуль праз м-ц пераведзены ў нямецкія органы “СД”. Быўшы на службе ў “СД” Шашура ў пэрыяд красавік - травень 1943 г. неаднаразова ўдзельнічаў у складзе атрадаў “СД” у аблавах на Савецкіх партызанаў у раёне Сьвір, Яшуны і Ашмяны. Сваімі дзеяньнямі Шашура зьдзейсьніў злачынства прадугледжанае арт. 58-1б КК РСФСР. В/трыбунал не бачыць неабходнасьці ва ўжываньні ў адносінах Шамшуры поўнай санкцыі ўказанага артыкула дваццаці пяці гадоў пазбаўленьня волі, знаходзіць магчымым дастасаваць да яго арт. 51 КК РСФСР. На падставе выкладзенага кіруючыся арт. 319 і 320 КПК РСФСР в/т
                                                                       Прысудзіў:
    Шашуру Аляксандра Данілавіча пазбавіць ваеннага званьня мл. л-т. і карыстаючыся арт. 58-1б КК РСФСР пазбавіць волі ў ППЛ тэрмінам на 10 гадоў з наступнай паразай у правах па п.п. а, б, в, арт. 51 КК РСФСР тэрмінам 5 гадоў з канфіскацыяй усёй асабіста прыналежнай яму маёмасьці. Тэрмін адбыцьця пакараньня Шашуры вылічаць з 21 сакавіка 1947 г. Меру утрыманьня яму да ўступленьня прысуду ў законную сілу пакінуць без зьмены, пад вартай. Прысуд можа быць абскарджаны ў касацыйным парадку праз в/трыбунал Вільнюскага гарнізона ва в/трыб. Прыбалтыйскай в/акругі на працягу 72 гадзінаў з моманту ўручэньня копіі прысуду асуджанаму...
    [Л. 7.]
    Пасьля адбыцьця пакараньня ў ППЛ Аляксандр Шашура 8 лютага 1954 г. з Асоблягу № 5 быў “накіраваны ў ссылку... на падставе... Распараджэньня МУС СССР № 00894 ад 8 кастрычніка 1953 г.” і з “12 лютага 1954 году ўзяты пад нагляд тэрмінам на бестэрмінова, вызначыўшы яму месца жыхарства ў пос. Вусьць-Нэра Аймяконскага р-на ЯАССР”. Пражываў на кап. Перамога, шахта № 4.
                                                                               Акт
                                       Судова-мэдыцынскага ўскрыцьця трупа
                        Шашуры Аляксандра Данілавіча, 1920 г. н. ад 1 VI-1955 гаду
    ...Шамшура А. Д. 31 траўня 1955 году ў 21 гадзіну зьнепрытомнеў, у 23 гадзіны памёр. На працягу значнага часу Шашура А. Д. ужываў сьпірт, адэкалён і моцную гарбату , пачынальна з 27 траўня ў вялікай колькасьці ўжываў сьпірт, моцную гарбату (чыфір).
    Труп дастаўлены ў морг лякарні кап. Перамога 1 чэрвеня ў 13 гадзінаў дню...
    [Л. 9.]
                                                                      Пасьведчаньне
                                                                          аб сьмерці
                                                                              № 058105
     ... Памёр 31 траўня 1955 году... алькагольнае атручваньне.. 35 гадоў.
    [Л. 10.]
    /На падставе а/спр. Шашура Аляксандр Данілавіч № 1-11466./
    Юкунда Парфума,
    Койданава