суббота, 19 апреля 2014 г.

Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2013.


                                СКЛАДАЛЬНІК ФУНДАМЭНТАЛЬНАГА СЛОЎНІКА
                                                                     ЯКУЦКАЙ МОВЫ
    Напрыканцы кастрычніку 1858 года ў “Мэтрычнай кнізе № 468 аб тых, хто нарадзіўся, шлюбам пабраўся і памёршых Менскай дыецэзіі Ігуменскага дэканату за 1858 год” быў зроблены наступны запіс: “Тысяча васемсот пяцьдзесят восьмага года кастрычніка дваццаць восьмага дня ў Сьмілавіцкім парафіяльным рымска-каталіцкім касьцёле ахрышчанае немаўля па імю Эдуард прападобным айцом Францыскам Данброўскім вікарыем гэтага касьцёлу з захаваньнем усіх абрадаў таінства. Высакародных Карла і Тэрэзы, народжанай Дамашэвічаўны, Пякарскіх, законных бацькоў сын, народжаны трынаццатага чысла гэтага месяца вечарам у гэтай р/к парафіі ў мызе Пятровічах. Хроснымі былі шляхціцы Іван Ржавускі з дзяўчынаю Монікай Ржавускаю.” /НГАБ. Ф. 1234. Воп. 1. Сп. 4. Арк. 20 (адв)./




    Вёска Пятровічы у якой тады было каля трыццаці хат, і фальварак з такой жа назвай, знаходзіліся непадалёк ад мястэчка Сьмілавічы Ігуменскага вуезда Менскай губэрні Расійскай імпэрыі /цяпер вёска Пятровічы, цэнтар Пятровіцкага сельсавета Смалявіцкага раёна і саўгаса “Пятровічы” Менскай вобласьці Рэспублікі Беларусь/, на беразе рачулкі Волма і належалі магнатам Вітгенштэйнам. У сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя чарговым арандатарам фальварка Пятровічы ў князёў Вітгенштэйнаў быў дробны шляхціц, каталіцкага веравызнаньня, Карл /Караль/ Іванавіч /Янавіч/ Пякарскі.
    У літаратуры існуе думка, што згаданыя Пякарскія адносіліся да “старадаўняга і даволі вядомага шляхоцкага роду. Яшчэ ў XVI стагодзьдзі нехта, Станіслаў Роліч-Пякарскі, прыбыў з нізоўяў р. Віслы ў Брэст і атрымаў ад Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта II Аўгуста маёнтак Трышына (у наш час Трышына ўвайшло ў межы горада Брэста, аднак сьлед ад яго застаўся ў назьве Трышынскіх могілак). З часам гэты род увайшоў у гісторыю славянскіх народаў. Адзін з Пякарскіх, Міхал, быў у 1620 годзе пакараны за спробу замаху на польскага караля Жыгімонта (Сігізмунда) III. Пётар Пякарскі стаў акадэмікам, вядомым дасьледнікам рускай культуры. Але паступова ганарлівы шляхоцкі род зьбяднеў, і, калі нарадзіўся Эдуард, у Карла Іванавіча, нягледзячы на яго 33-летні ўзрост не было, як кажуць, ні хаты ні лапаты”. Але гэта пэўна домыслы “навукоўцаў”, бо шматлікія Пякарскія, як і Івановы, ня могуць паходзіць ад аднаго чалавека (як і мы ўсе ад Адама ды Евы) і гэтыя пятровіцкія Пякарскія (ад якогасьці пекара) спрадвечна былі дробнай шляхтай. 
    Згодна гісторыку В. Грыцкевічу, Эдуард Пякарскі, хлопчык з яўрэйскай сям’і, рана застаўся без маці, і жыў то ў цёткі ў Менску, то ў дваюраднага брата на Палесьсі, а то й увогуле па чужых людзях” /Мешчаракова В.  Ревалюцыянер і навуковец. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 4 лютага 2005. С. 15./ Адзначым, што такое сьцьвярджэньне ў Грыцкевіча адсутнічае, але супрацоўнік Якуцкага Нацыянальнага Архіва Пётар Каракін неяк распавядаў, што калі да іх у архіў прыехалі дасьледчыкі з Польшчы то ён ім прапанваў прагледзіць справы аб Пякарскім, то яны, нібыта, адказалі: “нам гэты жыд не патрэбны”. Магчыма Пякарскія усё ж былі габрэйскага паходжаньня, якія прынялі каталіцтва ды займаліся арэндатарствам...

   Па сьведчаньню В. Грыцкевіча, які пэўна начытаўся Ўладзімера Караткевіча пра дзядзькаваньне “Карл Пякарскі, страціўшы жонку, аддаў сына-першынца на выхаваньне ў сям’ю беларускага селяніна/Грыцкевіч В. П.  Эдуард Пякарскі. Біяграфічны нарыс. Мінск. 1989. С. 7./, але неўзабаве малога ўзяла да сябе ягоная родная цётка, якая жыла ў Менску, у невялічкім дамку, на прыбыткі ад гароду ды саду, а склеп здавала на пастой салдатам.
   Неўзабаве ягоны бацька Караль Пякарскі, ужо жыхар Мазырскага павету Менскай губэрні, пабраўся 2-м шлюбам з Ганнай Язэпаўнай і на сьвет ад гэтага шлюбу з’явіліся: Марыля (1870 г. н., якая памерла ў дзяцінстве), Агафія (1874 г. н., якая памерла ў дзяцінстве), Антося (1879 /1880/ г. н.); Ёсіп (1884 г. н.), Аляксандар (1887 г. н., які памёр у маленстве) ды Аляксандра (1888 г. н.).

    Калі Эдуард падрос, яго аддалі вучыцца ў мужскую гімназію, якая знаходзілася ў Мазыры, павятовым горадзе Менскай губэрні, што на рацэ Прыпяць /Цяпер раённы горад Гомельскай вобласьці/. Гімназія была утворана 7 кастрычніка 1859 г. у былым доме мазырскага шляхціца Фэлікса Каневіча, канфіскаванага з-за ягонага ўдзелу ў паўстаньні 1830-1831 гг.




    На вакацыі Эдуард звычайна езьдзіў у бліжэйшае паселішча Барбараў да стрыечнага дзеда Рамуальда Пякарскага, у хаце якога вяла гаспадарку дзедава сястра пані Валасецкая. Існуюць зьвесткі пра нараканьні Эдуарда, што дзед быў занадта скупы, але гэта заўсёдныя адносіны моладзі да старых. (Гэтак ураджэнец Брагіна Сяргей Палуян [аўтар артыкула “Якуцкі нацыянальны рух” /Наша ніва, № 43, 1909./], які трохі пазьней за Пякарскага вучыўся ў Мазырскай прагімназіі, таксама наракаў, што ягоны бацька занадта скупы і не дае грошаў на рэвалюцыйную справу).

    У 1873 (1874) годзе Мазырскую гімназію рэарганізавалі ў прагімназію: замест васьмі клясаў у ёй стала шэсьць. Каб атрымаць сярэднюю адукацыю, Эдуарду трэба было ехаць у іншы горад. З паўгода Пякарскі правучыўся ў Менскай гімназіі. Але на пачатку 1874 года, калі ў Менск дайшла вестка, што Тагангроскую гімназію узначаліў былы дырэктар Мазырскай гімназіі Эдмунд Рудольфавіч Рэйтлінгер, чалавек даволі кансэрватыўны, але ўвогуле справядлівы і таму папулярны сярод вучняў, юнак перавёўся туды”. /Грыцкевіч В. П.  Эдуард Пякарскі. Біяграфічны нарыс. Мінск. 1989. С. 9./ Знаўца чукоцкай, алеуцкай ды ламуцкай моваў Натан Мендэлевіч Багараз або Ўладзімер Германавіч Багараз, былы вучань Таганроскай гімназіі ды былы прымусовы жыхар Калымскай акругі Якуцкай вобласьці (1890-1998), удзельнік Сыбіракоўскай экспэдыцыі ўспамінаў: “Вучыўся я лёгка. Па-першае, вывозіла памяць, а па-другое, гімназія была лібэральная, - патрабавалі мала, а ведалі і таго менш. Праўда, потым нам прызначылі дырэктарам тоўстага немца Эдмунда Адольфавіча Рэйтлінгера. Мы звалі яго памяншальна: Мудзя. Быў ён расійскі патрыёт, такі заўзяты, якімі ў той час бывалі толькі рускія немцы. Але адмысловай крыўды мы ад яго не мелі. А вось жа, інспэктарам быў Мікалай Фёдаравіч Дыяканаў, - той самы чорт сабачы, якога потым Чэхаў апісаў у выглядзе “чалавека ў футарале”. А іншаму настаўніку, чэху Урбану, мы падарвалі кватэру, падклалі яму бомбу пад ганак. Было гэта ўжо ў васьмідзесятых гадах. Бомбу мы зрабілі з лямпавага шара, меднага з нарэзкай, начыньне - з салдацкага пораху. Нават не разьвярнулі паўхаты. Параніць нікога не паранілі. Толькі Урбана напалохалі ледзь не да сьмерці. Калі хто спытае, навошта ж мы падарвалі чэха, магу растлумачыць, што лацінскія і грэцкія вучыцельныя чэхі ўядаліся ў гімназічную печань горш, чым арол Прамэтэю”. /Тан-Богораз, Владимир Германович [Автобиографии революционных деятелей 70-80 гг.]. // Энциклопедический словарь русского библиографического института Гранат. Т. 40. Москва. 1923. Стлб. 438./
   У Таганрог, партовы горад на Азоўскім моры, падаліся ўжо многія аднакашнікі Пякарскага па Мазыры, ён выпрасіўшы ў дзеда 50 рублёў, таксама выехаў у Таганрог. У Таганрог падаўся і сын барбараўскага садоўніка Яўген Іягансан. У Таганрогу, Эдуард Пякарскі блізка сышоўся з рэвалюцыйна настроенай моладзьдзю, якую ўзначальваў Ісак Паўлоўскі, які кватараваў у мешчаніна Паўла Чэхава. Адзначым што ў Таганроскай гімназіі настаўнікам фізыкі і матэматыкі у тыя часы працаваў Эдмунд-Руфін Дзяржынскі (бацька “жалезнага” Фелікса), які на адной са школьных прац Антона Чэхава па матэматыцы за 1874/75 навучальны год пакінуў наступны запіс: “Весь ход совершенно верен, и рассуждение самое правильное... Отлично. Э. Дзержинский”. /Хацкевич А. Ф. Солдат великих боев. Минск. 1982. С. 11-12./
    Вясной 1875 г. гурток Паўлоўскага быў выкрыты Былі арыштаваныя Паўлоўскі, Іягансан і Лявіцкі. Сутаварышы Пякарскага па вучобе палічылі яго “стукачом”. Ня сьцярпеўшы абразы Эдуард, вытрымаўшы іспыты за 6 кляс, змушаны быў пераехаць вучыцца ў Чарнігаўскую гімназію. Там ён, як і большасьць гімназістаў тае пары, ізноў далучыўся да таемнага гуртка. Неўзабаве на нейк час туды прыяжджае Іягансан, якога ў Таганрозе ўзялі на парукі, і ён нават здолеў пабываць ў Амэрыцы. У лютым 1876 году Пякарскі пакідае гімназію і ўяжджае ў Барбароў да дзеда.
    Увосень 1877 г. Пякарскі паступіў у Харкаўскі вэтэрынарны інстытут. Неўзабаве ён сышоўся са сваім аднакурсьнікам Аляксандрам Баўбельскім, ураджэнцам Менскай губэрні, які спэцыяльна перавёўся па даручэньні пецярбургскага народніцкага гуртка ў Харкаў, дзеля умацаваньня рэвалюцыйных настрояў мясцовых студэнтаў. Але хутка Пякарскі расчараваўся ў сваім земляку з-за “фальшывага патасу, з якім той выступаў перад сябрамі”. [8 ліпеня 1878 года Баўбельскі, за ўдзел ў студэнцкіх беспарадках у Харкаве, па распараджэньні міністра ўнутраных спраў быў высланы пад нагляд паліцыі ў Кунгур, дзе заарганізаваў рабочы гурток. Прыцягнуты да дазнаньня, які ўзьнік 3 сьнежня 1879 года ў Пермскай губэрні, па абвінавачваньню да прыналежнасьці да злачыннага таварыства ў Кунгуры, ён быў ў адміністрацыйным парадку высланы ў Якуцкую вобласьць. Нейкі час ён жыў у Мегінскім улусе Якуцкай акругі, а потым быў пераведзены ў сяло Вусьць-Майскае, дзе 30 сьнежня 1881 года скончыў жыцьцё самагубствам.]
    У 1878 годзе Эдуард Пякарскі быў выключаны з Харкаўскага вэтэрынарнага інстытута за ўдзел у студэнцкіх хваляваньнях. Харкаўскі акруговы суд прыгаварыў яго да адміністратыўнай ссылкі ў Архангельскую губэрню, але Пякарскі здолеў схавацца. Пад імем Івана Кірылавіча Пякарскага ён працаваў сельскім пісарчуком у Тамбоўскай губэрні і вёў прапаганду арганізацыі “Народная воля” у Тамбоўскім вуездзе.

                                                                     Э. К. Пякарскі
                                                                            1879 г.
     Неўзабаве, асьцерагаючыся арышту, Пякарскі пад імем Мікалая Іванавіча Талуніна зьяжджае у Маскву, дзе 24 сьнежня 1879 года быў арыштаваны і прасядзеў каля году ў адзіночнай каморы Бутырскай турмы.
    “Калі Пякарскі сядзеў у турме, у Маскву прыяжджаў яго дзядзька, кампазытар Раманоўскі. Але, нягледзячы на абяцаньне, наведаць пляменьніка так і не прыйшоў. Пазьней Эдуард Карлавіч пісаў пра яго так: “У колькі разоў высакародней яго Соф’я Якімовіч, якая напісала мне, рызыкуючы выклікаць гнеў свайго шаноўнага бацькі”. Соф’я Якімовіч была дачкой суседа Эдуардавага дзеда па Барбарову. Бацька, вядома, забараняў ёй перапісвацца з “дзяржаўным злачынцам”.
    Маскоўскі ваенна-акруговы суд прызнаў Пякарскага вінаватым ў тым , што ён “належаў да таемнага згуртаваньня, якое мела на мэце скінуць шляхам гвалту існуючы дзяржаўны лад” і прысудзіў да “пазбаўленьню ўсіх правоў стану і ссылцы на катаржныя працы ў рудніках на пятнаццаць гадоў”, але суд пастанавіў хадайнічаць перад Маскоўскім генэрал-губэрнатарам зьмякчыць Пякарскаму пакараньне да ссылкі ў цяжкія працы на завадах на чатыры гады. Маскоўскі генэрал-губэрнатар, прыняўшы пад увагу маладосьць, легкадумства ды хваравіты стан Пякарскага, пастанавіў “па пазбаўленьню ўсіх правоў стану” саслаць “на паселішча ў аддаленыя месцы Сыбіры”.
    “Статейный список”, які быў складзены на дзяржаўнага злачынцу Эдуарда Пякарскага 27 мая 1881 года паказвае, што яму: “Лета - 22, волосы на голове, усах, бороде - русые, глаза - голубые, нос - прямой, рот - умеренный. Особые приметы: на спине, груди, животе и руках - желтоватые пятна. Имущественного обеспечения не имеет, получает от казны пособие по 72 рубля в год”.
    27 верасьня 1881 г. Пякарскі быў дастаўлены ў г. Іркуцк. Месцам выгнаньня яму была прызначана Якуцкая вобласьць. 8 кастрычніка ён быў адпраўлены ў “суправаджэньні ваеннага канвою ў г. Якуцк”. Якуцкаму губэрнатару, генэрал-маёру Г. Ф. Чарняеву было дадзенае прадпісаньне ўсяліць Пякарскага у адзін з аддаленых насьлегаў Якуцкай акругі. 2 лістапада ён быў дастаўлены ў Якуцк, а 4 лістапада адпраўлены ў Батурускі ўлус, з устанаўленьнем за ім належнага паліцэйскага нагляду”.

                                                                   Э. К. Пякарскі
                                                                           1881 г.
     У сьнежні 1881 года Эдуард Пякарскі быў дастаўлены ў 1-шы Ігідэйскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці Расейскай імпэрыі /Цяпер Ігідэйскі насьлег Татцінскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Фэдэрацыі/.
    Зараз ў якуцкім друку падаецца, што як толькі Эдуард Пякарскі прыбыў у Ігідэйцы, то рашуча запатрабаваў у мясцовай адміністрацыі каб яна дала яму асобнае жыльлё, работніцу, якая сачыла б за ягонай гаспадаркай ды пісьменнага чалавека, які б змог навучаць яго якуцкай мове, а ён бы выконваў сваё наканаваньне - складаць слоўнік якуцкай мовы. Палахлівая царская адміністрацыя адразу ж лісьліва задаволіла ўсе патрабаваньні бясстрашнага рэвалюцыянэра. І, што цікавае, гэтаму былі знойдзеныя відавочцы, праўда яны пра гэтае сьведчылі ў 30-я гады ХХ-га стагодзьдзя, калі пра адваротнае сьведчыць было небясьпечна. Але на сучасным этапе гэтае не вельмі важна.
    На самой жа справе было зусім інакш. Першапачаткова Пякарскага пасялілі у юрце насьлежнага сходу, дзе жыў трымальнік міждворнай станцыі 1-га Ігідэйскага насьлега. Ягоны бацька, сьляпы стары Ачакун [Очокун; Оччокунов] зрабіўся першым настаўнікам якуцкай мовы Эдуарда.
                                                                        № 110
                МВД
    Минский Губернатор
        по канцелярии
               стол 3
         6 июля 1882 г.
              № 4681
            г. Минск
                                             Господину Якутскому Губернатору
    На отношение Вашего Превосходительства от 11 марта сего года за № 72, имею честь уведомить, что высланный в Якутскую область дворянин Мозырского уезда Минской губернии Эдуард Пекарский, как оказалось по собранным мною сведениям имеет в Туровской волости означенного уезда отца, проживающего на арендном участке земли помещицы Ковалевской, совершенно бедного состояния, который не имеет ни какой возможности оказывать сыну своему пособие в месте ссылки; - сам же Эдуард Пекарский имущества на месте родины, а равно и родственников, которые могли бы оказывать ему пособие, не имеет.
    В виду изложенного я со своей стороны признавал бы ходатайство Пекарского о назначении ему пособия заслуживающим уважения.
    Губернатор /подпіс/
    за Правителя Канцелярии /подпіс/
    /НА РС(Я). Ф. 12. Воп. 12. Спр. 49./
    Его Высокоблагородию
    Господину Якутскому Окружному Исправнику
    Проживающего в 1-м Игидейском наслеге, Ботурусского улуса,
    государственного преступника Эдуарда Карлова Пекарского
                                                                     Прошение
   В начале Декабря прошлого 1881 года мною было отправлено прошение на ваше имя о переводе меня в один наслег с административно-ссыльным Николем Кузнецовым для совместного с ним жительства, т. е. во 2-й Балагурский наслег. В последний приезд г. заседателя Слепцова узнал что Кузнецов переводится в г. Томск, на родину, почему я, не дожидаясь ответа на первое мое прошение, счел необходимым написать второе с тою же просьбою, в виду того, что в вышеупомянутом наслегом есть русские поселенцы, занимающиеся хлебопашеством, под руководством которых или совместно с которыми я так же желал бы заняться хозяйством. Между тем это невозможно для меня в месте моего настоящего жительства, как по незнанию якутского языка, так и потому, что якуты – вообще плохие земледельцы и руководители.
    Вследствие всего вышеизложенного, я имею честь покорнейше просить Ваше Высокоблагородие ходатайствовать перед Господином Якутским губернатором о переводе меня во 2-й Балагурский наслег на место Николая Кузнецова, остающееся теперь свободным.
    Февраля 9-го дня 1882 года
    Ссыльнопоселенец Эдуард Пекарский.
    /НА. РС(Я) . 12. Воп. 15. Спр. 62. Арк. 25./
     Па прыбыцьці на месца пасяленьня Пякарскі, каб неяк існаваць, вырашыў, як і шмат якія з сасланых, заняцца земляробствам, таму падаў прашэньне аб пераводзе ў 2-гі Балагурскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі, дзе “ёсьць рускія пасяленцы, што займаюцца хлебаробствам”. Але гэтае прашэньне не было задаволенае.
   Праз паўгода Пякарскі ужо вольна суразмаўляўся на якуцкай мове, а праз год яму паставілі асобную юрту ў мясцовасьці Жеряннях /Дьиэрэҥнээх/, дзе хатняй гаспадыняй зрабілася 16-гадовая дачка Пятра Шастакова, трымальніка міждворнай станцыі, Ганна Шастакова, якую ў 1882 г. прывёў да Пякарскага ў юрту яе брат Мірон Шастакоў.


      Вясной Пякарскі з дапамогай суседзяў пачаў займацца гаспадаркай на адведзеным участку зямлі. У 1883 годзе ў Пякарскага ўжо быў свой статак – чатыры каровы, бык і пара цялятаў.
    У лістападзе 1884 года якуты дапамаглі Пякарскаму набыць рабочага каня і ён змог стала абрабляць свой участак зямлі, пашырыў яго і атрымаў нядрэнны ураджай збожжа. Адначасова пачаў нарыхтоўваць сена і першым з “сударскіх” /дзяржаўных злачынцаў/ прымяніў касу “літоўку” /якуты карысталіся “гарбушай”, якой не касілі, а секлі траву з-за пляча/.
                                                                           СОГЛАСИЕ
    1873 года января 21 дня мы нижеподписавшиеся Якутского округа Борогонского улуса наслежные родоначальники и от обществ поверенные быв на общей мирской сходке имели рассуждение относительно кошения сена высланными нам в 1871 году и 1872 году по
распоряжению начальства литовок в количестве 179 штук, которыми мы в лете минувшего 1871 г. и 1872 г. хотя и косили травы для продовольствия нашего скота с большею трудностью более потому, что травы у нас как по еланям а так и по рекам более подводного растения чем по полям немало была поспешная работа обывателями нашими от неумения косить таковыми, но за всем тем огромные старания к общей для нас пользе косить литовками с помощью наших горбушек без пособия которых трудно будет не свыкшимся родовичам накосить сена на все прокормление скота. По этому просим высылку литовок приостановить взамен которых можем по формам имеющихся у нас заводить новые, через своих кузнецов для общей нашей по бедному общественников наших состоянию пользы в том, что своей поделки литовка будет стоить гораздо дешевле чем высылаемые нам начальством. А потому просим инородную нашу управу выйти с ходатайством о приостановлении высылки литовок по описанным нами причинам в чем и подписываемся
    24 подписи старост и поверенных общества
    с приложением печати отписал
     родович Яков Никулин.
    /НАРС(Я), ф. 15, оп. 1, д. 1167, л. 68./
    У 1883 г. на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць прыбыў М. Цютчаў, які прывёз з сабой асобнік якуцка-нямецкага слоўніка расейскага акадэміка нямецкага паходжаньня А. Бётлінгка: Über die Sprache der Jakuten, і пры сустрэчы з Пякарскім, ён падараваў яму гэтую кнігу. /Дарэчы, шмат якія сасланыя ў Якуцкай вобласьці, якія потым зрабіліся вядомымі навукоўцамі, заахвочвалі Пякарскага вывучаць якуцкую мову: Віташэўскі, Ёнаў, Ястржэмскі, Натансан, якія таксама вывучалі якуцкую мову і складалі якуцка-рускія ды руска-якуцкія слоўнікі, перадалі яму свае запісы./ Азнаёміўшыся з ім Пякарскі зразумеў што той невялікі па аб’ёму слоўнік, улічваў толькі 3.000 слоў. і гэта натхніла Эдуарда на складаньне поўнага слоўніка якуцкай мовы.
   Напачатку Пякарскі рабіў запісы на старонках гэтага слоўніка Бётлінгка /бо ня было паперы/, а потым і на старонках дзьвюх іншых кніг /чыстыя аркушы паперы, пераплеценыя у кнігу/: адну яму падараваў сасланы Пётр Аляксееў /ураджэнец в. Навінская Смаленскай губэрні, які, неўзабаве, за свае паскудлівыя паводзіны (прынамсі ў лістах да маці пісаў, што якуты надзвычай сьмярдзючыя) у 1891 г. быў забіты якутамі/, якую ён прывёз з Карыйскай катаргі /яе яму пераплёў сасланы князь Цыцыянаў/, дзеля напісаньня уласнага рамана; другую, уласнага пераплёту, падараваў яму ссыльны пераплётчык Аляксандар Рыгоравіч Луры /Лурый/, які паходзіў з габрэйскай мяшчанскай сям’і м. Вільні.
    У 1887 годзе, калі Пякарскі склаў першапачатковы варыянт свайго слоўніка ў 7000 слоў, які прайшоў карэктуру ў мясцовых знаўцаў якуцкай мовы - протаіерэя Дзімітрыяна Дзьмітрыевіча Папова ды ўлуснага галавы Батурускага ўлуса Ягора Мікалаевіча Нікалаева, то ён папрасіў свайго сябра Цютчава перамовіць з прадстаўнікамі ўлады або чальцамі Ўсходне-Сыбірскага аддзелу Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага Таварыства аб магчымасьці друкаваньня новага, складзенага ім па сыстэме і граматыцы Бётлінкга, якуцкага слоўніка на ўласныя сродкі Таварыства.
       Неўзабаве Эдуард зрабіўся ўласьнікам даволі вялікай асабістай гаспадаркі - ён займаўся земляробствам, агародніцтвам ды гадаваньнем быдла. Ад якуткі Ганны Шастаковай у яго 4 чэрвеня 1894 года нарадзілася дачка Сусанна, а 14 лістапада 1895 года сын Мікалай. Як сьведчыць “Выпись” з мэтрычнай кнігі Ытык-Кёльскай Праабражэнскай царквы гэтыя дзеткі Ганны Шастаковай былі “незаконнанароджаныя” пры гэтым Сусанна атрымала прозьвішча Шастакова, а Мікалай прозьвішча Аросін /Оросин/ па прозьвішчы хроснага бацькі Івана Мікалаевіча Аросіна. [Зараз крэўныя “законнай” жонкі Пякарскага Алены Кугаеўскай выказваюць думку, што гэтыя дзеткі былі не ад Эдуарда, бо выбітны рэвалюцыянэр не мог такога зрабіць, а гэта юрлівая якутка Ганна іх сама немаведама дзе нагуляла, магчыма і ад Аросіна.]
    У 1894 годзе Дзьмітрый Аляксандравіч Клеменц, кіраўнік спраў Усходне-Сыбірскага аддзела Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага Таварыства, які ў 1881 г. быў сасланы ў Сыбір, дзе разгарнуў навуковую працу, да працы ў Якуцкай (Сыбіракоўскай) экспэдыцыі Таварыства (1894-1896), якая была арганізаваная на сродкі вядомага золатапрамыслоўца І. М. Сыбіракова, прыцягнуў, з дазволу ўлад, палітычных сасланых, сярод якіх быў і Эдуард Пякарскі. У абавязкі Пякарскага ўваходзіла вядзеньне перапіскі паміж удзельнікамі экспэдыцыі, якуцкім статыстычным камітэтам і разьмеркавальным камітэтам УСІРГТ. Але галоўным заняткам Пякарскага была апрацоўка і назапашваньне слоўнікавага матэрыялу. Клеменс прабіў для друкаваньня слоўніка 2.000 рублёў, якуцкі шрыфт заказаў ў словалітні Санкт-Пецярбурга за кошт экспэдыцыі і па гэтаму пытаньню вёў перамовы з якуцкай абласной друкарняй, бо лічыў што слоўнік Пякарскага можа стаць “тым канём, на якім можна будзе выехаць, калі экспэдыцыя не дасьць чаканных ад яе вынікаў”. 

                                    Удзельнікі Сыбіракоўскай экспэдыцыі 1894-1896 гг.
                                           З правага боку 4-ты сядзіць Э. К. Пякарскі
                                                                  Якуцк 1894 г.

    У 1895 годзе Пякарскі, пасьля ўсялякіх “маніфэстаў” і “скідак” атрымаў права вярнуцца ў Эўрапейскую Расію, але ён застаўся ў Якуцкай вобласьці, працягваць працу над якуцкім слоўнікам.

                                Э. К. Пякарскі ў Ігідзейскім насьлезе з Х. Сьляпцовай ды дзецьмі
     Улетку 1897 года, як гэта часта практыкавалася сасланымі ў Якуцкую вобласьці, Пякарскі папрасіў бацькоў Ганны забраць яе назад, а да сабе ў дом прывёў багатую якуцкую ўдаву з суседняга Баягантайскага насьлега па імю Хрысьціна. Звычайна ўжо непатрэбнай якуцкай жонцы ссыльны даваў, калі меў, карову, але па паданьню сумленны рэвалюцыянэр аддаў кінутай незарэгістраванай жонцы палову сваёй вялікай маёмасьці.
    Да нашых дзён дайшла песьня-імправізацыя Ганны:
                                                       Як крыўдна мне, што,
                                                       Прытаіўшыся з Хрысьцінай
                                                       У яе выдатных палацах
                                                       Адапхнуў мяне ад сябе!
                                                       У кароткі ж час былі блізкімі,
                                                       Як шкада, што ўсё гэта парушана!
                                                       У лічаныя ж дні былі сябрамі,
                                                       Як горка, што надышла гадзіна расстаньня!
                                                       Часінамі ж былі закаханымі,
                                                       Як маркотна, што вымушаная была сысьці!
                                                       Як крыўдна, што спадар мой Карлавіч
                                                       Выправадзіў мяне з нашай юрты-гнязда!
    Ды пераможная песьня-імправізацыя Хрысьціны, выкананая ёю пры сустрэчы з Ганнай:
                                                       Убачыўшы мяне ў парога,
                                                       У гневе затрэслася
                                                       Гаспадыня юрты.
                                                       Як толькі ўступіла
                                                       У яе ўладаньні,
                                                       З крыкам сустрэла
                                                       Гаспадыня Джыэрэнгнээхэ.
                                                       Не пасьпела ўвайсьці
                                                       Ва упрыгожаны дом,
                                                       Карлавіча жонка
                                                       З ёкатам сустрэла.
                                                       Я, бо, была
                                                       Дачкой князца Бырдаха,
                                                       Нявесткай князца Клемента,
                                                       Жонкаю Івана Ўолукана.
                                                       З Карлавічам зблізілася
                                                       З рускім пасябравала!


    З канца 1897 г. па лета 1899 г. Пякарскі часта езьдзіў у Якуцк для назіраньня за друкаваньнем першага выпуску свайго слоўніка: “Словарь якутского языка, составленный при ближайшем участии прот. Д. Д. Попова и В. М. Ионова. Вып. 1. Якутск. Якутская областная типография. 1899”, які ён надпісаў губэрнатару Якуцкай вобласьці Ўладзімеру Скрыпіцыну.




                                                                          ВЫСТАВА
                                        Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Саха (Якуція)
                                                                               2017 г.
     У 1899 годзе памёр Караль Пякарскі, бацька Эдуарда. Ён да самой сваёй сьмерці ліставаўся з сынам на працягу 1882-1899 гг. і паведамляў яму аба ўсіх сямейных справах. Прынамсі ў 1885 г. ён пісаў, што “Гаспадарка мая самыя бедная; маю 2 каровы і 1 кабылу і гэных не магу пракарміць”.
    У студзені 1900 г. Пякарскі пераяжджае ў Якуцк і арандуе адну палову дома скапца Лабуціна на Бальшой вуліцы. [У красавіку 1900 г. з Верхаянска ў Якуцк прыехаў з сям’ей сасланы Аляксей Станіслававіч Бялеўскі, які нарадзіўся 17 сакавіка 1859 года ў маёнтку Шэды Горацкага павету Магілёўскай губэрні, потым вядомы бэлетрыст, які пісаў пад псэўданімам Беларусаў. Пякарскі увайшоў у станавішча земляка і аддаў ім сваё жытло. Бялеўскі ў 1901 г. у Якуцку быў дапушчаны да заняткаў у Радзе сельскагаспадарчага таварыства па распрацоўцы пляна барацьбы з кабылкай ды ў 1902 г. часова дапушчаны да выкананьня абавязкаў абласнога архітэктара. У тым жа годзе Бялеўскі дамогся пераводу ў Енісейскую губэрню і 6 чэрвеня 1902 г. выехаў у Енісейск.]
                   Кацярына Прэйс (у дзявоцтве Іягансан) з сям’ёй нарадавольца У. М. Іёнава
                          Стаіць нарадаволец К. Ф. Мартынаў, выяву якога на гэтым здымку 
                                                  часам прыпісваюць Э. К. Пякарскаму
                                                                      Якуцк. 1900 г
    Пякарскі пражываў у доме купца М. Б. Васільева, у якога працаваў бугальтарам. Гэты дом быў зьнесены ў 1987 годзе і на ягоным месцы пабудаваны 9-павярховы (вуліца Чарнышэўскага 22/1).
    Дзеці Пякарскага на працягу нейкага часу жылі ў сваёй бабулі Алены Савінай. Адносна далейшага лёсу Ганны Шастаковай маецца кароткі запіс Пякарскага: “Жонка якута Андрэя Канстанцінава Ганна Шастакова памерла ў 1900 годзе ад родаў”.
    У лісьце дахаты ад 26 лютага 1902 года Пякарскі прасіў пакласьці ад яго імя “на дол бацькі і двух сясьцёр па вянку са сьвежых кветак”.

                                     Э. К. Пякарскі на зьезьдзе прадстаўнікоў улусаў
                                                 па пытаньнях землекарыстаньня
                   З правага боку ад яго губэрнатар Якуцкай вобласьці У. М. Скрыпіцын
                                                         Якуцк, люты, 1902 г. 
    У 1902 г. ён атрымаў месца справавода Якуцкага Абласнога Статыстычнага камітэту і склаў “Обзоры Якутской области за 1901 и 1902 гг”.
    Тады ж Пякарскі робіць пэўныя захады наконт сваіх дзяцей. Удачарэньне Сусанны не адбылося, бо яна памерла 20 сакавіка 1903 года аб чым ён у той жа дзень напісаў родным у Пінск. А вось Мікалай Іванавіч Аросін зрабіўся Мікалаем Эдуардавічам Пякарскім.
    Летам 1903 года Эдуард Пякарскі удзельнічае ў Нелькана-Аянскай экспэдыцыі інжынэра Папова.
    Пасьля пераезду ў Якуцк Пякарскі кідае, ужо непатрэбную якутку Хрысьціну /ёсьць меркаваньне, што тая сама ад яго сышла, бо знайшла лепшага/. У 1904 годзе ён уступае ўжо ў законны шлюб з дачкой адваката Аленай Андрэеўнай Кугаеўскай, якая нарадзілася 14 красавіка 1976 года і была шостым дзіцём у сям’і. Вянчаньне адбылося Турэмнай Аляксандра-Неўскай Царкве горада Якуцка. І гэтую ўжо жонку Пякарскі, ў лістах да яе, звычайна называў: Лелечкой, Лельчей, Лелюшкой, Мамуськой, Королевой, Божество, милая моя, моя незаменимая, моя дорогая... Заканчваючы ліст абавязкова пісаў: “Ц.т.б.ч.р. Твой Эдка”, што азначала “Целую тебя бессчетное количество раз”. Ёсьць зьвесткі што Кугаеўскія мелі ў XVII стагодзьдзі ля Табольску вёску Кугаева.
    Напрыканцы 1904 г. Э. К. Пякарскі атрымаў ад сакратара Рускага камітэта па вывучэньні Сярэдняй і Усходняй Азіі Л. Штэнберга запрашэньне прыехаць ў Санкт-Пецярбург для перавыданьня першага якуцкага выпуску “слоўніка” і далейшай аўтарскай працы над ім.
    Атрымаўшы дазвол выехаць з Якуцка, Эдуард Пякарскі адразу паведамляе аб гэтым брату Ёсіпу ў лісьце ад 6 жніўня 1905 года, а, прыехаўшы ў Санкт-Пецярбург, ён у красавіку 1906 года выяжджае ў Пінск адведаць родных. У лісьце ад 3 траўня 1906 года ён паведамляе жонцы:
    “Мілая мая Лельча!..
    Даехаў я да Пінска шчасна ў 2.30 гадзіны ночы. На вакзале мяне сустрэлі брат, маці і сёстры. І мы на двух рамізьніках адправіліся ў горад – “дахаты”. Маці ад радасьці амаль усю дарогу плакала. Пастарэла яна моцна, але не ў такой ступені, як я чакаў. Брат і сёстры зусім сталыя людзі, у параўнаньні з якімі яны на дасланай раней картцы здаюцца дзеткамі...
    Праседзелі мы да 7 гадзін раніцы; родныя не ведалі, дзе мяне пасадзіць і чым пачаставаць - проста закармілі і запаілі; затым я пажадаў “прыняць гарызантальнае становішча” і неўзабаве выявіў відавочны намер заснуць на прыгатаванай для мяне мяккай пасьцелі з гарой падушак у падгалоўі і з боку сьценкі...”
    Гасьцюючы ў Пінску Эдуард са зьдзіўленьнем выявіў, што ўсё ягоныя лісты дахаты дбайна захоўваюцца, захаваўся нават ягоны ліст ад 1867 года, калі яму было 8 гадоў.
    Бацька ўсё ім нажытае адпісаў сваёй жонцы, Эдуардавай мачасе, але ягоны дзед пакінуў яму пэўную суму грошаў. Больш Эдвард Пякарскі на радзіму не прыяжджаў.
    Э. К. Пякарскі, які вярнуўся з этнаграфічнай паездкі (па даручэньні Этнаграфічнага Аддзела Рускага Музэю Імп. Аляксандра ІІІ) у Пінскі павет Менскай губ., прывёз: прыналежнасьці сялянскай адзежы беларускай і маларускай, драўляны посуд, узоры самаробак і інш., усяго да 120 асобнікаў. Зьбіральнік адзначае асаблівую недаверлівасьць сялян да новага чалавека”. /Виноградов Н.  Хроника. // Живая старина. Вып. III. С.-Петербургъ. 1906. С. 70-71./

     У 1907 годзе Пякарскі адпачывае на курорце ў Іматры, што ў Фінляндыі, у кампаніі з В. Радлавым, вучоным генэралам Барнсфордам ды чальцом Дзяржаўнага Савета Анатолем Хведаравічам Кані, “найдасьціпным з субяседнікаў, якіх толькі можна сустрэць”.
                                                             Калаж з кнігі

                     Кугаевская-Щербакова Т. А.  Кугаевские. Якутск. 2010. С. 285.
 

                                                             Пякарскія ў Пецярбурзе
                                                                             1909 г.
    Дарэчы па прыезьдзе ў Санкт-Пецярбург Эдуард Пякарскі зьвярнуўся з просьбай да знанага цюрколяга, акадэміка Санкт-Пецярбурскай Акадэміі Навук Васіля Васілевіча Радлава або Фрыдрыха Вільгельма Radloff (1837-1918), які нарадзіўся ў Нямеччыне дапамагчы ўладкаваць Ёсіпа на службу ў акцызнае ведамства. Ёсіп меў хворыя лёгкія і сэрца, ён заўсёды перамяшчаўся па службе (служыў пісарчуком, сакратаром) мяняючы месцы жыхарства. Таксама неаднаразова зьвяртаўся да Эдуарда каб той дапамог яму пасунуцца па службе і атрымаць патрэбнае прызначэньне. У лісьце да жонкі ў 1912 годзе Эдуард піша: “Ёцка ізноў настойвае, каб я клапатаў аб падвышэньні яго ў сэнсе прызначэньня... інспэктарам, бо доўга ён так існаваць не зможа, маючы на сваіх рамёнах двух хворых сясьцёр і старую маці, не кажучы ўжо аб сабе самім”.
    У 1912 г. за працы “Словарь якутского языка” і “Образцы народной литературы якутов” Пякарскі быў узнагароджаны Вялікім залатым мэдалём Імпэратарскага Рускага Геаграфічнага таварыства.
    Тады ж у 1912 годзе адзін з пачынальнікаў якуцкай літаратуры Аляксей Елісеевіч Кулакоўскі [Ексекулээх Елексей (1877-1926)] у лісьце “Якутской интеллигенции” /твор напісаны на рускай мове/ зьмясьціў наступнае:
    “Да, там [у Піцеры] ходят про нас разные толки, теории и проекты. Напр., один субъект, слывущий знатоком Якут. области, ее аборигенов и языка последних, и кичащийся этим, высказал в качестве авторитета, мысль, сумасбродную для нас, но целесообразную для слушателей его, - мысль, что якутский народ следует переселить на север к морю, а их родину заполнить переселенцами из России. Может быть, Вам проект этого господина покажется странным, но он г.г. нучаларам [рускім] показался тогда идеальным...
    Может б., интересуетесь личностью того оратора, который так хорошо знает всю нашу подноготную и который сказал упомянутое слово в Томске, на съезде ученых... [Справа ідзе аб тым, што ў 1908 годзе вырашалася пытаньне аб перасяленьні 2-х мільёнаў рускіх сялян з цэнтральнай Расеі ў Якуцкую вобласьць, а гэтае ўзбурыла Кулакоўскага. Ён у ананімным артыкуле “Два доклада об Якутской области” /Сибирские вопросы. № 42-43. 1910./ накінуўся на Пякарскага, што нібыта ён гэтаму патурае. Пякарскі на гэта адказаў, што яго ня так зразумелі /Письмо в редакцыю. // Сибирские вопросы. № 44. 1910./]
    Как назло забыл я его фамилию, но, когда опишу, узнаете живо.
    Гостил он у нас долго; приехал молоденьким, вертлявеньким, поджареньким, а уехал стареньким, ехидненьким. Сотрапезничал он с нами десятки лет, похваливая наши “тар”, “үөрэ” и “бутугас”. Хвалил он и любил и нашу девицу-красавицу (ныне покойницу), с которой он коротал долгие, зимние вечера под музыкой северной вьюги... Будучи молод и полон жизненных потребностей, он увлекался дикаркой и сильно обескураживался, когда она не понимала его мыслей и... желаний, а он - ее. Во 1-х, поэтому, во 2-х, от нечего делать, он стал записывать лепет своей подруги и учить ее своему языку. Но, так как сам всецело подпал под ее обаятельную власть, то не смог ее научить своему языку, наоборот, - сам научился от нее разговорному и любовному языку якутов, которого сделал своим коньком и на котором сначала поехал в Питер, а теперь едет вверх - по пути славы и великих почестей...
                            Вот, сей-то господин попал случайно раз
                            В среду мужей ученых,
                            Не испытавших севера ни игр суровых,
                            Ни моря льдистого проказ.
                            Чтоб показать умишка глубину,
                            Чтоб доказать патриотизма вышину,
                            Сказал герой такое слово,
                            Слыхать не приходилось мне какого;
                             «Якут-пигмей привычен к холоду морей,
                            Ему приятен край, где царствует Борей.
                            Зачем их нам не гнать в страну,
                            Какая им по сердцу и нутру!
                            А прежни пашни их и избы,
                            То, чем лежать им, гнить без пользы,
                            Да достаются детям нашим, как надел,
                            Чтоб уходя народ вздыхать об их не смел...
                            И труженик смешон мне кропотливый сей:
                            Плоды* трудов своих кровавых,
                            Над чем кряхтел от юности своей,
                            Продать решил за миг един похвал неправых!
                            Частенько хоть, тайком порой - ночной
                            Скорбеть он будет думой и душой,
                            Но труд его погибнет так бесславно
                            Ничей не радуя и взор;
                            А Эсперанто, Воляпюк, Липтэй вздохнут злорадно;
                            Заслужит же он лишь обиженных укор...
                            [* Слоўнік якуцкай мовы]
    Не думайте-же, однако, друзья мои, часто я настроен хорошо, потому и пою, - нет, это - смех сквозь слезы, это – “пир во время чумы”. /Кулаковский А.  Якутской интеллигенции. Якутск. 1992. С. 36-38./
     Але гэтае непаразуменьне крыўды не пакінула, бо Кулакоўскі, калі ён быў выкладчыкам Вілюйскага гарадзкога вучылішча, 18 лістапада 1912 г. напісаў Пякарскаму: “Вашы два выпускі [Слоўніка якуцкай мовы] нашмат паднялі мае веды. З нецярпеньнем чакаю наступных выпускаў і малю лёс, каб яна падоўжыла Вашае дарагое для нас жыцьцё і каб тым яна дала Вам магчымасьць выдаць увесь Ваш матэрыял. Я не разумею, каб мог існаваць чалавек, у якога хапіла б энэргіі і часу і працаздольнасьці на выкананьне справы - справы доўгачасовай, цяжкай, карпатлівай, сумнай і чужой аўтару па прыродзе!
    Не магу, дарагі Эдуард Карлавіч, утрымацца, каб не выказаць Вам 2-3 словы свайго меркаваньня пра значэньне Вашых прац для нас якутаў. У лёсе няшчаснай якуцкай народнасьці Вы згулялі важную ролю: 1) Вы давялі да ведама навуковага сьвету дадзеныя пра такую нікчэмную народнасьць, якой з’яўляецца якуцкая, закінутая кудысьці да берагоў палярных мораў; 2) у нас не было літаратуры, а Ваш Слоўнік павінен паслужыць краевугольным каменем для яе стварэньня; 3) прамы і практычны сэнс Слоўніка зразумелы кожнаму. Вы сапраўды заслугоўваеце назвы “бацькі якуцкай літаратуры...” Ды і Пякарскі пазьней пісаў: “ ... Я цешуся надмерна, што сярод якуцкай інтэлігенцыі знаходзяцца людзі, якія заняліся вывучэньнем (рознабаковым) свайго народа. Шкада, што памёр такі таленавіты працаўнік, як Кулакоўскі. Нядаўна ў “Радлаўскім гуртку мною было зроблена пра яго і ягоных працах невялікае паведамленьне, пасьля чаго, па прапанове старшыні акад. Бартольда, памяць нябожчыка была ўшанаваная ўставаньнем”.


                                                           Сярод супрацоўнікаў МАЭ
                                                                             1914 г.
     2 сьнежня 1917 года Ёсіп пісаў Эдуарду з Янушполя каб той перамовіў з баронам Ціпальтам аб магчымасьці падаваньня яму падыходнага месца працы ды прасіў рады ў адносінах да свайго намеру напісаць барону Мейендорфу і адправіць афіцыйнае прашэньне на імя Старшыні Усярасейскага таварыства Чырвонага Крыжа, куды ён вельмі б жадаў уладкавацца на службу. Таксама ён апасаўся быць пакліканым у войска.
    Р. і М. Левіны з Гомеля ў лісьце ад 15 лютага 1917 года дзякавалі Пякарскіх за добры прыём іхняга сына і пісалі: “Ён піша нам, што калі ён у Вас, яму падаецца, што ён дама. Да ўзнагародзіць Вас Бог за гэтае”.
    У 1918 годзе памерла Антося, сястра Эдуарда Пякарскага, ва ўзросьце 38 гадоў. Малодшая сястра Аляксандра яшчэ да кастрычніцкага перавароту 1917 года ўехала ў Сыбір і пасялілася ў месьце Бійск. Яна туды звала маці і Антосю, але тыя пабаяліся туды ехаць У 1930 годзе Ёсіп паведамляў Эдуарду, што жыве ён ў паселішчы Старая Барда Бійскай акругі, дзе працуе сакратаром ў сельскім савеце, што мае вельмі дрэннае здароўе і марыць перасяліцца ў Валынскую або Менскую губэрні. Таксама па польскі упамінае пра ДПУ. Пра сястру Аляксандру піша, што яна з мужам ды з трыма дзяцьмі ўсё яшчэ жыве ў Бійску.

                                                               Сястра А. А. Пякарская
                                    Станіцы Славянская і Крымская Кубанскай вобласьці

                                                          Брат Ёсіп Карлавіч Пякарскі
                                                                           1916 г. 
    У Санкт-Пецярбург Эдуард Пякарскі прывёз і свайго сына Мікалая ад якуткі Ганны Шастаковай. У архіве Санкт-Пецярбурскага філіі РАН захоўваюцца “Пахвальныя лісты” Мікалая Пякарскага за 2 - 5 клясы гімназіі Імпэратарскага Санкт-Пецярбурскага гісторыка–філялягічнага інстытута, і ў іх ён значыцца як “прыёмны сын” Э. К. Пякарскага. У 1912 годзе Эдуард пісаў сваёй жонцы ў мястэчка Мерэкюль Эстляндзкай губэрні, дзе Алена Андрэеўна з прыёмным сынам звычайна праводзіла лета ў маёнтку М. Сьляпцовай: “Дарагая мая Лелюшка! Вельмі мяне засмучаюць пэрыпэтыі, якія ты перажываеш то з Мікалаем, то з Сямчэўскім. Шкада, што на такой адлегласьці нічым табе дапамагчы не магу. Ведаю толькі, што, вядома, уся праўда на тваім боку, бо ты па прыродзе сваёй не можаш быць несправядлівай, мая дарагая! Мацуйся, мая мілая Лелюшка, і перанось выпрабаваньні мужна, не прымай заблізка да сэрца і тым сябе не хвалюючы...”

                                                У цэнтры Мікалай Эдуардавіч Пякарскі
    Затым Мікалай Пякарскі вучыўся на факультэце кітайскай мовы Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэта, а пад час Грамадзянскай вайны ваяваў супраць інтэрвэнтаў і белагвардзейцаў, у 1918 годзе працаваў у Архіве, ва Упраўленьні Артылерыі, служыў у 1921 годзе ва Ўпраўленьні Ваенна-марскога порта ў горадзе Ачакаў. У 1924 годзе працаваў выкладчыкам англійскай мовы ў ваенным мараходным вучылішчы імя Фрунзе. Таксама ён нядрэнна ведаў французскую мову ды лаціну.
    Эдуард Пякарскі запісаў у сваім дзёньніку: “Дзяўчына Ядвіга Адамаўна Рынейская (унучка па маці сяброўкі майго дзяцінства) выказала даўно ўжо і пацьвердзіла нядаўна сваю згоду пісаць мае ўспаміны пад дыктоўку. Сёньня яна пачала пісаць пра пачатак маіх заняткаў якуцкай мовай”.
    “У 1924 годзе Пякарскі зноў надумаў пабываць у Беларусі. Францу Вікеньцьевічу Абрамовічу, сыну былога служачага ў Барбароўскім маёнтку, які з часам стаў вядомым хірургам і працаваў тады ў Мазыры, Эдуард Карлавіч паслаў пісьмо з просьбай даведацца, ці можна на лета наняць у Барбарове дачу. Пра свой намер вучоны паведаміў у сьнежні 1924 года былому калегу па Акадэміі навук Уладзіславу Котвічу (ураджэнцу в. Асола Лідзкага павета Віленскай губэрні, тады выкладчыку Львоўскага унівэрсытэта): «Наступным летам думаю наведаць родныя мясьціны на рацэ Прыпяці ў Рэчыцкім павеце, дзе я некалі, будучы гімназістам і студэнтам, праводзіў канікулы. Цягне мяне туды...”
    Выконваючы просьбу, Абрамовіч зьезьдзіў у Барбароў і затым адказаў Пякарскаму, што там яшчэ засталіся людзі, якія памятаюць унука старога Рамуальда, — браты Яўген і Якаў Залатарэнкі, былы садоўнік Яўстрат і кравец Нодэльман.
    Эдуард Карлавіч узрадаваўся, атрымаўшы такія зьвесткі. ён пісаў Абрамовічу: «Калі давядзецца вам бываць яшчэ ў Барбарове, вельмі прашу вас перадаць маё шчырае прывітаньне людзям, якія мяне памятаюць, я ж памятаў выразна толькі краўца Нодэльмана, са слоў якога запісаў у дзяцінстве драматычную сцэнку пра Амана [Аман сын Амадафа Агагі (іўр. המן) — пэрсанаж Старога Запавету, які ў габрэйскай традыцыі робіцца сымбалям антысэміта, які ненавідзіць габрэйскі народ і замышляе ягоную пагібель. Сюжэт пра Амана ў літаратуры XVI-XVII стагоддзяў выкарыстоўвалі Францыск Скарына і Сімяон Полацкі] на польска-гарэйскім жаргоне».
    Аднак мара яшчэ раз пабываць на радзіме так і засталася марай. Не хапала часу нават на перапіску. Калі якуцкі карэспандэнт папрасіў Пякарскага падзяліцца ўспамінамі пра работу ў Якуцку, вучоны адказаў: «Я вырашыў новага нічога не пісаць, бо няма на гэта часу. Слоўнік у мяне на першым пляне, і мне проста цяжка цяпер адрывацца нават на перапіску з сябрамі».
    Работа над асноўнай часткай слоўніка закончылася толькі ў канцы 1926 года. Былому нарадавольцу, свайму сябру па якуцкай высылцы, этнографу Іёхельсону Эдуард Карлавіч паведаміў: «29 лістапада закончыў «бясконцы слоўнік».
    У сакавіку 1924 сталы прадстаўнік ЯАССР ў Маскве Максім Амосаў зьвярнуўся ў АН з просьбаю дапамагчы ў справе вывучэньня ЯАССР. 14 красавіка 1924 года адбылася нарада па старшынствам С. Альдэнбурга, на якую быў запрошаны і Э. Пякарскі, які падтрымаў прапанову рэспублікі. Дадзеная нарада была ператвораная ў камісію па вывучэньні Якуцкай рэспублікі, якая прапрацавала да 11 красавіка 1925 года
    У 1925 г. Эдуард Пякарскі быў абраны сябрам Польскага Арыенталістычнага таварыства ва Львове.
    23 лістапада 1926 г у Ленінградзкім інстытуце жывых усходніх моваў імя Енукідзе, адбылося урачыстае паседжаньне Рады цюркалягічнага сэмінара прысьвечанага гэтай падзеі, праз тры дні ўшанаваньне працягнулася ў памяшканьні таварыства былых паліткатаржанаў. Прыйшло некалькі соцень тэлеграм з Масквы, Ленінграда і з Якуціі. Менск прамаўчаў.
    15 студзеня 1927 года па прадстаўленьню акадэмікаў В. Бартольда, С. Альдэнбурга ды Ю. Крачкоўскага Э. К. Пякарскі быў абраны чальцом-карэспандэнтам АН СССР, а 6 сакавіка 1927 года адбылося паседжаньне прэзыдыюму АН ў гонар заканчэньня працы над слоўнікам якуцкай мовы.
    У “Анкеце”, запоўненым рукой Э. К. Пякарскага, ад 14 верасьня 1927 года ўказваецца, што ягоны “прыёмны сын жыве асобна” ад яго. 7 траўня 1921 г. бацька піша сыну: “Увогуле ты ведаеш маё паўсядзённае жыцьцё - у поўным сэнсе працоўнае: такое яно было і раней, такое яно і зараз. Працую над сваім “Слоўнікам” і перакладам якуцкіх казак для выдавецтва “Всемирная литература”.
                            Сябры таварыства былых паліткатаржан у “Музэі Рэвалюцыі”.

                                                       Ленінград, 31 студзеня 1926 г.
 

                                                              Ленінград, 26 траўня 1928 г.


                                          Аўтограф Э. К. Пякарскага на якуцкай мове
      Пачынаючы з 1928 г. Якуцкая дзяржаўная нацыянальная бібліятэка пачала рэгулярна дасылаць Эдуарду Пякарскаму літаратуру і пэрыёдыку, і тым ліку і тую што выходзіла раней, на якуцкай мове.
    Прэзыдыюм Акадэміі навук сваім рашэньнем ад 30 сьнежня 1929 года перавёў з Музэя антрапалёгіі і этнаграфіі адну штатную адзінку навуковага супрацоўніка першага разраду ў цюркалягічны кабінэт Інстытута ўсходнезнаўства АН СССР. На гэтую пасаду быў прызначаны Э К. Пякарскі з тым, каб ён змог працягваць сваю слоўнікавую дзейнасьць.
    У 1926 годзе Мікалай паступіў у Інстытут жывых усходніх моваў імя Енукідзе на факультэт кітайскай мовы.
     7 студзеня 1930 года Э. К. Пякарскі ў сваім дзёньніку пакінуў такі запіс: “Арыштаваны Мікалай; кажуць, што ягоны арышт зьдзейсьнены ў сувязі з арыштам Александра Кацін-Ярцава, па “справе” якога нібыта бы арыштавана ўсяго 15 чалавек”. 12 лютага 1930 года Эдуард Пякарскі пісаў у Ленінградзкае ДПУ:
                                                       “У Дзяржпалітупраўленьне
                         Чальца таварыства паліткатаржан Эдуарда Карлавіча Пякарскага
                                                                         Заява
    Быўшы глыбока ўпэўнены ў тым, што мой прыёмны сын, Мікалай Эдуардавіч Пякарскі, які вызначана стаіць на савецкай плятформе, не мог быць замешаны ў якой-небудзь антысавецкай дзеі, і ў той жа час прымаючы да ўвагі, што доўгае пазбаўленьне волі павінна цяжка адаб’ецца на яго, дагэтуль пасьпяховых навуковых заняткаў (ён заканчвае Ленінградзкі Усходні інстытут імя Енукідзе), рашаюся хадайнічаць перад Дзяржпалітупраўленьнем аб вызваленьні Мікалая Пякарскага за маім паручыцельствам і поўнаю адказнасьцю за яго паводзіны”. Але перад усёмагутнымі савецкімі “органамі” стойкі рэвалюцыянэр, які, згодна паданьню, прыводзіў ў жах царскіх жандараў толькі адным сваім выглядам быў нямоглы.
    Не атрымаўшы адказу 21 сакавіка 1930 года Эдуард Карлавіч ізноў зьвяртаецца ў ДПУ, каб задаволілі ягонае хадайніцтва. Адначасова ён піша прашэньне ў Нарадавольчаскі гурток пры Таварыстве паліткатаржанаў і ссыльнапасяленцаў, чальцом якога ён зьяўляўся, каб Прэзыдыюм гуртка падтрымаў ягонае хадайніцтва.
    20 красавіка 1930 года Эдуард Пякарскі запісаў у сваім дзёньніку: “Учора Мікалай выпушчаны і сёньня прыйдзе да мяне. Дні 4 таму назад я вёў размову з тав. Карпенкам аб падтрымцы майго хадайніцтва перад ДПУ адносна аддачы Мікалая мне на парукі. Карпенка ўзбудзіў пытаньне аб пераглядзе справы, і трэба пачакаць дні 2-3 рашэньня з Масквы аб далейшым лёсе Мікалая”.
    З 1930 года Пякарскі сталы удзельнік сходаў якуцкага зямляцтва ў Ленінградзе.
    1 лютага 1931 годзе Пякарскаму надаецца званьне ганаровага акадэміка АН СССР.
    У “Звароце” мітынгу “працоўных”, які адбыўся ў Якуцку ў гонар XIV гадавіны “Вялікага Кастрычніку” казалася: “... Горача ўшаноўваючы героя паўвекавой слоўнікавай працы Эдуарда Карлавіча, мітынг урачыста пастанаўляе перайменаваць Ігідзейскі насьлег ў Пякарскаўскі і Жулейскі насьлег – у Аляксееўскі. Выказаць гарачую удзячнасьць Акадэміі навук за неацэнны падарунак якуцкаму народу... Ад імя мітынгу Захараў, Лукін, Ягораў”.
    Ігідэйская сярэдняя школа ў пасёлку Дэбдэргэ  [Дебдирге (Дэбдиргэ)] Аляксееўскага раёна носіць імя Э. К. Пякарскага
    Васіль Лапацін у адным з лістоў Пякарскаму ад 6 лютага 1932 г., піша яму: “Ігідзейскі насьлег, у якім пад час царызму Вы былі ў ссылцы, перайменаваны ў Пякаркаўскі насьлег... Усе вашы знаёмыя памерлі. Застаўся толькі адзін Аросін Ніл. У апорнай школе Вашага імя вучыцца болей ста рабятаў...”. Але, пэўна, Пякарскаўскага насьлега не было, бо зьвестак пра яго няма.
    На адкрыцьці выставы “Дзесяцігадовы юбілей Якуцкай АССР ў вялікай канфэрэнц-залі АН ў 1932 годзе Пякарскі сказаў: “... я 24 гады прабыў ў якуцкай ссылцы. Якуція мая другая радзіма...” і заплакаў...
    Эдуард Карлавіч пісаў у дзёньніку: “1932 г. 5 ліпеня. Быў Мікалай з паведамленьнем, што ён скончыў (па заканчэньні года) сваю асьпірантуру, як чалавек слабы ў мэтадалягічных адносінах; і нібы задаволены, што мае, прынамсі, званьне выкладчыка кітайскай мовы, але, як беспартыйны, не мае магчымасьці атрымаць месцы па сваёй спэцыяльнасьці. Вось і мая надзея! Словам, няўдачнік, якому ўжо 36 гадоў!”.
    У 1933 г. урад ЯАССР ўзнагародзіў Пякарскага за заслугі перад Якуціяй ганаровай граматай.
    29 ліпеня 1933 года Мікалай пісаў бацьку з Заходне-Сыбірскага краю, Нарымская акругі, Ніжне-Лумпакольскага паштова-тэлеграфнага аддзяленьня:
    “Другі месяц жыву ў Нарыме. Раскапаў агарод, пілую і пілую дровы. Фізычна адчуваю сябе выдатна і ва ўсіх іншых дачыненьнях няблага. Адно мне недарэчна, прыкра, што прыйшлося прыехаць у Нарым. Тут з навуковыя пункту гледжаньня нецікава. Калі мне наканавана было выехаць, то куды-небудзь бы ў Якуцію, у Ігідзейскі насьлег... Там я працаваў бы над біяграфіяй вядомага навукоўца-якутаведа, аўтара “Слоўніка якуцкай мовы”. Але, на вялікі жаль, за 10 гадоў воды выцякала шмат, быць можа, я складаў калі б не слоўнік, то хоць слоўнічак мясцовых тубыльскіх моваў. Адна ў мяне істотная затрымка - няма паперы, не на чым пісаць. Я мімаволі ўспамінаю аб Вашых запасах карэктуры, аб Вашай звычцы забясьпечваць знаёмых паперай у крытычны момант. Вельмі быў б удзячны Вам за падтрымку ў гэтым напрамку”.
    Зімой 1934 г. урад ЯАССР знайшоў магчымасьць павялічыць пэнсію Э. К. Пякарскаму, аб чым ён неадкладна паведаміў жонцы: “Дарагая Лельча, прапаную табе гэтую нечакана павялічаную пэнсію, гэтую якуцкую пэнсію за студзень перадаць у распараджэньне твайго пляменьніка, дарагога Боры, што палегчыць яму ўнёсак платы за навучаньне...”
    21 траўня 1934 года, г. зн. за месяц да сьмерці, Эдуард Карлавіч Пякарскі, паводле акалічнасьцяў таго часу, адказвае сыну: “Мною і маёю жонкаю на падставе Акту аб усынаўленьні Вам прадстаўленая была магчымасьць 33 гады назад выйсьці ў людзі, г. зн. атрымаць клясычную сярэднюю адукацыю і скончыць два факультэты з вышэйшым дыплёмам. Пасьля 16-гадовага перапынку ў зносінах са мною і маёю жонкаю Вамі праз пасрэдніцтва трэціх асобаў прымаюцца меры да адбудовы страчанай, па Вашай віне выключна, сваяцкай сувязі. Вам для жыцьця дадзена было ўсё неабходнае, а менавіта: 1) прозьвішча; 2) выхаваньне; 3) выдатная адукацыя. Па роду маёй хваробы я патрабуюся ў спакоі. Гэта ўлічыце і пакіньце мяне і маю жонку, на што мы маем права разьлічваць”. На жаль, аб далейшым лёсе Мікалая зьвесткі адсутнічаюць.
    Эдуард Карлавіч Пякарскі памёр 29 чэрвеня 1934 года і быў пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках ў Ленінградзе. [Смаленскія лютэранскія могілкі /Нямецкія могілкі/ заснаваныя ў 1747 г. Знаходзяцца ў паўднёвай частцы выспы Дзекабрыстаў, набярэжная ракі Смаленкі, 27. 1 лютага 1919 г.могілкі былі нацыяналізаваныя і перашлі ў загадваньне да Камісарыяту па ўнутраных справах. Могілкі былі зачыненыя ў 1939 годзе, але асобныя пахаваньні працягваліся да 50-х гадоў ХХ стагодзьдзя.]
                                                       Пахаваньне Э. К. Пякарскага
                                                                    Ленінград, 1934 г.
 
      Нэкралёгі зьмясьцілі шмат якія выданьні РСФСР, а таксама навуковыя часопісы Вэнгрыі ды Польшчы. БССР прамаўчала. Дарэчы спачуваньне ўдаве з паселішча Падгорнае Нарымскай акругі Заходне-Сыбірскага краю даслаў М. Л. Папоў, сааўтар Пякарскага па працы аб якуцкай ссылцы.

                                              Аўтабіяграфія ўдавы Э. К. Пякарскага
                                                             Ленінград, 1934 г.
     Ягоная жонка Алена Андрэеўна зрабіла наступны запіс у дзёньніку мужа: “І гэтым чыслом з 28-га на 29-е чэрвеня скончылася жыцьцё майго сябра жыцьця. Ці думала я, што гэта ягоны апошні запіс? Не, не меркавала гэткага канца!.. У апошні момант ён мне казаў штосьці, але я не змагла зразумець (аднялася мова). Гэты момант жудасна цяжкі для мяне; што ён жадаў сказаць, я так-ткі і не ведаю. Пры адным толькі ўспаміне разьдзірае ўсю душу маю. Не магу супакоіцца... Калісьці раней Эдуард Карлавіч казаў мне: “Не плач, калі я памру”, але хіба лёгка было выканаць ягонае жаданьне? Бо сказаць адно, а перажыць зусім іншае...”. Неўзабаве кватэра Ганаровага акадэміка была ператвораная ў камунальную і ад новых сужыцельнікаў па кватэры на Алену Андрэеўну пачаліся нападкі. Алена Андрэеўна, ўсе матэрыялы Эдуарда Пякарскага перадала ў 1934 г. ў АН СССР [Ф. 202. 1867-1933 гг., 648 ед. хр. /Санкт-Петербургский филиал архива РАН/]. Памерла пад час блякады Ленінграда ў 1942 годзе.
    Урад ЯАССР устанавіў дзьве стыпэндыі яго імя. Ягонае імя было нададзенае школе ў селе Ігідэй  [678658, Республика Саха (Якутия), Таттинский улус, с. Дебдирге, ул. Боярова, д. 39.].
    У 1935 годзе заснавальнік Турэцкай рэспублікі і першы яе прэзыдэнт Мустафа Кемаль Атацюрк спэцыяльна азнаёміўся са “Слоўнікам якуцкай мовы” Эдуарда Пякарскага, з якім яго азнаёміў прафэсар Абдулкадзір Інан, ды даручыў турэцкаму лінгвістычнаму таварыству, якое была створана ў 1931 годзе, тэрмінова перакласьці яго, бо тлумачэньні ў ім зробленыя на рускай мове, на турэцкую мову і апублікаваць. 
    Справа ў тым што якуцкая мова адносіцца да цюрскіх моваў і захавала шмат архаічных слоў, а туркі (асманы), дзеці гарэмаў, разам з абліччам шмат што страцілі. Была створаная адмысловая камісія з 18 чалавек: прафэсар Ахмет Джафераглу, генэрал-палкоўнік Халіс Быйыктай, генэрал-лейтэнант Нуры Беркоз, прафэсар Рэшыт Рахмеці Арат, прафэсар Алі Хусейн Туран (Хусейнізадэ), падпалкоўнік Якуп Арак, маёр Рэмзі Кілерджыаглу, віцэ-консул Ісмал Шэрэфетцін Юла, Хамдзі Такер, Гафар Гунейдзен, Артулах Таймас, Фуат Тактар, Архан Шамхал, Абдулджэбар, Керым Адзер, Хасан Аптулах Артэкін, Шэфіка Гаспыралы і Сабур Рэсул. Яна працавала над перакладам 8 месяцаў і закончыла працу ў 1937 годзе. Дадзеная рукапісная праца, аддрукаваная на пішучай машынцы, склала 12 кніг і была прадстаўленая ў дар Атацюрку, які падрабязна азнаёміўся з тэкстам і шмат дзе зрабіў паметы. Зараз яны захоўваецца ў Анкары ў Маўзалеі Атацюрка. У 1942 годзе ў Стамбуле ў выдавецтве “Марыф”выйшла першае пробнае выданьне слоўніка Пякарскага аб’ёмам 64 старонкі. У 1945 г. у Стамбуле ў выдавецтве  “Эбузійа” быў выдадзены першы том слоўніка аб’ёмам 658 старонак.
    Праўнук протаіерэя Дзімітрыяна мастак І. І. Папоў ў 1950 годзе стварыў скульптурны партрэт Пякарскага для Ытык-Кёльскага краязнаўчага музэя. 
   У Чэркёхскім гісторыка-этнаграфічным музэі, што в Татцінскім улусе таксама шануюць памяць ад Пякарскім:



 







   Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня Пякарскага ў 1958 годзе ягоны слоўнік быў перавыдадзены, нібыта  ў Вэнгрыі. Пасадзейнічала, кажуць, гэтаму якутка, ураджэнка Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці, Хадора Хведараўна Карнілава, жонка Мацьяша Ракашы.

     Рашэньнем Якуцкага гарвыканкама ад 18 чэрвеня 1962 г. вуліца Міра ў Якуцку была перайменавана ў вуліцу Э. К. Пякарскага.

    У 1980-1983 гг. мастак І. І. Папоў стварыў бюст і скульптурны вобраз Эдуарда Карлавіча выкананы з гіпсу, мэмарыяльны знак з барэльефам акадэміка (чаканка па медзі) для школы ягонага імя ў с. Ігідэй.

     У 2001 г. у Якуцку ля касьцёла быў адкрыты Помнік сасланым палякам - ахвярам масавых рэпрэсій і выбітным дасьледчыкам Сыбіры, культуры і мовы якутаў – Вацлаву Серашэўскаму, Эдуарду Пякарскаму, Яну Чэрскому і Аляксандру Чэканоўскому, які быў узьведзены на ахвяраваньні з Польшчы. Прынамсі, на ім было пазначана:
                                                             

                                                         ЭДВАРД  ПЕКАРСКИЙ
                                                                    1858-1934
                                                             Языковед и этнограф
                                                   Автор словаря якутского языка
                                                      ЭДВАРД  ПИКААРЫСКАИ
                                                       (ПЕКАРСКИЙ) 1858-1934 сс.
                                                          тыл үорэхтээҕэ уоонна
                                                                    этнограф
                                                         саха тылын тылдьытын
                                                                    суруйбута
                                                           EDWARD  PIEKARSKI
                                                                      1858-1934
                                                             Językoznawca i etnograf
                                                       Autor słownika języka jakuciego


    У 2004-м годзе гістарычна неадукаваны Уладзімер Драба, кіраўнік экспэдыцыі “Палярнае кольца” заявіў хцівай на сэнсацыю газэце “Советская Белоруссия”: “В Якутске стоит памятник нашему земляку Эдуарду Пекарскому, который дал якутам письменность, а на памятнике  значится: «Великому польскому путешественнику». Но мы наконец восстановим историческую справедливость». /Завадская И.  Белорусские полярники восстановят историческую справедливость. Как - мы скоро увидим. // Советская Белоруссия. Минск. 21 февраля 2004. / Але далей гэтай гучнай заявы адважны да адчайнасьці вялікі палярны падарожнік Драба не пайшоў і аднаўленьня гэтай “гістарычнай справядлівасьці” ніхто з чытачоў “Саўбеліі” не дачакаўся. Дарэчы, нават ў Якуцку, мясцовыя дасьледчыкі ўжо зразумелі, што з дзяржаўных СМІ Беларусі ліецца некампэтэнтасьць “пякарсказнаўства” з пад пяра афіцыйных “гісторыкаў”. /Такасаева К.  Две персоны – две судьбы: Вацлав Серошевский и Эдуард Пекарский. // Якутский архив. № 1. Якутск. 2014. С. 46-47./
    У ліпені 2007 года, пад час правядзеньня дзён Якуціі ў Санкт-Пецярбургу, магілу Э. К. Пякарскага наведаў прэзыдэнт Рэспублікі Саха (Якуція) Вячаслаў Штыроў і даў даручэньне нязьменнаму прадстаўніку РС(Я) у Санкт-Пецярбурзе Галіне Макаравай яе добраўпарадкаваць. 12 сьнежня 2007 года газэтаЯкутия” апавясьціла сваіх чытачоў, што ў Пецярбурзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё адрэстаўраванага месца пахаваньня Эдуарда Карлавіча Пякарскага. На ім прысутнічала дэлегацыі “славутых” людзей Рэспублікі Саха (Якуція).


    У лістападзе 2008 г. 150-годзьдзе з дня нараджэньня вучонага таксама адзначылі выданьнем у Санкт-Пецярбурзе трохтомнога ягонага слоўніка накладам 3600 паасобнікаў у звычайным і падарункавым выглядзе, які утрымоўвае 37000 слоў. Спонсарам выступіла
якуцкая энэргетычная кампанія. На прэзэнтацыі выданьня прамовіў прадстаўнік Генконсула Польшчы ў Санкт-Пецярбурзе Зьбігнеў Пятроўскі, які адзначыў “што палякі ганарацца сынам свайго народа Эдвардам Пякарскім, які напісаў выдатную працу, якая дазваляе ўсім пазнаёміцца з культурай Якуціі”. “50 экзэмпляраў слоўніка мы прэзэнтуем размаітым бібліятэкам горада, – сказаў галава муніцыпальнай акругі “Пятроўская” Дзьмітрый Ількоўскі, былы якуцянін. Першай бібліятэкай, якая атрымала слоўнік Пякарскага была Дзіцячая бібліятэка імя Аркадзя Гайдара ў Пятроўскай акрузе Санкт-Пецярбурга. Адзначым, што слоўнік быў выпушчаны ў сьпешцы да юбілею фотамэханічным спосабам, таму ізноў ў ім якуцкія словы былі пакінуты ў напісаньні са шматлікімі дыякрытычнымі знакамі, што ізноў рабіць слоўнік малазразумелым для шырокай якуцкай грамадзкасьці, ужо не гаворачы пра школьнікаў.
    11 кастрычніка 2009 г. “Піцерскія якуты” – супрацоўнікі Сталага прадстаўніцтва РС(Я) ў Санкт-Пецярбурзе ды студэнты – чальцы Асацыяцыі моладзі Якуціі “Сайдыы” правялі суботнікі на Смаленскіх Лютэранскіх могілках па добраўпарадкаваньні магілаў Сямёна Ноўгарадава ды Эдуарда Пякарскага.
    В Маскве, а потым і ў Польшчы якуцкія вучоныя адзначылі 150-годзьдзе Вацлава Серашэўскага і Эдуарда Пякарскага. 

    Польская дэлегацыя прыбыла ў Якуцк 4 лістапада дзеля ўдзелу ў мерапрыемствах, прысьвечаных 150-гадовым юбілеям стваральніка першага Тлумачальнага слоўніка якуцкай мовы Э. К. Пякарскага і этнографа, дасьледчыка ды пісьменьніка Вацлава Серашэўскага.

    В Саха акадэмічным тэатры імя П. А. Айунскага 5 лістапада адбылася урачыстае паседжаньне грамадзкасьці, пасьвечанае 150-годзьдзю двух выбітных навукоўцаў Эдуарда Пякарскага ды Вацлава Серашэўскага.


    Віцэ-прэзыдэнт РС(Я) Аўгіньня Міхайлава 6 лістапада 2008 г. у Якуцку сустрэлася з Надзвычайным ды Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў РФ панам Ежы Артурам Барам, першым саветнікам Амбасады РП у РФ, панам Міхалам Грэчыла ды старшынёй Фонду дапамогі палякам на Ўсходзе, панам Марэкам Навакоўскім.
    У 2014 г. Амбасада Турэцкай Рэспублікі ў РФ перадала Нацыянальнай бібліятэцы РС(Я) электронную копію рукапісу перакладу “Слоўніка якуцкай мовы” Э. Пякарскага на турэцкую мову, якое было ажыцьцяўленае у Турцыі па ініцыятыве Мустафы Кемаля Атацюрка у 12 тамах. Работнікі бібліятэкі для чытачоў раздрукавалі ды збрашуравалі ўсе гэтыя 12 тамоў.


     У сувязі з гэтым сумнае уражаньне выклікае тое, што у Доме Музэі “Якуцкая ссылка”у экспазыцыі прысьвечанай Э. К. Пякарскаму замест Пякарскага выстаўлена выява мовазнаўцы 
Сяргея Ястрэмскага...  
     Прычыніўся да фальсыфікату і Юры Жыгамонт, пэўна наслухаўшыся мазырскай бібляятэкаркі-краязнаўцы Ганны Булаш пра “Цэнтральны праспэкт у Якуцку імя Пякарскага.” /Ганна Булаш “Эдуард Пякарскі – беларус у Якуціі” // Краязнаўчая газета. № 43. Мінск. 2013. С. 5./ ды іншае, распявёўшы бязглуздзіцу пра Пякарскага у сваёй перадачы пра Барбараў. /Юры Жыгамонт © Прыгоды і Падарожжы Дылетанта Барбароў (чэрвень, сэзон 2014-2015. 7 апр. в 18:43)/

     Працяг у:

    Кэскілена Байтунова-Ігідэй. Складальнік слоўніка якуцкай мовы. Ч. 2. Койданава. “Кальвіна”. 2013.