понедельник, 19 декабря 2016 г.

Бэнцыёна Катух. Мяшчанка Левітан. Койданава. "Кальвіна". 2016.



    Хая Ёселеўна Левітан – мяшчанка Жодзічаскай грамады Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні Расійскай імпэрыі.
    Высланая краю за ганебныя паводзіны на заўсёдна.
    Прыбыла у Якуцк 27 жніўня 1880 г. 60 гадоў. Удава.
    З ёю дзеці:
    Янкель Хацкелеў 27 г. халасты, канакрад;
    Шэйна-Іцка Хацкелева 25 г. (была замужам, але разьвялася, дачка Цырка памерла 2 кастрычніка ў Цюмені);
    Хайка Іцка Моўшева Хацкелева, 18 г., панна, швачка;
    Меер Хацкелеў 16 г. канакрад, халасты.
    Крыніцы:
    Архіўная даведка.
    Бэнцыёна Катух,
    Койданава