понедельник, 21 апреля 2014 г.

Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 2. Койданава. "Кальвіна". 2013.



    Працяг з:

    Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 1. Койданава. “Кальвіна”. 2013.

     “Цяперашняя вёска Пятровічы разьмешчаная на рацэ Волма, знаходзіцца ў 25 кілямэтраў ад Менску. Працягласьць вёскі каля 1,3 кілямэтра. Разьдзелена на дзьве часткі ракой. На адным беразе – Пятровічы, на другім – Зарэчча, якое зьявілася ў пачатку дваццатага стагодзьдзя, а раней гэта быў хутар Пякарскіх. Язэп Семяжон расказваў: “Мне памятаецца, нашы дзяды і бацькі хутар Пякарскіх называлі па-мясцоваму Дворным полем. Месца, дзе ў той далёкі час стаяў фальварковы двор Караля Пякарскага (так мясцовыя жыхары звалі бацьку вучонага). Я гэта памятаю па ўспамінах майго бацькі, які будучы яшчэ хлапчуком, часта хадзіў на заработкі ў гэты двор”. У гістарычных дакумэнтах 1621 і пазьнейшых гадоў значыцца, што ў Пятровічах тады быў 41 двор, у 1623 годзе – ужо 80 двароў. Згодна са зьвесткамі 1621 года, сяло Пятровічы далучана да Смалявіцкага маёнтка яшчэ ў 1612 годзе. У 1558 годзе ўладальнікам прылеглых зямель быў Пётр Андрэевіч Кадышэвіч, у 1559 годзе – Пётр Мінбулатовіч. Магчыма, адсюль і назва – Пятровічы. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Пятровічы, як частка маёнтка Смалявічы Дамініка Радзівіла, увайшлі ў Ігуменскі павет. У пачатку дваццатага стагодзьдзя ў Пятровічах было 160 двароў і 1028 жыхароў. У 1907 годзе тут было адкрыта народнае вучылішча, у якім вучыліся 53 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. У 1924 годзе была адкрыта хата-чытальня з бібліятэкай. І яшчэ ў тым жа годзе Пятровічы становяцца цэнтрам Пятровіцкага сельсавета. У пачатку трыццатых гадоў у вёсцы быў створаны калгас “Перамога”, працавалі кузьня, вадзяны млын. У 1931 годзе пасьля скасаваньня Сьмілавіцкага раёна, у складзе якога знаходзіліся Пятровічы, вёска аказалася на тэрыторыі Смалявіцкага раёна. У перадваенны час у Пятровічах было 46 двароў, амаль усе яны за час акупацыі былі зьнішчаны. У 70-80 гады сюды перанесьлі ўсе адміністрацыйныя і культурныя аб’екты, пачалі будаўніцтва шматкватэрных дамоў. Так Зарэчча на картах Смалявіцкага бюро інвэнтарызацыі стала значыцца асобным населеным пунктам. Але і сёньня ў шэрагу выпадкаў ён называецца Пятровічамі – аўтобусны прыпынак “Пятровічы”, у размовах мясцовых жыхароў – зноў жа Пятровічы. Калі на рацэ Волма ў другой палове дваццатага стагодзьдзя будавалася Пятровіцкае вадасховішча, у Пятровічы былі зьнесены вёскі Бароўка, Чырвоны Бераг, Смыкі, частка Слабады. У вёсцы ўтварыліся вуліцы Цэнтральная, Зарэчанская, Узбарожская, Садовая, завулак Клубны, вуліца Слабадзкая, Набярэжная, Школьная. Насельніцтва вёскі на 2007 год складала ў Зарэччы 668 чалавек, з якіх 231 – працаздольны. Моладзі было 111 чалавек”. /Апацкая Т.  Гэта наша гісторыя. // Край Смалявіцкі. Смалявічы. 5 мая 2012. С. 10./




                                                                           Рака  Волма

                                                               Краявід вёскі Пятровічы
                                                               Від з мосту праз Волму

                                                               Краявід вёскі Зарэчча
                                                              Від з мосту праз Волму
                 З левага боку, дзе вялікія дрэвы, калісьці знаходзіўся фальварак Пятровічы








               Бібліятэка знаходзіцца якраз на тэрыторыі былога фальварку Пятровічы

                                    Загадчыца Пятровіцскай бібліятэки Алена Процька  
    У Пятровічах, як піша самая праўдзівая газэта Союза писателей Беларуси “У клюбе месьцяцца бібліятэка, калектыў народнай песьні «Рэчанька», музэй Язэпа Семяжона і Эдуарда Карскага”. /Старадуб Г. //Літаратура і мастацтва. Мінск. 5 снежня 2014 г. С. 14./

              Мястэчка Сьмілавічы у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці Рэспублікі Беларусь


                                                              На месцы дзе быў касьцёл,


                                                              зьявіўся кінатэатар “Мара”


                                            Сьмілавіцкая бібліятэка, ля кінатэатру “Мара”,
                                              у якой ня ведаюць пра Эдуарда Пякарскага

                     У Сьмілавічах здаўна жылі татары, народ цюрскай групы, як і якуты
                                                               Сьмілавіцкі мячэт


                                                       Татарскія могілкі ў Сьмілавічах


                                                   Рака Волма (Воўма) ў Сьмілавічах
    Захаваўся будынак былой мужчынскай гімназіі ў раённым горадзе Мазыр Гомельскай вобласьці Рэспублікі Беларусь.





                     Будынак знаходзіцца па адрасе: 247760 г. Мазыр, вул. Ленінская 15,
                                 ДУА”Мазырскі цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі”

                                         Рака Прыпяць ля плошчы Леніна ў Мазыры
     Працяг у:

    Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 3. Койданава. “Кальвіна”. 2017.