вторник, 29 ноября 2016 г.

Тафіль Ходзідла. Сьляды татэмізму ў якутаў? Койданава. "Кальвіна". 2016.



    Тафіль Ходзідла (Teofil Chodzidło) – нар. 30 верасьня 1909 у Студзёнцы Сілезскай правінцыі Прускага каралеўства, у сям’і Станіслава і Сафіі з д. Kojzar. Вучыўся ў пачатковай школе ў Студзёнцы, а затым у вэрбісцкай гімназіі ў Верхняй Групе ды школе ў Рыбніку. У 1932-1938 гг. навучаўся філязофіі ды тэалёгіі ў Мёдлінгу, дзе прыняў духоўны сан. У 1938-1939 гг. вучыўся у папскім Грэгарыянскім унівэрсытэце ў Рыме, у 1938-1942 гг. у Каталіцкім унівэрсытэце ў Фрайбургу ў Швэйцарыі, дзе вывучаў археалёгію, прагісторыю, санскрыт ды граматыку індаэўрапейскіх моваў. Атрымаў ступень доктара навук на падставе дысэртацыі Die Familie bei den Jakuten. Ад 1942 г. працаваў у Інстытуце Anthropos, у якім існаваў аддзел вывучэньня Ўсходняй Эўропы, Цэнтральнай і Паўночнай Азіі. У 1948 г. вярнуўся ў Польшчу, дзе у Пененжне выкладаў фундамэнтальную тэалёгію, рэлігіязнаўства і этналёгію, а таксама фундамэнтальную тэалёгію ў Ольштыне. У 1957-1961 гг. чытае лекцыі па этналёгіі ды рэлігіязнаўству у Каталіцкім унівэрсытэце ў Любліне, дзе ў 1961 г. абараніў дысэртацыю : Karagasi - Tofałary. Monografia etnograficzna ze szczególnym uwzględnieniem religiі. (Lud, 1960. Т. 46.) Памер 6 лютага 1979 г. у Пененжне.  
    Літаратура:
    Zimoń H.  Pamięci etnologa i religioznawcy prof. dra Teofila Chodzidły SVD (1909-1979). // Zeszyty naukowe Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego. 1980. Z. 2. 1981 S. 79-88.
    Zimoń H.  Bibliografia prac ks. prof. dra Teofila Chodzidły. // Zeszyty Naukowe KUL. 1980. Z. 2. 1981. S. 88-89.
    Werbiści w Polsce. Pieniężno. 1982. S. 87-89.
    Wydra J.  Studzionka. 700 lat parafii. Studzionka. 2005. S. 35.
    50 lat Domu Słowa Bożego w Lublinie (1958-2008). Lublin. 2008. S. 126.
    Ізольда Мамбет,
    Койданава