воскресенье, 14 мая 2017 г.

Кузьма Чорны. Канец крывавага ката. Койданава. 2017.


                     Кузьма Чорны
                                                            КАНЕЦ КРЫВАВАГА КАТА
    Нямецкае радыё паведаміла, што ў Менску партызаны забілі гітлераўскага “генэральнага камісара” Беларусі Вільгельма фон Кубэ.
    Даскакаўся такі гаўляйтар да свайго канца. Гэты тоўсты гер зьявіўся ў Беларусь неўзабаве пасьля таго, як фашысцкія ваенныя зграі прайшлі праз разбураны імі Менск і ўжо на ўсход ад яго палілі, расстрэльвалі, грабілі і забівалі. Кубэ прыехаў з Бэрліна ўстанаўляць у Беларусі “цывільную нямецкую ўладу”.
    Ён адразу абсталяваўся ў Менску і пачаў наводзіць “новы парадак”. Каб пакора і паслушэнства навакол яго давалі яму ўпэўненасьць, што ён на ўсё жыцьцё знайшоў сабе важнецкі кавалак хлеба, ён упрыгожыў Менск у трох месцах шыбеніцамі.
    На Тэатральным сквэры стаялі дзьве шыбеніцы, на бульвары пры Заходнім мосьце таксама дзьве, а за Брэсцкім мостам — адна, але вельмі трывалая: не было такога дня, каб яна не трымала на сабе павешанага чалавека. Але мілыя воку акупанта гарадзкія пэйзажыкі з шыбеніцамі і павешанымі на іх людзьмі пачалі дапаўняцца трупамі нямецкіх салдат. Менскія партызаны іх забівалі штоночы. Гер Кубэ задумаўся. Ён пачаў закідваць у народнае мора свае вуды. Вясною 1942 года ён езьдзіў у Койданава і выступаў там з прамоваю перад людзьмі, якіх паліцаі сілком пазганялі на плошчу. Там стаялі асірочаныя гітлераўцамі беларускія дзеці. Кубэ закаціў вочы і назваў іх “вясною беларускага краю”.
    Ён сабраў каля сябе кучку прахвостаў і шарлатанаў і заявіў што гэта есьць “Беларуская акадэмія навук” а ён яе прэзыдэнт. Адначасна ён і вешаў людзей і падлізваўся да іх. Ён калаціўся ад страху. Ён называў сябе “прыхільнікам беларускага народа”, папісваў артыкульчыкі ў фашысцкую “Беларускую газэту”, у якой пісаў, што “немцы апякуюцца над беларускай мовай”. І нават пускаўся ў лірыку: “Пад нямецкай апекай беларускае жыцьцё асьвеціцца залацістым сонцам”. Дзіва што!
    Вешаць людзей — гэта аднак жа было для гітлераўскага гера Кубэ толькі дробнай забаўкай. Ён любіў дзейнасьць у вялікіх маштабах. Так на Камароўскай ускраіне Менска пад яго нагляданьнем і з яго распараджэньня было расстраляны адразу тысячы людзей. Іх звалілі ў канаву і засыпалі, Вялікая частка іх была яшчэ жывая. На некалькі кілямэтраў зямля гэтай жудаснай, небывалай у сьвеце, магілы варушылася больш як паўсутак. Нямецкія аўтаматчыкі па загаду Кубэ расстрэльвалі натоўпы асірацелых дзяцей, бацькі якіх былі раней расстраляны. Па загаду Кубэ салдатня ўпрагала беларускіх вучоных у бочкі і вазіла на іх у свае казармы ваду.
    Адным словам, бэрлінскі дзяржыморда пускаўся на ўсе махінацыі, абы толькі ўціхамірыць “перадкрай Нямеччыны”, як называў ён Беларусь. Уціхамірваў ён Беларусь, уціхамірваў — і шыбеніцамі, і расстрэламі і артыкульчыкамі, і дзяржымордаўскай “лірыкай”, а ў Беларусі кіпеў народны гнеў і партызаны штодзснь пускалі з рэек нямецкія паязды і адпраўлялі на той сьвет усе больш акупантаў.
    Па ўсёй Беларусі штодзень каціліся пад адкос нямецкія паязды, на дарогах узрываліся грузавікі з салдатамі, абозы з прадуктамі і танкавыя калёны. У раёне Менска партызаны разграмілі і адправілі ў магілу нямецкае абласное кіраўніцтва, у Віцебску адправілі на той сьвет рэдактара фашысцкай газэты Брандта. Дзесяткі тысяч гітлераўскіх бандытаў знайшлі сабе магілу ад караючай рукі народных мсьціўцаў.
    Вялікі беларускі народ ніколі не цярпеў і цярпець не будзе на сваёй шыі крывавых катаў, няпрошаных апекуноў, усялякую чужаземную навалач, ахвотнікаў на чужы хлеб, якія да таго ж прыхіляюцца да народа, як соль да раны.
    Партызаны гэтымі днямі адправілі да магільных чарвей гітлераўскага гера фон Кубэ. Народная справа зроблена. Сабаку сабачая сьмерць. І калом яму зямля.
    1943
    /На задворках. Артыкулы. Фельетоны. Памфлеты. Мінск. 1970. 40-42./

 

                                                                    ДАВЕДКА

    Мікалай Карлавіч Раманоўскі нар. 11 (24) чэрвеня 1900 г. у в. Боркі Слуцкага павета Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сялянскай сям’і. У 1907 г. ягоныя бацькі пераехалі ў фальварак Вінцэнтова, дзе Міколка з дапамогай маці навучыўся чытаць. Каб сын мог наведваць школу, сям’я Раманоўскіх кінула панскую службу і ў 1908 г. пераехала ў мястэчка Цімкавічы Слуцкага павету. Вучыўся Мікалай ў Цімкавіцкім народным вучылішчы, дзе паказаў сябе здольным вучнем, таксама добра маляваў, граў на розных музычных інструмэнтах, меў прыгожы голас. Пасьля сканчэньня вучылішча ў 1913 г. два гады працаваў на гаспадарцы. У 1916-1919 гг. вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. На аматарскай сцэне выконваў ролю Пустарэвіча ў купалаўскай “Паўлінцы”. У 1921 г. прымаў чынны ўдзел у працы мясцовых Саветаў — працаваў сакратаром Цімкаўскага валаснога рэўкома, з вясны да восені быў справаводам Слуцкага павятовага ваенкамата, затым — сакратаром аддзела народнай адукацыі пры Цімкаўскім валасным рэўкоме. У 1923 г. паступіў на літаратурнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе ўвайшоў у склад літаратурнага аб’яднаньня “Маладняк”. У траўні і чэрвені 1923 у газэце «Савецкая Беларусь» надрукаваў свае першыя апавяданьні пад псэўданімам “Кузьма Чорны”, які ўзяў у гонар свайго дзеда Міхала Парыбка, па-вулічнаму — Чорнага, працаўніка, вядомага на ўсю акругу майстра-сурвэтніка. У 1926-1931 гг. — старшыня і галоўны рэдактар літаратурнага аб’яднаньня “Ўзвышша”. У 1932-1937 гг. — галоўны літкансультант кабінэта маладога аўтара пры СП БССР. З 1934 г. — сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР. 14 кастрычніка 1938 г. быў арыштаваны і прасядзеў у Менскай турме 8 месяцаў, зь іх 6 — у камэры-адзіночцы. Вызвалены 8 чэрвеня 1939. З пачаткам вайны разам зь бежанцамі дайшоў да Крычава. 10 ліпеня 1941 уступіў у шэрагі Чырвонай арміі, але праз некалькі дзён быў адкліканы ў Клімавічы ў групу друку. Разам з журналістамі зноў апынуўся ў Крычаве, затым у Магілёве, дзе працаваў у газэце «Раздавім фашысцкую гадзіну». З другой паловы студзеня 1942 г. разам з сям’ёй жыве ў Маскве у гасьцініцы «Якар», працаваў у часопісе «Беларусь». У лісьце да П. К. Панамарэнкі скардзіўся: “...Я, як чорнарабочы, пісаў і пішу бесьперапынна публіцыстычныя тэксты бяз подпісу, яны друкуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый... А я хаджу спрацаваны, хворы і жыву ў катуху”. Летам 1944 г. вярнуўся ў Менск, дзе два месяцы туліўся з сям’ёй у прахадным пакоі будынка Саюза пісьменьнікаў на вуліцы Бэрсана. Памёр 22 лістапада 1944 у выдзеленым пакоі-кватэры. У дзень свае сьмерці зрабіў запіс у дзёньніку: «Я жыву як апошняе пакідзішча... Я гіну і не магу выкарыстаць як трэба свой талент. Сілы мае трацяцца і марнуюцца без карысьці... Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?”. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

                                                                      ДАДАТАК
    У 1943 г. плянавалася забойства гаўляйтара Кубэ. Мясцовыя партызаны прымусілі Зінаіду Камлюк (1929 г. н.), якая пражывала ў в. Міханавічы, завесьці ў Менск міны. Ейны бацька Павал, даў ёй на дарогу сала ды самагону, каб абыйсьці патрулі. Міна была дастаўлена па прызначэньню – але дзе была скарыстана невядома.

    У 60-х гадах Зінаіда Паўлаўна, у замужжы Баркоўская, пасяліналя у г. Дзяржынску Менскай вобласьці, у доме № 7 па вуліцы 2-я Ленінская. Там жа жыла Любоў Аронаўна Грэдзітар, па словах якой, ёйным імем Кузьма Чорны назваў галоўную гераіню сваёй аповесьці “Люба Лук’янская” (1937 г.).

    Таксама Любоў Аронаўна прыходзілася далёкай сваячкай Ільле Гальперыну, “самаму маладому жаўнеру Райху”, які да вайны жыў у Дзяржынску, па вуліцы Кастрычніцкай № 12.

                       ЗА  КУЗЬМОЙ  ЧОРНЫМ — СКРОЗЬ  ВОГНЕННЫ  МІНСК


    Нечаканая падзея — сустрэцца з чалавекам, якога разам з іншымі дзецьмі ў 41-м выводзіў з палаючага горада, пад бомбамі і абстрэлам з самалётаў вядомы беларускі пісьменьнік Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі, ураджэнец маёнтка Боркі на Случчыне). Такое не забываецца да скону дзён, колькі б гадоў ні адмераў лёс сьведку тых ужо далёкіх падзей. Тою сьведкай была цяперашняя настаўніца-пенсіянерка Любоў Аронаўна Градзітар. З ёю я сустрэўся ў пансіянаце для вэтэранаў вайны і працы “Мікалаеўшчына”, на Стаўбцоўшчыне, і занатаваў у блякнот яе хвалюючы аповед пра той страшны дзень — 24 чэрвеня 1941 года.
    Зранку Мінск бамбілі сотні “юнкерсаў” і “хейнкеляў”. Яны абрушвалі на жылыя кварталы тысячы фугасных і запальных бомбаў. Усчаліся пажары, людзі ў пошуках паратунку пакідалі горад і рушылі на ўсход, далей ад вогненнага пекла. Сярод іх была і дзяўчынка-школьніца Люба, якая на той час аказалася адна: бацька быў у камандзіроўцы ў Беластоку, маці, выхавацелька ў дзіцячым садку-яслях, знаходзілася з малымі ва Уруччы, у летнім лягеры. Было ад чаго дзяўчынцы прыйсьці ў роспач, калі б не рука дапамогі ад блізкага чалавека.
    — Мае тата і мама, — згадвае сёньня Любоў Аронаўна, — сябравалі з сям’ёй пісьменьніка, якая жыла па вуліцы Свярдлова непадалёк ад чыгуначнага вакзала. А наш дом на той час знаходзіўся паблізу опэрнага тэатра. Раней, да атрыманьня асобнай кватэры, жылі ў доме з агульнай кухняй, там кватараваў брат жонкі Чорнага — Рэвекі Ізраілеўны Свераноўскай. Там мае бацькі і пазнаёміліся з сям’ёй Чорнага, я сябравала з іх дачкой — Ірынай...
    — А вы памятаеце той дзень - 24 чэрвеня — у драбніцах?
    — Ад першых ранішніх бамбёжак згарэў дом, дзе жылі сем’і Чорнага і іншых пісьменьнікаў. Гадзін у дванаццаць да мяне зайшла татава сястра з дачкой, а крыху пазьней завіталі Кузьма Чорны з жонкай і дачкой. Непадалёку сталі рвацца бомбы, у вокнах павыляталі шыбы, вакол гарэлі дамы. Было вельмі страшна. Чорны загадваў усім, калі чуўся сьвіст блізкіх бомбаў, падаць на падлогу, што мы паслухмяна і рабілі.
    Раптам — моцны грукат на кухні, ажно сьцены задрыжэлі. Заглянулі туды. а там у падлозе тырчыць стабілізатар авіябомбы, якая чамусьці не разарвалася. Дзядзька Кузьма крычыць: “Хапайце што ёсьць пад рукамі — і з дому, на вуліцу!”. Ад удару бомбы перакасіла ўваходныя дзьверы, яны не адчыняліся, тады Кузьма, адшукаўшы сякеру, праламаў у іх лаз і выштурхнуў праз яго усіх нас. Сам жа, даволі мажны мужчына, не здолеў пралезьці. Тады што ёсьць сілы ўдарыў сякерай па тых дзьвярах — і выбраўся.
    Паўсюль палалі дамы, крычалі і плакалі дзеці, жанчыны. Мы пабеглі да трамвайнага прыпынку “Піўзавод” — тады гэта была ўскраіна горада. Пачулі за сьпінай магутны выбух: то выбухнула ў нашым доме тая бомба. Але было не да сьлёз — над намі нізка закружыліся нямецкія “месершміты”, я нават бачыла праз шкло кабіны твар лётчыка ў акулярах. Ён паласнуў з кулямёта. ад куль вакол уздымаліся воблачкі пылу. Дзякуй Богу — пранесла. Кузьма крычаў: “Кладзіся!” — і мы палалі ніцма. Калі самалёты аддаляліся, мы ўсьлед за “камандзірам” крочылі далей, у поле.
    — Што ж было потым?
    — Ужо за горадам, у віры людзкога натоўпу, мы згубілі свайго павадыра. Пад вечар дабраліся да Уручча. Там я ўбачыла сярод малечы сваю маму і сястру Асю, мы абняліся і расплакаліся.
    На ноч разьмясьціліся ў выкапаных ваеннаслужачымі бліндажах. Спалі як забітыя. Там жа правялі і наступную ноч. Увесь гэты час Ганна Міронаўна клапацілася, каб хутчэй эвакуіравалі дзяцей і выхавацеляў. I дабілася свайго. Раніцай 27 чэрвеня дзяцей на пляцы выстраілі, як вайскоўцаў. Да нас выйшаў генэрал, зьвярнуўся да старэйшых дзяцей з наказам — аберагаць у дарозе самых маленькіх.
    Нам выдзелілі пяць грузавікоў-паўтарачак, кузавы замаскіравалі бярозавымі галінкамі. Паехалі на Магілёў. Калі наляталі нямецкія самалёты, дзеці плакалі, крычалі. Усё ж даехалі да Магілёва, але потым мая сястрычка Ася ад усяго перажытага захварэла і памерла...
    У рэшце рэшт малыя бежанцы з Мінска апынуліся ў пасёлку Зайнішча ў Казані. Мама хадзіла на швейную фабрыку, там шылі салдацкія шынялі, куфайкі.
    ...Вярнуліся мы ў Мінск пасьля вызваленьня горада ад немцаў.
    — Ці сустрэліся пасьля вайны з сям’ёй Чорнага?
    — Я адшукала ў горадзе яго жонку і дачку Ірыну, ад іх даведалася, што пісьменьнік памёр у лістападзе 1944 года. Ад чаго — не гаварылі. Напэўна, сказалася ўсё, што ён перажыў у гады тэрору на пісьменьнікаў у 30-я гады.
    Я скончыла інстытут замежных моваў, выйшла замуж у Дзяржынску і выкладала англійскую мову. Да канца дзён сваіх буду ўспамінаць чулае сэрца дзядзькі Колі — Кузьмы Чорнага, які выратаваў мне жыцьцё ў страшным 41-м...
    Міхась ТЫЧЫНА
    /Народная воля. Мінск. 5 лістапада 2003. С. 3./

    Анатоль Валахановіч

                                                     Забойства Вільгельма Кубэ:

                                                      міфы, легенды, рэальнасць

                                                   (гісторыка-дакументальнае эсэ)

    Гісторыка-дакументальнае эсэ — так сціпла азначыў жанр свайго твору аўтар. Але дакладней, на мой погляд, — гістарычны дакументальны дэтэктыў. Прычым першы ў Беларусі. І першае ж усебаковае і глыбокае гісторыка-дакументальнае расследаванне аднаго з найбольш скандальных і дагэтуль заблытаных забойстваў, што абраслі міфамі і легендамі. Хто замовіў Кубэ? Каму была выгодна яго смерць? Чый план — НКУС ці гестапа — быў рэалізаваны? Як склаўся лёс жонкі і дзяцей Кубэ пасля вайны?
    Гісторыка-дакументальнае эсэ — так сціпла азначыў жанр свайго твору аўтар. Але дакладней, на мой погляд, — гістарычны дакументальны дэтэктыў. Прычым першы ў Беларусі. І першае ж усебаковае і глыбокае гісторыка-дакументальнае расследаванне аднаго з найбольш скандальных і дагэтуль заблытаных забойстваў, што абраслі міфамі і легендамі. Хто замовіў Кубэ? Каму была выгодна яго смерць? Чый план — НКУС ці гестапа — быў рэалізаваны? Як склаўся лёс жонкі і дзяцей Кубэ пасля вайны? На гэтыя і іншыя пытанні аўтар адказвае на аснове скрупулёзнага вывучэння дакументальных крыніц з архіваў пяці краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Польшчы, а таксама сведчанняў і ўспамінаў удзельнікаў тых падзей.
    Аляксей Кароль
-------------------------------------------------
    У ноч на 22 верасня 1943 года ў 00 гадзін 40 хвілін (паводле іншых звестак, у 2 гадзіны 15 хвілін) у Мінску ў спальні генеральнага камісара Беларусі, гаўляйтара Вільгельма Кубэ, які жыў у трохпавярховым асабняку па вуліцы Тэатрштрасэ, 27 (да вайны і цяпер вуліца Энгельса), узарвалася магнітная міна. Выбухам Кубэ разарвала левы бок грудзі і адарвала левую руку. Напаўабгарэлы труп гаўляйтара вынеслі з ахопленай агнём спальні служачыя газавай каманды, якіх паднялі па трывозе, і дзяжурныя.
    Побач з Кубэ спала жонка Аніта, якая была на дзявятым месяцы цяжарнасці, яна атрымала толькі нервовы шок. Міна была мэтанакіраванага дзеяння і ўзарвалася строга ўверх. Іх трое малалетніх дзяцей, якія спалі ў суседніх пакоях, таксама засталіся непашкоджанымі.
                                                                     Прадмова
    Спецаперацыі партызанскіх фармаванняў, у тым ліку і фізічнае знішчэнне вышэйшых нацысцкіх чыноўнікаў і здраднікаў Радзімы, лічыліся адным з важнейшых накірункаў актыўнай барацьбы ўсіх карных органаў савецкай улады і мэтай партызанскіх баявых аперацый, разгорнутых на акупаванай тэрыторыі СССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
    Партызаны вялі дакладны ўлік ахвяраў захопнікаў. На аснове прысудаў, вынесеных партызанамі нямецка-фашысцкім карнікам, толькі пры непасрэдным удзеле Асобнай мотастралковай брыгады асобага прызначэння Народнага камісарыята ўнутраных спраў СССР было здзейснена 87 актаў народнай помсты.
    Заданне па ліквідацыі генеральнага камісара Беларусі гаўляйтара Вільгельма Кубэ атрымалі ўсе беларускія партызанскія атрады і брыгады. На Кубэ палявалі Народны камісарыят унутраных спраў СССР (НКУС СССР) і Народны камісарыят унутраных спраў БССР (НКУС БССР), Галоўнае разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба (ГРУ ГШ) Чырвонай арміі, Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) і Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР).
    На працягу лета і пачатку восені 1943 года актыўна і безвынікова выследжваўся няўлоўны гаўляйтар. У гэтым паляванні прымалі ўдзел партызаны шэрагу атрадаў і брыгад наваколля Мінска, у тым ліку і спецатрады НКУС СССР і НКУС БССР — С. Ваўпшасава, П. Лапаціна, І. Залатара, спецатрад ГРУ ГШ Чырвонай арміі «Дима» Д. Кеймаха і многія іншыя. Але марна: Кубэ меў у Мінску і бліжэйшым наваколлі да 8 месцаў, дзе мог пераночыць ці адпачыць.
    Замахі на жыццё Кубэ здзяйсняліся шматразова. 22 ліпеня 1943 года адбыўся моцны выбух у мінскім гарадскім тэатры. Паводле дадзеных ЦШПР і ГРУ ГШ Чырвонай арміі, было забіта шмат жыхароў Мінска. Але Вільгельм Кубэ ў тэатр не прыйшоў, хоць і меўся быць на ўрачыстым пасяджэнні Саюза беларускай моладзі, які толькі што ўтварыўся. Жыхары Мінска ўспаміналі, што каля кантралёра ля дзвярэй тэатра стаяў немец і не пускаў немцаў у тэатр. Відаць, фашысты даведаліся, што ў тэатры заклалі міну, і ўпускалі толькі жыхароў Мінска.
    Летам 1943 года разведчыца партызанскай брыгады «Градава» (С. Ваўпшасава) В. Курыловіч устанавіла, што Кубэ часта ездзіць у адну са сваіх загарадных рэзідэнцый (ці дом адпачынку) у саўгас «Лошыца» (цяпер паўднёвы мікрараён Мінска). Група партызан-разведчыкаў прасачылася на паўднёвую ўскраіну Мінска, некалькі дзён сядзела ў засадзе на шашы Мінск–Лошыца, у раёне якой была рэзідэнцыя. Але машына гаўляйтара ў гэтыя дні так і не з’явілася.
    У канцы жніўня 1943 года «Градаў» зноў накіраваў у Мінск групу «паляўнічых»: стала вядома, што на 6 верасня прызначаны вялікі банкет з выпадку 10-годдзя прыходу Гітлера да ўлады.Тады быў здзейснены выбух у афіцэрскай сталовай. Загінула 36 высокапастаўленых нямецкіх афіцэраў і чыноўнікаў. Але Кубэ і на гэтым банкеце не было.
    У 1942–1944 гадах на тэрыторыі Беларусі былі знішчаны: галоўны камісар Баранавіцкай акругі Ф. Фэнц, абласны камісар Л. Эрэнляйтнер, кіраўнік аддзела працы і сацыяльнай палітыкі Генеральнага камісарыята Беларусі Г. Фройдэнберг, урадавы інспектар Г. Клозе, бургамістр горада Ваўкавыска Берг, мінскі абласны гаспадарчы кіраўнік Г. Беневіч, начальнік Мінскай абласной жандармерыі К. Кале, камандзір паліцыі бяспекі ў горадзе Вілейка Р. Граве і іншыя. У верасні 1943 года, за тры месяцы да сваёй гібелі, Кубэ адзначаў, што толькі на «Могілках герояў у горадзе Мінску знайшлі вечны спакой звыш 1600 чалавек — салдаты вермахта, супрацоўнікі цывільнай адміністрацыі і імперскай чыгункі».
    Непасрэднымі выканаўцамі забойства Вільгельма Кубэ ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прынята лічыць трох Герояў Савецкага Саюза — Алену Рыгораўну Мазанік, Марыю Барысаўну Осіпаву і Надзею Віктараўну Траян. Гэта яны забілі Кубэ.
                                                           Курт фон Готберг
    Генерал Курт фон Готберг, камандзір СС, не любіў Кубэ. Готберг затаіў злосць на гаўляйтара, бо той пастаянна крытыкаваў за надзвычай жорсткія расправы «ведамства» Готберга над мірным беларускім насельніцтвам. Готберг і Кубэ, як мядзведзі, не маглі жыць у адной бярлозе. Аднаму з іх трэба было сыходзіць, ці адзін знішчыць другога. Перамогу мусіў атрымаць ці дужэйшы, ці хітрэйшы.
    Курт фон Готберг нарадзіўся 12 лютага 1896 года ў Дойч Вільтэн, Германія. У 1914–1919 гадах удзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1932 годзе ўступіў у НС ДАП і СС. У 1937–1939 гадах працаваў у галоўным ведамстве па расавай палітыцы і пасяленнях. 3 кастрычніка 1940 года па ліпень 1942 года — у Галоўным упраўленні СС. У кастрычніку 1942 года прызначаны начальнікам СС і паліцыі Беларусі. З 23 верасня 1943 года, пасля смерці Кубэ, выконваў абавязкі генеральнага камісара Беларусі. Пазней ён быў накіраваны ў Францыю, дзе яго арыштавалі саюзнікі. У палоне Готберг закончыў жыццё самагубствам.
    Готберг напісаў ананімны ліст жонцы Кубэ Аніце, што той у Мінску паводзіць сябе «неадпаведным чынам». Аніта з трыма дзецьмі тэрмінова прыехала да мужа. Кубэ пачаў бавіць час з дзецьмі і жонкай, кожную ноч ён заставаўся дома. А да прыезду Аніты ў Мінск нават абслуга і яго шафёр не ведалі, куды паедзе пасля працы Кубэ. І толькі ў машыне ён казаў шафёру, куды трэба яго везці. Вось чаму партызаны не маглі ўпаляваць Кубэ. Куды і калі паедзе гаўляйтар — толькі сам Кубэ гэта ведаў і ўласнаручна камандаваў сваім лёсам, таму і быў такі няўлоўны.
                            Вільгельм Кубэ і яго жонка Аніта з невядомымі афіцэрамі
                                                       каля рэзiдэнцыі ў Прылуках
    Свядома ці міжволі, але Готберг сваімі лістамі-«філіпікамі» ў Берлін пра «нявартыя паводзіны ў побыце» Кубэ прыгваздзіў яго да дома, да жонкі, да дзяцей. Ісці на працу — рукой падаць, праз брамку ў плоце, якая круглыя суткі ахоўвалася знешняй аховай вакол асабняка Янчэўскага, дзве хвіліны — і ў будынку былога ЦК КП(б)Б, на працоўным месцы ў сваім кабінеце.
    Мо гэта і ўваходзіла ў далёкасяжныя планы Готберга, каб неяк замацаваць Кубэ ў ягоным асабняку. Бо паспрабуй здагадацца, дзе гаўляйтар будзе начаваць на гэты раз. А тут ён будзе спаць у сваёй спальні — усе гэта добра ведаюць. А калі Кубэ паедзе куды-небудзь у камандзіроўку па сваёй вялікай вотчыне — па Беларусі, першымі пра гэта будуць ведаць яго сямейнікі і Мазанік, якая звычайна збірала яго ў дарогу. Вось так! Знайдзіце дарожку ў асабняк Кубэ, знайдзіце дарожку да сэрца абслугі ў асабняку — і справа зроблена.
    Існуе версія пра забойства Кубэ і з нямецкага боку, і з боку народных мсціўцаў: вы, народныя мсціўцы, шукайце доступ у асабняк Кубэ, мы, немцы, на гэта глядзім скрозь пальцы, не будзем ні замінаць, ні дапамагаць.
                                                          Вільгельм Кубэ. Хто ён?
    17 ліпеня 1941 года Гітлер сваім указам прызначыў Кубэ генеральным камісарам Генеральнай акругі Беларусі. Той накіраваўся ў Беларусь для «гіганцкай падзвіжніцкай работы, каб пачаць будаваць жыццё па прыкладу Еўропы».
    Кубэ быў вопытны і хітры палітык. Для ажыццяўлення германскіх імперскіх планаў ён выкарыстоўваў вядомы метад «бізуна і перніка» асцярожна і гібка. Кубэ вылучыў ідэю скарыстання беларусаў у акупацыйных структурах, дазволіў стварэнне шэрагу беларускіх нацыянальных суполак і тлумачыў сваю ініцыятыву недвухсэнсоўна: «Гэта выгадна, каб авалодаць душой гэтага народа». У выніку чаго «беларускае нацыянальнае адраджэнне» апынулася пад моцнымі крыламі германскага імперскага арла. Вядомы савецкі разведчык Герой Савецкага Саюза Р.М. Мінакоў назваў Кубэ «вопытным і небяспечным праціўнікам, які быў вядомы сваімі «правакацыйнымі выступленнямі».
    Палітычны дзеяч, паэт і драматург Вільгельм Кубэ нарадзіўся 13 лістапада 1887 года ў горадзе Глогаў (Сілезія) на Одэры ў сям’і евангелістаў. Бацька, Рыхард, — прафесійны ваенны, унтэр-афіцэр — неўзабаве пераехаў у Берлін, дзе працаваў зборшчыкам падаткаў. У Берліне Вільгельм вучыўся ў пачатковай школе і гуманітарнай гімназіі. У 1908–1912 гадах вывучаў гісторыю і дзяржаўнае права ў Берлінскім універсітэце. Кубэ — адзін са стваральнікаў Нямецкага нацыянальнага студэнцкага саюза «Бісмаркюгенд», узначальваў арганізацыю ў 1911–1914 гадах і рэдагаваў яе газету. У 1911 годзе ўступіў у Нямецкую сацыялістычную партыю, у 1912 годзе — рэдактар газеты ў горадзе Вісмары. Неўзабаве Кубэ выйшаў з гэтай партыі і стаў сябрам Нямецкай кансерватыўнай партыі. Да 1919 года быў яе акруговым сакратаром у горадзе Брэслаў, супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты, а потым стаў яе рэдактарам. У 1917 годзе правёў тры тыдні ў казармах у якасці ландштурмана, але быў адкліканы адтуль сваёй партыяй.
    Пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне Кубэ парваў з Нямецкай кансерватыўнай партыяй. У 1919 годзе ён удзельнічаў у стварэнні Нямецкай нацыянальнай народнай партыі і хутка стаў генеральным сакратаром яе акруговай арганізацыі ў Сілезіі, з 1920 года — у Берліне, дзе, акрамя таго, у 1922–1923 гадах выконваў абавязкі гарадскога дэпутата. Аднак і гэта партыя здаецца Кубэ недастаткова баявой. У 1923 годзе ён пакінуў партыю і разам з сябрамі стварыў Нацыянал-сацыялістычную партыю свабоды, у 1925 годзе атрымаў ад яе мандат дэпутата Рэйхстага і пачаў выступаць абаронцам Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Германіі (НСРПГ).
    1 снежня 1927 года Кубэ ўступіў у гэтую партыю, якая на той час стала легальнай, і ўжо праз некалькі тыдняў за заслугі перад нацыянал-сацыялістычным рухам Гітлер прызначыў яго гаўляйтарам (абласны кіраўнік нацысцкай партыі — А.В.) усходняй маркі (акругі) — Остмарк (Оstmark). Тут Кубэ разгарнуў актыўную палітычную дзейнасць, у выніку якой колькасць сяброў НСРПГ у гэтым рэгіёне павялічылася з 66 чалавек у 1928 годзе да 10 тысяч у 1931-м і дасягнула 80 тысяч у 1933 годзе. У гэты час ён становіцца рэдактарам газеты і робіць яе рупарам НСРПГ. У маі 1928 года Кубэ абраны дэпутатам прускага ландтагу, і тут ён па даручэнню Гітлера прыступіў да кіраўніцтва фракцыяй нацыянал-сацыялістаў. Дзейнасць Кубэ ў ландтагу адыграла важную ролю ў перамозе гітлераўскай партыі ў Германіі.
    Вялікай заслугай Кубэ было скасаванне 27 верасня 1928 года забароны на публічныя выступленні Адольфа Гітлера ў межах Прусіі. Асабістыя якасці Вільгельма Кубэ — яго красамоўнасць і талент пераконваць — мелі пры гэтым вырашальнае значэнне, бо ў той час фракцыю нацыянал-сацыялістаў прадстаўлялі ў ландтагу ўсяго толькі шэсць дэпутатаў. Адольф Гітлер ніколі не забываў паслугі, якія аказаў яму Кубэ, і ў гэтым далей мы ўпэўнімся.
    Пасля перамогі НСРПГ на выбарах 25 сакавіка 1933 года Кубэ заняў пасаду обер-прэзідэнта Берліна і Брандэнбурга, 1 чэрвеня 1933 года стаў гаўляйтарам акругі Курмарк, якая была ўтворана пасля аб’яднання ранейшых партыйных акруг Остмарк і Брандэнбург.
    У 1933 годзе Кубэ ўжо обер-прэзідэнт Берліна і Брандэнбурга і обер-прэзідэнт правінцыі Грэнцмарк Позен-Вестпрайсен, за што яго жартам называлі двойчы «обер-прэзідэнт». 29 верасня 1933 года яму было прысвоена званне оберфюрэр СС, а 27 студзеня 1934 года ён адразу «вырас» да вайсковага звання генерал-группэнфюрэр СС. Заслугі па партыйнай лініі прыносяць яму залаты нацысцкі значок НСРПГ. У Кубэ было шмат прэстыжных пасад: у 1933–1936 гадах быў дэпутатам Рэйхстагу, прускім дзяржаўным дарадцам, сябрам Акадэміі германскага права, экспертам у галіне германскай гісторыі ранняга перыяду, выконваў іншыя дзяржаўныя абавязкі. І ў дадатак да ўсяго Кубэ плённа займаўся літаратурнай творчасцю і публіцыстыкай. Асабліва папулярнай стала яго драма «Таціла», якая была выдадзена ў 1920 годзе і перавыдадзена ў 1933-м. Кубэ быў аматарам тэатра старажытнага часу. У яго п’есе «Таціла» праслаўляліся «германскі гераічны дух і веліч нямецкіх жанчын» на матэрыяле Вялікага перасялення народаў у ІV стагоддзі. Зварот яго да велічы «старых германцаў» быў відавочным значна пазней. Ужо ў Мінску Кубэ загадаў паставіць сваю п’есу. Але і тут водгукі былі вельмі сціплыя і стрыманыя. П’еса «Таціла» пасля гэтага назаўсёды сышла са сцэны.
    У 1935 годзе Кубэ развёўся са сваёй жонкай Маргарэт Шмідт, ад якой засталіся двое яго сыноў — 15 і 20 гадоў. Прычынай стала амурная прыгода, якая перарасла ў шматгадовае палкае каханне. Менавіта ў перыяд свайго трыумфальнага ўзыходжання па нацысцкіх іерархічных прыступках 48-гадовы Кубэ закахаўся ў юную актрысу правінцыйнага тэатра Аніту Ліндэнколь, якая іграла галоўную ролю ў яго п’есе «Таціла».
    Але паспяховая кар’ера Кубэ раптоўна абарвалася. І віной быў ён сам, бо праігнараваў вядомую народную мудрасць: «Не капай яму другому, сам патрапіш у яе». У красавіку 1936 года Кубэ накіраваў вярхоўнаму суддзі НСРПГ Вальтэру Буху ананімны ліст, дзе выказаў думку: ці можа той, хто так жорстка пераследуе яўрэяў, ажаніцца з семіткай?
    Тут Кубэ яўна пралічыўся. Ён не прадбачыў вынікі, бо абвінавачанне партайгеносе В. Буха кідала цень і на яго паплечнікаў, і на партайгеносе Марціна Бормана, зяця Буха. Падобныя сур’ёзныя прамашкі Кубэ будзе рабіць і надалей у сваёй кар’еры. Але атрымалася тое, чаго ананім не чакаў. Прыніжаны, абражаны Бух гэту справу не пусціў на самацёк. Гестапа хутка вылічыла ананіма-жартаўніка. Сам Адольф Гітлер, пачуўшы гэтую гісторыю, вырашыў сурова пакараць Кубэ. Герман Герынг — у той час прускі прэм’ер-міністр — па загаду Гітлера даў яму адстаўку.
    Апынуўшыся ў апале, любімчык Гітлера служыў цяпер у сціплым вайсковым званні ротэнфюрэра СС (паводле іншых крыніц — у званні шараговага эсэсаўца) у канцлагеры Дахаў пад камандаваннем свайго будучага ад’ютанта Карла Вільдэнштэйна, які разам з Кубэ служыў у Мінску да самага яго забойства.
    У складаны перыяд жыцця Кубэ Гітлер успомніў палымянага прамоўцу, заўзятага антысеміта і працягнуў яму руку дапамогі. 20 красавіка 1941 года Кубэ павіншаваў Гітлера з днём нараджэння. Фюрэр загадаў перавесці Кубэ на больш прыстойную пасаду. Разглядаліся тры варыянты: пасада куратара Вышэйшай тэхнічнай школы, куратара Медыцынскай акадэміі ў горадзе Данцыг і куратара Кёнігсбергскага ўніверсітэта. Але Гітлер на гэтыя пасады не даў згоды і настаяў на тым, каб Кубэ абавязкова быў прызначаны на адказную пасаду на Усходзе.
    22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яна і вырашыла кадравае пытанне з Кубэ. Калі войскі Трэцяга рэйху ўжо знаходзіліся пад Смаленскам, у Стаўцы Гітлера 16 ліпеня 1941 года адбылася нарада, у якой удзельнічалі Борман, Герынг, Гімлер, Розенберг. Сярод іншых пытанняў абмяркоўваліся кандыдатуры кіраўнікоў адміністрацыі акупаваных тэрыторый. Паводле сведчання гісторыка А. Даліна, «калі Гітлер запытаў, ці не лепш прызначыць Кубэ на Маскоўскую вобласць, дык сустрэў пярэчанні з боку Герынга і Розенберга, бо на гэтую пасаду яны мелі ўласныя кандыдатуры. Але менавіта Розенберг назваў кандыдатам на пасаду генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. 17 ліпеня 1941 года сваім загадам Гітлер зацвердзіў генеральным камісарам генеральнай акругі Беларусі ў рэйхскамісарыяце Остланд Вільгельма Кубэ.
    У горад Мінск Кубэ прыбыў 1 верасня і неадкладна пачаў прымаць справы ў начальніка ваеннага ведамства. Генеральны камісарыят Беларусі ў той час месціўся ў будынку на плошчы Свабоды, а Кубэ спачатку жыў па вуліцы Герцэна, 17.
    Спачатку Генеральны камісарыят Беларусі размяшчаўся ў «Доме Патсдам» — былым Доме адпачынку, у якім знаходзілася палявая камендатура, пасля гэта ўстанова пераехала ў «Высокі дом» (так немцы называлі Дом урада ў Мінску. — А.В.). Колькасць нямецкіх супрацоўнікаў, якія паходзілі з тэрыторыі Трэцяга рэйху, у кастрычніку 1942 года складала 265 чалавек, у пачатку 1944 года павысілася да 324 чалавек. Служылі і мясцовыя карнікі-паліцаі. Дарэчы, я нагадаю чатыры слаі беларусаў, з якіх нямецка-фашысцкія акупанты набіралі беларускіх паліцаяў: ахвяры сталінскіх рэпрэсій і таталітарнага рэжыму, злачынцы і спекулянты, савецкія агенты і ваеннапалонныя. Да Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску (які займаў тэрыторыю прыкладна 375 тысяч квадратных метраў) жыло 238 тысяч 772 чалавекі, у сярэдзіне 1942 года іх было каля 105 тысяч.
    Прызначэнне Кубэ на пасаду генеральнага камісара Беларусі ў найвышэйшых колах палітыкаў Трэцяга рэйху выклікала сапраўдную сенсацыю. Блізкі супрацоўнік Гебельса Вільфрэд фон Овен у 1974 годзе пісаў, што гэта прызначэнне «адлюстроўвала ўсю неразважлівасць і легкадумнасць нашай, так званай, усходняй палітыкі». Такое выказванне адлюстроўвала непрыязныя адносіны паміж Гебельсам і Кубэ.
    Справа ў тым, што Кубэ дазволіў сабе публічна раскрытыкаваць кнігу Гебельса, акрэсліўшы яе: «Я — пра Сябе». Гебельс і іншыя члены гітлераўскай камарыллі затаілі злосць на Кубэ.
    Супраць рашэння Гітлера выступаў і Розенберг, але Лямерс нагадаў яму, што Гітлер настойвае на прызначэнні Кубэ. Лёзе, даўні сябра Кубэ, таксама быў супраць рашэння фюрэра, але з іншых прычын: ён вельмі добра ведаў «рэзкі, імпульсіўны і поўны супярэчнасцяў характар» Кубэ і таму баяўся, што яго дзейнасць на пасадзе генеральнага камісара Беларусі можа стаць прычынай сур’ёзных непаразуменняў і канфліктаў з усімі ўладнымі структурамі нямецкай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі, што ўрэшце і атрымалася.
    Для высвятлення сапраўдных матываў гэтага рашэння Гітлера не хапае дакументальных крыніц. Паводле некаторых згадак, прызначэнне Кубэ на другасную пасаду ў Мінску азначала, што яму далі магчымасць для рэабілітацыі пасля пяці гадоў «пакарання» пад наглядам Гітлера.
    Але гэты, як кажуць, мяккі аргумент проста блякне перад сенсацыйным фактам: Гітлер у далейшым планаваў прызначыць Вільгельма Кубэ рэйхскамісарам у Маскве — даверыць яму самую высокую пасаду на Усходзе, усю тэрыторыю Савецкага Саюза.
    Важна было ўлічваць, што Кубэ атрымаў сваё прызначэнне дзякуючы падтрымцы самога Гітлера, насуперак жаданням найвышэйшых чыноўнікаў Трэцяга рэйху. Гэта была моцная падтрымка.
    Вось так трапіў Кубэ на пасаду генеральнага камісара Беларусі. І ён пачаў аддана служыць Гітлеру. Апякунства фюрэра адыграла важную ролю ў службовым становішчы Кубэ. Перад ім паўсталі ў Беларусі складаныя адміністрацыйныя і палітычныя праблемы, але ён атрымаў больш шырокія паўнамоцтвы, чым генеральныя камісары ў Прыбалтыйскіх краінах — Літве, Латвіі і Эстоніі.
    5 лістапада 1941 года Розенберг запэўніваў Лямерса, што пазіцыя генеральнага камісара Беларусі Кубэ — кіраўніка Беларусі — амаль з 11-мільённым насельніцтвам, будзе раўназначная пасадзе рэйхскамісара. Магчыма, Розенберг пры гэтым улічваў, што Беларусь толькі да часу будзе звязана з Прыбалтыкай.
    Вільгельма Кубэ ў Трэцім рэйху паважалі як заўзятага і перакананага антысеміта, але ў красавіку 1936 года ён выслаў вярхоўнаму суддзі рэйхсканцлеру Вальтэру Буху ананімны ліст, у якім абвінаваціў яго ў пераследаванні яўрэяў, адначасова згадваў семіцкае паходжанне яго жонкі.
    Семіт ці антысеміт?
    Пасля чарговага яўрэйскага пагрому 28 ліпеня 1942 года гаўляйтар прыехаў у гета, супакоіў яго жыхароў, казаў, што ўсё закончылася, што гэта справа рук не немцаў, а мясцовай паліцыі, ён раздаваў дзецям цукеркі і адкрыў дзіцячы дом (папярэдні дзіцячы дом разам з яго жыхарамі і медперсаналам раней павялі на расстрэл). Гэты эпізод вельмі ярка паказаны ў мастацкім фільме “Часы остановились в полночь, які быў зняты ў 1959 годзе на кінастудыі “Беларусьфільм. Гэта стужка прысвечана подзвігу А.Р. Мазанік, а паколькі фільм мастацкі, то многія падзеі ў ім паказаны не зусім такімі, якімі яны былі на самай справе.
    Але антысемітызм Кубэ не перашкаджаў яму выратоўваць ад знішчэння “сваіх жа нямецкіх яўрэяў, тых, каго дэпартавалі з Германіі і хто меў узнагароды Першай сусветнай вайны.
    Жывучы ў Мінску, Кубэ хутка завязаў асабістыя сувязі і знаёмствы з некаторымі яўрэямі. Ён акружыў сябе яўрэйскімі піяністамі, цырульнікамі і іншымі. Адзін яўрэй Карл Лёвенштант быў вызвалены з Мінскага гета па асабістаму хадайніцтву Кубэ, генеральны камісар Беларусі лічыў яго сваім аднакурснікам і шмат гаварыў з ім пра той час. Гэта тым больш цікава, што Кубэ ў студэнцкія гады быў ярым антысемітам.
    Як расказвае Гірш Смоляр у сваёй кнізе “Менскае гета, аднойчы ў гета прыйшла руская жанчына Марыя Гарохава (псеўданім “Маёрава, у лістападзе 1941 года — верасні 1942 года ўдзельніца Мінскага антыфашысцкага падполля, потым сувязная партызанскага атрада) на пяты дзень нямецкай разні з жоўтай латай на адзенні. Паводле загаду Мінскага гарадскога падпольнага цэнтра Гірш Смоляр павінен быў пакінуць Мінскае гета і перайсці непасрэдна пад “юрысдыкцыю цэнтральнага мінскага кіраўніцтва. План пакінуць Мінскае гета распрацавалі хутка і вынікова. Гарохава і Смоляр зайшлі ў калону рабочых, якую збіраліся вось-вось весці на працу ў цэнтральную частку горада Мінска. Яны выйшлі з гета ў калоне рабочых-яўрэяў. У хуткім часе Гарохава падала сігнал рукой. І яны непрыкметна выслізнулі з калоны ў бакавы завулак. Ніхто іх не заўважыў. Не дайшоўшы да плошчы Свабоды, яны спыніліся, сарвалі з адзення жоўтыя латы і спакойна пайшлі да рэзідэнцыі генеральнага камісара Беларусі Кубэ. Гарохава падышла да нямецкага вартавога і на руска-нямецкай мяшанцы з дапамогай жэстаў патлумачыла немцу, што прывяла слесара рамантаваць у доме паравы кацёл.
    Гірш Смоляр апынуўся ў яе кватэры, у цокальным паверсе таго самага будынку, дзе мясцілася адміністрацыя Кубэ. Смоляр жыў на самых розных канспіратыўных кватэрах, але каб яўрэй з Мінскага гета быў суседам генеральнага камісара Беларусі, такога не змагла б уявіць нават самая незвычайная яўрэйская фантазія. І гэты факт бясспрэчны!
    Акцыі знішчэння яўрэяў у Беларусі праводзіліся айнзацгрупамі і зондэркамандамі, паліцэйскімі часцямі СС, верхматам і мясцовымі калабарантамі ўжо летам 1941 года. Штаты беларускай паліцыі ў 10 тысяч чалавек былі поўнасцю ўкамплектаваны. Іх дапаўнялі добраахвотнікі з Беларускай народнай самапомачы (БНС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай краёвай абароны і іншых беларускіх фармаванняў.
    Карныя атрады ігнаравалі пазіцыю грамадзянскай нямецкай адміністрацыі аб прыпыненні расстрэлаў ахвяр Мінскага гета па прычыне “эканамічнай немэтазгоднасці. Гэбітскамісар горада Слуцка Карл і гаўляйтар Кубэ скардзіліся нават у Берлін на тое, што дзеянні па ліквідацыі яўрэяў наносілі эканамічны ўрон Трэцяму рэйху і праводзіліся “недастойнымі метадамі і з садызмам.
    Шмат людзей загінула зімой 1942 — восенню 1943 года. Асноўнай прычынай гэтых акцый лічылася сувязь з партызанамі, хаця на самай справе гэтыя акцыі былі раней прадуманы і запланаваны.
    У сувязі з гэтым застаецца адкрытым пытанне аб мэтазгоднасці забойства Кубэ (паводле загаду І.В. Сталіна — забіць Кубэ), які крытыкаваў пазіцыю СС у яўрэйскім пытанні, што і паскорыла ліквідацыю Мінскага гета ў кастрычніку 1943 года.
                                                   Пра дзяржаўнасць Беларусі
    Яшчэ ў 1918 годзе Беларусь была для Берліна “невядомай краінай Еўропы. У міжваенны перыяд аўтарытэт Беларусі ў палітычных колах Берліна не ўзняўся — перашкаджала адсутнасць уласнай нацыянальнай дзяржаўнасці і аслабленне ў 1930-х гадах палітычных, эканамічных і культурных пазіцый беларускага нацыянальнага руху — з-за індустрыялізацыі, калектывізацыі, таталітарных сталінскіх рэпрэсій і г.д.
    Цікавыя падобныя дзеянні Эрыха фон Фалькенгайна і Вільгельма Кубэ — кіраўнікоў акупацыйных адміністрацый Беларусі ў першай і другой акупацыях.
    Эрых фон Фалькенгайн у 1914–1916 гадах быў начальнікам Генеральнага штаба германскай арміі. У 1918 годзе быў камандзірам 10-ай арміі, якая дыслацыравалася ў Беларусі. Эрых фон Фалькенгайн насуперак пазіцыі Берліна ў час Першай сусветнай вайны пасадзейнічаў стварэнню і непрацягламу існаванню БНР, якая заклала асновы беларускай дзяржаўнасці.
    Вільгельм Кубэ ў час Другой сусветнай вайны ў значна горшых умовах паспрыяў адраджэнню падаўленых у 1930-я гады нацыянальных пачуццяў беларусаў і іх ідэалу дзяржаўнай незалежнасці Беларусі.
    Акалічнасці канфлікту “беларускага гаўляйтара з СС і паліцыяй яскрава сведчаць, што яго паводзіны грунтаваліся не толькі на тактычных разліках — падзеі адбываліся ў той час, калі параза Германіі не здавалася яшчэ непазбежнай. Пасля смерці гаўляйтара Курт Готберг (пераемнік Кубэ) пераняў гэту палітычную лінію і надаў ёй эфектнае прапагандысцкае гучанне. Вынікі цывільнага праўлення — паступовая беларусізацыя адміністрацыі, арганізацыя беларускіх школ, СБМ, культурная і выдавецкая дзейнасць, беларусізацыя царкоўнага жыцця і, нарэшце, БНС, Камітэт даверу і Беларуская цэнтральная рада (БЦР), якія, хаця і не атрымалі фармальнага прызнання ў Берліне да канца акупацыі як органы нацыянальнага прадстаўніцтва, фактычна ўсё ж адыгрывалі гэтую ролю. Ідэю стварэння корпусу Самааховы, якую Кубэ не змог да канца ажыццявіць ва ўмовах усё нарастаючага канфлікту яго з СС і паліцыяй, пазней рэалізаваў Курт Готберг у выглядзе БКА. Ва ўмовах Беларусі гэтыя вынікі набывалі іншае значэнне, бо стваралі магчымасць для ўзмацнення і распаўсюджвання нацыянальнай свядомасці, для арганізацыі нацыянальнага грамадскага руху.
    Курт Готберг не забыўся, як члены Камітэта даверу ў жніўні 1943 года выступалі з пратэстам супраць варварскіх метадаў карных атрадаў СС і паліцыі па расправах з мірным насельніцтвам Беларусі. Акупанты абяцалі даць дзяржаўную самастойнасць Беларусі ў складзе “Новай Еўропы.
    27 чэрвеня 1943 года Кубэ загадаў стварыць пры камісарыяце Беларускую раду даверу — дарадчы орган з “прадстаўнікоў беларускай грамадскасці. Акупанты выдавалі сябе за сяброў беларускага народа, заклікалі беларусаў да супрацоўніцтва з імі, стваралі ўражанне ўдзелу “прадстаўнікоў народа ў фашысцкіх органах кіравання і імкнуліся ўзняць аўтарытэт нацыяналістаў для таго, каб уцягнуць у арбіту іх уплыву частку беларускага насельніцтва. 21 снежня 1943 года ўжо Готберг абвясціў стварэнне Беларускай цэнтральнай рады. Яна была заклікана “мабілізаваць усе сілы беларускага народа на знішчэнне бальшавізму.
     Калі ў Першую сусветную вайну для нямецкіх палітыкаў і гісторыкаў Беларусь была “невядомай краінай, то праз 20 гадоў генеральны камісар Беларусі гаўляйтар Вільгельм Кубэ ацэньваў яе як “імглісты геаграфічны панятак.
    У 1941 годзе нямецкія цывільныя і ваенныя ўлады сустрэлі ў Беларусі парадаксальную пасіўнасць і нацыянальную абыякавасць мясцовага насельніцтва. Створаныя на пачатку акупацыі беларуская адміністрацыя і паліцыя мелі пераважна не беларускі характар і лёгка падпадалі пад уплыў ці савецкага ці польскага падполля. Але стаўка Кубэ на беларускі нацыяналізм рабіла сваю справу, і з вясны 1942 года становішча пачало мяняцца. Гэтаму спрыяла беларуская адміністрацыя, прэстыж беларускай мовы як дзяржаўнай, дзейнасць Беларускай народнай самапомачы, Самааховы, Саюзу беларускай моладзі, Рады даверу і Беларускай цэнтральнай рады. Як сведчаць архіўныя дакументы, прагрэс беларускага нацыяналізму непакоіў савецкае і польскае падполле, якое крывава распраўлялася з беларускімі грамадскімі дзеячамі.
    Кубэ палічыў сваёй задачай развіццё беларускай культуры. Што тычыцца нацыянальных пытанняў, то ў іх Кубэ быў больш пазітыўны, чым савецкая ўлада. Ён не ўхваляў і злачынных метадаў барацьбы ваенных часцей СС з партызанскім рухам.
    31 лістапада 1941 года ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі стаў галоўным школьным інспектарам Беларусі. У ліпені 1942 года шэф БНС Ермачэнка звярнуўся да Кубэ з прапановай аформіць кананічнае прызначэнне Гадлеўскага генеральным вікарыем Каталіцкай Царквы ў Беларусі, дзе даў яму такую характарыстыку: “…Ксёндз Гадлеўскі ёсць нам вядомы як свядомы беларус, прыхільнік нямецка-беларускага супрацоўніцтва і добры барацьбіт проці палякаў. 23 снежня 1942 года выйшла “Беларуская газета з артыкулам Гадлеўскага “25-я ўгодкі склікання Усебеларускага Кангрэсу. У гэтым артыкуле быў увярстаны верш Ларысы Геніюш, дзе давалася водпаведзь і расійцам, і немцам і які заклікаў народ на абарону за свабоду і незалежнасць Беларусі. Раніцай 24 снежня 1942 года Гадлеўскі быў арыштаваны нямецкай паліцыяй, адпраўлены ў мінскую турму і, паводле звестак, на каталіцкае свята — Ражаство Хрыстова — расстраляны ў Трасцянцы.
    Некалькі гадоў таму яго пахаванне прыблізна было знойдзена, і цяпер на гэтым месцы кожны год 24 снежня ўскладаюцца кветкі, зусім нядаўна тут усталяваны каталіцкі паклонны крыж.
    У той час, калі адно нямецкае ведамства лічыла Гадлеўскага “чыстым (інакш яго артыкул не быў бы дапушчаны да друку!), другое — ворагам.
    Гэты парадокс адлюстроўваў востры канфлікт, які ўзнік у канцы 1942 года паміж галоўнымі дзеячамі акупацыйнага рэжыму ў Беларусі на фоне супрацьпартызанскіх метадаў барацьбы. Кубэ абвінавачваў кіраўніцтва СС і паліцыі ў масавых забойствах мірнага насельніцтва Беларусі, за што яны імкнуліся выдаліць гаўляйтара з Мінску. З гэтай мэтай пачалася кампанія кампрамату на Кубэ як ініцыятара і натхняльніка палітыкі кіраўніцтва БНС, нібыта супярэчлівай з інтарэсамі Германіі, якое імкнулася стварыць беларускае войска і органы дзяржаўнага кіравання. У атмасферы такіх паліцэйскіх ганенняў супраць Ермачэнкі і яго паплечнікаў тады было арыштавана каля 100 дзеячаў БНС у Мінску і на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх — і ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, які быў знішчаны як нежаданы саюзнік Вільгельма Кубэ.
     Новая сітуацыя ўзнікла ў верасні 1941 года ў Беларусі, калі ўсталяваўся акупацыйны грамадзянскі рэжым. Тут Кубэ сутыкнуўся з праблемай, якую ён назваў беспрэцэдэнтнай.
    Аказваецца, Беларусь не мела традыцый дзяржаўнай самастойнасці, вынікам чаго стаў слабы ўзровень нацыянальнай свядомасці беларускага народа і ўзмацніліся расійскія і польскія палітычныя і культурныя ўплывы. Аб гэтым яскрава сведчыла нанятая грамадзянскім рэжымам мясцовая адміністрацыя, нацыянальны склад якой у малой ступені супадаў з тытульнай назвай краіны. І не выпадкова Кубэ адзначаў: «Беларусь была не больш чым імглістым геаграфічным паняткам у самым негатыўным значэнні гэтага слова».
    У адрозненне ад афіцыйнай палітыкі Трэцяга рэйху, якая зводзілася найперш да эканамічнай эксплуатацыі акупаваных тэрыторый, Кубэ на пачатку сваёй дзейнасці ў Мінску імкнуўся прывіць Беларусі нацыянальную ідэнтычнасць. Гэтае права яму давала моцная асабістая пазіцыя, якую ён займаў, маючы падтрымку Гітлера. Кубэ ўсяляк прапагандаваў прынцыпы гэтай палітыкі, тлумачачы, што ва ўмовах свабодных ад расійскага і польскага палітычнага ўплыву, якія стварыла нямецкая акупацыя, беларускі народ атрымаў магчымасць за кароткі час дагнаць гістарычнае спазненне ў развіцці нацыянальнай свядомасці. Таму трэба было паскорыць гэты працэс, каб пераадолець чужы ідэйны ўплыў і ўзмацніць беларускія нацыянальныя элементы, і перш за ўсё школу, культуру, працу сярод моладзі.
    Развіццё падзей у Беларусі ў выніку палітыкі Кубэ, якая была накіравана на ўзмацненне нацыянальных сіл, ставіла гэтыя спадзяванні пад сумнеў. Пашыралася дзейнасць савецкіх партызанаў, якімі кіравалі і якіх падтрымлівалі з-за лініі фронту. Партызаны правакавалі ўзмацненне карных паліцэйскіх аперацый, што суправаджаліся спальваннем вёсак, вынішчэннем ці дэпартацыяй жыхароў у Германію, якія падазраваліся ў дапамозе партызанам, і іншымі злачынствамі. Падчас такіх аперацый загінула каля 100 тысяч жыхароў беларускіх вёсак, у асноўным старых, жанчын і дзяцей.
    Кубэ разумеў, што злачынствы супраць мірных жыхароў з боку СС і паліцыі падчас карных аперацый перакрэсліваюць усю ягоную палітыку, разлічаную на заваёву сімпатый акупаванага насельніцтва. З гэтай прычыны і гуманістычных намераў ён распачаў барацьбу з СС і паліцыяй, абараняючы невінаватых людзей.
    Не маючы права, паводле яго статуса, аддаваць загады паліцэйскім уладам, Кубэ выкрываў злачынствы карных аддзелаў, дакладваў пра іх вышэйшаму кіраўніцтву ў Берлін і наіўна разлічваў, што з яго заступніцтва будзе плён. На гэтай глебе разгарэўся востры канфлікт, і кіраўніцтва СС і паліцыі патрабавала выдаліць Кубэ з Мінску, пра што было згадана вышэй.
    У снежні 1942 года паліцэйскія ўлады ў Берліне і Мінску адначасова пачалі кампанію, якая была накіравана на палітычную дыскрэдытацыю Кубэ як ініцыятара «супярэчлівых» інтарэсаў Германіі беларускіх нацыянальных тэндэнцый. У першую чаргу пачалі распрацоўваць кіраўніцтва БНС і збіраць довады яго «злачыннай дзейнасці». Галоўны ўдар прыйшоўся па Івану Ермачэнку, а разам з ім і на прынцыпы яго палітыкі, якая пакрывалася рашэннямі нямецкіх вышэйшых грамадзянскіх уладаў. Следства пачало займацца гаспадарчай дзейнасцю БНС, дзе былі выкрыты злоўжыванні. Ермачэнка звольніўся з пасады і 27 красавіка 1943 года пакінуў Мінск.
    Ратуючы Ермачэнку, Кубэ абараняў сваю ўласную пазіцыю, але заплаціў за гэта разбурэннем механізму палітычнай дзейнасці, які ён паслядоўна ствараў з верасня 1941 года. Пад націскам паліцэйскіх уладаў вясною 1943 года былі ліквідаваны ўсе не прадугледжаныя статутам БНС структуры, у тым ліку і Галоўная рада. У красавіку 1943 года была распушчана Беларуская самаахова.
    Атакі паліцэйскіх уладаў, якія каардынаваў прызначаны Гімлерам кіраўнік СС і паліцыі ў Беларусі брыгадэнфюрэр Курт фон Готберг, не прымусілі Кубэ адмовіцца ад працягу пазітыўнай беларускай палітыкі.
    Кубэ пачаў дзейнічаць больш асцярожна і ўсе важнейшыя ініцыятывы ўзгадняў з міністэрствамі акупаваных усходніх абласцей у Берліне.
    Ён неаднаразова падкрэсліваў: «Мы прыйшлі сюды як пераможцы, але пераможцы бальшавізму, а не беларусаў, для якіх мы вызваліцелі», і заклікаў так арганізаваць беларускую нацыю, «каб яна была на ўзроўні еўрапейскіх нацый».
    23 жніўня 1943 года, за месяц да гібелі Кубэ, адбылося пасяджэнне Камітэта даверу (больш вядомага як Рада даверу). Сярод пытанняў значылася і такое: метады барацьбы з партызанамі. Разглядаліся злачынствы паліцэйскіх аддзелаў у час антыпартызанскіх карных аперацый. На пасяджэнні былі выказаны наступныя прапановы: а) спыніць спальванне вёсак і рэпрэсіі супраць нявіннага мірнага насельніцтва; б) стварыць умовы і рэальныя гарантыі бяспекі для людзей, якія б вярнуліся з лясоў дадому; в) стварыць нямецка-беларускую камісію, даручыўшы ёй распрацаваць адпаведныя рэкамендацыі па гэтых пытаннях і ажыццявіць кантроль за іх выкананнем.
    Паводле ўспамінаў Я. Калубовіча, пазіцыя Рады даверу выклікала абурэнне прысутных афіцэраў СС і паліцыі.
    Сябры Рады даверу пабойваліся арышту, і іх не пакідала думка, што немцы могуць з імі расправіцца. Не выключалася магчымасць, што органы СД і СС і паліцыі не даруюць гэтага Кубэ.
    Яшчэ ў жніўні 1942 года былі спробы стварыць нацыяналістычныя фарміраванні ваеннага тыпу з ліку беларусаў. Паводле ўказанняў Кубэ кіраўнікі Беларускай народнай самапомачы распачалі арганізацыю Беларускага корпуса самааховы, прызначанага для ўзброенай барацьбы з партызанамі. Але многія з тых, каго акупанты прымушалі служыць у атрадах «самааховы», ухіляліся ад мабілізацыі і ішлі ў партызанскія атрады. У выніку правалу задумы Кубэ ў красавіку 1943 года акупанты загадалі распусціць атрады «самааховы».
    Акупацыйныя ўлады ўсё рабілі для таго, каб як мага больш выкарыстаць багацці захопленых тэрыторый, падавіць супраціўленне насельніцтва пры дапамозе гвалту, прымусу, крывавай расправы, расстрэлу. Кубэ адзначаў, што мэта акупацыйных уладаў — прымусіць беларусаў працаваць на Германію, а з Беларусі вывозіць усё, чаго не хапала ў Германіі. Ацалелыя прадпрыемствы акупанты прыстасоўвалі для рамонту ваеннай тэхнікі, для патрэбаў арміі імкнуліся наладзіць работу мясцовай прамысловасці.
     Кубэ пратэставаў супраць варварскіх метадаў акупацыі Беларусі: масавыя расстрэлы, захоп жанчын і дзяцей не маюць нічога агульнага з гуманным вядзеннем вайны. Колькасць вёсак, знішчаных у час вялікіх карных паліцэйскіх аперацый, намнога перавышала колькасць вёсак, якія спалілі партызаны. Кубэ разумеў, што калі нямецкія ўлады і ў далейшым будуць дзейнічаць такімі метадамі, то яны не змогуць разлічваць на ўціхамірванне краю. Карныя аперацыі часта ператвараліся ў крывавыя оргіі. Нямецка-фашысцкія захопнікі апрача абяцанняў, у якія ўжо ніхто не верыў, практычна не давалі нічога народам Усходу, гэта значыць акупаванай тэрыторыі СССР.
    Цяжка вызначыць, чаго было больш у дзеяннях Кубэ — разбою, садызму ці лагоднасці ў адносінах да беларускага народу.
    Безумоўна, не пра беларускі народ, не пра захаванне і развіццё беларускай мовы і культуры клапаціўся ён, а перш за ўсё пра танную рабочую сілу, бясслоўную і пакорлівую. А што тычыцца яўрэйскай моладзі, то яна, як у падпісаным Кубэ распараджэнні 10 верасня 1941 года, «не падлягае абавязковаму навучанню». Ёй, як вядома, быў угатаваны іншы лёс.
    На пачатку 1943 года з генеральнай акругі Беларусі сілком адпраўлялі ў Трэці рэйх 500–1000 юнакоў і дзяўчат. Паўсюдна ішло паляванне на людзей, нават у школах у час аблавы адбіралася моладзь для ўгону ў Германію.
    Тут, у Мінску, нямецкім «шэфам» (у першую чаргу генеральнаму камісару Беларусі, гаўляйтару Кубэ) дастаўляліся ў неабмежаванай колькасці тлушч, хатняя птушка, белая мука, а «шэфы» ўсім гэтым удала гандлявалі ў Берліне. Выконваліся і іншыя інтымныя даручэнні вышэйшага нямецкага начальства, пра што будзе расказана далей.
    Кубэ ўчыніў рабаванне нацыянальнай бібліятэкі імя Леніна. Паводле яго распараджэння ў Берлін рэгулярна вывозіліся рарытэтныя кнігі па гісторыі Беларусі аддзела рукапісных і старадрукаваных кніг. Каб схаваць сляды сваіх злачынстваў, гаўляйтар разам са сваімі падручнымі — «шэфам» культурных устаноў Генеральнага камісарыята Беларусі Куртцам, а потым са змяніўшым яго Шосцам — распарадзіліся ў 1942–1943 гадах правесці так званую чыстку фондаў бібліятэкі, вынікам чаго стала яе фактычнае знішчэнне. Гэта бібліятэка, значна разрабаваная, была вернута ў БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны.
    У Мінску знаходзілася вышэйшая цывільная акупацыйная ўлада — Генеральны камісарыят Беларусі на чале з Вільгельмам Кубэ. Тут размяшчаўся штаб корпуса па ахове тылу групы армій «Цэнтр», аддзел абвера пад кіраўніцтвам паліцыі бяспекі СД, штаб па барацьбе з партызанскім рухам, галоўная палявая камендатура, ваенная камендатура, паліцыя аховы і парадку, шматлікія часткі СС, жандармерыя. Ваенны гарнізон у горадзе налічваў каля 5 тысяч салдат і афіцэраў. Акрамя гэтага ў Мінску і яго прыгарадах дыслацыраваліся буйныя армейскія рэзервы, якія папаўняліся і перафарміроўваліся пасля баёў на фронце. Іх колькасць часам даходзіла да 50–60 тысяч чалавек. Дарэчы, з асяроддзя паволжскіх немцаў, якія за некалькі гадоў да нападу Германіі на СССР прыехалі ў Мінск і другія месцы Беларусі, рэкрутаваліся работнікі германскіх акупацыйных органаў.
------------------------------------------------------------------
                                                                              Даведка
    Пасля акупацыі на ўсёй тэрыторыі Беларусі было ўведзена ваеннае кіраўніцтва, якое ўзначаліў камандуючы тыламі групы армій «Цэнтр» генерал Макс фон Шэнкендорф. Яму падпарадкоўвалася сетка палявых камендатур, а ім, у сваю чаргу, — мясцовыя камендатуры, якія ствараліся практычна ва ўсіх гарадах і былых раённых цэнтрах Беларусі. Згодна з дырэктывамі Галоўнага камандавання Вермахта, ваеннае кіраўніцтва мела пераходны характар і з цягам часу яго адміністрацыйныя функцыі мусілі пераняць грамадзянскія ўлады. Але ў выніку неспрыяльнай сітуацыі на Усходнім фронце, армія перадала цывільным уладам толькі заходнюю частку Беларусі, а яе ўсходняя частка да канца акупацыі заставалася ў зоне ваеннага кіраўніцтва.
     У інструкцыі ад 21 мая 1941 года, якая тычылася кіравання ва ўсходніх раёнах («Зялёная папка»), гаварылася: «Многія мільёны людзей стануць лішнімі на гэтай тэрыторыі, яны павінны будуць памерці ці перасяліцца ў Сібір». Паводле генеральнага плана «Ост», прадугледжвалася «высяленне 75 працэнтаў беларускага насельніцтва з займаемай ім тэрыторыі». «Значыць, — указвалася ў гэтым дакуменце, — 25 працэнтаў беларусаў па плану галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі падлягае анямечванню».
                                                                Новы парадак
     Акупаваўшы Беларусь, гітлераўцы абвясцілі аб ліквідацыі Беларускай ССР, савецкай улады і ўсяго астатняга. Яны ўвялі свой адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел.
    Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай абласцей, а таксама некаторыя раёны РСФСР і Украіны, былі аднесены да «вобласці армейскага тылу» групы армій «Цэнтр». Мяжа тылавога раёна групы армій «Цэнтр» па стану на 15 красавіка 1942 года праходзіла па лініі Смаленск — Віцебск — Новасакольнікі — Дрыса — Барысаў — на захад ад Бабруйска — на поўдзень ад Гомеля — Почап — Рослаў.
    Амаль поўнасцю Палеская, Пінская і Брэсцкая вобласці з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск і Брэст былі далучаны да «рэйхскамісарыята Украіны», мяжа якога праходзіла прыкладна за 20 кіламетраў на поўнач ад чыгункі Брэст — Гомель. Былую Беластоцкую і паўночныя раёны Брэсцкай вобласці ўключылі ў склад Заходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раёны былой Вілейскай вобласці знаходзіліся ў «генеральнай акрузе Літва».
    Другая частка Беларусі — «генералбецырк Беларутэнія» (генеральная акруга Беларусь) — складалася з Баранавіцкай, часткі Мінскай і Вілейскай абласцей, паўночных раёнаў Пінскай вобласці і часткова Брэсцкай. У 1941 годзе ў генеральную акругу Беларусі ўваходзілі 68 раёнаў (з агульнай колькасці 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў), якія былі ў складзе БССР да вайны.
     Яна была падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую (большая яе частка ўваходзіла ў вобласць аховы тылу групы армій «Цэнтр»), Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую і Слуцкую. У кожнай акрузе было некалькі раёнаў (крайсаў), якія складаліся з воласцяў, а воласці ў сваю чаргу аб’ядноўвалі некалькі вёсак і іншых населеных пунктаў.
    «Генеральная акруга Беларусь» разам з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй уваходзіла ў склад «рэйхскамісарыята Остланд» з адміністрацыйным цэнтрам у Рызе.
    І вось на чале вышэйшага органа акупацыйнай улады — «генеральнага камісарыята Беларусі» — быў пастаўлены гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ствараўся адміністрацыйны апарат і на месцах: у акругах — гебітскамісарыяты, у гарадах — штадскамісарыяты. На шматлікія пасады «камісараў», «камендантаў», «крайсляндвіртаў» (раённых упаўнаважаных), «інспектараў», «ваенных аграномаў», «зондэрфюрэраў» прызначаліся нямецкія чыноўнікі.
Дзейнічаў і велізарны ваенна-паліцэйскі апарат, на які ў сваёй дзейнасці апіраліся цывільныя органы.
                                                                 Бабы згуртаваліся?
    У маі 1943 года Народны камісар дзяржаўнай бяспекі БССР Л.Ф. Цанава накіраваў Народнаму камісару дзяржаўнай бяспекі СССР У.М. Мяркулаву дакладную запіску аб прыцягненні да забойства В. Кубэ агента «Іванова» (Антона Адамовіча), агента «Казбіч» (паэтку Наталлю Арсенневу), Канстанціна Езавітава і мужа Наталлі Арсенневай — Францішка Кушаля. Але агенты адмовіліся працаваць.
    Час ішоў, а ніхто — ні партызаны, ні чэкісты, ні камуністы і іншыя — так і не здолелі расправіцца з Кубэ, і тады за падрыхтоўку забойства гаўляйтара актыўна ўзяліся некалькі жанчын.
    Прынятая ў савецкай гістарыяграфіі думка, што агульнае кіраўніцтва і каардынацыю дзеянняў у гэтым пытанні нібыта ўзначальваў Цэнтр, мінскія абласны і гарадскі камітэты КП(б) Беларусі, ніколі не абвяргалася. Але і дакументы, і матэрыялы, якія ніколі не ўводзіліся ў навуковы абарот, сведчаць аб тым, што гэты пункт гледжання трэба перагледзець.
    Пакаралі Кубэ, рызыкуючы жыццём, звычайныя беларускія жанчыны — М. Б. Осіпава, А. Р. Мазанік і Н. В. Траян. Толькі пасля вайны яны былі прынятыя ў КПСС, і толькі таму, што ім было прысвоена званне Герояў Савецкага Саюза.
    Осіпава была сувязной трох спецатрадаў — С. А. Ваўпшасава, П. Р. Лапаціна, І. І. Залатара. І менавіта Осіпава, як паказваюць рассакрэчаныя дакументы, прыцягнула Мазанік да аперацыі па замаху на Кубэ і, з улікам абставін, што склаліся, проста прымусіла яе даць згоду падкласці міну ў ложак гаўляйтара Беларусі.
    Кіраўніцтва партызанскага атрада «Дима» ведала, што Осіпава звязана з іншымі аператыўнымі групамі НКУС, якія таксама «палявалі» на Кубэ. Але жанчыне было загадана часова спыніць з імі любыя кантакты.
    Марыя хадзіла на сувязь пад выглядам мянялы. З горада Мінска яна несла паношанае адзенне, быццам бы мяняць на хлеб, а на самай справе ў ім былі зашыты патрэбныя звесткі. З вёскі Янушкавічы Лагойскага раёна (гэта значыць, з партызанскага атрада «Дима») вярталася з прадуктамі харчавання, нібы для продажу, а пад прадуктамі часта праносіла ўлёткі і выбухоўку.
    На гэты раз, атрымаўшы ў партызанскім атрадзе «Дима» дзве невялікія міны, Осіпава паклала іх у кошык, засыпала брусніцамі, зверху паклала яйкі і вараную курыцу і накіравалася ў Мінск.
                                           Гэта было вераснёўскім вечарам 1943 года.
    Пры падыходзе да нямецкага паста Осіпава разбіла пару яек, акуратна заліла ягады і яйкі. Каму захочацца есці такія брусніцы, аблітыя яйкамі?
    Каля Мінска спынілі паліцэйскія. Вось як расказвала пра гэта Марыя:
    «Чего несешь?» — спросили полицаи. Я сделала глуповатую физиономию. Хотя она у меня и так не особо умна, пожала плечами и говорю, что несу ягоды, яички и курицу. Один из полицейских спросил: «Что под ягодами?» Я улыбнулась глуповато и говорю: «Да что там может быть?» Полицейский приказал высыпать ягоды из корзины я стала плакаться, что детей у меня много, а ягоды перепачкаются в песке, у меня их никто не купит. Откупилась от полицейских курицей, яйцами и 25 марками. После этого еле дошла до места, так как была в состоянии стресса».
    Ведаючы аб тым, што Алена Мазанік мае доступ у пакой, дзе працуе і адпачывае Кубэ, кіраўніцтвам партызанскай брыгады «Дядя Коля» (камандзір — капітан НКУС П.Г. Лапацін) была зроблена спроба выкарыстаць гэта.
    Першай выйшла на Мазанік з прапановай ліквідаваць гаўляйтара рэзідэнт разведвальнага аддзела 4-й партызанскай брыгады «Дяди Коли» Надзея Віктараўна Траян.
    Мазанік, успамінаючы тую сустрэчу з Траян, пісала: «Надя сразу сказала, что она из партизанского отряда и пришла предложить мне задание — убить Кубе. «Согласна ли ты на это?» — спросила она. Я тут же дала согласие, хотя не была уверена, что Надя действительно пришла от партизан».
    Але пазней, спалохаўшыся, што Траян магла быць агентам гестапа, Мазанік стала пазбягаць з ёй сустрэч і ў хуткім часе спыніла ўсялякую сувязь.
    «Твёрдой и надёжной явилась связь с Марией Осиповой и через Николая Похлебаева. Когда сестра познакомила меня с Николаем, я почему-то сразу почувствовала большую симпатию к этому человеку. Он, Николай-то, и познакомил меня с Марией Осиповой. Он отрекомендовал ее как связную из отряда «Дима», причем сказал прямо: «Девушки (он имел в виду меня и сестру), я вам доверяю и открою вам секрет: я с Осиповой встречался несколько раз в отряде «Дима», и мы оба получили там задания. Конечно, они различны, но цель одна — борьба с врагом, надеюсь, что и вы будете нам помогать». Я ответила: «Спасибо за доверие, будем работать сообща»… Как-то в солнечный день я с Валентиной спустились по Потемкинской лестнице к реке Свислочь. Здесь нас ждали Николай с Марией, они прогуливались под руку, будто влюбленная пара. Мы подошли к ним, поздоровались как со старыми друзьями, хотя я видела Марию впервые. Николай с Валентиной отошли, а мы с Марией стали говорить о деле. Мария на меня произвела хорошее впечатление, она была спокойной, серьезной женщиной. Когда я ей сказала, что начну подготовку при условии, если они с Валентиной сходят в отряд вместе, Мария охотно согласилась», — пісала Мазанік.
    Але крыху іншую карціну бачым у расказе Осіпавай: «Я с Галей отошла в одну сторону, а Валя с Николаем в другую. Я Гале сказала, что у меня с вами разговор будет короткий. Николай вас, очевидно, предупредил, с кем он вас знакомит, и что я от вас хочу. У меня была взята с собой отрава. Я думала передать ее Гале, но она мне сказала, что Николаю не доверяет, а меня вообще не знает, хочет видеть кого-либо из начальства отряда. После этого она рассказала, что к ней приходила какая-то Надя и что Надя вызывает у нее подозрение своим поведением, так как открыто носит по городу листовки и держит себя развязно».
    Як бачым, два апавяданні аб адным і тым жа эпізодзе значна адрозніваюцца. Трэба адзначыць, што ўспаміны Осіпавай больш аб’ектыўныя і максімальна набліжаныя да тых складаных аператыўных абставінаў у акупаваным Мінску.
    Аб’ектыўныя і засцярогі Мазанік, якая хацела дакладна ведаць, што з ёй выйшлі на сувязь менавіта прадстаўнікі партызан. Працуючы працяглы час у канцылярыі гаўляйтара, яна, магчыма, ведала, што нямецка-фашысцкія спецслужбы мелі разгалінаваную агентуру з ліку мясцовых жыхароў. І яна, канешне, баялася, што да яе могуць падаслаць агентаў нямецкага гестапа для выяўлення яе добранадзейнасці.
    На пытанне Осіпавай, чаму сёстры не прыйшлі на першую сустрэчу, Мазанік заявіла, што яны былі на базары і там затрымаліся.
     Магчыма, за тое, што Осіпава «властно» прымусіла забіць Кубэ, Мазанік на яе пакрыўдзілася. І з гэтым не магла змірыцца, відаць, да канца сваіх дзён. Дарэчы, гэта пазней пацвердзілася: Осіпава ўвесь час лічыла сябе галоўнай у аперацыі «Кабан» (так звалася акцыя па ліквідацыі Кубэ), а Мазанік у гэтым адыгрывала, паводле яе доваду, толькі ролю тэхнічнага выканаўцы.
    Зразумеўшы, што размова з Аленай Мазанік можа скончыцца безвынікова, Осіпава сказала ёй: «Закончыцца вайна, нехта з нас застанецца жывы, тады мы будзем расказваць і пісаць справаздачы, як, хто і дзе ваяваў у партызанскім руху, на франтах вайны, у антыфашысцкім падполлі і набліжаў перамогу над нямецка-фашысцкімі акупантамі, і спытаюцца ў нас. Што мы ім адкажам, і што мы ім раскажам? А мы ж жылі на акупаванай тэрыторыі!»
    Пад гэтай звычайнай патрыятычнай тырадаю патаемна праслізнула пагроза фізічнай расправы за адмову ад супрацоўніцтва з партызанамі. А як партызаны распраўляюцца са здраднікамі, Мазанік таксама было добра вядома. І яна адразу дала згоду забіць Кубэ.
    На момант падрыхтоўкі забойства В.Кубэ на акупаванай тэрыторыі Беларусі было вядома, што ў той час ўжо адбыўся карэнны пералом у ходзе Вялікай Айчыннай вайны. Перамогі Чырвонай арміі пад Сталінградам і на Курскай дузе былі вядомы і ў Беларусі. Ліквідацыя В. Кубэ стала загадам Цэнтра для ўсіх партызанскіх фарміраванняў. Забойства Кубэ асабіста ініцыяваў Сталін.
     Дамоўленасць з магчымым выканаўцам тэрарыстычнага акта была дасягнутая. Засталося толькі даставіць з партызанскага атрада міны і перадаць іх Мазанік. Узнікла пытанне, якое непакоіла гісторыкаў айчынных спецслужбаў: хто прыклаў руку да забойства гаўляйтара — ваенная разведка, органы дзяржаўнай бяспекі ці партызанскія фарміраванні?
    Самай апошняй інстанцыяй, дзе Осіпава атрымала міны, быў спецатрад «Дима» Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Чырвонай арміі, які дзейнічаў у Лагойскім раёне і якім кіравалі Д. Кеймах, К. Карніенка, М. Фёдараў. Гэта значыць, што да забойства гаўляйтара «прыклала руку» ваенная разведка. Яны распрацавалі план забойства Кубэ, і Фёдараў перадаў міны Осіпавай, якая перадала адну міну з рук у рукі Мазанік
    Паводле дакументальных крыніц, іншых матэрыялаў, змешчаных у кнігах, часопісах, газетах, навуковых зборніках, паспрабую ўзнавіць па днях і гадзінах хроніку важнейшых падзей, звязаных з забойствам генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ.
                               (На здымку: Алена Мазанік і яе сястра Валянціна Шчуцкая)
                                                               Хроніка падрыхтоўкі
    Апошняя, вельмі насычаная рознымі падзеямі фаза падрыхтоўкі да забойства Кубэ паводле дакументальных крыніц, пачалася 1 верасня 1943 года.
    1 верасня (серада). Пачалася аперацыя пад назвай «Кабан». Пра гэта піша сястра Алены Мазанік В.Р. Шчуцкая ў сваёй справаздачы на Лубянцы ў Маскве.
    2 верасня (чацвер). Сувязныя партызанскага атрада «Дима» дакладваюць пра становішча спраў у Мінску, пасля чаго камандаванне атрада абмеркавала і прыняло рашэнне па знішчэнню Кубэ.
    3 верасня (пятніца). Камандзір партызанскага атрада «Дима» М.П.Фёдараў піша, што аперацыя «Кабан» пачалася 3 верасня.
    4–7 верасня. У партызанскім атрадзе «Дима», паводле дакладаў сувязных і разведкі, якія дзейнічалі ў Мінску, рабілі высновы, як выйсці на асабняк, дзе жыве Кубэ, ці на Генеральны камісарыят Беларусі, дзе ён працуе. Складалі планы, схемы розных маршрутаў: выхад Кубэ на працу (калі ён пешшу хадзіў у будынак, дзе размяшчаўся да вайны ЦК КП(б) Беларусі, а ён жыў побач у асабняку, дзе да вайны і пасля вайны мясціўся Саюз пісьменнікаў БССР).
    8 верасня (серада). На Алену Мазанік выйшла Осіпава, якая ў сакрэтных уліковых дакументах НКУС і ГРУ ГШ Чырвонай арміі фігуравала як «Марыя Чорная» ці проста «Чорная». Гэта сустрэча была арганізавана дырэктарам кінатэатра Мінска Мікалаем Васілевічам Пахлябаевым. У першыя дні вайны ён быў цяжка паранены, у беспрытомным стане трапіў у палон і быў змешчаны ў Мінскі шпіталь для ваеннапалонных. Пасля выздараўлення пры дапамозе медсястры Пахлябаеў уцёк з бальніцы. Пазней яму ўдалося ўладкавацца на працу ў кінатэатр, дзе ў хуткім часе ён стаў дырэктарам.
    Паводле папярэдняй дамоўленасці, на сустрэчу з Осіпавай павінна была прыйсці Мазанік і яе родная сястра Валянціна Рыгораўна Шчуцкая, якая працавала ў казіно. Але ў прызначаны час сёстры на спатканне не прыйшлі. Осіпава выказала Пахлябаеву сваю занепакоенасць з нагоды нядобранадзейнасці «Галі» (партызанскі псеўданім Мазанік), бо ў яе мелася інфармацыя пра тое, што «она с немцами гуляет».
    Наступная сустрэча была арганізавана падпольшчыкам Георгам (Жоржам) Куліковым і Пахлябаевым.
    9 верасня (чацвер). Адбылася сустрэча Мазанік з Осіпавай. Мазанік настаяла на сустрэчы з кіраўніцтвам партызанскага атрада «Дима». Осіпава дала згоду. А Мазанік, спаслаўшыся на занятасць, сказала, што замест яе ў партызанскі атрад пойдзе яе сястра — Валянціна Шчуцкая.
    10 верасня (пятніца). У 6 гадзін раніцы Валянціна Шчуцкая сустрэлася з Осіпавай, і яны пайшлі ў партызанскі атрад «Дима».
    11 верасня (субота). Осіпава і Шчуцкая вярнуліся з партызанскага атрада «Дима». Шчуцкая сама ўвачавідкі ўпэўнілася, што партызанскі атрад «Дима» быў сапраўдны, бо ілжэатрады часта арганізоўвалі немцы.
    13 верасня (панядзелак). Осіпава сустрэлася з падпольшчыкам Уладзімірам Сібко і перадала яму свежыя савецкія газеты, якія яна прынесла з партызанскага атрада «Дима». Потым, паводле дамоўленасці, пайшла на сустрэчу з Мазанік і Шчуцкай, але яны ў прызначаны час не з’явіліся. Пачакаўшы нейкі час, каб не выклікаць лішняй цікаўнасці да сваёй асобы, Осіпава пайшла дадому.
    14 верасня (аўторак). Мікалай Пахлябаеў у 18.00 зноў сустрэўся з Осіпавай. На сустрэчы было прынята рашэнне ліквідаваць Кубэ, падклаўшы міну ў яго кабінет ці спальню. Ад першага плана ліквідацыі Кубэ пры дапамозе атруты вырашылі адмовіцца, бо ў доме першымі прымалі ежу яго малыя дзеці. Дарэчы, пры заключным вобыску ў Марыі Дубровай (цёткі Алены Мазанік) былі знойдзены схаваныя паміж дошкамі пакецікі з пяццю папяровымі аблаткамі, якія ўтрымлівалі стрыхнін. Можна амаль з 100-працэнтнай упэўненасцю зрабіць выснову, што ў выпадку няўдалага замаху з мінай, уся сям’я Кубэ была б атручана стрыхнінам. Колькасць знойдзенай атруты хапіла б, каб атруціць звыш 100 чалавек. І пры дапамозе Шчуцкай, якая працавала на кухні нямецкага суда, мелася магчымасць падмяшаць атруту.
    16 верасня (чацвер). Осіпава, паводле дамоўленасці, накіравалася на сустрэчу з Мазанік, папярэдне паклаўшы ў сетку загорнутую ў газету міну і прыкрыўшы яе зверху парванымі туфлямі. Мазанік на сустрэчу не з’явілася. Псіхалагічны стан Осіпавай быў на мяжы зрыву. Аказваецца, Мазанік не прыйшла на сустрэчу таму, што ў гэты дзень Кубэ ад’язджаў у камандзіроўку, і яго трэба было сабраць у дарогу.
    Мінскія падпольшчыкі ў той дзень арганізавалі выбух у нямецкім казіно, якое знаходзілася ў памяшканні авіяцыйнай часці на вуліцы Акадэмічнай. У выніку выбуху двух мін знішчаны дзясяткі афіцэраў. Пасля гэтага тэрарыстычнага акту было расстраляна 300 чалавек.
    На цэнтральным аэрадроме Мінска падарвалі інтэрнат лётнага складу. Было забіта 40 і паранена 30 нямецкіх лётчыкаў. Падпольная арганізацыя «Андруша» (кіраўнік М.А.Кедышка) стварыла спецгрупу, якая займалася «паляваннем» на гітлераўскіх салдат і афіцэраў. Паводле няпоўных звестак, на вуліцах Мінска ёю было знішчана звыш 50 акупантаў і іх памагатых. Нямецкі генерал Шнерлінг быў вымушаны прызнаць, што ў Мінску ад рук падпольшчыкаў і патрыётаў загінула звыш 1600 акупантаў.
    19 верасня (нядзеля). Адбылася чарговая сустрэча Осіпавай і Мазанік на яе кватэры. Мазанік паведаміла, што жонка гаўляйтара Аніта ў аўторак паедзе на рынак за прадуктамі і, магчыма, у гэты дзень складзецца спрыяльная сітуацыя для закладкі міны. Так яно ў далейшым і атрымалася.
    20 верасня (панядзелак). Вечарам адбылася кантрольная сустрэча, на якой Мазанік атрымала ад Осіпавай міну. Вось як апісвае гэты эпізод А.Р.Мазанік:
    «В моей комнате стенки были тонкие, нам приходилось разговаривать шепотом — с одной стороны жил полицай, да и другой сосед тоже был ненадежный. Мария ко мне пришла якобы для того, чтобы купить туфли. Она их начала примерять, ходить по комнате и торговаться. Я просила двести марок, она давала сто, потом сто пятьдесят. Торговались мы примерно минут сорок, за это время она вынула мину и проинструктировала меня, как ее завести. Но, видимо, она сама плохо знала, как это делается, в мину никак не входил замыкатель, и мы ножом пытались расширить паз. Валентина в то время пела песни и уговаривала меня продать туфли… Наконец все было готово. Я положила мину под матрац, и мы сели на кровать — попробовали, не чувствуется ли мина. Оказалось, что не чувствуется, и мы пришли к выводу, что это надежный способ отправить на тот свет господина Кубе. Затем мы с Марией быстро «сошлись в цене» за туфли. Мария громко отсчитала деньги, завернула туфли и, выходя, сказала: «Все же переплатила я за туфли. Но что делать, они мне очень понравились!» После ухода Марии сосед-полицай спросил меня, что это за новая женщина была у меня. Я ответила, что она купила у меня туфли.
    Мину я сначала положила в печку, там она пролежала до темноты. В час ночи я принесла ее в комнату. Завести ее нужно было в два часа ночи, с тем чтобы она взорвалась в два часа ночи на следующий день. В два часа ночи я завела мину и положила ее под подушку. Вдвоем с Валей мы легли на кровать — если взорвется, погибнем вместе. Ведь если бы она взорвалась без нас, все равно нам грозила гибель».
    21 верасня (аўторак). У 3 гадзіны раніцы міна была заражана на кватэры, дзе жыла Мазанік. У 6 гадзін раніцы Мазанік, паклаўшы ў сумку міну, накіравалася ў апошні раз на працу ў дом Кубэ. З сястрой у Мазанік была дамоўленасць аб тым, што калі раптоўна ў доме Кубэ з’явіцца гестапа, то гэта будзе азначаць, што аперацыя правалілася.
    У 7 гадзін раніцы з Мінска Осіпава вывезла сям’ю Мазанік-Шчуцкай, сваякоў Валянціны ў партызанскі атрад «Дима».
    Пры ўваходзе ў дом Кубэ прыслугу заўсёды абшуквалі. Але ў гэты дзень, на шчасце Мазанік, дзяжурыў салдат, з якім яна была ў добрых адносінах. Вобыск прайшоў фармальна.
    Прыйшоўшы ў свой пакой, Мазанік пераапранулася, міну падвязала пад сукенку ніжэй грудзей, надзела фартух, але не завязала яго ззаду, а пакінула так, каб ён звісаў свабодна — так міна была зусім непрыкметнай. Вось так Мазанік хадзіла з мінай да 10 гадзін раніцы.
    У 9 гадзін раніцы В.Кубэ, яго жонка і дзеці прачнуліся. Кубэ, сустрэўшы Мазанік на лесвіцы, пацікавіўся, чаму ў яе такі бледны твар. Тая адказала, што ў яе баліць зуб, што не спала ўсю ноч, і папрасіла дазволу пайсці да зубнога ўрача, а на работу ў гэты дзень болей не прыходзіць. Кубэ распарадзіўся, каб яе адвялі да нямецкага стаматолага. Дарэчы, з усіх, хто абслугоўваў Кубэ, ёй адной было дазволена лячыцца ў нямецкага ўрача.
    Пасля снядання Кубэ са сваім ад’ютантам Карлам Вільдэнштэйнам паехаў на службу. Аніта з малодшым сынам Віллі паехала на рынак. Два старэйшых сына Геральд і Пітэр (будучы вядомы аўтагоншчык Перу) адправіліся ў школу на заняткі.
    У доме заставаліся пакаёўкі Яня і Стэфа, паварыха Домна (у мінулым была поварам у графа Патоцкага) і дзяжурны афіцэр СД, які з раніцы да позняй ночы дзяжурыў ля тэлефона. Яго пакой знаходзіўся якраз насупраць спальні Кубэ. Ён вельмі рэдка пакідаў свой пост, асабліва калі Кубэ і Аніты не было дома.
    Усё, што адбывалася 21 верасня, у дзень забойства Вільгельма Кубэ, у доме генеральнага камісара Беларусі, мы можам даведацца толькі са слоў самой Алены Мазанік. Другіх дакументальных крыніц няма.
                                                         (На здымку: Марыя Осіпава)
                                                                 Хроніка забойства
    «Я предложила ему [офицеру] спуститься вниз позавтракать. А если позвонит телефон, я быстро вас позову, — сказала я. — Он охотно согласился… Я стала торопиться, каждую минуту могла возвратиться Янина. Обежав все комнаты и убедившись, что никого нет, я проскользнула в спальню Кубе. В руках у меня была мина, завернутая в детские штанишки, — скажу, в случае чего, искала, мол, здесь нитки для штопки. Когда я проходила комнаты, все время окликала жену Кубе, так как боялась, что, может быть, кто-нибудь еще есть в доме. В спальне я быстро положила мину между матрацем и пружинами, ближе к головной части кровати. Заложив мину, я села на кровать — проверила, не чувствуется ли мина... И вот тут-то все чуть не сорвалось…
    Только я успела встать с кровати, как в дверях спальни появился дежурный офицер. Он подозрительно посмотрел на меня и строго спросил, что я здесь делаю одна, почему нахожусь в комнате, уборка которой поручена другой (все комнаты другого этажа убирала другая прислуга, а я убирала весь третий этаж, кабинет Кубе, столовую, комнату Аниты и еще несколько комнат для гостей). В эту минуту спустилась вниз Янина.
    Янина была очень красивая девушка. Я знала, что она нравится этому офицеру и сейчас только она сможет меня выручить. Я обратилась к ней со словами: «Яня, дорогая, поцелуй, пожалуйста, господина офицера, он такой злой сегодня, обещай, что ты сегодня вечером с ним встретишься!» Янина кокетливо взглянула на офицера и, приблизившись, сочно поцеловала его в губы… Только после этого я объяснила офицеру, зачем я сюда пришла, и что мне тут надо. «Я хотела заштопать эти штанишки, а нитки находятся тут», — сказала я. После поцелуя Янины офицер хотя и подобрел, но строго сказал мне, чтобы я раз и навсегда запомнила, что, когда в комнате никого нет, я не имею права входить в нее. Я сказала, что этого больше никогда не будет, я больше никогда сюда не зайду, и попросила его, чтобы он не говорил об этом Кубе и Аните, а то мне здорово влетит.
    Офицер внимательно осмотрел спальню, заглянул в тумбочку, открыл гардероб, поднял на кровати подушку, одеяло и сказал: «Можешь идти, русская свинья, чтоб твоего духу здесь больше не было!» Я еще раз извинилась и вышла. В кабинете Кубе я взяла пачку лучших сигарет и, отдавая их офицеру, сказала, что это ему за его доброту ко мне, что эти сигареты подарил мне сам господин Кубе. Он взял их с большим удовольствием, а я сошла вниз, взяла пальто, портфель, сумку и сказала, что с разрешения Кубе ухожу к зубному врачу. Если зуб удалю, то на работу больше не приду. Мне разрешили уйти…»
    У 10 гадзін 15 хвілін раніцы Мазанік заклала міну.
    11 гадзін. Марыю Барысаўну Осіпаву, Алену Рыгораўну Мазанік і яе сястру Валянціну Рыгораўну Шчуцкую з дзецьмі вывез за горад на грузавой машыне Мікалай Фурс — шафёр кінатэатра, дзе дырэктарам быў Мікалай Васільевіч Пахлябаеў.
    Шафёр давёз жанчын да вёскі Вішнёўка. Далей праз вёску Вяча, пехам і на конях (падводзе) уцякачкі дабраліся да базы партызанскага атрада Фёдарава ў вёску Янушкавічы, якая месцілася ў 7 кіламетрах ад горада Лагойска.
    Тут яны і даведаліся, што ноччу ў выніку выбуху міны Кубэ быў забіты. У кастрычніку 1943 года з Бягомльскага партызанскага аэрадрома жанчыны разам з Фёдаравым вылецелі ў Маскву.
    22 верасня (серада). У першай гадзіне ночы Кубэ вярнуўся дадому і, сказаўшы Аніце, што дрэнна сябе адчувае, адразу лёг у ложак.
    У 2 гадзіны 15 хвілін у спальні генеральнага камісара Беларусі выбухнула міна. Вільгельм Кубэ быў забіты. «Спасать было уже некого. От мужа почти ничего не осталось. Если бы я в этот вечер находилась ближе к его кровати, меня бы тоже разорвало», — расказвала пазней Аніта Кубэ.
    Міну, якой быў забіты Вільгельм Кубэ, вынайшлі англічане. Яна невялікая: 200 грамаў узрыўчаткі. Калі цыліндр дыяметрам 10 см і вышынёю 14 см у думках разрэзаць па вышыні ўздоўж папалам, палавінкі і будуць мінамі. У тарцы міны знаходзіцца адтуліна, куды ўстаўляўся механізм. На канцах упоперак па плоскасці былі прымацаваны два моцныя магніты. Спрацоўвае міна па прынцыпу супраціўлення матэрыялаў. Свінец, як вядома, валодае пастаянствам да нагрузак. Калі на некалькіх свінцовых нітках падвесіць аднолькавы груз, праз нейкі час груз абарвецца амаль адначасова на ўсіх нітках.
    Прынцып дзеяння механізма міны такі: спіральная спружына з сілай цягне свінцовую нітку. У разліковы (запраграмаваны) час свінцовая нітка абрываецца — спружына пасылае баёк у капсулу дэтанатара і адбываецца выбух. Усе спіральныя спружыны ў механізме аднолькавай сілы. А свінцовыя стрыжні (дрот), якія ўтрымліваюць спружыну, па дыяметру розныя. Чым меншы дыяметр, тым хутчэй будзе выбух і наадварот, чым большы дыяметр, тым больш часу на абрыў ніткі спружыны, і часу на ўзрыў будзе больш. Зыходзячы з гэтага прынцыпу і пабудавана сетка ўзрыву ад 1-й гадзіны да 48, чаргуючыся праз 3 гадзіны: 1, 3, 6, 9, 12, 15, 18, 21, 24, і гэтак далей.
    Якога тэрміну механізм узрыву міны — указваецца адзнакай чорнай лічбы, прымацаванай да механізма. Спружына ў механізме заўсёды знаходзіцца ў сціснутым стане, яе ўтрымлівае загваздка. Каб загваздка выпадкова не выскачыла з гнязда (адтуліны міны), і не адбыўся раптоўны і незапланаваны самаспуск, загваздка замацавана другой загваздкай. Бяспека гарантавана на 100%.
    Роўна за 24 гадзіны да ўзрыву трэба дастаць адну за адной дзве чэкі, надзець на канец механізма дэтанатар у форме латуннай трубачкі дыяметрам 8 мм, даўжынёю — 40 мм, устанавіць механізм у адтуліну міны і сілай рукі засунуць настолькі, колькі ён увойдзе ад націску рукі.
    Міну трэба закласці знізу ложка, дзе заканчваецца падушка, каб ахвяра целам не давіла на міну, бо тая можа ўперціся ў грудзі ці спіну, але і не пад падушку, бо чалавека можа падкінуць выбухам на падушцы, і ён застанецца жывым і непашкоджаным.
    Англійская міна ў дзеянні бязгучная, не цікае, не шыпіць і не пішчыць.
    Але вось што цікава. Мазанік да 7 гадзін раніцы прыходзіць на службу ў дом гаўляйтара. Зыходны час — 2 гадзіны ночы. Яна не можа ведаць дакладна, калі закладзе міну. Ці раніцай, ці днём, ці падвечар. Каб прадбачыць, што на 2 гадзіны ночы, трэба браць з сабой цэлы набор механізмаў. А гэта зрабіць у тых умовах было проста немагчыма.
    У спакойных абставінах яшчэ можна запусціць міну з 8 гадзін раніцы да 2 гадзін ночы на 18 гадзін. Такіх мін у партызанскім атрадзе «Дима» проста не было. Былі толькі 24-гадзінныя міны. Міну можна пусціць у ход дома, і спакойна (і трэба так сябе трымаць!) ісці на работу. У які час пакласці — значэння не мае. Толькі б закласці ў ложак туды, куды трэба.
    Міна, якая знішчыла Кубэ, была накіраванага дзеяння — гэта значыць, разлічаная на ліквідацыю аднаго чалавека; яе падклалі на тое месца, дзе спаў менавіта Кубэ.
    І тут узнікае такое далікатнае пытанне: дык адкуль жа дакладна ведала (ці магла ведаць) Мазанік, дзе, на якім баку ложку спаў гаўляйтар, на якой адлегласці лёг спаць так, каб міна якраз была падкладзена пад яго левы бок у раёне сэрца. Вылічыць гэта можна было толькі ведаючы і бачачы, дзе ён клаўся спаць. Значыць, трэба было быць там, каля яго, разам з ім. І непасрэдна бачыць, як ён клаўся спаць на ложак.
    Але Мазанік піша, што прыборку ў спальні было даручана рабіць іншай пакаёўцы.
    Вось як! А кажуць, партызаны падарвалі Кубэ — аднак яны нават не ведалі размяшчэння пакояў у доме, дзе жыў і працаваў гаўляйтар.
    А Мазанік у той час не была ні падпольшчыцай, ні партызанкай!
    У ноч, калі быў забіты Кубэ, яго пераемнік К. фон Готберг, адкрыты прыхільнік жорсткіх метадаў ваеннай палітыкі, выклікаў да сябе начальніка паліцыі парадку Э. Герфа, адказных чыноўнікаў СС і СД і абвясціў ім пра неабходнасць бязлітаснага пакарання насельніцтва горада Мінска.
    22 верасня (удзень). З мінскай турмы сагналі 300 вязняў у адну камеру, а потым за імі прыехалі «душагубкі». І ў наступныя дні ў Мінску праводзіліся шматлікія карныя акцыі, падчас якіх было схоплена і расстраляна без суда і следства 2000 чалавек, а значна большую колькасць людзей кінулі за краты.
    Нацысты жорстка адпомсцілі за смерць генеральнага камісара Беларусі. Пасля забойства Кубэ было расстраляна 300 мінскіх закладнікаў. Усяго за смерць В. Кубэ было знішчана 3 тысячы жыхароў Мінска — ні ў чым не вінаватых людзей! Я ж лічу, што гэта лічба значна заніжана. Ёсць яшчэ і іншыя лічбы: загінулі 6–10 тысяч чалавек!
    «Страшные злодеяния в Минске после убийства Кубе были совершены по приказу нашего начальника СС и полиции Готтберга … В последующие дни полицией совместно с СД были проведены облавы. Схваченные на улицах и в домах ни в чем не повинные люди, в том числе женщины и дети, были расстреляны… В этих облавах было расстреляно две тысячи человек, и значительно большее число заключено в концлагерь», — паказаў узяты ў палон 7 мая 1945 года брыгадэнфюрэр СС Э. Герф, які на момант забойства Кубэ ў Мінску быў начальнікам паліцыі парадку ў Беларусі.
    22 верасня (удзень). Траян, яшчэ не ведаючы аб смерці Кубэ, прыехала ў Мінск на жаночым нямецкім веласіпедзе, каб аддаць Мазанік міну. Міна ляжала ў каробцы ад торта. Па Мінску ўжо ішлі аблавы, вобыскі і забойствы. Выехаць з Мінску ў яе ўжо не было ніякага шансу. Але дапамог выпадак. Траян сустрэлася з чэхамі — салдатамі вермахта. Настрой у іх быў дрэнны, паразніцкі. Яны дапамаглі жанчыне выйсці з Мінска. Больш таго, да партызанаў разам з ёй пайшоў адзін чэшскі салдат.
    23 верасня (чацвер) і ў наступныя дні ў горадзе Мінску паўсюдна праходзілі аблавы.
    23 верасня. У Мінску адбылася жалобная паніхіда. У 10 гадзін раніцы труну з целам Вільгельма Кубэ вынеслі з нямецкага ваеннага шпіталя і ўстанавілі на лафеце гарматы. Пад гукі жалобнага маршу працэсія на чале з чатырма сцяганосцамі і ганаровай вартай з прадстаўнікоў вермахта, люфтвафэ і ахоўнай паліцыі накіравалася ў Першы салдацкі дом (даваенны Дом Чырвонай Арміі).
    У першых шэрагах ішоў генералітэт на чале з рэйсхкамісарам «Остланд» Лозе, вышэйшыя чыны Генеральнага камісарыята Беларусі і кіраўніцтва НСДАП у Беларусі. Уздоўж вуліц шэрагамі стаялі супрацоўнікі цывільнай акупацыйнай адміністрацыі, Мінскай дырэкцыі імперскай чыгункі і Цэнтральнага гандлёвага таварыства «Усход».
    Пад гукі нямецкіх народных песень труна была ўнесена на сцэну Франтавога тэатра ў памяшканні Першага салдацкага дома.
    Рэйхсміністэрства па справах акупаваных усходніх тэрыторый паведаміла з Берліна, што Гітлер загадаў правесці пахаванне Кубэ на дзяржаўным узроўні.
                                       (На здымку: Пахаванне В. Кубэ ў райхсканцэлярыі)
    Труна з парэшткамі Вільгельма Кубэ стаяла ў яго доме для развітання, потым яе перанеслі ў Дом афіцэраў. Цікава адзначыць, што праз 53 гады менавіта ў Доме афіцэраў праходзіла развітанне з Героем Савецкага Саюза Аленай Рыгораўнай Мазанік.
    Пасля забойства Кубэ ў Мінск для “разборак прыехаў намеснік Гітлера па НСДАП Марцін Борман, які ўчыніў разгон акупацыйнай адміністрацыі за яе “даверлівасць і лагоднасць у адносінах да мясцовага насельніцтва. Распавядаюць, што ён нават ударыў па твары намесніка Кубэ доктара Кайзера, разжалаваў яго і выслаў салдатам на Усходні фронт.
                                                                 Хроніка пахавання
    24 верасня (пятніца). Масква. Газета “Правда паведаміла, што гаўляйтар Вільгельм Кубэ загінуў ад “меткой партизанской пули.
    Жалобны цырыманіял пахавання Кубэ транслявалі ў Мінску па радыё.
    25 верасня (субота). Труна была ўстаноўлена на артылерыйскі лафет, накрытая фашысцкім сцягам і дастаўлена ў аэрапорт, а адтуль самалётам — у Берлін. Аніта Кубэ і тры малалетнія сыны труну ў Берлін не суправаджалі і на пахаванні ў Берліне не прысутнічалі. Яны перажылі вялікі стрэс. Хутка Аніта з сынамі з Мінска выехала ў Прагу.
    25 верасня. Вечарам труна з целам Вільгельма Кубэ была ўстаноўлена ў рэйхсміністэрстве па справах акупаваных усходніх тэрыторый (у будынку былога савецкага пасольства ў Германіі, цяпер пасольства Расійскай Федэрацыі) на цэнтральнай вуліцы Берліна Унтэр дэн Ліндэн.
    27 верасня (панядзелак). Труна з целам Кубэ ўстаноўлена ў новай рэйхсканцылярыі. У 12 гадзін дня ў будынак рэйхсканцылярыі прыбылі міністр па справах акупаваных усходніх тэрыторый Розенберг, міністр прапаганды Гебельс, кіраўнік Германскага працоўнага фронту Лей, іншыя вышэйшыя ваенныя і цывільныя чыны Трэцяга рэйху. На пахаванні прысутнічала маці гаўляйтара Іда Кубэ, два яго сыны ад першага шлюбу: Хорст — чыноўнік адміністрацыі горада Вернігеродэ і Вульф-Дзітэр — оберяфрэйтар дзеючай арміі Трэцяга рэйху. У зале прысутнічала дэлегацыя з Мінска: кіруючыя супрацоўнікі Генеральнага камісарыята Беларусі, функцыянеры НСДАП у Генеральнай акрузе, “прадстаўнікі беларускага народа, якія былі апрануты ў нацыянальныя строі.
    Паніхіду адкрыў Розенберг. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што выступае таксама і ад імя Адольфа Гітлера. Розенберг далучыў да шматлікіх узнагарод нябожчыка Вільгельма Кубэ Рыцарскі крыж з мячамі — пасмяротную ўзнагароду паводле ўказу Гітлера ад 27 верасня 1943 года ў дзень пахавання Кубэ.
    27 верасня. У другой палове дня Кубэ ў прысутнасці родных, сяброў і паплечнікаў быў пахаваны на старых евангелісцкіх могілках Лютэра ў паўднёвым прыгарадзе Берліна Ланквіцы. Гэта было жаданне Кубэ, выказанае ім яшчэ пры жыцці.
    Аніта Кубэ на пахаванні мужа не прысутнічала быццам бы з-за таго, што яна ў хуткім часе павінна нарадзіць дзіця. 12 кастрычніка 1943 года ў адной з клінік Прагі яна нарадзіла хлопчыка, якога назвалі Вальтэр. Нямецкія газеты ў той жа дзень паведамілі, што Мазанік, якая была вінавата ў гібелі гаўляйтара, павешана. А Мазанік у той жа дзень паляцела на самалёце ў Маскву.
                                                                              * * *
    У сувязі з нараджэннем чацвёртага сына Аніта Кубэ апублікавала ў нямецкіх газетах невялікае паведамленне: “У якасці апошняй цудоўнай спадчыны ад майго горача любімага мужа мне быў падараваны наш чацвёрты сын Вальтэр. З болем і шчасцем, Аніта Кубэ, народжаная Ліндэнколь.
    Так лёс паставіў апошнюю кропку ў цікавай гісторыі жыцця Аніты з Вільгельмам Кубэ. Гісторыі, якая пачалася за дзевяць гадоў да таго, у 1934 годзе, у невялікім гарадку Шнайдэмюль у час спектакля “Таціла па п’есе В. Кубэ. У гэтым спектаклі Аніта Ліндэнколь іграла царыцу готаў Сванхільду. Актрыса, якая была маладзей за Кубэ на 24 гады, так уразіла на сцэне аўтара п’есы, што ён кінуў жонку Маргарэт, з якой быў у шлюбе з 1913 года, і двух сыноў — Хорста 20 гадоў і Вульфа-Дзітэра 15 гадоў.
    У канцы Другой сусветнай вайны і пасля яе Аніта Кубэ жыла ў сваіх бацькоў непадалёку ад Мюнхена. У 1951 годзе паехала ў Аргенціну да сына Гаральда. У 1958 годзе яна вярнулася на радзіму, у ФРГ. У сталым узросце, далёка за 90 гадоў, жыла ў доме састарэлых у г. Канстанцы, куды пажадала паехаць сама. Догляд за ёй забяспечвалі ўрачы вышэйшай катэгорыі і абслуга дома састарэлых. У публікацыях нямецкай прэсы сцвярджалася, што ў апошнія гады Аніта Кубэ пакутавала на псіхічныя хваробы. Яе часта наведвалі сыны. Яе дзеці жылі ў розных краінах Паўднёвай Амерыкі: Гаральд — у Коста-Рыцы, Вільгельм — у Бразіліі, Пітэр — у Перу. І толькі да самага малодшага з сыноў — Вальтэра — лёс не быў літасцівы. Ён заўчасна памёр ад лейкозу.
    Амаль усе члены першай сям’і Вільгельма Кубэ былі пахаваны побач з ім у Ланкавіцы: у 1967 годзе — старэйшы сын Хорст, у 1974 годзе — першая жонка Маргарэт Шмідт, у 1994 годзе — малодшы сын Вульф-Дзітэр, у 2001 годзе жонка Вульфа Вальтраўд.
                                                                  Дзве свінні і карова
    Трагедыя сям’і Дразда і Грыбоўскай была прадвырашана сквапнасцю сваякоў Валянціны Шчуцкай, якія ўсімі сіламі імкнуліся зберагчы хатнія пажыткі і сваю жыўнасць.
    Осіпава выканала ўсе ўмовы, якія выставіла сямейства Мазанік-Шчуцкай. І калі наняты ёй возчык прыбыў у вёску Масюкоўшчына для перавозкі сям’і Валянціны Шчуцкай у партызанскі атрад, маці і цётка мужа Валянціны ўчынілі скандал і катэгарычна заявілі, што выязджаць не будуць, калі не дадуць ім магчымасці ўзяць з сабой карову і двое свіней.
    Усе рэчы на адзін воз не змяшчаліся, давялося наняць яшчэ адзін воз за два пуды жыта. Гэта была трата каштоўнага часу, а шлях у партызанскі атрад “Дима далёкі. Ды і па шляху з вёскі Масюкоўшчына ў атрад вазы павінны былі абавязкова заехаць у Мінск і на кароткі час спыніцца на двары, дзе жыла сям’я Дразда і Грыбоўскай. Кватэра знаходзілася на вуліцы Заслаўскай, 33 (34).
    Вось што ў 1978 годзе ўспамінае Мазьнякова Таццяна Якаўлеўна, былая Мінская падпольшчыца:
    “Вызвали меня в отряд: Логойский район, деревня Янушковичи. Встретилась с двумя командирами: Кеймахом и новым командиром, недавно прилетевшим из Москвы майором Николаем Петровичем Фёдоровым.
    Моя кличка была “Малая Тоня. Говорят мне: “Тоня! Вам задание: пойдете в Минск и найдете там хорошую лошадь и надежного возчика. Надо вывезти семью Мазаник!
    С этим заданием я и ушла в Минск. Но не так-то легко в то время найти было хорошую лошадь и надежного возчика. На четвертый день я встретила такую двухпарную повозку. Я попросила (возчика), чтобы он меня подвез.
    Он ехал в деревню Столовая. Я сказала: “Мне по пути, и мы с ним разговорились. Я говорю: “Какая у вас красивая лошадь. А он отвечает: “Да, это лошадь красивая и сильная, лошадь артиллерийская. Но работает. Она у нас одна на двоих, один на ней неделю работает, а потом второй, и кормим по очереди.
    Спросила: “Кто второй? Он мне назвал: “Стефанович Вячеслав Павлович. Поговорила со Стефановичем, он согласился. Это был молодой мужчина, и мы договорились с ним ехать в Масюковщину, как только придет его очередь. Нужно было ждать два дня.
    Я встретилась с Осиповой как старшая группы.
    Она сказала: “Тоня, пойдем, вынесем вещи Мазаник из ее квартиры, куда она скажет.
    Я пошла с ней на ул. Энгельса, дом №30, кв. 9 [правильно — дом № 48. — А.В.]. Этот дом и сейчас стоит там же, и квартира №9, в которой жила Мазаник. А напротив, через дорогу жил Кубэ.
    Из квартиры Мазаник мы вышли втроем. Мы несли узлы, а она без них перешла на ту сторону, где жил Кубэ.
    Мазаник пошла к себе на работу, а мы понесли ее барахло, и никто нас не схватил с поличным, как описывается в одной из книг; видимо подумали, что мы служанки фрау гросс Галины, как ее называли.
    Но тут и время подошло ехать в Масюковщину, опять вывозить барахло-вещи. Поехали мы с Стефановичем. Когда мы въехали во двор, нас встретила ее тетка, лет 50. Спросила, зачем мы приехали.
    Я ответила: “Вашей Елене дали в Минске квартиру, меня прислали вас перевезти.
    Она мне ответила: “Гелена казала, каб все забрали, иначе не поедем.
    Стали таскать из сарая матрацы с немецкой свастикой, наполненные всяческим барахлом. Видимо, грабленым. Даже 2 пудовых горшка вишневого варенья, с которым они не хотели расстаться, погрузила. Посадила знаменитую бабушку, как о ней в одной из книг пишется. Двоих маленьких детей ее сестры Валентины Шуцкой замаскировали детскими игрушками, и нужно выезжать из двора. Но не тут-то было, мне тетка заявляет: “Еще не все забрали. А еще не забрали свиней и корову.
    Я ей отвечаю: “Вы же видите, брать некуда!
    Она мне отвечает: “Тогда будем разгружаться. Не поедем. Так сказала Гелена.
    Подводчик у меня спрашивает: “Разгружаться?
    Я отвечаю: “Подожди, не разгружайся. Тут у меня деревня близко, четыре километра. Я побегу и найду подводу на этих чертовых свиней, заплачу ихним хлебом, сколько она скажет. А хлеб у них был — жито, ячмень и пшеница».
    Сбегала в деревню Потреба, подводу нашла за хлеб. Приехала я на второй подводе в дом Мазаник. Погрузили двух свиней на подводе “валетом, да к этой подводе привязали корову. И мы тронулись с двора, минули кладбище. Корова оторвалась и побежала домой.
    Когда я приехала на Заславскую улицу, первую подводу я спрятала у знакомых мне людей, а вторая разгрузила свиней, уехала к себе в деревню. Мы переночевали кто где.
    Утром из окон квартиры Дроздовых Мазаник убедилась, что везут ее вещи, и Осипова помахала мне рукой, и я уехала в отряд “Дима. В деревне Присеки меня встретили наши разведчики Листратов Михаил и Башлык (он погиб).
    Возчик вернулся в тот же день. А я переночевала в Присеках, и опять с заданием пошла в город.
    Когда я утром пошла в город, тоже с заданием, зашла к Стефановичам. Мне сказали, когда Стефанович заехал к себе во двор, лошадь упала. Тут же прибежал его напарник Беляев Матвей и сказал Стефановичу: “Если лошадь пропадет, ты мне заплатишь половину денег ее стоимости, — а заплатили они за нее на те деньги 35 тысяч, — а если лошадь поправиться, он на ней будет работать месяц. Так и договорились. Отвели лошадь на луг. Привязали за вожжу, и она качалась с животом две недели и поправилась.
    Почему я так много пишу об этой лошади? Ведь она историческая. Мы выполнили задание командования. Задание называлось “Минск – отряд — это раз. Своей болезнью спасла семью возчика и его трех маленьких детей и жену. И дождалась освобождения Минска, и опять ее взяла артиллерия возить пушки. Дальнейшая судьба ее мне неизвестна.
    И вот когда второй возчик выехал в город на той выздоровевшей лошади и по ул. Толстого, на лошади вечером его остановило гестапо, и с ними был второй возчик, который возил свиней. Второй возчик признал лошадь, дугу и повозку, а возчик — не тот. Они спросили, откуда лошадь. Беляев ответил: “Столовская”.
    Этот старик Беляев воевал в 1914 году и попал в плен к немцам. Был в плену три года, знал немецкий язык. И он сделал доброе дело, сказал Стефановичу, что его разыскивает гестапо. Он еле прибежал домой и сказал: “Спасайтесь! Сейчас должно появиться гестапо. Наш план нарушился. Чтобы всю семью вывести в отряд, нужно бежать поодиночке и разными дорогами. Я схватила их 7-летнего сына, перешла речку Свислочь. Стефанович схватил свою 5-летнюю дочь. Тоже побежал, а его жена с 3-летней дочуркой стала запирать свою хату и тут появилось гестапо.
    Они ее спросили, где здесь живет Столовский. Она им ответила: в конце деревни. Они поехали, а она этим моментом ушла от смерти и мук.
    Вот за это выполнение этой операции вышло три героя: Осипова, Мазаник и Троян. Я получила орден Отечественной войны 2-й степени и медаль Партизану 1-й степени. И 70 рублей пенсии: 50 рублей я сама заработала, 20 — добавил горсобес. Мазаник видела лично два раза. Первый раз, когда мы с Осиповой выносили ее барахло, а второй раз, когда освободили Минск, вызвала она нас двоих, меня и жену Стефановича. Когда мы с ней пришли к Мазаник, в ту же квартиру, из которой несли узлы. Она даже сесть нас не пригласила.
    Вот она нам говорит, что из ее вещей, которые мы перевозили, пропала пара мужских галош, так отдайте галоши, а нет галош, отдайте 1000 руб. денег, а если галош и денег нет, то я на вас подам в суд. Тогда я ей сказала: “Подавайте в суд. Разберемся. Но в суд нас никто не вызывал, и я ее больше не видела и видеть не хочу.
    Якім чынам марнаванне часу з-за свіней і каровы паўплывала на лёсы васьмі чалавек, чытайце ў наступнай частцы артыкула.
                                                                       Пасля забойства
    22 верасня пачаліся пошукі ўдзельнікаў забойства Вільгельма Кубэ. Напачатку кінуліся шукаць Алену Мазанік на яе кватэру па Тэатрштрасэ, 48-5. Але дома яе не было. Кватэру ўзламалі і ўбачылі, што ўсе яе рэчы вывезены. Тады накіраваліся на кватэру да яе сястры Валянціны, але і яе не было дома. Потым пошукі пачаліся ў вёсцы Масюкоўшчына, дзе жылі сваякі Валі. Там супрацоўнікі гестапа высветлілі, што ўся сям’я на двух вазах з рэчамі выехала. І тады быў знойдзены ў вёсцы менавіта другі возчык, які ўказаў шлях кірунку сям’і з вёскі Масюкоўшчына і месца прыпынку вазоў у Мінску. Вось чаму тыя свінні і карова каштавалі жыцця некалькіх чалавек. Каб не сквапнасць сваякоў Мазанік, можа б, і не знайшлі б іх гестапаўцы.
    Напаўшы на правільны след, гестапаўцы арыштавалі Грыбоўскую, а яна ўжо выдала сям’ю Дразда. Вось чаму так хутка было ўсё выведана, высветлена і падрабязна складзена карціна, хто забіў Кубэ.
    Пры аглядзе месца забойства, неадкладна прызначанай Вялікай спецыяльнай камісіяй, якая складалася з штурмбанфюрэра СС і крымінал-дарадца Бандорфа (у якасці кіраўніка), а таксама прадстаўнікоў з сектара крымінальнай паліцыі  оберштурмфюрэра СС Брэйера і з сектара дзяржаўнай паліцыі — оберштурмфюрэра СС і крымінал-камісара Хайса, у час прасейвання смецця і розных абломкаў былі выяўлены і сабраны матэрыяльныя рэшткі, якія пра многае расказалі аб трагедыі, што разыгралася ў ноч на 22 верасня ў спальні Вільгельма Кубэ.
    Цікава паразважаць, а чаму ж нямецкія спецслужбы “праваронілі ў прамым сэнсе гэтага слова падрыхтоўку да забойства генеральнага камісара Беларусі? Тлумачэнне ёсць. Да яго падштурхоўваюць і аператыўнасць, і хуткасць, з якой камісія Бандорфа выявіла віноўнікаў “тэрарыстычнага акта і нават дакладна ведала, што жанчыны-бяглянкі знаходзяцца ў лесе, у партызанскім атрадзе і хутка будуць адпраўлены за лінію фронту. Дык чаму ж іх не адбіць у партызан і не пакараць смерцю?
    Але дабрацца да партызанскага лагера было не так проста. Па-першае, усе партызанскія лагеры размяшчаліся ў лесе і кругласутачна моцна ахоўваліся. А немцы, як вядома, лесу панічна баяліся і ў яго звычайна не заходзілі. Па-другое, уся тэрыторыя ў лесе вакол лагера была моцна і шчыльна замініравана. Былі замініраваны грунтовыя, прасёлачныя дарогі і нават усе партызанскія сцежкі, якія ішлі ў балота. Паспрабуй дабярыся да іх. Па-трэцяе, у лагер партызан можна было прайсці толькі з правадніком і толькі па партызанскіх сцежках. Па іх трэба ісці вельмі асцярожна, каб не падарвацца.
    Акрамя таго, здабыткам галоснасці сталі і славянскія выпады Кубэ супраць кіраўнікоў Трэцяга рэйху, што магло яму каштаваць заключэння ў канцлагер, а то нават і шляху на шыбеніцу. Цікава адзначыць, што падобныя чуткі пра “руку СД у забойстве Кубэ хадзілі і сярод немцаў.
    Распавядаюць, што ў Германіі афіцыйная версія забойства Кубэ была такая: Вільгельм Кубэ быў забіты дзяўчынай, якая служыла ў яго доме. Яна была звязана з партызанамі. Паклала пад матрац бомбу ці міну замаруджанага дзеяння, якая ноччу ўзарвалася і забіла Кубэ.
    Але неафіцыйна выказваўся і іншы пункт погляду: хто ведае, як дакладна працуе гестапа, той з цяжкасцю мог дапусціць, што каля самога Кубэ магла працаваць дзяўчына, чыя сувязь з партызанамі выслізнула б ад вачэй гестапа. Цікава, як жа маглі бясследна знікнуць дзяўчаты, калі Мінск так моцна ахоўваўся, а яны былі добра знаёмыя гестапа “ў твар. Чаму не былі арыштаваны родныя і блізкія Мазанік, якія маглі б даць на допытах шмат цікавых матэрыялаў, дзе і куды дзеліся іх дачка Галіна і дачка Валянціна і іх памагатая і сяброўка “Марыя Чорная?
    Цікава адзначыць, што гэтыя пытанні ў “Заключительном донесении не асветлены. Хто ж усё ж даў указанне іх не чапаць? Гэта пытанне засталося без адказу!
    Кіруючыся матэрыяламі расследавання, што былі праведзены падобнымі асобнымі камісіямі з нагоды ўзрываў мін у розных важных нямецкіх установах на тэрыторыі Беларусі, оберштурмфюрэр СС Брэйер устанавіў, што ў дадзеным выпадку размова ідзе аб рэштках запаволенай магнітнай міны нявызначанага тэрміну англійскага паходжання.
    Тут і надалей я буду спасылацца на “Заключительное донесение по вопросу о покушении на генерального комиссара Белоруссии, гауляйтера, майора запаса Вильгельма Кубе в ночь на 22.09.1943 г. Я лічу, што гэта “Заключительное донесение… з’яўляецца найбольш аб’ектыўным, як гістарычны дакумент, у якім усе, як кажуць, кропкі пастаўлены над “і, чым тыя данясенні, што бясконца пісалі і Л.П.Берыя, і Л.Ф.Цанава і П.К.Панамарэнка. І можна толькі здагадвацца, як яны змагаліся, седзячы ў глыбокім тыле, за тое, каб перахапіць чужую славу і так завесці Сталіна, што ён не вытрымаў і, уважліва прачытаўшы ўсе матэрыялы, прадстаўленыя да ўзнагародных лістоў, напісаў такую рэзалюцыю: “Конец ссоре. Девушки получат “героя, остальные ордена.
    “Примененная мина, при проверке на месте происшествия, несомненно была установлена примерно за 12 часов на выступающих пружинах матраца металлической кровати гауляйтера Кубе и там взорвалась. За это предположение говорит также характер ранения гауляйтера. Действие мины было ослаблено матрацем и телом гауляйтера. Этим можно объяснить также невредимость его жены, —  адзначаецца ў  “Заключительном донесении… — Сведения о жизни и обычаях семьи Кубе и другие важные происшествия, вследствие рода работы Мазаник, легко передавались в Москву. Дрозда и Дуброву необходимо рассматривать как закоренелых коммунистов. Куликова и Сибко использовали в качестве подвижных связных. Находящиеся под арестом родственники Дрозда (жена и дочь) знали о преступной деятельности  вышеуказанных лиц.
    Липская — соучастница, однако она отклоняла всякую активную разведывательную деятельность. Задержанный в ее квартире Леонид Етишко, 17.8.17 г.р., по расследованию не имеет никакого отношения к делу. Он не имеет постоянного занятия и поэтому вопрос стоит о его использовании на работах. Так же необходимо поступить и с Липской. К арестованным, за исключением Липской и Етишко, я предлагаю применить острейшие средства государственной полиции, — такі запісаны прыгавор у канцы гэтага дакумента і падпісаны Бандорфам, штурмбанфюрэрам СС і крымінал-дарадцам, кіраўніком Вялікай спецыяльнай камісіі.
--------------------------------------------------
    Дрозд Мікалай Пракопавіч
    Нарадзіўся ў 1890 годзе ў в. Селішча Навагрудскага раёна. Беларус. Беспартыйны. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў вартаўніком у Мінску. Гаспадар явачнай кватэры. Удзельнічаў у аперацыі па ліквідацыі В.Кубэ. 23 верасня 1943 года з жонкаю Аленай Адамаўнай і дачкою Рэгінай Мікалаеўнай арыштаваны СД у сувязі з забойствам В.Кубэ. Расстраляны.
    Дрозд Алена Адамаўна
    Нарадзілася ў 1896 годзе. Беларуска. Беспартыйная. Адукацыя пачатковая. Гаспадыня явачнай кватэры. 23 верасня 1943 года з мужам і дачкой арыштавана СД у сувязі з забойствам В.Кубэ. Расстраляная.
     Дрозд Рэгіна Мікалаеўна
    Нарадзілася ў 1923 годзе. Беларуска. Член ЛКСМБ. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала прадаўшчыцай у ГУМе горада Мінска. 23 верасня 1943 года з бацькам і маці арыштавана СД у сувязі з забойствам В.Кубэ. Расстраляная.
    Дрозд Яніна Мікалаеўна
    Нарадзілася ў 1927 годзе ў Мінску. Член ЛКСМБ. З’яўлялася сувязной партызанскага атрада “Дима Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
    Грыбоўская (Дуброва) Марыя Рыгораўна
    Нарадзілася ў 1908 годзе. Беларуска. Беспартыйная. Член Мінскага антыфашысцкага падполля са жніўня 1941 года. Удзельнічала ў аперацыі па ліквідацыі В.Кубэ. 23 верасня 1843 года арыштавана СД. Расстраляная.
    Стэфановіч Вячаслаў Паўлавіч
    Нарадзіўся ў 1913 годзе, у Мінску, беларус, беспартыйны, адукацыя  пачатковая. У гады Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года ў партызанскім атрадзе “Дима. З чэрвеня 1944 года ў нямецкім палоне, у канцлагеры ў гарадах Дрэздэн і Асвальд. У 1945 годзе вызвалены савецкімі войскамі.
    Стэфановіч Аляксандра Якаўлеўна
    Нарадзілася ў 1913 годзе ў Мінску, беларуска, адукацыя пачатковая. З верасня 1943 года ў партызанскім атрадзе “Дима.
    Муж і жонка Стэфановічы прымалі ўдзел у падрыхтоўцы забойства В.Кубэ. І ў час аблавы ў Мінску пасля забойства В.Кубэ яны цудам змаглі пакінуць Мінск.
    Фурц (Фурс) Мікалай Ігнатавіч
    Нарадзіўся ў 1926 годзе. У гады вайны слесар (паводле іншых звестак — шафёр) у гаражы генеральнага камісарыята Беларусі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і здзяйсненні аперацыі па забойству В.Кубэ. У кастрычніку 1943 года высачаны і арыштаваны нямецка-фашысцкімі акупантамі і пакараны ў засценках СД у сувязі з забойствам В.Кубэ.
    Ліпская Галіна Баніфацьеўна
    Нарадзілася ў 1919 годзе ў сяле Батракі Куйбышаўскай вобласці. Руская, беспартыйная, адукацыя вышэйшая. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны студэнтка 5-га курса Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштавана СД 23 верасня 1943 года па справе аб замаху на жыццё В.Кубэ. Вывезена ў канцэнтрацыйны лагер у Германію.
    Зубкоў Уладзімір
    Нарадзіўся ў 1909 годзе, рускі. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны — ваеннаслужачы. У гады вайны працаваў шафёрам. У верасні 1943 года арыштаваны нямецкімі карнымі органамі. Расстраляны.
    Клумава Паліна Мікалаеўна
    Нарадзілася ў 1881 годзе ў горадзе Масква, руская. Адукацыя сярэдняя. У кастрычніку 1943 года арыштавана СД. Загінула ў 1944 годзе ў нямецкай турме.
    Мазнякова-Болагава Таццяна Якаўлеўна (“Малая Тоня, “Тоня).
    Нарадзілася ў 1903 годзе ў горадзе Клімава Бранскай вобласці. Руская. Беспартыйная. Адукацыя пачатковая. Гаспадыня явачнай кватэры. З кастрычніка 1943 года ў партызанскім атрадзе “Дима Мінскай вобласці.
    Нямецкае інфармацыйнае бюро паведаміла з Мінску, што Вільгельм Кубэ загінуў у час замаху, які быў арганізаваны бальшавіцкімі агентамі, што было пацверджана і з савецкага боку. 24 верасня газета “Правда паведаміла, што гаўляйтар загінуў ад “меткой партизанской пули.
                                                         Хто за што змагаўся
    Гэта памылка ўзнікла ў выніку ўласнай інтэрпрэтацыі паведамлення нямецкага радыё. Камандаванне партызанскага атрада “Дима, у які прыбылі Мазанік, Осіпава і Шчуцкая, не выслала ў Маскву ў ЦШПР паведамлення аб забойстве Кубэ. Гэта можна патлумачыць і тым, што камандаванне атрада “Дима, паводле сучаснай версіі, рыхтавалася да замаху на Кубэ, але даведалася пра яго здзяйсненне толькі з вуснаў не вельмі знаёмых беглых жанчын-уцякачак і паставілася да гэтага асцярожна, дапускаючы, што гэта, магчыма, правакацыя з боку немцаў.
    Пра гэта яскрава сведчыў і пазнейшы лёс Мазанік і Осіпавай. Пасля публікацыі артыкула ў часопісе “Работніца (№7, 1947), некалькі гадоў вакол іх подзвігу панавала глыбокае маўчанне. Між іншым, не згадваў пра іх гераічны ўчынак і тагачасны міністр дзяржаўнай бяспекі БССР Л.Ф. Цанава ў яго вялікай двухтомнай працы аб партызанскай вайне ў Беларусі “Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков (у 2-х тамах. Мн., 1949–1951), дзе знайшлося месца для значна менш цікавых фактаў.
    Для расследавання ўсіх акалічнасцей забойства Кубэ неадкладна была створана Вялікая сацыяльная камісія, якая хутка ўстанавіла, што міну прынесла і паклала пад матрац ложка прыбіральшчыца Алена Рыгораўна Мазанік, якая атрымала міну ад Марыі Барысаўны Осіпавай — партызанскай разведчыцы ці сувязной. Быў раскрыты ўдзел у забойстве і іншых членаў Мінскага антыфашысцкага падполля. Было высветлена, што Мазанік і Осіпава ўцяклі да партызанаў і самалётам перапраўлены ў Маскву. Гэтыя звесткі поўнасцю пацвердзіліся пазней у 1947 годзе, гэта значыць тады, калі ў СССР была яшчэ не вядома справаздача Бандорфа.
    Поўнае супадзенне ў паказаннях Мазанік і Осіпавай з вынікамі расследавання Бандорфа адназначна сведчыць пра ўдзел менавіта гэтых жанчын, і толькі іх, у забойстве Кубэ, але гэта не вырашае пытанне, хто быў яго ініцыятарам і арганізатарам.
    Пасля безвыніковых шматлікіх спробаў прымусіць Кубэ пакінуць Мінск, у якіх чынны ўдзел бралі найвышэйшыя, пачынаючы ад Гітлера, прадстаўнікі СС, 22 чэрвеня 1943 года ў Мінску ў тэатры на яго быў арганізаваны замах. Міна пад сцэнай павінна была ўзарвацца тады, калі Кубэ выступаў з урачыстай прамовай з нагоды ўтварэння Саюза беларускай моладзі (СБМ). Але выбух адбыўся пазней, вечарам у час спектакля, на якім Кубэ ўжо не прысутнічаў. Загінула 13 чалавек і некалькі дзясяткаў было паранена. Выступаючы на пахаванні над брацкай магілай, мэр горада Мінска Вацлаў Іваноўскі не паўтараў газетных “сенсацый пра бальшавіцкіх агентаў, а пасля пахавання ў вузейшым коле прысутных сказаў: “Дзякуем і за вызваленне, і за гэтыя вось ахвяры.
    Смерць Кубэ была, безумоўна, выгадна савецкім уладам, якім яго палітычныя паводзіны перашкаджалі значна больш за злачынствы СС: эсэсаўцы толькі ўзбуджалі ў грамадстве нянавісць да нямецкіх акупантаў, і партызаны гэтым лёгка карысталіся. Смерць Кубэ была выгадна і кіраўніцтву СС, якое ўжо перабрала ўсе іншыя варыянты пазбавіцца ад гаўляйтара.
    Нельга адкінуць і такую версію, што забойства Кубэ было падрыхтавана СС, якое толькі назірала і не перашкаджала гэтай аперацыі.
    На карысць гэтай версіі сведчаць наступныя акалічнасці, што вынікаюць з аналізу справаздачы камісіі Бандорфа:
    1) Камісія Бандорфа складалася выключна з афіцэраў СС і працавала пад непасрэдным кіраўніцтвам шэфа СС у Мінску, які падпарадкоўваўся Готбергу, Баху і Гімлеру. Гэта дазваляла праціўнікам Кубэ цалкам падпарадкаваць яе вынікі свайму пункту погляду.
    2) Следства праводзілася ўсяго 7 дзён — 29 верасня шэф мінскага СД распусціў камісію. Толькі пасля таго “высветлілася, што Мазанік, дапушчаная да працы ў доме Кубэ, была да вайны супрацоўніцай НКУСа, а ў сучасны момант [верасень 1943 г. — А.В.] — член Мінскага антыфашысцкага падполля.
    А яна, дарэчы, падпольшчыцай ніколі не была!
    У надзвычайна кароткі тэрмін былі выкрыты ўсе падпольшчыкі, якія ўдзельнічалі ў забойстве Кубэ, і ніхто з іх не выкарыстаў магчымасці адразу ўцячы пасля гібелі гаўляйтара. Гэта яскрава сведчыць пра: а) вялікія здольнасці СС ці б) фабрыкацыю і фальсіфікацыю ўсёй справы з забойствам Кубэ, тым больш што ўсіх сведак знішчылі, і сляды іх зніклі назаўсёды.
    3). За 7 дзён камісія высветліла, што Мазанік і Осіпаву пераправілі з партызанскага аэрадрома каля Бягомля ў Маскву. Гэта, дарэчы, надзвычай важная акалічнасць ва ўсёй справаздачы, якая яскрава сведчыць пра тое, што СД мела сваіх інфарматараў у партызанскім атрадзе “Дима, куды ўцяклі абедзве жанчыны.
    Значэнне гэтага цікавага факта пацвярджаецца яшчэ і тым, што ў савецкім варыянце справаздачы камісіі Бандорфа, якія публікаваліся ўвесь час з купюрамі, гэты пункт быў проста апушчаны.
    Вільгельм Кубэ асцерагаўся замаху. У апошнія месяцы свайго жыцця, быццам бы прадчуваючы сваю смерць, ён меркаваў замяніць паліцэйскую ахову вакол свайго дома “ўласнай аховай, якая павінна была складацца з правераных членаў СД ці маладых фольксдойчаў. Але Гімлер “ні ў якім разе не пагаджаўся на такія пражэкты. Гэта значыць, што Гімлер поўнасцю трымаў Кубэ ў руках. Смерць Кубэ і па сённяшні дзень не перастае быць таямніцай, нягледзячы на шматлікія згадкі ў даследчай гістарычнай літаратуры на гэтую тэму.
    У дзень пахавання Кубэ ў Берліне Гітлер загадаў ад свайго імя ўскласці вянок на яго магілу. А Гімлер сказаў, што толькі смерць выратавала Кубэ ад канцлагера. Даволі шмат супрацьлеглых ацэнак забойства Кубэ ў пасляваенных даследчыкаў, якія займаліся і займаюцца акалічнасцямі яго смерці.
    Пасля забойства Кубэ, раніцай 22 верасня, члены Камітэта даверу — Вацлаў Іваноўскі, Юрый Сабалеўскі, Яўген Калубовіч, Міхал Ганько — накіраваліся да начальніка палітычнага аддзела генеральнага камісарыята Беларусі доктара Маркуса з просьбай не ўчыняць рэпрэсій супраць жыхароў Мінска. Але, як вядома, акупанты іх не паслухалі.
    За лаўры пераможцаў пачалася барацьба паміж групоўкамі Панцеляймона Панамарэнкі, Пятра Калініна і Лаўрэнція Берыя, Лаўрэнція Цанавы.
    Панамарэнка і Цанава пасля забойства Кубэ бамбілі тэлеграмамі камандзіра партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомельскай зоны Р.Н. Мачульскага і камандзіра партызанскай брыгады “Железняк І.П. Ціткова, каб тыя зрабілі ўсё, што ад іх залежыць, і каб ніхто не змог прыпісаць сабе баявых спраў беларускіх партызанаў.
    Але іх захады не маглі ўжо паўплываць на змену раскладу вызначэння Герояў Савецкага Саюза.
    І доблесныя беларускія партызаны і НКУСаўцы засталіся з носам!
    Берыя і Цанава прымушалі на Лубянцы жанчын-бяглянак, каб яны прызналіся, што дзейнічалі ад НКУС СССР І НКУС БССР. Але жанчыны ўпарта стаялі на сваім, што яны былі ў атрадзе “Дима ад ГРУ ГШ Чырвонай арміі. Берыя і Цанава хацелі прысвоіць сабе гэты подзвіг, усяляк застрашвалі жанчын і таму на допытах звычайна прысутнічаў начальнік ГРУ ГШ Чырвонай арміі Ф.Ф. Кузняцоў. Панамарэнка хацеў прыпісаць забойства Кубэ партызанам, і каб камандзіры партызанскіх брыгад і атрадаў далі тэлеграмы ў ЦШПР, што яны забілі ці прыклалі руку да гэтага забойства, але ні з адной партызанскай брыгады ці атрада не паступіла тэлеграм аб забойстве імі Кубэ.
----------------------------------------------------------------
    Кузняцоў Фёдар Фёдаравіч
    Нарадзіўся ў 1904 годзе. Член ВКП(б) з 1926 года. Генерал-лейтэнант. У 1931 годзе закончыў рабфак, быў на камсамольскай і партыйнай рабоце. У 1937 годзе — першы сакратар абкама ВКП(б), з 1938 года ў Чырвонай арміі. Начальнік аддзела Палітычнага ўпраўлення Чырвонай арміі, начальнік аддзела і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды Чырвонай арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1942–1943 гадах — член Ваеннага Савета 60-й арміі і Варонежскага фронту. У 1943–1945 гадах — начальнік разведвальнага ўпраўлення Генеральнага штаба Чырвонай арміі. У 1945–1947 гадах — начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення. З 1949 года — начальнік Галоўнага палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл СССР. З 1953 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З 1957 года — начальнік Ваенна-палітычнай акадэміі імя У.І. Леніна, у чэрвені 1959 — сакавіку 1969 гадоў — член Ваеннага савета, начальнік палітычнага ўпраўлення Паўночнай групы войск (ПНР).
    Памёр Ф.Ф. Кузняцоў у 1979 годзе.
    Панамарэнка Панцеляймон Кандратавіч
    Нарадзіўся 9 жніўня 1902 года на хутары Шалкоўскі Беларэчанскага раёна Краснадарскага краю, Расія. Савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну ў СССР. Генерал-лейтэнант (1943). У 1932 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1937 года працаваў у апараце ЦК ВКП(б) пры Г.М. Малянкове. У 1938–1947 гадах — першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі, адначасова з верасня 1939 года член ваеннага Савета Беларускай асобай ваеннай акругі. У Вялікую Айчынную вайну — член ваенных саветаў Заходняга, Цэнтральнага і Бранскага франтоў. У 1942–1944 гадах — начальнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пры Стаўцы Вярхоўнага камандавання.
    Ажыццяўляў кантроль ад НКУС СССР за партызанскімі аперацыямі на часова акупаванай тэрыторыі СССР нямецка-фашысцкімі захопнікамі з пазіцый Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Адзін з распрацоўшчыкаў і кіраўнік аперацыі “рэйкавая вайна. У першыя пасляваенныя гады шмат зрабіў для аднаўлення і развіцця разбуранай вайной народнай гаспадаркі Беларусі. З 1948 года ў апараце ЦК КПСС і Савеце Міністраў СССР. Панамарэнка быў сакратаром ЦК КПСС, міністрам забеспячэння СССР, міністрам культуры СССР, першым сакратаром ЦК КПСС Казахстана, паслом у Польшчы, Індыі, Галандыі ў 1959 годзе. У 1961 годзе ўрад Галандыі абвясціў яго персонай нон-грата за яго ўдзел у спробе затрымаць савецкую перабежчыцу на вуліцах Амстэрдама. У 1962–1964 гадах савецкі прадстаўнік у МАГАТЭ ў Вене. Выйшаўшы на пенсію, чытаў лекцыі ў Акадэміі грамадскіх навук. Даследчык гісторыі партызанскага руху і падпольнай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар кніг “Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне (1943), “Усенародная барацьба ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1941–1944 (1986) і іншых.
    Памёр 18 студзеня 1984 года.
    Калінін Пётр Захаравіч
    Нарадзіўся 25 студзеня 1902 года на былым хутары Альховікі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну. Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б) Беларусі ў 1937 годзе, Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК ВКП(б) у 1941 годзе. З 1938 года ў апараце ЦК КП(б)Б: першы сакратар Вілейскага абкама КП(б) Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — другі сакратар ЦК КП(б)Б, член Ваеннага савета 21-й арміі, намеснік начальніка штаба партызанскага руху пры Ваенным савеце Заходняга фронту. З верасня 1942 года — начальнік Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). З 1944 года знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце. Аўтар кнігі “Партизанская республика (3-е издание. Минск, 1973).
    Памёр 12 снежня 1966 года.
    Кажуць, калі Мазанік жыла на генеральскай дачы, жонкі генералаў, якія жылі побач, часта падсмейваліся і кпілі з яе: «Якая ты гераіня, ты проста прастытутка». Каб пакончыць з гэтымі кпінамі, Алена і яе сястра Валянціна аднойчы надзелі свае высокія дзяржаўныя ўзнагароды, выпілі для храбрасці і, узяўшы калы, пайшлі малаціць вокны генеральскіх дачаў.
                                     (На здымку: Алена Мазанік з лістом ад Аніты Кубэ)
                                                               Жыццё пад страхам
    Вярнуцца ў Мінск, у Беларусь, пасля вызвалення рэспублікі Мазанік і яе сястру Валянціну прымусіў першы сакратар ЦК КП(б)Б Панамарэнка. «Гераіня свайго народа павінна жыць у сябе на радзіме», — казаў ён.
    Вярнуўшыся з Масквы, Алена нейкі час жыла ў Новабеліцы, на Гомельшчыне (цяпер мікрараён Гомеля), потым пераехала ў Мінск, дзе непрацяглы час жыла ў бараку на вуліцы Лодачнай (гэта вуліца і цяпер знаходзіцца паміж вуліцай Чырвонаармейскай і ракою Свіслач паралельна вуліцы Ульянаўскай), потым пераехала жыць на вуліцу Энгельса. На працягу свайго жыцця Мазанік часта мяняла кватэры. Яна жыла яшчэ на Камуністычнай, 10, на Янкі Купалы (каля будынка Мінскага дзяржаўнага цырка), на Берасцянскай, на Чачэрына, 2. На Чачэрына яна і памерла на 83-м годзе жыцця.
    Усё жыццё яна зачынялася на мноства замкоў. Каго ж баялася Герой Савецкага Саюза Алена Мазанік, жывучы ў Мінску? Спачатку — помсты. У Вільгельма Кубэ засталіся 4 сыны, і яны маглі адпомсціць за смерць бацькі. Калі ў Мінск пачалі прыходзіць з Германіі лісты ад Аніты Кубэ, Мазанік баялася браць іх у рукі, бо думала, што яны могуць быць з атрутай ці заражаны якой-небудзь пошаснай хваробай.
    З цягам часу лісты Аніты Кубэ супакоілі яе, але потым Мазанік пачала баяцца помсты з боку жыхароў Мінска. Родзічаў расстраляных заложнікаў.
    Потым яна баялася, што яе абрабуюць, бо пайшла па гораду Мінску такая чорная хваля — ветэранаў вайны і іх кватэры пачалі рабаваць.
    Пазней, калі ўсе страхі адпалі, Мазанік баялася памерці ад гіпертанічнага крызу ў адзіноце. Таму ў яе доме амаль увесь час жылі домработніцы.
    Першай домработніцай была Марыйка (Марыя Міхайлаўна Малькевіч). Яна жыла ў Мазанік у 1965–1976 гадах. Домработніцы былі зацікаўлены мець пастаянную прапіску, каб потым стаць на чаргу для атрымання ўласнага жылля ў Мінску. Мазанік зга­джалася на прапіску домработніцы, не брала платы за жыллё і харчаванне, але і не плаціла за дапамогу ў вядзенні хатняй гаспадаркі. У 1976 годзе Марыйка выйшла замуж і пераехала жыць да мужа. Пра Алену Рыгораўну ў Марыйкі засталіся самыя светлыя і цудоўныя ўспаміны як пра добрага, душэўнага, сціплага чалавека.
    У 1978–1992 гадах домработніцай у Мазанік працавала Галіна (аднавяскоўка Марыйкі). Яна закончыла прафтэхвучылішча будаўнікоў і працавала ў той час на Мінскім аўтамабільным заводзе. Галіна добра зарабляла на МАЗе і па дакументах Мазанік купіла дэфіцытную ў той час аўтамашыну «Жыгулі». Сваім фотаапаратам «Зенит» яна зрабіла для Мазанік шмат аматарскіх здымкаў з яе жыцця. Але праз нейкі час у Галіны памёр бацька, цяжка захварэла маці, і яна пакінула дом Мазанік. Новую домработніцу знайсці не ўдалося.
    За два гады да смерці Мазанік пачала даглядаць яе пляменніца Лілія Пігулеўская (дачка Валянціны Шчуцкай ад першага шлюбу). Яна прыбрала да сваіх рук матчын Ордэн Леніна і цётчыну Зорку Героя Савецкага Саюза. Ліля Пігулеўская прадала іншыя дзяржаўныя ўзнагароды Алены Мазанік — Ордэн Леніна, іншыя ордэны і медалі.
    Працуючы ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН БССР імя Якуба Коласа спачатку намеснікам дырэктара бібліятэкі (а потым займалася падпіскаю на перыядычныя выданні як паштовы работнік), Алена Рыгораўна сядзела за сталом на другім паверсе вялікага лесвічнага хола справа ля акна. Яна адчувала сябе ізгоем, была адзінокай, самотнай. Я яе там часта бачыў, прыходзячы ў бібліятэку.
    У апошнія гады Мазанік пакутавала ад вострых псіхічных захворванняў. Пасля вячэрняй прагулкі ў двары свайго дома, яна памерла ва ўласнай кватэры 7 красавіка 1996 года. Пахавана на Маскоўскіх могілках горада Мінска. Хавалі Алену Мазанік з усімі дзяржаўнымі ўшанаваннямі. У пахаванні ўдзельнічаў А.Р. Лукашэнка. І так распарадзіўся лёс: гаўляйтара Кубэ і Героя Савецкага Саюза Мазанік хавалі з аднаго будынка — Дома афіцэраў, толькі з розніцай у 53 гады.
    Выдаткі на пахаванне і ўстаноўку помніка ўзяла на сябе дзяржава. Развітацца з Аленай Рыгораўнай прыйшло шмат народу. Многія плакалі. На магіле Мазанік заўсёды жывыя кветкі. Рашэннем Мінскага гарвыканкама на доме па вуліцы Чачэрына, 2, дзе жыла ў апошнія гады Алена Рыгораўна Мазанік, за кошт дзяржавы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У вёсцы Паддзягцярня, дзе яна нарадзілася, у яе гонар названа вуліца.
                                                         Чацвёртая жанчына
    Пры пэўным збегу абставінаў Сталін мог прадставіць да высокіх дзяржаўных узнагарод не трох жанчын, што ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы забойства Вільгельма Кубэ, а чатырох.
    Аднойчы Вільгельму Кубэ спадабалася прыгожая ўрач-беларуска. Але потым яна знікла з яго поля зроку. Яму нічога не ўдалося даведацца пра яе, і ў канцы чэрвеня 1942 года спецыяльна была склікана «медыцынская канферэнцыя», на якой выступіў Кубэ. На гэтай канферэнцыі прысутнічала і прыгажуня-ўрач 1-й бальніцы (на вул. Ленінскай).
    Яе сфатаграфавалі. Фатаграфія была перададзена з даручэннем зрабіць так, каб прыгажуня апынулася ў доме Кубэ ці ў якасці «пакаёўкі» яго жонкі Аніты, ці ў якасці эканомкі.
    Прыгажуня напачатку ледзьве не пакончыла жыццё самагубствам, але потым перадумала і дала згоду быць у асабняку Кубэ ў якасці прыбіральшчыцы. Гэта была Таццяна Нікіцічна Каліта.
    Яна трымала сябе на новым месцы «службы» незалежна і з пачуццём уласнай годнасці. Вільгельм і Аніта празвалі яе «бальшавічкай» і ў маі 1943 года выставілі за вароты асабняка. Таццяна не раз выказвалася, што яна ўрач і ёй трэба лячыць людзей у лагеры ваеннапалонных, а не купаць генеральскіх сабак. Інфармацыя пра гэтыя размовы даходзіла да Кубэ. Спачатку яе хацелі адправіць у Германію на прымусовыя работы. Але фрау Аніта настаяла на тым, каб проста выгнаць «строптивую прислугу» з асабняка і ніякіх карных мер супраць яе не распачынаць.
    Каб ведала Аніта, што менавіта Каліта звязала падпольшчыцу Траян з Мазанік…
    Самалёт СІ–47 да апошняй хвіліны чакаў на аэрадроме пад Бягомлем партызанскага ўрача Таццяну Каліту. А ў гэты час Т.Н. Каліта з правадніком Архіпам (мянушка партызана Івана) Прытчыным дабіраліся на гэты аэрадром і… спазніліся. Калі яны дасягнулі аэрадрома, самалёт ужо перасякаў лінію фронту. Экіпаж самалёта СІ–47 не мог чакаць бясконца, і камандзір выруліў на старт. На яго борце былі А.Р. Мазанік, М.Б. Осіпава, Н.В. Траян, камандзір спецатрада «Феликс» І.Ф. Залатар, В.Р. Шчуцкая і яе дзеці.
    Яшчэ невядома, як бы склаўся яе далейшы лёс, калі б яна патрапіла ў Маскву разам з Мазанік, Осіпавай і Траян.
    Пасля вайны Таццяна Каліта вярнулася ў медыцынскі інстытут і працягвала навуковую дзейнасць. Але ў сваёй біяграфіі яна напісала, што «работала уборщицей у Кубэ». А гарадскія ўлады Мінска, толкам не разабраўшыся, нават спрабавалі выселіць сям’ю Каліты з Мінску.
    Яе ўпарта «забывалі» запрашаць на ўрачыстыя сходы і сустрэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. А сціплыя ўзнагароды — медалі «Партизану Отечественной войны» ІІ ступені і «Двадцать лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» — ёй былі ўручаны толькі 16 лютага 1965 года.
-------------------------------------------
    Осіпава Марыя Барысаўна
    Нарадзілася 27 снежня 1908 года ў вёсцы Серкавіца Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. З сям’і рабочых. Беларуска. Служачая. У 1935 годзе скончыла Вышэйшую сельскагаспадарчую школу імя У.І. Леніна і юрыдычны інстытут у Мінску. У гады Вялікай Айчыннай вайны — кіраўнік мінскай падпольнай групы.
    Паводле сведчанняў Осіпавай, першая яе сувязь з падполлем адносіцца да верасня 1941 года. У гэты час яна сустрэлася са сваёй сяброўкай — былой памочніцай пракурора горада Мінска А.А. Сакаловай. Яны вырашылі шукаць шляхі для наладжвання сувязі з існуючым Мінскім гарадскім падполлем. Практычная праца Осіпавай у той час зводзілася да таго, што Сакалова прывозіла з Уздзенскага раёна ўлёткі, а яна распаўсюджвала іх праз былога студэнта Мінскага юрыдычнага інстытута Р.М. Бромберга і рабочага завода М.Э. Столава.
    У ліпені 1941 — верасні 1943 гадоў Осіпава кіравала тэрытарыяльнай падпольнай арганізацыяй, якая мела сувязь з Мінскім падпольным гаркамам КП(б)Б, партызанскімі атрадамі «Дима», «Местные» («Градава»), брыгадамі «Жалязняк», М.М. Нікіціна і 200-й імя К.К. Ракасоўскага.
    У падпольную арганізацыю ўваходзілі, паводле няпоўных звестак, звыш 50 чалавек.
    Пасля вайны Осіпава — член Вярхоўнага суда БССР, ганаровы грамадзянін Мінска з 1968 года і горада Нурэк (Таджыкістан). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У памяць аб загінуўшых партызанах атрада «Дима» яна ўнесла важкі грашовы ўклад у будаўніцтва царквы ў вёсцы Янушкавічы Лагойскага раёна.
    Памерла Марыя Барысаўна Осіпава 5 лютага 1999 года. Пахавана на Маскоўскіх могілках у Мінску. Выдаткі на пахаванне і ўстаноўку помніка ўзяла на сябе дзяржава. Рашэннем Мінскага гарвыканкама на доме, дзе ў апошнія гады жыла Осіпава (вуліца Кісялёва, 11), устаноўлена мемарыяльная дошка.
    Траян Надзея Віктараўна
    Нарадзілася 24 кастрычніка 1921 года ў горадзе Верхнядзвінску Віцебскай вобласці. З сям’і служачага. Беларуска. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на падпольнай рабоце ў горадзе Смалявічы Мінскай вобласці, адна са стваральніц падпольнай камсамольскай арганізацыі. 3 ліпеня 1942 года — разведчыца і медыцынская сястра партызанскага атрада «Буря» 4-й партызанскай брыгады «Дяди Коли» Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
    У 1947 годзе закончыла 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут. Кандыдат медыцынскіх навук (1962). Пасля вайны — выкладчык ВНУ, дырэктар Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута санітарнай асветы СССР, старшыня выканкама Савецкага Чырвонага Крыжа, прарэктар 1-га Маскоўскага медыцынскага інстытута.
    У 1968–1975 гадах я працаваў у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Аднойчы, зімой 1972 года, калі я збіраўся ў камандзіроўку ў Маскву, Галоўная рэдакцыя БелСЭ прапанавала мне адвезці на візу артыкул пра Героя Савецкага Саюза Н.В. Траян, які планавалася змясціць у 9-м томе. У кватэры мяне сустрэла домработніца і паведаміла, што Траян цяпер на дачы за горадам піша справаздачны даклад. Я пакінуў артыкул на візу Траян і заехаў за ім перад ад’ездам у Мінск. Артыкул быў завізіраваны, правак ніякіх не было (дарэчы, тэкст гэтага артыкула і да нашага часу публікуецца без зменаў у энцыклапедычных выданнях Беларусі). Яе зноў дома не было.
    Узнагароджана медалём «Залатая Зорка» Героя Савецкага саюза, ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Дружбы народаў, шматлікімі медалямі.
    Надзея Траян жыла ў Маскве. Памерла 7 верасня 2011 года.
    Каліта Таццяна Нікіцічна
    Нарадзілася 6 снежня 1918 года ў Мінску. У 1940 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (МДМІ). З 1 верасня 1940 года да 22 чэрвеня 1941 года — аспірантка кафедры нармальнай анатоміі МДМІ. Са студзеня 1941 года па ліпень 1942 года — стажор 1-й Савецкай бальніцы ў Мінску. З ліпеня 1942 года па май 1943 года — прыбіральшчыца ў асабняку Кубэ. З чэрвеня па верасень 1943 года сувязная спецгрупы «Феликс», з верасня 1943 года да пачатку ліпеня 1944 года — урач спецгрупы «Феликс», начальнік санітарнай службы 3-га партызанскага атрада брыгады «Железняк». З кастрычніка 1944 года — асістэнт, з 1959 года — дацэнт кафедры нармальнай анатоміі МДМІ.
    У 1954 годзе Каліта абараніла кандыдацкую дысертацыю «Строение и связи поясничного отдела пограничного симпатического ствола человека».
    Памерла 21 жніўня 1996 года.
    Забойства Вільгельма Кубэ было нечаканым і для Берліна, і для Масквы. Кажуць, Сталін выклікаў першага сакратара ЦК КП(б)Б і начальніка ЦШПР Панцеляймона Панамарэнку і спытаў: «Хто забіў Кубэ?» А Панамарэнка пра забойства нават і не чуў. Камандаванне ні адной партызанскай брыгады яму яшчэ нічога не паведаміла, бо само пакуль цвёрда не ведала, хто дакладна забіў Кубэ.
                                             (На фота:Аніта Кубэ з дарослымі сынамі.
                             Гэта фота Аніта даслала Галіне Мазанік у лісце ў 1992 г.)
                                                                       Разбор палётаў
    — А ці былі жанчыны, што прыбылі ў атрад «Дима» і прасілі неадкладна адправіць іх у Маскву, забойцамі Кубэ? — спытаў Сталін.
    Панамарэнка паціснуў плячыма.
    — Разабрацца і дакласці! — загадаў Сталін.
    Прайшоў нейкі час. Распавядаюць, Панамарэнка разабраўся і даклаў.
    Сталін падняў трубку ўрадавай «вяртушкі» і сказаў старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Міхаілу Іванавічу Калініну:
    — Падрыхтуй Указ аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза!
    — Каму? — звярнуўся Сталін да Панамарэнкі.
    — Мазанік Алене Рыгораўне, Осіпавай Марыі Барысаўне, Траян Надзеі Віктараўне…
— Усё?
    — Таварыш Сталін, яшчэ адзін чалавек — прозвішча забыў. Такое птушынае…
    Сталін нейкі час пачакаў, потым паклаў трубку «вяртушкі».
    — Падпольшчык Дрозд Мікалай Пракопавіч! — раптам успомніў Панамарэнка.
    — Яму ордэн Леніна! — сказаў Сталін.
    На момант размовы Сталіна і Панамарэнкі ў Маскве, Мікалай Дрозд быў ужо расстраляны ў Мінску.
    Камандзір партызанскага атрада «Дима» Мікалай Пятровіч Фёдараў (мянушка «Колокол») дакладваў у Цэнтр: «Довожу, что в ночь с 21 на 22 сентября 1943 года совершена диверсия по убийству генерального комиссара Белоруссии Кубе. Диверсию совершили мои люди: работающие у меня «Черная» (Осипова Мария Борисовна), «Галя» (Мазаник Елена Григорьевна) и «Оля» (Щуцкая Валентина Григорьевна)».
    26 верасня 1943 года з Цэнтра Фёдараву паступіла тэрміновае ўказанне: «Донесите немедленно и подробно, кто конкретно готовил операцию по уничтожению Кубе. Являются ли названные девушки-исполнители вашими агентами или они принадлежат другому хозяину? Если они ваши, то где, когда и кто их завербовал? Как они попали к вам после операции? Кто снабдил их материалами для проведения этой операции? Под вашу личную ответственность всех исполнителей сохранить и оказывать им лучшее внимание и заботу. Центр».
    Варта адзначыць, што інфармацыяй пра забойства Кубэ, якую Фёдараў накіраваў у Маскву, зацікавіліся начальнік ГРУ ГШ Чырвонай арміі генерал-лейтэнант Ф.Ф. Кузняцоў, кіраўніцтва НКУС СССР і асабіста Берыя.
    29 верасня на розныя ўдакладненні з Цэнтра Фёдараў адказаў лаканічна: «Данную операцию по убийству Кубе готовил лично Колокол».
    12 кастрычніка з Вялікай зямлі прыслалі за імі самалёт. Напярэдадні свайго вылету ў Маскву, М.П. Фёдараў накіраваў данясенне ў Цэнтр: «В 22 часа 12 октября «Колокол» [псеўданім М.П. Фёдарава — А.В.], Черная, Галя и Щуцкая с семьёй и от «Артура» [партызанскі атрад — А.В.] 5 человек вылетели на самолете в Центр».
    Дастаўляў іх у Маскву экіпаж самалёта СИ–47, бартавы нумар 822, у складзе лётчыка Пакроўскага і штурмана Баравога.
    У ГРУ ГШ Чырвонай арміі была складзена справаздача аб выніках аперацыі па знішчэнню Вільгельма Кубэ. У ёй, у прыватнасці, гаварылася:
    «Убийство Кубе организовал командир диверсионно-разведывательной группы 2-го отдела РУ ГШ КА майор Фёдоров Николай Петрович, псевдоним «Колокол». Главным посредником и организатором убийства Кубе явилась Осипова Мария Борисовна, псевдоним Черная, резидент Колокола в Минске. Вторым посредником и связником между Черной и Галей был директор минского немецкого кинотеатра Николай Похлебаев. Исполнителем убийства Кубе является Мазаник Елена Григорьевна, псевдоним Галя. О подготовке и выполнении операции знали перечисленные выше пять человек».
    У барацьбу за лаўры пераможцы ўвязваецца ЦШПР і БШПР.
    Вось тэкст шыфра тэлеграмы, якая была накіравана з Масквы ажно 8 кастрычніка 1943 года за подпісам начальніка ЦШПР Панамарэнкі Р.Н. Мачульскаму, камандзіру партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомельскай зоны, там, дзе бяглянкі хаваліся ад гестапа, СС і паліцыі ў партызанскім атрадзе «Дима»:
    «По словам Тимчука, у Лугина находится женщина, якобы совершившая акт над Кубе. Немедленно примите меры по доставке ее [в] Москву. Если есть еще какие данные, об этом сообщите.
    П. Пономаренко».
    Былі і іншыя тэлеграмы падобнага зместу. Але ўсё было марна. У апошніх тэлеграмах Панамарэнка даваў указанні камандзіру партызанскай брыгады «Железняк» І.П. Ціткову і камандзіру партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомельскай зоны Р.Н. Мачульскаму: зрабіце ўсё ад вас залежнае, каб ніхто не прысвоіў сабе баявыя справы партызан.
    «Как позже мне рассказывал Маклярский (вядомы савецкі разведчык), — успамінаў М. Хахлоў, — длинный список людей, которые были связаны с покушением на Кубе, вместе с точными докладами попал к Сталину. Он написал цветным карандашом короткое указание поперек титульного листа: «Конец ссоре. Девушки получат «героя», остальные ордена».
    Магчыма, не было б Герояў Савецкага Саюза А.Р. Мазанік, М.Б. Осіпавай, Н.В. Траян, каб у рукі ў той час (верасень — кастрычнік 1943 года) выпадкова ці невыпадкова, трапіла справаздача Бондарфа, дзе дакладна і ясна чорным па беламу было напісана, што аперацыя па падрыхтоўцы і забойству Кубэ была арганізавана і праведзена НКУС СССР і НКУС БССР. Берыя і Цанава гэты нямецкі козыр не ўпусцілі.
                                                 Героі Савецкага Саюза і іншыя
    Да пачатку вайны Мазанік 10 гадоў была супрацоўніцай НКУС БССР, працавала ў сталовай НКУС БССР і на ўрадавых дачах. Працуючы ў такіх высокіх урадавых установах, яна навучылася па-майстэрску і прыгожа сервіраваць абеды, банкеты, дні нараджэння, выгульваць сабак, няньчыць дзяцей.
    У пачатку вайны спрабавала прабіцца на ўсход, далей ад наступаючых нямецкіх войск. Але, як і многім іншым, ёй давялося вярнуцца ў Мінск. Каб не памерці ад голаду, спачатку працавала на чорных работах у нямецкіх вайсковых часцях: мыла бялізну, прыбірала памяшканні і іншае. У канцы 1941 года Мазанік удалося паступіць на працу прыбіральшчыцай у казіно пры генеральным камісарыяце Беларусі. Прыёмам і афармленнем на работу рускіх асабіста займаўся сам Вільгельм Кубэ. Пасля адпаведнай праверкі, яе прынялі прыбіральшчыцай калідораў і туалетных пакояў: яе абавязкам было паліць печы, чысціць боты ахове і мыць бялізну.
    3 чэрвеня 1943 года, паводле рэкамендацыі ад’ютанта Кубэ Карла Вільдэнштэйна, Мазанік пачала працаваць у якасці прыбіральшчыцы ў доме Кубэ. У свае 29 гадоў яна выгадна адрознівалася ад маладых прыгожых студэнтак, якіх бралі нямецкія акупацыйныя ўлады на працу ў якасці служанак. Вялікая, здаровая, працаздольная, вялікія ногі, рукі. У асабняку Кубэ па вуліцы Тэатрштрасе ўсе яе звалі «грос фрау Галіна».
    Распавядаюць, што Вільгельм Кубэ ўзяў яе на працу прыслугай, добра ведаючы, што яна была супрацоўніцай НКУС БССР, і таму яна не праходзіла, як усе, «собеседования с пристрастием» з Кубэ.
    Мазанік выконвала розныя даручэнні самога гаспадара, сервіравала сталы, рабіла прыборку ў асабняку. Мазанік не ведала нямецкай мовы. Якіх-небудзь дадзеных пра яе падпольную дзейнасць у акупаваным Мінску не было знойдзена і да нашага часу невядома.
    29 кастрычніка 1943 года ёй было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
    Мазанік не лічыла забойства Кубэ сваім подзвігам. Пра тое, што яна здзейсніла подзвіг, яна даведалася з галоўнага дзяржаўнага дакумента — Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Больш таго, яна не магла нават уявіць сабе, якую сусветную пагалоску атрымае яе ўчынак.
    Кажуць, што Мазанік была даверанай асобай Кубэ, ён ёй давяраў сачыць за загрузкай вагонаў з каштоўнасцямі, рэквізаванымі ў Беларусі, з Мінску ў Берлін. І яна з гэтым даручэннем бліскуча спраўлялася. Багаж у цэласнасці дастаўляўся адрасатам — каштоўныя рэчы пераносіліся ў кватэру Кубэ ў Берліне, на яго дачу, яго бацькам і бацькам яго жонкі Аніты. Мазанік была «сваёй» у сям’і В. Кубэ. Яна была ў прыязных адносінах з яго жонкай, трыма іх сынамі, роднымі В. Кубэ і яго жонкі.
    Распавядаюць яшчэ і пра тое, што ўсіх чатырох жанчын — Мазанік, Осіпаву, Траян і Шчуцкую — прывезлі на Лубянку, пасадзілі ў розныя кабінеты і прапанавалі напісаць, які яны прымалі ўдзел у забойстве Кубэ. У напісаных імі справаздачах было шмат іх заслугаў і бахвальства. Прачытаў гэта ўсё П.К. Панамарэнка, кажуць, за галаву схапіўся ў разгубленасці і прамовіў:
    — Што рабіць з іхнімі справаздачамі? Кожная цягне коўдру на сябе!
    Гэтыя справаздачы пасля прысваення ім звання Героя Савецкага Саюза паклалі «под сукно».
    І толькі больш чым праз 30 гадоў у час падрыхтоўкі другой кнігі другога тома, якая з’яўляецца працягам трохтомнага выдання зборніка дакументаў і матэрыялаў «Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944)», гісторыкі Беларусі звярнуліся да матэрыялаў пра забойства Вільгельма Кубэ. Узважыўшы ўсе «за» і «супраць», было прынята рашэнне на ўзроўні ЦК КП Беларусі даць пра забойства Кубэ дакумент «Из сообщения особой комиссии генерального комиссариата Белоруссии по итогам расследования убийства генерального комиссара Белоруссии В.Кубе в ночь на 22 сентября 1943 г.» за подпісам кіраўніка асобай камісіі штурмбанфюрэра СС і крымінальнага дарадцы Бандорфа. Гэта кніга выйшла ў Мінску ў выдавецтве «Беларусь» у 1978 годзе.
    І яшчэ кажуць, што пасля Вялікай Айчыннай вайны муж Мазанік Браніслаў Антонавіч Тарлецкі, адслужыўшы ў Савецкай арміі, прыехаў у Мінск. На чыгуначным вакзале ў Мінску ён сустрэўся са сваімі даваеннымі сябрамі і за «франтавымі ста грамамі» даведаўся пра сваю жонку — Героя Савецкага Саюза, — як яна тут жыла, з кім была, з кім ваявала. Ён сустрэўся з ёй і развітаўся, з’ехаўшы на Далёкі Усход, дзе служыў. Мазанік больш замуж не выходзіла. Жыла адна ў Мінску (двое яе сыноў памерлі ў маленстве, яшчэ да вайны — у 1935-м і 1939 годзе).
    Распавядаюць, Аніта Кубэ пасля Другой сусветнай вайны пісала Мазанік лісты, у якіх апраўдвала забойства Кубэ. Яна разумела, што Мазанік прымусілі яго забіць. А калі б яна не зрабіла гэтага, то забілі б яе. Алена Мазанік на лісты Аніты Кубэ не адказвала (як жа гэта ацэняць, што Герой Савецкага Саюза перапісваецца з жонкай заклятага ворага СССР), мусіць, баялася, што знойдуць яе па хатняму адрасу і заб’юць, баялася, што прыедуць з варожай нам краіны ФРГ, высачаць і расправяцца з ёй.
    Я думаю, што першыя гады пасля вайны Мазанік жыла ў страху за сваё жыццё. У 1966–1968 гадах я працаваў дырэктарам СШ. Настаўнікі да свята Перамогі прапанавалі мне запрасіць Мазанік у школу, каб яна расказала пра сваю барацьбу і пра забойства В. Кубэ.
    Я звязаўся з ёй па тэлефону: прадставіўся і запрасіў на сустрэчу ў школу з вучнямі. Яна дала згоду, але паставіла ўмову: прывезці ў школу і адвезці дамоў, арганізаваць кветкі, пасля выступлення — абед і 50 рублёў.
    Я расказаў настаўнікам пра ўмовы. Настаўнікі не пагадзіліся, і сустрэча не адбылася.
    Распавядаюць, што пасля прылёту ў Маскву ў кастрычніку 1943 года з Беларусі Мазанік і яе сястру Валянціну з дзецьмі разлучылі з Осіпавай у аэрапорце Унукава і пасялілі на дачы вядомага савецкага лётчыка, генерал-маёра авіяцыі, Героя Савецкага Саюза Міхаіла Васільевіча Вадап’янава. Гэта дача, як і ўсе генеральскія дачы, знаходзілася ў падпарадкаванні ГРУ ГШ Чырвонай арміі пад Масквой у Сярэбраным бару і добра ахоўвалася.
                                                             Асабняк Віктара Янчэўскага
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ад 7 чэрвеня 1891 года захавалася прашэнне Янчэўскага ў Мінскую гарадскую ўправу аб выдзяленні яму зямельнага ўчастка пад будаўніцтва двухпавярховага мураванага будынка па фасаду на 8 вакон, які ў гісторыю Беларусі ўвайшоў пад назвай асабняка Віктара Янчэўскага.
    Віктар Восіпавіч Янчэўскі з’яўляўся прысяжным засядацелем Мінскага акруговага суда. Быў дэпутатам Першай Думы, уваходзіў у дэпутацкую камісію па выкананні дзяржаўных даходаў і расходаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года Янчэўскага абралі сябрам Мінскага камітэта грамадскай бяспекі, ён актыўна ўдзельнічаў у стварэнні міліцыі Пецярбургу, часта сустракаўся з М.В. Фрунзе. У 1919–1920-х гадах быў сябрам мінскага аддзела польска-беларускага таварыства. Ёсць меркаванне, што ён быў знішчаны ў ліку першых прадстаўнікоў мінскай інтэлігенцыі ў 1920-я гады.
    У 1923 годзе ў гэтым будынку была адкрыта першая ашчадная каса горада Мінска, і Янка Купала стаў яе першым ганаровым укладчыкам, які на сваю ашчадную кніжку №1 паклаў ганарар за зборнік вершаў “Наследие”.
    Перад Вялікай Айчыннай вайной у асабняку Янчэўскага размяшчалася ваенная пракуратура, у якой следчым працаваў Іван Фінскі — даваенны сусед Осіпавай. Яго жонка Г.В. Фінская-Быкава была разведчыцай партызанскай брыгады “Дядя Коля (камандзір брыгады Т.Р. Лапацін), і толькі блакада нямецкіх карнікаў каля возера Палік, што ў Бягомльскім раёне, перарвала сувязь Г.В. Фінскай-Быкавай у падрыхтоўцы да забойства Кубэ. Замест яе ў Мінск паслалі маладую разведчыцу — “партызанскую жонку камандзіра атрада “Буря Траян.
    У 1941–1944 гадах у асабняку Янчэўскага на другім паверсе размяшчалася нямецкая палявая жандармерыя, упраўленне паліцыі аховы парадку ў Беларусі, на трэцім паверсе — генеральны камісарыят Беларусі. У правым крыле гэтага асабняка на трэцім паверсе знаходзіўся рабочы кабінет Кубэ і жылыя пакоі для яго сям’і.
    А вось якая была планіроўка асабняка Янчэўскага ў 1943 годзе, калі там жыў В. Кубэ.
    Столь першага, цокальнага, паверха была вышынёй 2,7 метра, другога — 3,8 метра, трэцяга паверха (дабудаванага) вышынёй 3,6 метра.
    На першым паверсе знаходзілася кухня, пральня, прыбіральня, склад для дроў, кладоўка для прадуктаў харчавання, пакоі для прыслугі.
    На другім — спальня Кубэ, сталовая, ванная і тры дзіцячыя пакоі. Усе памяшканні прыбірала модна апранутая 18-гадовая бялявая пакаёўка “малая Галіна — Галіна Вігал. Яе маці працавала машыністкай у нямецкай камендатуры, якая знаходзілася ў парку Максіма Горкага. Афіцыянткай на гэтым паверсе працавала Жаніта, дачка былога фабрыканта з Заходняй Беларусі, які пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР быў сасланы ў Сібір.
    Параўнанне планаў другога паверха за 1891 і 1949 гады паказвае, што планіроўка паверха, дзе знаходзілася спальня Кубэ, не змянілася. Тры вакна спальні, якая знаходзілася ў вуглавым пакоі, выходзілі на вуліцу Энгельса, адно на вуліцу Кірава. Ложак Кубэ, які пакутаваў, як і Мазанік, на рэўматызм, стаяў каля вялікай галандскай печы (галанкі) каля вакна з боку вуліцы Кірава. Паводле сведчанняў Мазанік, на другім паверсе ўсе вокны з боку вуліцы Энгельса знутры на ноч зачыняліся жалезнымі стаўнямі.
    На трэцім паверсе было шэсць пакояў і вялікі кабінет Кубэ. У ім партэра вылучала памяшканне з камінам і чатырма крэсламі для наведвальнікаў. Каля вакна — доўгі і шырокі стол на вітых ножках, з масіўнай тумбай. Каля сцяны — буфет, дзе быў вялікі выбар розных вінаў, гарэлкі, каньяку, цыгараў, цыгарэтаў, срэбная чаша. Каля сцяны — шырокая сафа, засланая вялізным пледам: тут пасля абеду адпачываў В. Кубэ, побач стаяў журнальны столік. У музычным пакоі Аніта Кубэ вучыла сваіх дзяцей музыцы.
    Па другі бок калідора знаходзілася гасцінная з доўгім сталом, крэсламі з чырвонага дрэва, масіўным разным буфетам для ўсяго посуду Кубэ. У пакоі для гасцей стаялі два ложкі. Тут былі два пакоі для ад’ютантаў Кубэ. Гэты паверх прыбірала Мазанік. Яна папрасіла сябе называць Галінай і, каб яе не блытаць з другой Галінай Вігал, Мазанік у асабняку ўсе называлі “вялікай Галінай ці “фрау грос Галіна. Афіцыянткай і на гэтым паверсе была Жаніта.
    Асабняк пры Кубэ ахоўвалі паліцэйскія, а не СД. Паліцыя насіла цёмна-зялёную форму, з-за якой паліцэйскіх празвалі “зялёнымі падручнымі Гімлера. У Беларусі, паводле нямецкіх дакументальных крыніц, у паліцыі аховы парадку ў 1942 годзе было каля 11 тысяч чалавек: з іх немцаў каля 700. Астатнія, звыш 10 тысяч паліцэйскіх, набіраліся з мясцовых жыхароў і ваеннапалонных.
    Асабняк кругласутачна ахоўвалі 12 паліцэйскіх. Яны маглі ў час дзяжурства пайсці з паста на базар за кветкамі, піць каву на кухні на цокальным паверсе, выходзіць з асабняка для праверкі знешняй аховы будынку.
    Баючыся правакацый з боку СС, Кубэ хацеў замяніць ахову свайго асабняка і замест паліцэйскіх Герфа набраць сваю асабістую ахову з мясцовых фольксдойчэ (немцы, якія пражывалі за межамі Германіі). Але начальнік упраўлення паліцыі бяспекі і СД па Беларусі Штраух, спасылаючыся на ўказанне Гімлера, забараніў Кубэ ствараць сваю асабістую ахову з фольксдойчэ. У Мінску з 5 тысяч пастаяннага нямецкага гарнізона па стану на 1943 год было каля 2 тысяч 500 фольксдойчэ. Большую частку мінскіх фольксдойчэ складалі немцы, якія прыбылі з Паволжа. Ахову вялікага канцэнтрацыйнага лагера ў Трасцянцы акрамя ўкраінцаў нёс і батальён фольксдойчэ. Астатнія фольксдойчэ працавалі ў розных нямецкіх структурах. Ёсць звесткі, што асабістым перакладчыкам у Кубэ быў паволжскі немец Сямашка.
    Перад вайной большая частка мінскіх немцаў пражывала ў раёне вуліцы Розы Люксембург (там былі лютэранскія могілкі і лютэранская кірха. Другім месцам кампактнага пражывання немцаў быў саўгас імя Гіршы Лекерта (тэрарыста, які страляў у Віленскага генерал-губернатара, за што і быў павешаны) ва ўрочышчы Дразды. Дарэчы, помнік Лекерту ў Малым садзе на плошчы Свабоды ў Мінску быў пастаўлены ў 1922 годзе на фундамент-пастамент помніка расійскаму імператару Аляксандру ІІ.
    Пасля вызвалення Беларусі ў ліпені 1944 года ў асабняку Янчэўскага жыў генерал з НКУС СССР “Смерша (“Смерць шпіёнам) з сям’ёй, потым яго змяніла вельмі ўплывовая і ўваходзячая ў “магутную тройку лідараў ЦК КП(б) Беларусі народны камісар асветы БССР Уралава.
    У ліку іншых у будучым падлягаў зносу і моцны асабняк Янчэўскага, зямельны ўчастак якога ў пасляваенны час шмат разоў уразалі на патрэбу будаўніцтва гмаху ЦК КПБ. І толькі недахоп плошчаў пад жыллё ў моцна разбураным Мінску часова ратаваў асабняк ад зносу. У 1946 годзе ў ім былі вычышчаны і замураваны дымаходы печаў і падключана цэнтральнае паравое ацяпленне. Пральню пераабсталявалі пад кацельную для аўтаномнага падагрэву вады ў міні-басейне, які быў зроблены ў былым ванным пакоі на другім паверсе. Будаўнічыя работы ў гэтым квартале ў Мінску да 1947 года за плотам з калючага нержавеючага дроту выконвалі нямецкія ваеннапалонныя і савецкія вязні з ліку рускіх рэпатрыянтаў і савецкіх ваеннапалонных, якія вярнуліся з нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў — салдаты і афіцэры Савецкай арміі.
    У канцы 1949 года ў асабняку Янчэўскага правялі чарговы рамонт, і потым перадалі будынак літаратурнаму музею Янкі Купалы. Між іншым, вядомы мінскі архітэктар Воінаў да студзеня 1947 года распрацаваў эскізны праект аднапавярховага будынка літаратурнага музея Янкі Купалы, але ён па невядомых прычынах не быў рэалізаваны (у архіве захавалася праектная дакументацыя).
    З-за невялікай колькасці экспанатаў (пераважная большасць асабістых рэчаў Янкі Купалы загінула ў Мінску 24 чэрвеня 1941 года, калі ў яго дом на вуліцы Садовай, 4, дзе ён жыў, трапіла бомба) і навуковых супрацоўнікаў, фонды музея Янкі Купалы і рабочыя кабінеты супрацоўнікаў музея размясцілі ў цокальным паверсе асабняка. Для экспазіцыі музея адвялі частку другога паверха. У самым вялікім пакоі першага паверха мясціліся працоўныя месцы дырэктара музея (нязменным дырэктарам музея да самай смерці была У.Ф. Луцэвіч — жонка Янкі Купалы) і навуковых супрацоўнікаў. У гэтым будынку дазволілі жыць бяздомнаму намесніку дырэктара музея з сям’ёй. На другім і трэцім паверхах размясціліся фінансава-эканамічныя службы багатага Саюза пісьменнікаў БССР, які аплачваў тэхнічнае ўтрыманне і рамонт будынка. У гэтым будынку музея пачалі збірацца беларускія пісьменнікі, якія да гэтага часу сустракаліся на кватэры Міхася Лынькова, на вуліцы Берсана, а потым у Доме ўраду.
    У асабняку Янчэўскага пры замене пячнога ацяплення на цэнтральнае не было ўлічана тое, што масіўныя галандскія печы (у народзе празваныя “галанкамі) не толькі добра прасушвалі сцены асабняка ў 1,5 метра таўшчынёй, асабліва ў цокальным паверсе, але і забяспечвалі добрую вентыляцыю памяшканняў, чаго не маглі зрабіць устаноўленыя слабыя батарэі цэнтральнага ацяплення і малаэфектыўная сістэма ўстаноўленай прымусовай вентыляцыі. У цокальным паверсе музея Янкі Купалы з’явілася вялікая сырасць і грыбок цвілі, якія папсавалі нешматлікія экспанаты, ацалелыя ў гады вайны. Супрацоўнікі музея пачалі часта хварэць, сярод іх рэзка павялічылася смяротнасць.
    Літаратурны музей Янкі Купалы пераехаў у новы двухпавярховы будынак (архітэктары І. Валадзько, В. Волчак), па адрасу вуліца Янкі Купалы, 4, які месціўся ў нізіне на беразе ракі Свіслач, недалёка ад месца, дзе ў 1926–1941 гадах на вуліцы Садовай, 4 стаяў драўляны дом Янкі Купалы.
    Пасля пераезду ў 1960 годзе літаратурнага музея Янкі Купалы, Саюз пісьменнікаў БССР запланаваў зрабіць прыбудову фасада будынка Янчэўскага з 8 акон да 11. Новы ганак выходзіў на паўночную і паўднёвую частку ўчастка. Усходнюю лесвіцу ганку не ўзводзілі з-за значнага памяншэння тэрыторыі ўчастка вакол асабняка. Тэрыторыя вакол асабняка з кожным годам памяншалася, як шагрэневая скура. Уваходныя дзверы прыбудовы сталі шырэйшымі. З боку ганку ў прыбудове размясцілася кінабудка, гардэроб і побач з ім таямнічы пакой з рэнтгенаўскай устаноўкай невядомага прызначэння. Сцены пакоя і дзверы былі абшыты свінцовымі лістамі, каб рэнтгенаўскія промні не шкодзілі здароўю людзей.
    У далейшым планавалася зрабіць большую прыбудову да асабняка і з заходняга боку па вуліцы Маркса, але гэтыя планы не былі рэалізаваны, бо зноў надышоў час чарговага пашырэння будынку ЦК КП Беларусі за кошт зносу вельмі моцнага трохпавярховага будынка дзіцячага прытулку, асабнякоў Янчэўскага, Вярыга-Дарэўскай і іншых ацалелых у гады Вялікай Айчыннай вайны будынкаў у гэтым квартале горада Мінска.
    У 1976 годзе моцна павялічаны “манапаліст і апошні ўладальнік асабняка Саюз пісьменнікаў БССР перасяліўся ў новы вялікі будынак па вуліцы Фрунзе, 5 — Дом літаратара. Апусцелы былы асабняк Віктара Янчэўскага, помнік гісторыі і архітэктуры ХІХ стагоддзя, неўзабаве ўзарвалі. Вельмі моцны цокальны паверх асабняка ўзарваць не змаглі і засыпалі яго пяском.
    На вызваленым месцы пабудавалі яшчэ адно крыло будынка ЦК КПБ. А на месцы размяшчэння асабняка Янчэўскага, насупраць кінатэатра “Піянер, разбілі газон.
    У суседнім квартале, праз дарогу ад былога месца размяшчэння асабняка Янчэўскага, побач з кінатэатрам на даволі моцным фундаменце і рэдка рамантаваным доме Дамініка Юхневіча 1881 года пабудовы цяпер вісіць шыльда, якая нагадвае, што будынак — помнік архітэктуры ХІХ стагоддзя — ахоўваецца дзяржавай.
                   Прапануем дакумент, які раней без купюр яшчэ не друкаваўся.
                                 Заключительное донесение по вопросу о покушении
                                          на генерального комиссара Белоруссии,
                                       гауляйтера майора запаса Вильгельма Кубе
                                                               в ночь на 22.9.1943 г.
                                                                                                                                          Секретно
 “В ночь на 22.9.43 г. в 00 час.40 мин. в спальне генерального комиссара и гауляйтера Вильгельма Кубе взорвалась мина, в результате чего у него разорвало левую сторону груди и оторвало левую руку. Ранения были, безусловно, смертельные. Его труп в полуобгоревшем состоянии был вынесен из охваченной пожаром спальни поднятой по тревоге дежурной командой и служащими газовой команды.
    Рядом с ним лежала жена Анита Кубе, урожд. Линденколь, которая была на 8-м месяце [на 9-м месяце — А.В.] беременности. Она осталась невредимой и отделалась только нервным шоком. Его трое маленьких детей, которые находились в другой комнате, отделенной от спальни ванной, спали и остались также невредимыми.
    От удара взрывной волны обстановка спальни была почти полностью разбита. Находящийся в Минске на Театральной улице, №27 жилой дом, который граничил непосредственно со зданием генерального комиссариата, внешне не пострадал.
    При осмотре места происшествия немедленно назначенной «Большой специальной комиссией», состоящей из штурмбанфюрера СС и криминал-советника Бондорфа (Bondorf) — в качестве руководителя, а также представителей из сектора уголовной полиции оберштурмфюрера СС Брейера (Breyer) и сектора государственной полиции — оберштурмфюрера СС и криминал-комиссара Хайса (Heiss), во время просеивания мусора и обломков были обнаружены и изъяты материальные остатки.
    Руководствуясь материалами расследований, проведенных подобными особыми комиссиями по поводу взрывов мин в различных важных немецких учреждениях, оберштурмфюрер СС Брейер установил, что в данном случае речь идет об остатках замедлителя магнитной мины неопределенного срока действия английского происхождения.
    Примененная мина, при проверке на месте происшествия, несомненно, была установлена примерно за 12 часов на выступающих пружинах матраца металлической кровати гауляйтера Кубе и там взорвалась. За это предположение говорит также характер ранения гауляйтера. Действие мины было ослаблено матрацем и телом гауляйтера. Этим можно объяснить также невредимость его жены.
    Так как дом гауляйтера день и ночь охранялся собственной охраной из 12 человек полиции (Ordnungpolizei), вопрос встал, прежде всего, только о тесном круге лиц, состоявшем из обслуживающего персонала и входящих в дом лиц.
    Дознание ограничилось в первую очередь на немедленной установке этого круга лиц, которые в течение последнего времени перед покушением что-либо делали в доме гауляйтера.
    На месте происшествия были задержаны работающие и занятые в домашнем хозяйстве четыре горничные.
    Их проверка вначале не показывала какой-либо связи их с покушением.
Уже утром 22.9.43 г. было установлено, что единственная, живущая из-за недостатка мест вне дома, служанка Елена Мазаник, 4.4.14 г.р. (имя Карина), проживающая в Минске, по ул. Театральной, №48, кв.10, дома отсутствовала.
    Так как такие существенные обстоятельства дали известные основания подозревать Мазаник, ее квартира была вскрыта. Оказалось, что квартира была почти полностью очищена.
    Ее сестра, ведущая совместно с ней домашнее хозяйство, Валентина Щутская, 1918 г.р. (имя Валя), также отсутствовала.
    Расследование между тем на установленном месте службы сестры (казино немецкого суда в Минске) показало, что Щ. якобы из-за болей, вызванных спазмами сосудов, 21.9.43 г. в 10.30 оставила свое рабочее место. Чтобы ей не нужно было в дальнейшем возвращаться на работу, она перед своим уходом попросила предоставить ей 21.9.43 г. выходной день.
    При дальнейшем расследовании у различных доверенных лиц, которые имели контакт с Щ., было выяснено, что М., хотя и поддерживала отношения с немцами, очевидно с целью разведки, высказывалась антинемецки.
    Так, недавно при своей подруге она выразилась, что горда тем, что она русская, и что русские при советской власти имели много больше, чем при немцах.
    Также было установлено, что ее первый муж был расстрелян немцами как партизан (на самай справе, муж яе сястры — А.В.), и что ее второй муж работал шофером в НКВД г. Минск.
    Она сама выдавала себя доверенному лицу как служащую Центрального комитета НКВД. Поэтому предположение, что только Мазаник могла быть преступницей, было правильным. Это предположение в дальнейшем расследовании было подкреплено.
    Что существовала тесная связь Мазаник с НКВД, проясняет то обстоятельство, что М. пыталась некую Галину Липскую, из круга своих знакомых, завербовать для шпионской деятельности против немецких войск. Липская, однако, это предложение отклонила. Свое положение в доме гауляйтера М. определенно использовала в целях разведки, т.к. она неоднократно имела возможность убирать служебный кабинет гауляйтера.
    В связи с этим особо привлекает внимание то, что, пожалуй, для всех остальных служащих дома, но не для М., генеральный комиссар вносил предложения проверки через гестапо.
    Подобная проверка (в отношении ее), таким образом, не состоялась.
Свое бегство обе сестры маскировали тем, что уже за несколько дней до покушения продавали свои пожитки и остальные носильные вещи. Мазаник пришла 21.9.43 г. как обычно в 7 часов утра на работу в дом гауляйтера, жаловалась остальным работницам на сильную зубную боль и в 10.30 оставила дом. Свой преждевременный уход она маскировала, как и ее сестра Щ., а именно через свою подругу она просила фрау Кубе о перенесении ей выходного дня 21.9.43 г.
    Она лечила зубы, по особому распоряжению гауляйтера, несмотря на то, что была белоруской, у немецкого врача, однако 21.09.43 г. она к врачу не пришла.
    При дальнейшей проверке круга знакомых обеих сестер натолкнулись якобы на любовника Мазаник по имени Степан, который был установлен в лице Стефана Тиллера, руководителя почтового отделения в генеральном комиссариате.
    Теперь, благодаря этому, возникла возможность установить деревню вблизи Минска, куда обе сестры ездили ухаживать за матерью.
    В этой деревне — Малая Масюковщина — был действительно установлен дом матери, однако он оказался закрыт и совершенно пуст. Ключи были переданы родственнице семьи сестер, некой Анне Рулькевич, где они действительно были установлены.
    Расследованием было установлено, что все имущество вывезли два возчика, из которых один был установлен в соседней деревне Потреби как некий Павел Кароль.
    По его сообщению и с его помощью удалось установить квартиру в предместье Минска — ул. Заславская, №35а, кв. 6.
    Владелица этой квартиры сначала отрицала, что приняла беглецов, однако после долгой лжи и очной ставки призналась, что она действительно за плату в 100 рейхсмарок приняла их, а имущество отдала своему соседу Николаю Дрозду.
    Беглецами были Валентина Щ. и ее мать Анна Щ., а также оба малолетних ребенка первой. При обыске в доме Дрозда была действительно найдена различная одежда в замурованном потайном подвале.
    Среди вещей находилось также темно-голубое пальто, которое было безоговорочно опознано служанкой гауляйтера Галиной Вигал как собственность Мазаник.
    Позже в деревянном сарае в штабеле дров были найдены два детонатора, которые, по показаниям Дрозда, принесла некая Мария, по прозвищу Черная Мария, позже установлена как Мария Осипова, примерно 30 лет. Приметы: 30 лет, рост 1 м 75 см, гибкая, черные волосы, смуглое длинное лицо.
    Хозяин усадьбы Николай Дрозд, 15.8.1886 г.р., а также его жена Елена Дрозд 1890 г. р. и их дочь Регина Дрозд 16.10.23 г.р. были арестованы незадолго до их подготовленного бегства.
    Дрозд признался, что 18.9.43 г. Мария Осипова и Мария Дуброва ждали его на мосту в Минске, когда он возвращался из деревни Вячи со сбора ягод домой, и он получил от них две мины.
    Эти мины он принес в свой дом, где они были спрятаны Осиповой в саду.
    Находившаяся под арестом Дуброва вынуждена была подтвердить, что эти данные соответствуют действительности, и что она получила эти мины в лесу недалеко от деревни Вячи от неизвестного мужчины. Этот неизвестный мужчина относился, по словам Дубровой, к партизанам.
    В ходе дознания было далее установлено, что Осипова с апреля с.г. жила у Дрозда и неоднократно предпринимала так называемые служебные поездки. Также она во время своего проживания у Дрозда развернула сильную антинемецкую пропаганду и в этом смысле авторитетно действовала, отчасти с успехом, на круг своих знакомых.
    Далее она поддерживала связь с некой Тоней (приметы: примерно 40 лет, среднего роста, гибкая, волосы соломенного цвета, зачесанные на пробор, лицо в оспинах, в черном платке, темная одежда и черные сапоги), которая не была установлена, но, очевидно, также относится к партизанам. Тоня и Мария Осипова имели общие дела и были часто вместе. Тоня должна была также знать семью Щ., т.к. она ожидала ее 20.9.43 г. и содействовала в устройстве на ночлег.
    Тоня и Осипова провели ночь на 21.9.43 г. у Дрозда. Осипова оставила квартиру Дрозда 21.9.43 г. в 5.30 утра, в то время как Тоня в тот же день в 6 часов утра вместе с беглецами и возчиком, которого не удалось установить, уехала в направлении Минска.
    Известно, что Щ. вышла на работу в немецкий суд в 7 утра.
    В 11 часов утра Осипова вернулась к Дрозду и вскоре после этого оставила дом якобы для того, чтобы предпринять снова служебную поездку. Дрозд показал, касаясь Осиповой, что речь идет о чрезвычайно деятельном агенте партизан.
    Она предлагала его и его семью в случае преследования переправить в Москву.
    Нет сомнения, что Мария Осипова 21.9.43 г. утром принесла мины в Минск и там лично или через связного передала их Мазаник, которая в это время еще находилась в своей квартире на Театральной улице, 48.
    Этот связной был установлен в лице Георгия Куликова, 28.5.14 г.р., в задачу которого входило передача писем и пакетов Мазаник и Осиповой.
    В дальнейшем его задача заключалась в том, чтобы разведывать для Осиповой настроения населения, немецких частей, месторасположения отдельных подразделений вермахта и разные важные события.
    При этом ему содействовал некий Владимир Сибко, 17.11.12 г.р. Работая музыкантом в «немецком доме», он выполнял свои задания, заставляя знакомых официанток показывать ему письма от немецких солдат, выписывая из них отдельные номера полевых почт и другие важные подробности, а также всеми путями пытаясь заполучить сведения о немецких войсках. Оба были арестованы.
    Свою деятельность они продолжали длительное время и передавали материалы Осиповой через Галину Липскую, 26.1.19 г.р.
    Липская, пожалуй, знала о делах Осиповой и ее связных, однако ее разведывательная деятельность сводилась только к дальнейшей передаче материалов.
    В связи с арестом Куликова и Сибко была раскрыта широко разветвленная и хорошо организованная разведывательная служба партизан и тех, что стоят за ними.
    Были выявлены важные следы, которые указывали на новое покушение и на других связников-разведчиков, которые будут, однако, преследованы в рамках особого процесса.
    Что касается задержанного Куликова, то его следует рассматривать вместе с Марией Осиповой как лиц, вручивших Мазаник мину, предусмотренную для покушения на гауляйтера, так как было точно установлено, что, наряду со своей шпионской деятельностью, он часто бывал на квартире у Мазаник и постоянно приносил туда пакеты и почту.
    У бывшего любовника Мазаник, Стефана Тиллера, была изъята годная к репродукции ее фотография.
    Проводившийся розыск Мазаник и ее родственников, а также Марии Осиповой и Тони не мог быть успешным, так как вышеназванные [лица — А.В.] после выполнения своего специального задания с помощью Осиповой были отправлены в Москву на самолете из ближайшей партизанской области.
    Осипова использовала также в качестве связного Марию Дуброву, которая, без сомнения, как закоренелая коммунистка получала от нее задания.
    Так, при заключительном обыске в ее квартире были обнаружены спрятанные между досок пакетики с пятью бумажными облатками, содержащими стрихнин. Химический анализ точно показал, что это был смертельно действующий яд.
    Принимая во внимание тесную связь вышеуказанных лиц, можно почти с 100-процентной уверенностью сделать вывод, что в случае неудачи покушения с миной, вся семья Кубе должна была быть отравлена стрихнином. Количество изъятого яда хватило бы, чтобы отравить более 100 человек.
    Далее, при помощи работавшей на кухне немецкого суда Щ., имелась возможность подмешать яд в отпускаемые блюда.
    Оценка всех сторон дела показывает, что Мария Осипова — лицо, действующее по заданию Москвы и именно НКВД.
    Непосредственная исполнительница — Елена Мазаник, как уже упоминалось, также имеет отношение к НКВД.
    Сведения о жизни и обычаях семьи Кубе и другие важные происшествия, вследствие рода работы Мазаник, легко передавались в Москву.
    Дрозда и Дуброву необходимо рассматривать как закоренелых коммунистов.
    Куликова и Сибко они использовали в качестве подвижных связных.
    Находящиеся под арестом родственники Дрозда (жена и дочь) знали о преступной деятельности вышеуказанных лиц.
    Липская — соучастница, однако она отклоняла всякую активную разведывательную деятельность.
    Задержанный в ее квартире Леонид Етишко, 17.9.17 г.р., по расследованию, не имеет никакого отношения к делу. Он не имеет постоянного занятия, и поэтому вопрос стоит о его использовании на работах.
    Так же необходимо поступить и с Липской. К арестованным, за исключением Липской и Етишко, я предлагаю применить острейшие средства государственной полиции.
    Случай должен быть передан в IV отдел для дальнейшей обработки и использования.
    Командир DS Pad SD Белоруссии распорядился распустить Большую специальную комиссию (GSK) к 29.9.43 г.
    Бондорф, штурмбаннфюрер СС и криминал-советник, руководитель Большой специальной комиссии.
                                                                            * * *
    Я лічу мэтазгодным адзначыць прапушчаных ва Указе Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 года людзей узнагародамі нашай краіны — Рэспублікі Беларусь. Гэта могуць быць мемарыяльныя дошкі, помнікі, назвы вуліц у новых мікрараёнах гарадоў. Трэба ушанаваць памяць патрыётаў-антыфашыстаў, напісаць кнігі, артыкулы пра іх подзвігі.
    Гэты артыкул чытаў унучаты пляменнік Мазанік. Пытанняў па тэксту ў яго не ўзнікла. Ён даведаўся шмат новага для сябе, што яму не расказвала бабка.
     /Новы Час. №№ 42-47. 2011; №№ 1-6. 2012./
*****************
*****************
    Валахановіч Анатоль Іосіфавіч - нарадзіўся 17 красавіка 1939 года ў Менску. У 1961 годзе закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка). З 2006 года сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 1975 года — сябар Саюза журналістаў Беларусі. Ганаровы сябар Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (2009). У 1961–1968 гадах працаваў настаўнікам, дырэктарам сярэдніх школаў Мінскай вобласці. У 1962–1964 гадах служыў у Групе савецкіх войск Германіі (ГСВГ).
    Аўтар шэрагу кніг, звыш 450 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў, нарысаў, апавяданняў і эсэ ў энцыклапедычных выданнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канферэнцый, часопісах, газетах, кнігах.

                                                                21.09.2008 | 16:37 |
    "Нячывельле" - пад гэткай нязвыклай назвай выйшла ў сьвет новая кніга публіцыста і празаіка Васіля Якавенкі. Эпіграфы з Аляксандра Лукашэнкі і Анахарсіса, адкрытыя лісты Міхаілу Гарбачову і Яфрэму Сакалову, успаміны пра ўтварэньне Беларускага Народнага Фронту і паэмы пра бурлівыя 90-я - вось няпоўны пералік тых рознажанравых тэкстаў, зь якіх складаецца зборнік. Зь ягоным аўтарам сустрэўся Міхась Скобла.
    Міхась Скобла: "Спадар Васіль, я зазірнуў у слоўнікі Насовіча, Ластоўскага і братоў Гарэцкіх, у шасьцітомавы Тлумачальны - і нідзе не знайшоў слова, якім названа ваша кніга. Што ж азначае гэтае нячывельле?"
    Васіль Якавенка: "Слова "нячывель" літаральна азначае "крытычны стан чалавека". Карэннае слова тут "чывель" - прытомнасьць, а "нячывель" - без прытомнасьці. У пераносным сэнсе яно азначае няшчасьце, якое невядома адкуль узялося, бяспамяцтва... Літаратурная форма "нячывель" зафіксавана ў тлумачальным беларускім слоўніку, выдадзеным у 1926 годзе. Назва самой кнігі - "Нячывельле" і азначае няўдалы лёс і бяспамяцтва, паласу няўдачаў, насланьнё ў грамадзтве".
    Скобла: "У вашай кнізе - і апавяданьні, і паэмы часоў перабудовы, і публіцыстычныя артыкулы, і інтэрвію... Ці не перашкаджае гэткая мешаніна жанраў чытачу? На маю думку, кожны жанр вымагае пэўнай настройкі душы, а вы праз кожныя пяць старонак змушаеце чытача перанастройвацца".
    Якавенка: "Сапраўды, мастацка-публіцыстычны зборнік "Нячывельле" ў пэўнай меры экспэрыментальны, нечаканы для чытача па сваім напаўненьні. Прызнаюся, "мешаніна" дапушчаная мною сьвядома. У кнізе ёсьць стрыжань ідэйна-маральнага кшталту, на якім, спадзяюся, усё гэта ўтрымліваецца. І, думаю, невыпадкова мастак Алесь Цыркуноў, зь меркаваннем якога нельга не лічыцца, прачытаўшы кнігу, патэлефанаваў, каб выказаць мне сваё ўзрушэньне. "Дзіва, як скампанаваная кніга: усё б'е ў адну кропку!" - ягоныя словы. Падобныя водгукі я ўжо чуў і ад іншых".
    Скобла: "Летась выйшла ваша трылёгія "Пакутны век", якая складаецца з трох раманаў: "Надлом", "Кабала" і "Гульня на згубу". Там - дзясяткі герояў, сярод якіх рэальныя асобы Раман Скірмунт, Вільгельм Кубэ, Сталін, Іван Ермачэнка... Давайце пагаворым пра Скірмунта. Чалавек рабіў усё для свайго Краю і - быў забіты сваімі ж вяскоўцамі. У чым вам бачыцца трагедыя Скірмунта?"
    Якавенка: "Памешчык Раман Скірмунт, як дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, у свой час рашуча выступіў з патрабаваньнем даць аўтаномію Беларусі. Ён першым зь беларускіх дзеячоў у 1917 годзе ў Менску пачаў зьбіраць нацыянальныя сілы, прапагандаваць нацыянальную атрыбутыку, гісторыю, што сталася важным крокам да Першага ўсебеларускага кангрэсу, а потым і да ўтварэньня БНР. Яго трагедыя - гэта трагедыя нацыянальнага волата, забітага сваімі ж люмпенамі з камуністычнай ячэйкі ў Парэччы, што ні ў якім разе не адпавядала настрою сялянаў. Прыгадаем 1939 год - вызваленьне ад палякаў Заходняй Беларусі. Я перакананы ў тым, што за сьпіною ў забойцаў Рамана Скірмунта стаялі савецкія энкавэдысты.
Што тычыцца кнігі, то Скірмунт - не асноўны пэрсанаж. У "Пакутным веку" побач зь ім стаяць гэткія знакавыя постаці, як Барыс Кіт, Пятро Рамановіч (Пісарчук), Ларыса Геніюш, Радаслаў Астроўскі, Данік Плюнгер".
    Скобла: "У рамане "Надлом" вы стварылі даволі нечаканы вобраз генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Ці падмацоўваеце вы сваё бачаньне гэтага чалавека нейкімі дакумэнтамі?"
    Якавенка: "Кубэ падаецца мне пэрсанажам найвялікшай трагікамэдыі, прычым, Кубэ трапіў у яе, відаць па ўсім, выпадкова. Адносна дакумэнтаў... Сюжэт трылёгіі "Пакутны век" адсоткаў на 80 грунтуецца на дакумэнтах ды сьведчаньнях удзельнікаў і сьведак падзей. Астатняе таксама ўзятае ня з бухты-барахты. У канструяваньні і мастацкім паказе вобразу Вільгельма Кубэ, як і ў раскрыцьці падзей часоў акупацыі, бясцэнную дапамогу мне аказаў сваімі вышукамі і дасьледаваньнямі гісторык Юры Туронак. Карыстаўся я матэрыяламі з архіваў, у тым ліку і з асабістых архіваў, напрыклад, гісторыка і літаратуразнаўцы Ўладзімера Сакалоўскага, краязнаўца Васіля Бандарэвіча зь Сянно. Вельмі каштоўнымі аказаліся ўспаміны нашых эмігрантаў. Увогуле, за пятнаццаць гадоў працы над трылёгіяй "Пакутны век" мне давялося авалодаць найбагацейшай гістарычнай фактурай".
    Скобла: "Я чуў, што вы зьбіраліся сустрэцца з Анітай Кубэ - удавой гаўляйтэра. Ці адбылася сустрэча?"
    Якавенка: "Так. Намер сустрэцца ў мяне ўзьнік, як толькі я даведаўся, што яна жывая. Што праўда, давялося пераадолець нямала цяжкасьцяў, каб трапіць у горад Канстанц на самым поўдні Нямеччыны, дзе яна жыве ў доме для састарэлых. У маіх клопатах сёе-тое палагодзіў Барыс Кіт. Аніта Кубэ чакала мяне. Я быў для яе жаданым госьцем зь Беларусі. Выпетралая, як тая сухадрэвіна, і ня дзіва - тады, у 2004-м, ёй было 95 гадоў. Тварам вельмі нагадвала мне актрысу Стэфанію Станюту, дарэчы, і сама Аніта калісьці была актрысай. Імпульсіўная і жывая, пры сваім розуме і нязгаслай памяці. Нярэдка яе ўспаміны перарываліся плачам. Я запісаў гутарку зь ёю на дыктафон. Мяне зьдзівіла, што фрау Аніта прыхільна і цёпла адзывалася пра Алену Мазанік - забойцу ейнага мужа. Яна даўно даравала Мазанік і нават пісала ёй пра гэта ў лістах, хацела зь ёю сустрэцца.
                                                               Сустрэча аўтара з Анітай
    У час вайны ў рэзыдэнцыі Кубэ працавала яшчэ адна беларуска - лекарка Таня Каліта, дзяўчына з крутым характарам. Яе з-за нястрымнага нораву ў сям'і Кубэ нават празвалі бальшавічкаю. Таня ведала нямецкую мову, займалася зь дзецьмі Кубэ.
    Фрау Аніта ўспамінала, што Вільгельм Кубэ імкнуўся паважаць беларускі народ. Праўда, ён непрымірыма ставіўся да камуністаў. У ягоным забойстве Аніта схільная была вінаваціць перш-наперш гестапа".
    Скобла: "А як склаўся далейшы лёс вашай гераіні - згаданай Тацьцяны Каліты?"
    Якавенка: "Пакінуўшы сядзібу генэральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ, яна знайшла дарогу ў партызанскі атрад, дзе лекавала хворых і параненых. Пасьля вайны працавала ў Менскім мэдыцынскім інстытуце. Зразумела, што дужа пільныя і ідэйныя таварышы неаднойчы хадайнічалі перад уладай, каб арыштаваць яе, выслаць зь Менску, цкавалі. За Тацьцяну заступаліся падпольшчыцы-гераіні Мазанік і Траян."
    Крыніца: Радыё “Свабода”