пятница, 3 марта 2017 г.

Эраста Змаганьнік. Барцун Дзьмітрыеў. Койданава. "Кальвіна". 2017.



    Раман Міхайлавіч Дзьмітрыеў - нар. 7 сакавіка 1949 г. у с. Бэстээх Жыганскага раёну Якуцкай АССР (РСФСР _ СССР).
    Выхаванец Чурапчинской школы-інтэрната вольнай барацьбы Зьміцера Коркіна. Савецкі барэц вольнага стылю, чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 г. ў Мюнхэне, срэбны прызёр Алімпійскіх гульняў 1976 г. ў Манрэалі, чэмпіён Сьвету і Эўропы, шасьціразовы чэмпіён СССР. На клюбным узроўні выступаў за ЦСКА.
    Ад 1981 г. па 1985 г. трэнэр Спорткамітэту СССР. Працаваў старэйшым трэнэрам зборнай каманды ЯАССР і старшым трэнэрам моладзевай зборнай Расійскай Фэдэрацыі па вольнай барацьбе. Неаднаразова бываў у Беларусі



    Пасьля завяршэньня кар’еры спартоўца і трэнэра быў першым намесьнікам міністра па справах моладзі і спорту РС(Я); начальнікам Кіраваньня па пытаньнях спорту Сталага прадстаўніцтва РС(Я) пры Прэзыдэнце РФ; сталым прадстаўніком Дзяржаўнага Сходу (Іл Тумэн) Рэспублікі Саха (Якуція) у Фэдэральным Сходзе Расійскай Фэдэрацыі; дэпутатам Дзяржаўнага Сходу (Іл Тумэн) РС(Я) (фракцыя “Адзіная Расія”), чальцом камітэта па справах сям’і, дзяцінства, моладзі, фізычнай культуры і спорту.
    Памёр 11 лютага 2010 г. у м. Якуцк Рэспублікі Саха (Якуція) і пахаваны на Маганскіх могілках.
    Зьяўляецца ганаровы грамадзянінам места Якуцк ды Жыганскага, Вілюйскага, Чурапчынскага ўлусаў РС(Я)
    Імем Рамана Дзьмітрыева названы адзін з самалётаў Sukhoi Superjet 100 (RA-89012) авіякампаніі “Якутыя”.
    Літаратура:
    Покоренный Олимп. Посвящается светлой памяти родителей олимпийского чемпиона Р. М. Дмитриева Александры Николаевны Шадриной и Михаила Романовича Дмитриева, старшего брата, двукратного чемпиона СССР Гаврила Михайловича Дмитриева. Якутск. 2006. 216 с.
    Эраста  Змаганьнік,
    Койданава