пятница, 3 марта 2017 г.

Хрызеіда Батыевіч. Бата-Мунка. Койданава. "Кальвіна". 2017.


    Бата-Мунка Дзям’янавіч Ванкееў - нар. 4 лютага 1977 г. у с. Магсахон Кіжынгінскага раёну Бурацкай АССР (РСФСР – СССР).
    Пачаў спартовую кар’еру пачаў ў Бураціі, працягнуў у Якуціі, дзе быў зроблены якасны рывок наперад. Гэта навочна паказваюць яго вынікі: пераможца Кубка Расіі, чэмпіён і двухразовы срэбны прызёр чэмпіянатаў Расіі, уладальнік бронзавага мэдалю Кубка Сьвету 2002 г., майстар спорту міжнароднага клясу. У канцы 2002 г. Фэдэрацыя бокса Расіі дазволіла Бата-Мунка выступаць на міжнародных спаборніцтвах пад сьцягам Рэспублікі Беларусь і ён зрабіўся двухразовым чэмпіёнам Беларусі (2002, 2003). У канцы 2004 г. дапамог зборнай Беларусі зрабіцца бронзавым прызёрам Кубка Сьвету. Усе свае лепшыя байцоўскія якасьці ён выявіў у красавіку 2004 г. на адборачным турніры да Атэнскай Алімпіяды ў Варшаве, ён бронзавы прызёр Чэмпіянату Эўропы 2006 гады, чалец алімпійскай зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях 2004 г.
    Літаратура:
    На Европе Балакшин за Россию, Ванкеев за Белоруссию. // Эхо Столицы. Якутск. 30 января 2004. С. 24.
    Хрызеіда  Батыевіч,
    Койданава