среда, 27 августа 2014 г.

Гірш Лур'е. Два пратэсты. Койданава. "Кальвіна". 2014.






                                                   ГІСТАРЫЁГРАФ ЯКУЦКАЙ ССЫЛКІ
 


    Гірш Іцкавіч [Рыгор Ісакавіч, Григорий Исаакович, Гирш-Шмуэл, Гирш Ицикович] Лур’е [Лурье] нар. у ліпені 1878 г. у губэрнскім месьце Віцебск Расейскай імпэрыі. Ягоны бацька Шмуіл Іцхак, быў вартаўніком віннага склада купца Пайкіна ў Віцебску. Маці, Шыфра, езьдзіла па вёсках, скупляла курэй: мяса і падушкі, з пер’я тых курэй, прадавала на рынку. Таксама на рынку займалася разьменам буйных грошаў, атрымоўваючы з рубля капейку.
    Ад 6 гадоў Гірш навучаўся ў хедары, а потым у ешыбоце. Па заканчэньні вучобы атрымаў месца малодшага рабіна ў Гарадку. Неўзабаве пазнаёміўся з сацыял-дэмакратамі, кінуў духоўную кар’еру ды вярнуўся ў Віцебск, дзе заняўся прапагандай у гуртках работнікаў.
    Пасьля таго як ў 1897 г. арганізацыйна аформіўся БУНД, то Гірш Лур’е адразу ўвайшоў у яго. Заняткі ў БУНДаўскіх гуртках праводзіліся пад час плаваньня на ладках па Дзьвіне, дзе чыталі рэвалюцыйную літаратуру перакладзеную на ідыш. Пад мянушкамі “”Скоры”, Мэндэль”, “Салямон” “Даніэль” і “Леан” вёў прапаганду і арганізацыйную дзейнасьць у Віцебску, Магілёве, Беластоку ды Менску. Уваходзіў у склад галоўнага камітэта “Фэдэратыўнага сацыял-дэмакратычнага саюза гарбароў”.
    У 1900 г. у Віцебску “за арганізацыю гурткоў самаразьвіцьця, якія мелі на мэце рэвалюцыйныя ідэі” ды зьняволены ў Віцебскай турме, з якой, у траўні 1901 г. быў выпушчаны пад заклад.
    У 1902 г. быў арыштаваны  на першамайскай масоўцы ў Менску і 26 лютага 1903 г. высланы на ва Ўсходнюю Сыбір, на 4 гады.
    Месцам пасяленьня яму была прызначаная Якуцкая вобласьць, дзе яго ўсялілі ў сяло Паўлаўскае Ўсходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі.
    Па успамінам ягонага сына Альбэрта, якому бацька распавядаў пра жыцьцё ў Якутыі: “Жыў ва ўлусе. Нікога, акрамя некалькіх сем’яў якутаў. Аднойчы паехаў да таварышаў. На пярэдніх нартах ехаў каюр, на вяроўцы ішлі наступныя нарты са мной. Я спаў. Прачнуўся: алені стаяць, вяроўкі няма, нікога няма. Потым алені выйшлі да найблізкага чума”. Бацька напісаў казку пра зьмёрзлую музыку. Ссыльны прывёз скрыпку і ў тужлівыя хвіліны выходзіў з чума і гуляў. Надышлі вялікія маразы, і ён, гуляючы, не чуў сваёй скрыпкі: гукі замярзалі. Навалілася нуда, ссыльны захварэў. Але вось сонца стала паднімацца ўсё вышэй і вышэй, саграваючы ўсё вакол. І аднойчы ён пачуў прыгожую, мэлёдыю, якая мацнела. Гэта раставалі зьмёрзлыя гукі, напаўняючы чалавека новымі сіламі. Казка прысьвячалася нявесьце, якой тады не існавала. А яму было гадоў 25”.
    За удзел у т. зв. “Раманаўскім непадпарадкаваньні” у 1904 г. Якуцкім акруговым судом быў асуджаны па артыкулам 263, 266 і 268 КП да 12 гадоў катаргі.
    Катаргу адбываў у Аляксандраўскім цэнтрале пад Іркуцкам, але паводле маніфэста 17 кастрычніку 1905 г. быў амніставаны.
    У 1906-1907 гг. працягваў працу ў арганізацыях БУНДа ў Берне (Швэйцарыя), Вільне, Лодзі, Кіеве ды Варшаве под мянушкай “Альбэрт” ды “Ян”. Удзельнічаў у 2-й Агульнарасейскай канфэрэнцыі прафсаюзаў у 1906 г., у Лёнданскім V зьезьдзе РСДРП у 1907 г., пад мянушкай Гірш ад варшаўскай арганізацыі БУНДа.
    У 1912 г. пазнаёміўся ў Лодзі з 30-ці гадовай хатняй настаўніцай Ханай Калецкай, куды яна пераехала з Гародні. Яны пабраліся шлюбам і пераехалі жыць ў Адэсу. У 1913 г. здае экстэрнам іспыты за курс Варшаўскага ўнівэрсытэта і атрымлівае дыплём прысяжнага паверанага.
    У 1930 г. быў звольнены з працы з фармулёўкай “за неадпаведнасьць займаемай пасадзе”, працуе ў Ленінцы, дзе займаецца перакладамі з іўрыту.
    3 сакавіка 1938 г. Гірш Лур’е быў арыштаваны ды 17 верасьня 1938 г. асуджаны па арт. 58-8, 58-11 да расстрэлу, зьдзейсьненаму на тэрыторыі лецішча наркама НКУС Ягоды. Рэабілітаваны пасьмяротна.   
    Творы:
    Основы статистики. [Конспект лекций для кооперативных курсов и школ] Москва. 1924. 64 с.
    Ушедшим “Романовцам». Павел Исаакович Розенталь (П. Роль, Анман. 1872-1924. // Каторга и ссылка. № 2. Москва. 1925. С. 235-244.
    Основы статистики. [Конспект лекций] Москва. 1925. 5 с.
    Советское кооперативное законодательство. Москва. 1925. 128 с.
    Законы о финансах потребительской кооперации. (Практические указания). Москва. 1925. 48 с.
    Антон Антонович Костюшко-Валюжанич. 1876-1906. Москва. 1926. 32 с.
    Романовская история. // В якутской неволе. Сборник материалов и воспоминаний. Москва. 1927. С. 34-40.
    Советское кооперативное законодательство. Москва. 1927. 304 с.
    Статистика для кооператора. Москва. 1927. 250 с.
    Два протеста. Москва. 1929. 66 с.
    Кооперативное законодательство. Москва. 1930. 207 с.
    К истории пребывания декабристов в Якутской области. // Каторга и ссылка. № 5. Москва. 1932. С. 178-181.
    Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 78-114.
    Якутская ссылка в девяностые и девятисотые годы. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 174-207.
    Красная Лодзь. (Рабочая стачка 1892 г.) Москва. 1934. 149 с.
    Сборник задач по торговой статистике. (Применительно к потребкооперации). Москва. 1935. 96 с.
     Текстильный Белосток. (В прошлом и настоящем). Москва-Ленинград. [Серпухов] 1939. 28 с.
    Літаратура:
    Лурье Григорий Исакавич. // Политическая каторга и ссылка. Биографический справочник членов о-ва политкаторжан и ссыльно-поселенцев. Москва. 1934. С. 370.
    Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 287, 290, 425-426, 431, 449, 454, 463.
    Лурье А.  Были, легенды и сказки одной семьи. // Мишпоха פאמיליע. № 17. Витебск. 2005.
    Ляма Фэйс,
    Койданава.



    У жыцьці рэвалюцыянэра бывае такі момант, які мае рашаючае значэньне на ўсю яго будучыню, момант, які беззваротна накіроўвае яго на шлях барацьбы. Так, прынамсі, яму здаецца потым. У жыцьці пішучага гэтыя радкі такую ролю бадай адыграў прачытаны ў “Социал-Демократе” за 1890 год артыкул “Катаваньне палітычных ссыльных у Якуцку”. Гэта быў адзін з першых нелегальных (недазволеных законам) твораў, прачытаных мною. Нястрымны гераізм людзей, якія гінулі на далёкай поўначы з вераю ў перамогу ісьціны, цалкам заўладаў мною. Шлях майго жыцьця быў вызначаны.
    Потым, калі я ляжаў са сваімі таварышамі ў Раманаўцы, калі кулі сьвісталі над намі і мы глядзелі сьмерці ў вочы, у маёй памяці праносіліся вобразы нашых папярэднікаў, і гэта дало мне сілу ў самыя страшныя хвіліны. З размоў з другімі таварышамі я даведаўся, што Якуцкія падзеі ў 1889 г. адыгралі ролю ў сэнсе фармаваньня рэвалюцыйнага настрою ня толькі ў мяне аднаго.
    У 1929 годзе адбыўся юбілей абедзьвюх Якуцкіх гісторый: з часу аднае праміне 40 гадоў, з часу другой — чвэрць стагодзьдзя. Праўда, ня верыцца, што пасьля таго мінула так мала часу. Калі мераць час па перажытаму, то здаецца, што стагодзьдзе аддзяляе нас ад тых здарэньняў!..
                                                                   =========

                                                                  РАЗЬДЗЕЛ  I.
    Сакавік 1889 году.
    Беспрасьветная цемра. Панаваньне жаху, змроку і подласьці. Пакорная краіна супакоеных рабоў і пераможаных змагароў. Ні пратэсту, ні супраціўленьня.
    Нямыя могілкі!
    А ўсяго толькі дзесяць год назад, у 1879 годзе, у краіне вырасла страшная для ворагаў партыя Народная воля. Пару гадоў яна трымала ў сьмяртэльным страху царскую зграю, магутнаю навальніцаю пранеслася яна па расійскай зямлі. Расхвалявалася рэвалюцыйнае мора, і здавалася — яго хвалі вось-вось змыюць царскі трон. 1 сакавіка 1881 году разбушаваныя хвалі дасяглі найвышэйшага пункту: Выканаўчы Камітэт Народнае волі пасьля шматразовых гераічных, але няўдачных спроб выканаў свой прысуд над царом Аляксандрам II, пакараў яго ўсенароднаю караю сьмерці.
    Царскі двор захістаўся быў, але толькі на момант. Пры двары ўзяла верх партыя бізуна і палкі, і пайшла яшчэ з большаю жорсткасьцю палітыка прыдушэньня рэвалюцыйнага руху струменямі крыві. Шыбеніцамі, шматгадоваю катаргаю і каменнымі мяшкамі Шлісэльбурскае крэпасьці ўрад адказваў на тэрарыстычныя акты рэвалюцыянэраў і на спробы падпольнае іх працы. Разьюшаныя габрэйскія пагромы пачатку 80-ых гадоў павінны былі даць выхад глухому народнаму нездаволеньню; замест зямлі і волі, урад паспрабаваў здаволіць сялян і гарадзкую беднату бязьвінна забіванымі габрэямі.
    Дваранства ж і буржуазію ўрад прабаваў прыцягнуць на свой бок іншымі, значна больш важнымі сродкамі: на народныя грошы падтрымлівалі крэдытам і субсыдыямі дваранства, якое руйнавалася, а рабочыя былі адданы цалкам на бесчалавечную эксплёатацыю буржуазіі. Так урад адкупіўся ад разьвіцьця вольнага духу, што пачынаўся быў сярод пануючых клясаў.
    Друк задушылі, змоўк голас вольнае крытыкі. і здавалася, што царскі трон умацаваўся як ніколі, надоўга, назаўсёды.
    1 сакавіка 1887 году, калі Народная воля яшчэ раз паспрабавала забіць “Самаўладцу Ўсерасійскага”, было амаль апошнім водгукам некалі магутнае, але да канцу 80-х гадоў заціхаўшае ўжо навальніцы.
    Народная воля была пераможана. У краіне, праўда, нарасталі новыя хвалі, новыя плыні. За граніцаю нарадзілася група “Вызваленьня Працы” з Г. В. Плеханавым на чале, група, якая паклала пачатак партыі рабочае клясы Расіі; у самай Расіі рабочыя Марозаўскае мануфактуры выступілі са сваёй славутай забастоўкай. Але асьлеплены царскі ўрад не зразумеў, што тут нарастае яшчэ больш грозная хваля; запужаны абывацель таксама заставаўся глухім да гэтых падземных грымотаў. У краіне панавала мёртвая цішыня; над ёю горда разьвяваўся сьцяг з трыадзіным лёзунгам: самаўладзтва, праваслаўе, народнасьць. І ўспомніліся словы песьняра:
                                                        Душно без жизни воли,
                                                        Ночь бесконечно темна.
                                                        Буря бы грянула, что ли —
                                                        Чаша с краями полна!
    І перапоўнілася чаша, і ўзьнялася бура, часовая, пераходная, аддаленая, бура, што адыграла сваю досыць значную ролю, што доўга будзіла сумленьне лепшых людзей, доўга служыла прыкладам, як трэба верыць і змагацца.
    У беспрасьветную ноч, сярод глухой. цішыні, раптам у далёкім-далёкім Якуцку прагучалі стрэлы кучкі рэвалюцыянэраў, якія папрабавалі даць адпор.
    Якуцк! І зараз жа з гэтым словам у памяці чытача ўстае якаясьці далёкая-далёкая краіна, краіна маразоў і “гнусу” [„Гнус” — казюлькі (мошкі), што бязьлітасна ўпіваюцца ў цела], краіна, якая ня ведае кветак і сьпеваў салавейкі, краіна, дзе, па выразу У. Г. Караленкі, сумленьне можа замерзнуць.
    I ўсё ж такі чытач цяпер ня можа мець сапраўднага ўяўленьня аб тым, чым быў Якуцк сорак год назад. Цяпер ужо не такая складаная справа папасьці ў Якуцк. З Эўрапейскай часткі РСФСР цягнік даімчыць вас да Іркуцку. Адтуль, праўда, тыдні за тры пападзеш у Якуцк. Ня тое было ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя. Сасланы ў Якуцкую краіну павінен быў пехатою або, у лепшым выпадку, на фурманцы, нярэдка пад звон кайданоў, перамераць увесь вялікі сыбірскі шлях да Іркуцку. А адтуль яшчэ тры тысячы вёрст на поўнач па бурацкаму стэпу, па берагох Лены і па самай Лене.
    У 80-я гады царскі ўрад распраўляўся са сваімі супраціўнікамі, ссылаючы іх бяз суду ў далёкія краіны на восем, на дзесяць гадоў. Якуцкая краіна была аблюбёным месцам для ссылкі найбольш цяжкіх “злачынцаў”.
    Калі ссыльны пападаў у Якуцкую краіну, то горад Якуцк быў для яго звычайна толькі этапам на шляху да больш аддаленых месцаў, да Верхаянску і нават да Калымску, які ляжыць яшчэ тысячы тры вёрст на поўнач ад Якуцку.
    На ўсім шляху ад Якуцку да Калымску, адлегласьць каля трох тысяч вёрст, ёсьць толькі адно залюдненае месца — горад Верхаянск, які налічваў у той час усяго некалькі сот жыхароў. Самы шлях цягнецца праз бязьлюдны, зусім незаселены край; адзінымі асяродкамі жыцьця былі рэдкія, адна ад аднае на сто — чатырыста вёрст, асобныя юрты. У іх туліліся па некалькі чалавек, што займаліся паштовым гонам. 3 прычыны вялізных перагонаў паміж паштовымі станцыямі, па дарозе былі раскіданы так званыя “поварни”. Гэта драўляныя зрубы з нарамі і камінком, дзе падарожнік мог абагрэцца і адпачыць. Па заведзенаму тут звычаю. кожны, пакідаючы паварню, павінен загатаваць у ёй дастатковы запас дроў. Такім чынам новапрыбыўшы падарожнік, які адубеў ад холаду, па прыбыцьці ў паварню мог адразу ж раскласьці агонь і абагрэцца.
    Адным з цяжэйшых момантаў гэтага шляху зьяўляецца перавал праз досыць высокі Верхаянскі хрыбет. Шкадуючы аленяў, даводзілася перавал гэты рабіць пехатою, асьцярожна карабкаючыся ў зімовую сьцюжу, пры тэмпэратуры ў 50-60° Ц., па абледзянелых адгор'ях хрыбта. Кожны неасьцярожны рух пагражаў правалам у прорву.
    На прадвесьні, калі маразы слабеюць, там пануюць ветры з страшнаю завірухаю, па-мясцоваму — “пургою”. Калі такая “пурга” наляціць на падарожніка ў дарозе, ён павінен сьпяшацца схавацца ў якім-небудзь прытульным месцы, інакш яго чакае немінучая пагібель — засыпле і пахавае пад сьнегавымі сумётамі разам з аленямі. Пазьней вясною, калі пачынаюць узьнімацца шматлікія горныя рэчкі, падарожнік пры пераправе праз іх уброд рызыкуе быць зьбітым з ног шпаркім і надзвычайна бурлівым цячэньнем. Яму пагражае небясьпека або ўтапіцца, або пазбавіцца ўсяго багажу і, такім чынам, апынуцца перад пагрозаю галоднае сьмерці...
    Шлях прасёлкавы, язда адбывалася ад Амгі на аленях, на вузкіх нартах, да якіх падарожнік прывязваўся вяроўкамі або рамянямі, каб ня вылецець і іх. Дарога ад Якуцку да Калымску цягнулася 3-4 месяцы, у залежнасьці ад пары году. Трэба яшчэ дадаць, што сярод тубыльцаў Якуцкае краіны лютавала пошасьць натуральнае воспы, якая, з прычыны поўнае адсутнасьці мэдыцынскае дапамогі, рабіла сярод іх неймаверныя спусташэньні. Часта на паштовай станцыі даводзілася быць сьведкаю такога малюнку: у адным куце валяецца труп памёршага ад воспы, у другім ляжыць у непрытомнасьцю чалавек, што памірае ад воспы, а рэшта членаў сям'і са страху разышліся хто куды. Надзеі на магчымасьць зрабіць у дарозе запас правізіі няма ніякае; яе трэба везьці з сабою з Якуцку ў колькасьці, патрэбнай для прахарчаваньня сябе і канвойных казакоў”. [“Якутская трагедия” выданьне Таварыства Паліткатаржан, Масква, 1925 год. стар. 8-10.]
    Такія ўмовы прымушалі само начальства парушаць пры адпраўцы ссыльных у Калымск звычайныя правілы: адпраўляць ссыльных толькі па два чалавекі праз кожныя два тыдні, давалі ім дапамогу для набыцьця запасаў, не абмяжоўвалі колькасьці багажу і г. д.
    Але вось у сакавіку 1889 году Якуцкая краіна апынулася ва ўладаньні віцэ-губэрнатара Асташкіна. Гэта быў чалавек без арыстакратычных сваяцкіх сувязей, без асаблівых талентаў і ведаў, а яму між тым хацелася зрабіць сабе добрую кар’еру.
    Ён надумаў узабрацца на вяршыню ўлады па трупах палітычных ссыльных. Ён успомніў, што існуюць агульныя правілы для адпраўкі ссыльных, і пастанавіў ужываць іх з усёй іх суровасьцю і ў Якуцкай краіне. Ад цяперашняга часу агульная вага багажу ссыльнага павінна быць “ні ў якім разе ня больш пяці пудоў на кожнага ссыльнага”; авансу ссыльным на набыцьцё запасаў пастаноўлена больш не выдаваць. “Праз кожныя сем дзён адпраўляць па чатыры чалавекі”. “Паводле правіл аб ссыльных, што перасылаюцца на месца пражываньня, адпраўляць іх ня з прыватных кватэр у горадзе, а напярэдадні адпраўкі зьбіраць паднаглядных у паліцэйскай гарадзкой управе і адпраўляць у дарогу адтуль або з турэмнага замку”. [З дакладу Асташкіна дэпартамэнту паліцыі. “Якутская трагедия”, стар. 125.] Не бяда, што гэтыя правілы выданы для адпраўкі ссыльных пры зусім іншых умовах, што яны зусім недапасавальныя да цяжкага і доўгага шляху з Якуцку ў Калымск, што ўжываньне гэтых правіл тут павялічвае небясьпечнасьць дарогі, асабліва для жанчын і дзяцей. Самаўпэўнены бюракрат ведае толькі папяровыя правілы і толькі імі ён кіруецца!
    Палітычныя ссыльныя ў Якуцку захваляваліся. Турбавалі іх цяжкія ўмовы падарожжа доўгае і цяжкае; але ня толькі пра матэрыяльныя і фізычныя цяжкасьці ішла гутарка: рэвалюцыянэры не маглі перш за ўсё пагадзіцца з бязглуздым самавольствам, са зьдзекаваньням з чалавечае асобы. “Нельга было дазволіць так зьдзекавацца з ссыльных, тым больш, што было ясна, што палітыка Асташкіна была праяўленьнем агульнае сыстэмы ўраду. Трэба было падняць свой голас, крыкнуць на ўвесь сьвет аб тых жахах, якія тварыліся ў расійскіх турмах і ў ссылцы”.
    У Якуцку пачаліся сходы ссыльных. Шмат было прапаноў, шмат было спрэчак. Нарэшце, большасьцю галасоў пастанавілі: аказаць узброенае супраціўленьне ўладам, калі яны захочуць сілаю падпарадкаваць рэвалюцыянэраў бязглуздаму распараджэньню.
    Але раней пастанавілі паспрабаваць законныя шляхі. Ад імя ссыльных да губэрнатара адпраўляецца 19 сакавіка Міхайла Рафаілавіч Гоц і патрабуе адмены распараджэньня. Губэрнатар аб'явіў, што распараджэньне застаецца ў моцы, на што Гоц, паводле паведамленьня губэрнатара, “нахабна заявіў, што палітычныя ссыльныя не падпарадкуюцца распараджэньню”.
    22 сакавіка мелася быць першая адпраўка ссыльных у Калымск “паводле новых правіл”. Спачатку злажылі былі наступны плян. Тыя ссыльныя, што падлягаюць адпраўцы 22 сакавіка, ня будуць супраціўляцца. Начальства сьвяткуе перамогу над зломленымі ссыльнымі, але вельмі не надоўга. Усе таварышы, што застаюцца ў Якуцку, робяць за горадам узброеную засаду; пры набліжэньні таварышаў, што канваіруюцца ў Калымск, яны нападаюць на канвой, адбіваюць таварышаў і вяртаюцца з імі дэманстратыўна ў горад. Але адзін з тых, што падлягалі адпраўцы 22 сакавіка, заявіў, што ён, як бы там ні было, будзе працівіцца са зброяй у руках пры самай адпраўцы. Пытаньне было разьвязана; не заставалася іншага выхаду, апрача масавага супраціўленьня.
    21 сакавіка, каля першае гадзіны папаўдні ў Краёвае праўленьне пачалі прыходзіць ссыльныя групамі па два-тры чалавекі. Кожны, хто зьявіўся, прынёс з сабою падпісаную ім асабіста заяву на імя губэрнатара пра неабходнасьць адмены яго апошніх распараджэньняў і, у прыватнасьці, распараджэньня аб узмоцненай адпраўцы ссыльных у паўночныя месцы ў працягу сакавіка і красавіка. Ува ўсіх заявы былі зусім аднолькавыя.
    Радца краёвага праўленьня адмовіўся прыняць заявы. Пачаліся спрэчкі. Пакуль ішлі перамовы з тымі, што прыйшлі раней, падасьпелі і далейшыя групы. У калідоры праўленьня ўтварылася свая асаблівая “маніфэстацыя”: 30 ссыльных, 30 аднолькавых заяў, пераляканы чыноўнік і напор “натоўпу”, які патрабаваў, каб заявы былі прыняты, каб яны сёньня ж былі перададзены губэрнатару
    Радца пераконвае, радца пагражае; нарэшце ён выклікае паліцмайстра. Той таксама прабуе пераконваць, пагражаць, але затым уступае: прымае заявы і дакладвае іх губэрнатару. У хуткім часе паліцмайстар зьяўляецца да ссыльных, на кватэру аднаго з іх — Ноткіна — з папярэднім адказам: заўтра, 22-га губэрнатар дасьць канчатковы адказ на заявы ссыльных: ім прапануецца сабрацца заўтра ў кватэры Ноткіна для заслуханьня адказу.
    А ў гэты час Асташкін ужо склаў рэзалюцыю: “заявы гэтыя пакінуць бяз вынікаў... За падачу ж дзяржаўнымі злачынцамі гэтых заяў грамадою (ідзе пералік грахоў), — вінаватыя павінны быць прыцягнуты да адказнасьці.:. Усіх зьявіўшыхся ў краёвае праўленьне і падаўшых заяву заключыць у турэмны замак, аж да асобных маіх распараджэньняў... Падлягаючых адпраўцы 22 сакавіка дзяржаўных злачынцаў адправіць па прызначэньню паказаным мною парадкам”...
    Настаў рашучы дзень — 22 сакавіка 1889 году. Ссыльныя зараней былі падрыхтаваны да таго, што іх заявы скончацца порахам. Яшчэ на тым сходзе, дзе было пастаноўлена зрабіць узброенае супраціўленьне, адзін таварыш нарысаваў жудасны малюнак вынікаў гэтага супраціўленьня з яго немінучымі шматлікімі ахвярамі... Яшчэ напярэдадні рашучага дню адзін з ссыльных сказаў паліцмайстру: “Мы ж не жартуем; ведаеце, чым гэта пахне ?”
    Абодва бакі чулі пах крыві і ўрачыста да яго рыхтаваліся. Адных захапляла магчымасьць зрабіць вельмі хуткую бліскучую бюракратычную кар'еру; у вушшу другіх гучэла песьня:
                                                    Пусть нам погибнуть придется
                                                    В тюрьмах и шахтах сырых,
                                                    Дело всегда отзовется
                                                    На поколеньях живых!
    Яшчэ 21 сакавіка да ссыльных дайшлі чуткі, што начальства рыхтуецца, што мясцовай камандзе раздаюць баявыя патроны. Ссыльныя, узяўшы з сабою зброю, сабраліся ўжо з вечара на кватэру Ноткіна. Выходзячы з хаты, некаторыя пераапрануліся ва ўсё чыстае, разьвіталіся з блізкімі. І яны не памыліліся.

   22 сакавіка раніцаю ў кватэру Ноткіна, замест паліцмайстра, які абяцаў прынесьці сюды адказ, зьявіўся паліцэйскі наглядальнік Олесаў і патрабаваў, каб усе сабраныя ссыльныя пайшлі ў паліцыю. Ссыльныя адмовіліся падпарадкавацца гэтаму распараджэньню. Паліцэйская душонка Олесава як быццам узрадавалася такому выхаду. Ён кінуўся данесьці аб гэтым начальству.
    Хутка “вартавы” ссыльных, што стаяў на варце ля дому, дзе яны сабраліся, паведаміў іх, што к дому набліжаецца ўзброеная салдацкая каманда. Ссыльныя з аружжам у руках падрыхтаваліся да сустрэчы, хоць разам з тым стараліся быць спакойнымі, не хвалявацца і не падаваць лішніх зачэпак. Сярод ссыльных былі жанчыны; іх прабавалі пераканаць падацца назад, але гэтыя ўгаворы не памаглі. У большасьці сабраных былі рэвальвэры, раней набытыя або купленыя спэцыяльна цяпер, на выпадак сутычкі.
    У кватэру ўварваўся атрад салдат з набітымі стрэльбамі напагатове, а на чале іх паручнік Карамзін і паліцмайстар Сукачаў. Тварам да твару з салдатамі стаялі ссыльныя, аддзеленыя ад іх толькі сталом і крэсламі. Карамзін патрабаваў, каб ссыльныя зараз жа адправіліся пад ваенным канвоем у паліцыю. Ссыльныя адмовіліся. Пачаліся перамовы, але паліцмайстар перарваў іх словамі: “Ды што з імі гутарыць! Трэба дзейнічаць! Бярыце іх сілком!” Афіцэр скамандаваў салдатам: “Хлопцы, бяры іх”.
    І здарылася тое, чаго трэ’ было чакаць, да чаго імкнуліся малыя і буйныя падлюгі: Олесаў, Сукачоў, Асташкін. Загаварыла зброя. Стралялі з абодвух бакоў. У той час, як ссыльныя стараліся крэсламі і сталамі перашкаджаць вольнаму руху салдат, ссыльны Мікола Львовіч Зотаў дастаў рэвальвэр і накіраваў яго ў бок Карамзіна. Салдаты, падпарадкуючыся камандзе афіцэра, “пусьцілі ў ход стрэльбавыя прыклады і штыхі, наносячы удары і колатыя раны; зрабілася страшэнная куламеса, пачуліся стогны параненых, крыкі жанчын, а ўсьлед за гэтым з нашага боку пачуўся рэвальвэрны стрэл, які выклікаў у адказ стрэльбавы залп з боку салдат у самым пакоі”. [“Якутская трагедия”, стар. 45. (Успаміны ўдзельніка М. А. Брагінскага).]
    Перапужаныя стрэламі з боку ссыльных, салдаты, афіцэр і паліцмайстар бягуць на двор. Адтуль яны частым агнём абстрэльваюць дом, вокны, дзьверы. А ўнутры дому — сапраўднае пекла. У куце, прыткнуўшыся сьпіною да сьцяны, сядзіць гадзіншчык Аркадзь Пік, з прастрэленаю галавою, з непакорнай пасмаю валасоў, што зьвесілася на твар. Ён якраз быў прызначаны да адпраўкі ў гэты дзень у Калымск. Ён у свой час заявіў, што памрэ, але ня зрушыцца з месца. Ён датрымаў сваё слова. Калі пачалася бойка, ён стаяў на гэтым месцы; цяпер ён мёртвы застаўся тут сядзець.
    А ў суседнім пакоі памірае яго дваццацігадовая жонка ў страшэнных пакутах. Недарма яна, выходзячы ў кватэру Ноткіна, пераапранулася ва ўсё чыстае, разьвіталася з блізкімі...
    Не насьмерць паранены: Коган-Бэрэнштэйн, Леў Мацьвеевіч, Мінор, Арлоў, Зароастрава, Кайгер, Фундамінскі, Язэп Эстравіч, Ноткін.
    Агульнае ўзрушэньне было настолькі вялікае, што Ноткін, які меў дзьве штыхавыя раны — глыбокія скрабіны на лбу і за вухам, з якіх моцна цякла кроў, як быццам не заўважаў свайго становішча.
    Ён пераходзіў з пакою ў пакой, разам з другімі стараючыся дапамагчы параненым; і калі таварышы гаварылі яму: «Ды вы ж паранены!”, ён самым заспакойваючым тонам адказваў: “О, гэта — глупства! Не хвалюйцеся толькі, не хвалюйцеся!”.
    Але вось стрэлы замаўкаюць, сёй-той пачынае выходзіць з дому на двор. К дому бягуць усхваляваныя громам стрэлаў таварышы, старажылы Якуцку, якія жадаюць падзяліць са сваімі малодшымі таварышамі іх цяжкую долю. Бягуць жонкі сабраных на кватэры Ноткіна, што заставаліся з дзецьмі. Зьяўляецца, нарэшце, сюды сам губэрнатар Асташкін. Увайшоўшы ў двор, ён спыніўся за ланцугом салдат. Гаўсман і яшчэ некаторыя са ссыльных у абурэньні крычаць: “Што вы нарабілі? Загадайце зараз жа прыслаць доктара зрабіць мэдыцынскую дапамогу параненым!”.
    А ў гэты час двое з пратэстантаў пастанаўляюць пакончыць з галоўным вінавайцам бойні. Міхайла Рафаілавіч Гоц накіроўваецца з гэтаю мэтаю на двор, але яго адхіляе Мікола Львовіч Зотаў. Дасканалы стралок, ён выбягае на ганак і двойчы страляе ў губэрнатара. Аднак, дзень 22 сакавіка выдаўся няўдачным для Зотава: раней ён схібіў, страляючы ў афіцэра, і толькі зьлёгку раніў яго ў нагу; цяпер губэрнатар своечасова кінуўся ўбок, куля ударыла толькі аб мэталёвы гузік яго шынялю. Губэрнатар стрымгалоў дзёрнуў дахаты.
    А салдаты зноў адкрылі агонь па тых пратэстантах, што знаходзіліся на дварэ, і па дому. Адным з першых падае пранізаны куляю ў грудзі Гоц. Абстрэл дому аглушаючымі залпамі з трох бакоў цягнецца 5-10 хвілін. Кулі сьвішчуць над галовамі, нясуцца праз вокны, прабіваюць бярвеньні сьцен; іх выпушчана звыш 750 з боку салдат.
    Калі страляніна спынілася і пратэстанты выйшлі на двор, яны наткнуліся яшчэ на чатыры трупы. Вось ляжыць Пятро Аляксандравіч Муханаў з шырока раскрытымі вачыма, якія быццам пытаюць: “За што?” Прыхільнік тэрарыстычнае барацьбы там, у рэвалюцыйнай Расіі, ён быў няпэўны ў мэтазгоднасьці ўзброенага пратэсту тут, у глухой тайзе. Але калі таварышы пастанавілі змагацца, ён зьявіўся ў іх зборную кватэру і знайшоў тут сваю сьмерць.
    Вось і неўгамаваны Ноткін, які нядаўна толькі, сплываючы крывёю, дапамагаў параненым; новая куля, нарэшце, супакоіла яго. Вось і “вартавы” пратэстантаў Шур; ён ужо ляжыць бяз дыханьня: яго перадсьмяротных пакут ніхто ня бачыў. А там далей у сударгавых канвульсіях толькі што канае Папі Падбельскі.
    Падбельскі, уласна кажучы, к гэтаму часу ўжо адбыў свой тэрмін ссылкі і быў ужо “вольным чалавекам”, але, пачуўшы стрэлы, ён кінуўся на месца бойні; тут на двары яго і дагнала куля.
    Шэсьць забітых; сем цяжка параненых; 13 ахвяр з 32 ссыльных — працэнт вельмі значны. Аднак, яшчэ страшней была бездапаможнасьць тых, што супраціўляліся, узброеныя толькі рэвальвэрамі, супроць стрэльбавага абстрэлу салдат. З боку апошніх ніхто не пацярпеў. Зотаву толькі ўдалося лёгка параніць Карамзіна ў нагу.
    У часе першага нападу, калі ссыльныя знаходзіліся твар да твару з салдатамі, яны маглі хоць колькі-небудзь абараняцца. Жанчыны-ссыльныя ішлі рука аб руку з мужчынамі: празваная “казаком” мастачка Аніся Давыдаўна Балоціна ўпарта страляла з рэвальвэра і скончыла стральбу толькі тады, калі вычарпала ўвесь свой запас патронаў.
    А цяпер наступіла рэакцыя: убачыўшы трупы і цяжка параненых, людзі адчулі сваю бясьсільнасьць. Супраціўленьне зрабілася немагчымым, і ссыльныя здаліся.
    Потым пайшла судовая камэдыя, якая дала, аднак, трагічныя вынікі. Прысуд быў наперад вызначаны кароткаю, але строгаю рэзалюцыяй самога цара Аляксандара III на дакладзе аб якуцкіх здарэньнях:
    “Трэба, — напісаў Аляксандар III, — прыкладна пакараць, і, спадзяюся, што падобныя брыдоты больш не паўторацца”.
    Міністар унутраных спраў сьпяшаецца да тэлеграфу даць сыбірскім уладам кіруючыя паказаньні для выкананьня “манаршае волі”: “Спробы палітычных ссыльных павінны быць спынены без найменшых хістаньняў усімі спосабамі самае суровае адплаты, якія маюцца ў распараджэньні мясцовае ўлады”.
    А ў распараджэньні мясцовае ўлады меліся шыбеніцы і каты, катарга і чыноўнікі, гатовыя на ўсё. Такіх чыноўнікаў дасылаюць у Якуцк, каб адыграць судовую камэдыю. Усіх якуцян, якія абвінавачваліся ва ўзброеным супраціўленьні ўладзе, аддалі пад ваенны суд па палявых крымінальных законах.
    Суд ня лічыў патрэбным захоўваць нават знадворную прыстойнасьць. Калі падсудныя ў першы дзень суду паспрабавалі выказацца з поваду абвінавачаньня, старшыня суду, відавочна, успомніўшы пра тое, што быў час абеду, раптоўна абарваў іх салдацкім выкрыкам: “Іх слухаць, дык да заўтра не пераслухаеш, — вядзі іх!” — аддаў ён распараджэньне канвойнаму. У наступныя дні суду падсудных прыводзілі ў суд па аднаму, і допыт кожнага з іх зводзіўся, напрыклад, да наступнае размовы:
    Справавод: Ваша прозьвішча?
    Падсудны: Такое-та.
    Пытаньне: Што маеце сказаць у сваё апраўданьне?
    Адказ: Каб апраўдвацца, я павінен ведаць, у чым мяне абвінавачваюць.
    Справавод: Вас абвінавачваюць ва ўзброеным супраціўленьні ўладам.
    Падсудны: Прысутнасьць на кватэры яшчэ ня ёсьць супраціўленьне; я там быў, але супраціўленьня не аказваў.
    Справавод: Ня ваша справа вучыць суд гаварыце карацей; больш нічога ня маеце заявіць?
    Падсудны: Не.
    Справавод: Можаце ісьці.
    Допыт скончаны, падсуднага выводзяць. [„Социал-Демократ”, Лёндан, 1890 год, люты (кніга I).]
    Нарэшце, 13 ліпеня 1889 году быў вынесены прысуд: трое: — Коган-Бэрэнштэйн, Гаўсман, Зотаў — засуджаны на павешаньне; рэшта быўшых у кватэры Ноткіна, усяго 23 асобы, засуджаны на катаржныя работы бестэрмінова або на тэрмін ад 10 да 16 гадоў.
    Зотаў быў засуджаны на сьмерць за тое, што ён страляў у афіцэра і губэрнатара. Коган-Бэрэнштэйн — за запальваючыя бунтоўныя прамовы а за стральбу; ён, сапраўды, зьвярнуўся ў часе здарэньняў у кватэры Ноткіна да салдат з заклікам не адыгрываць ролю катаў, але страляць ён быў пазбаўлены магчымасьці фізычна, бо ён быў у першы ж момант цяжка паранены куляю. Гаўсман быў прынцыповым праціўнікам узброенага супраціўленьня; ён, праўда, вырашыў не пакідаць таварышаў у рашучы момант і зьявіўся на кватэру Ноткіна, але бяз зброі. На судзе ён стаў ахвяраю паліцмайстра, які незадоўга да сакавіковых падзей меў з ім асабістую сутычку: пад націскам паліцмайстра адзін паліцэйскі паказаў на Гаўсмана, быццам ён страляў.
    7 жніўня, а чацьвёртай гадзіне раніцы, трое засуджаных насьмерць былі павешаны; ня было літасьці нават да хворага ад атрыманай раны Коган-Бэрэнштэйна, якога ў пасьцелі паднесьлі да шыбеніцы. Вось што пісалі пакараныя сьмерцю ў сваіх лістох да таварышаў і да сваіх дзяцей у апошнія гадзіны свайго жыцьця:
    “Калі вы дажывяце да радасных дзён, то мая думка, калі можна так сказаць, будзе з вамі. Я паміраю з вераю ў перамогу праўды”. (З лісту Гаўсмана за 3 гадзіны да сьмерці).
    “Дачка мая! Табе ўсяго 6 г., а час маёй сьмерці блізіцца. Лічу абавязкам сваім разьвітацца з табою і сказаць табе некалькі слоў. Вучыся. друг мой! Старайся ня столькі знаць многа, колькі разумець многае! Будзь сумленнаю. Якія б ні былі ў далейшым твае перакананьні, трымайся іх няўхільна, калі толькі гэта шчырыя перакананьні. На вачох сьмерці кажу табе: лепш жыць у жабрацтве з чыстым сумленьнем, як у багацьці і матэрыяльным дабрабыце, усьведамляючы сабе, што крывіш душою. Любі людзей. Нянавісьць і злаба могуць мець за сабою фізычную, матэрыяльную сілу, але ў любасьці сіла ўнутраная, усё перамагаючая. Чалавецтва толькі таму і існуе, што ў ім пераважала заўсёды любасьць над нянавісьцю, а то б яно даўно згасла”. (Напісана Гаўсманам напярэдадні сьмерці).
    “Хай апошняе нашае разьвітаньне будзе асьветлена надзеяй на лепшую будучыну нашае беднае-беднае, горача каханае радзімы! Ніколі ні адна капля сілы не прападзе ў сьвеце, — не прападзе, значыць, і жыцьцё чалавечае задарма! Ніколі ня трэба бедаваць аб ім... Быць можа вы дажывяце да тае шчасьлівае хвіліны, калі вызваленая радзіма сустрэне сваіх верных, кахаючых і каханых дзяцей з раскрытымі абдымкамі і разам з імі адсьвяткуе вялікае сьвята свабоды! Тады, сябры, ўспамяняце вы і нас добрым словам, і гэта будзе для нас найвялікшаю ўзнагародаю за ўсе нашыя цярпеньні. Хай не пакідае вас ніколі гэтая вялікая надзея, таксама, як яна не пакіне мяне і на самым эшафоце!”. (З лісту Коган-Бэрэнштэйна да таварышаў напярэдадні сьмерці).
    А вось тэстамэнт Зотава ў перадсьмяротным лісьце да аднаго з таварышаў, засуджаных на катаргу той жа справе:
    “Вось вам мой запавет, дарагія браты, на першы час. Ужывіце ўсе свае сілы і пад сьвежым уражаньнем фіналу гэтых жахаў, гэтае бойкі, гэтае рэзаніны — выкарыстайце ўсімі спосабамі і ўсеагульнымі высілкамі гэтую драму, гэты яскравы прыклад лютасьці, свавольства, нялюдзкасьці расійскага дэспатызму і яго сыстэмы! Пішыце ва ўсе канцы нашае матулькі і мачыхі, і за граніцу, і Кенанам усякім. [Кенан — амэрыканскі журналісты, які вывучыў у 80-ыя гады ссылку і выдаў цікавую аб ёй працу: “Сыбір”. (Легальны пераклад на расійскай мове выданы М. В. Піражковым у Пецярбурзе ў 1906 годзе.)] Над гэтым варта папрацаваць!”
    Над гэтым сапраўды папрацавалі. Аповесьць пра адданы гераізм рэвалюцыянэраў і пра нечуваную подласьць ураду абляцела ўвесь сьвет. Пра гэта пісалі ў замежным друку. У Расію вестка пра якуцкую драму дайшла ў нелегальных адозвах і выданьнях. Выдаваны ў Лёндане “Социал-Демократ” зьмясьціў артыкул, прысьвечаны якуцкай гісторыі; артыкул канчаўся наступнымі прароцкімі словамі:
    Учынкі царскіх людаедаў да такой ступені красамоўныя, што не патрабуюць тлумачэньня. Гора пераможаным! — вось што хоча сказаць урад сваім зьвярына-лютым абхаджэньнем з рэвалюцыянэрамі, што папаліся да яго ў рукі. Хай будзе так! Прыйдзе час, калі ён на сабе адчуе ўсю бязьлітасную жорсткасьць гэтага правіла”.

                                                                      РАЗЬДЗЕЛ II.
    18 лютага 1904 году.
    Горад Якуцк, двухпавярховы дом якута Раманава.





    Гэты дом, у якім да гэтага часу жылі некалькі палітычных ссыльных, прадстаўляў раніцаю 18 лютага незвычайнае відовішча. “Па сходах, што вялі на верхні паверх, узад і ўперад снавалі палітычныя ссыльныя, мужчыны і жанчыны, з ліхаманкаваю пасьпешнасьцю заносячы ў дом мяшкі хлеба, “ногі” мяса, кругі мёрзлага малака, тэлеграфны дрот, цьвікі, сякеры і г. д. Каля ганку былі звалены толькі што прывезеныя тоўстыя плахі, якія таксама ў момант зьніклі ў доме. Цягнуліся вазы з “цьвёрдаю вадою” — лёдам, які складаўся на галерэі ззаду, а адтуль хутка адносіўся “палітычнымі” ў кухню. Дайшла чарга і да дроў, вялікая колькасьць якіх была нарыхтавана як жыўшымі ў Раманаўцы палітычнымі ссыльнымі, так і гаспадаром. Ад ганку да дроў і па сходах працягнуўся шчыльны ланцуг “палітычных”, і ў паветры замільгалі цяжкія мадрынавыя палены, хутка пераходзячы з рук у рукі”. [П. Теплов. История якутского протеста, стар. 33.]
    У самай Раманаўцы [Так празывалі дом паводле імя яго ўласьніка Раманава.] крыху пазьней распачалася няўтомная праца па ператварэньню драўлянага дому ва ўмацаваны форт. Да полудню верхні паверх зрабіўся маленькаю крэпасьцю, з барыкадамі, з калючым дротам, зацягнутым сьпераду барыкад, з “воўчаю ямаю” на сходах.
    І Якуцкаму губэрнатару была адпраўлена заява: “Мы ніколі ня лічылі ссылкі і іншых рэпрэсій ураду супроць рэвалюцыянэраў нармальным зьявішчам або маючым што-небудзь супольнае са справядлівасьцю. Аднак, мы ня можам дапусьціць спробы абцяжэньня ссылкі шляхам ужываньня ў адносінах да нас розных выдумак вялікіх або маленькіх уладаў, якія не абмяжоўваюцца ў сваёй вынаходлівасьці нават рамкамі законаў, што выданы з рэпрэсіўнымі мэтамі самаўладным расійскім урадам...
    “Служыць прадметам самавольства і адміністрацыйных выдумак, адкуль бы яны ні выходзілі, мы не жадае.м і заяўляем, што ніхто з нас ня выедзе з Якуцку а што мы ня спынімся перад самымі крайнімі мерамі датуль, пакуль ня будуць здаволены наступныя патрабаваньні:
    1) Гарантыя безадкладнае, бяз жаднае цяганіны і супярэчак, адпраўкі ўсіх канчаючых тэрмін таварышаў на казённы кошт.
    2) Адмена ўсіх выданых у апошні час распараджэньняў аб зьмяншэньні і амаль поўнай забароне адлучак.
    3) Адмена ўсякіх апрача дакладна паказаных у Палажэньні аб яўным наглядзе”, рэпрэсій за парушэньне гэтага “Палажэньня”.
    4) Адмена цыркуляру, які забараняе спатканьне партый з мясцовымі палітычнымі ссыльнымі.
    5) Гарантыя таго, што ніякіх рэпрэсій ў адносінах да асоб, што падпісалі гэтае патрабаваньне, ужыта ня будзе...”
    Заяву падпісалі 42 ссыльныя, што забарыкадаваліся ў доме Раманава. Пазьней сюды прабраліся і паслалі дадатковую заяву і іншыя таварышы. Разам праз некалькі дзён за барыкадамі аказалася 56 чалавек, у тым ліку 7 жанчын. Апроч таго, у горадзе былі пакінуты тры ўдзельнікі — Віленкін, Зэлікман і Памэранц — у якасьці рэзэрву. Яны павінны былі, паводле ўгавору з тымі, што забарыкадаваліся, пакуль што не заяўляць пра сваё далучэньне, а абслугоўваць зьне “крэпасьць”, зьвязваючы абложаных унутры яе з знадворным сьветам, з вайсковым гарнізонам.
    18 лютага заява паслана губэрнатару, а ўнутры Раманаўкі заведзены ваенны парадак, як у крэпасьці — з дыктатарам Н. Н. Кудрыным, з ваеннаю камісіяй, з начальнікамі аддзяленьняў, з веставым і вартавымі ля вокан. Вартавыя пільна сочаць па далёка бягучых вуліцах, ці ня рухаюцца салдаты. Веставы безупынна ходзіць па пакоях ад аднаго вартавога да другога, гатовыя па першаму загаду дыктатара біць трывогу. Дыктатару дадзена права распараджацца жыцьцём усіх, што забарыкадаваліся: усе павінны бяз спрэчак падпарадкавацца яму.
    У доме пануе “перадсьмяротны” настрой; хоць з 1389 году прайшло ўжо 15 гадоў, але паданьне яшчэ сьвежае. Пасылалі апошняе “даруй” перад немінучаю сьмерцю, не саромеліся, не таілі. І ня было сэнсу таіць. Пакуль лісты дойдуць з далёкага Якуцку да сваякоў, пройдуць тыдні. Разьвязка ж будзе, пэўна, куды раней. Хто выжыве, той пасьпее тэлеграмаю паралізаваць дзеяньне свайго лісту. Хто загіне, ад таго ліст будзе апошнім словам”. [П. Розенталь “Романовка”, стар. 24 (Выд. “Книга”, 1924 г.).]
                                          18 лютага, гадзіны чатыры папаўдні.
    Вартавы заўважыў, што да дому едуць губэрнатар і паліцмайстар. Пастаноўлена ўпусьціць іх на сходы, ім прапануюць нават увайсьці ў прадпакой. Але трэба пераскочыць праз барыкаду; губэрнатар не паніжае сябе да гэтага, і, стоячы пры марозе градусаў у 30, ён вядзе гутарку з забарыкадаванымі, якія сталі натоўпам ля дзьвярэй. Між іншым, ад імя апошніх гаворыць толькі Нікіфараў; ён высунуўся наперад, а разам з ім “на ўсякі выпадак” узброены рэвальвэрам Лагоўскі.
    Перамовы цягнуцца больш гадзіны. Губэрнатар мякка сьцеле. Не ад яго, бачыце, залежыць здаволеньне большасьці патрабаваньняў. Таму ссыльныя павінны зьвярнуцца да цэнтральных улад, а пакуль што спакойна разысьціся. Нікафараў заяўляе, што справа губэрнатара паведаміць вышэйшым уладам патрабаваньні ссыльных, а да часу іх здаволеньня ссыльныя застаюцца пры сваім спосабе дзеяньняў.
    Па тону перамоў, па таму нямногаму, што губэрнатар мог заўважыць пры сваім наведваньні, ён зразумеў, што, пры спробе непасрэдна ўзяць сілаю, справа пахне “вялікім скандалам”, а час для гэтага быў няўдалы: на ўсходзе грымелі японскія гарматы, а ў краіне ўжо адчувалася набліжэньне рэвалюцыйнае навальніцы. Губэрнатар пастанавіў аблажыць крэпасьць і прымусіць яе абаронцаў зморам да здачы.
    Паступова дом акружаюць паліцэйскія і казакі. Яны ўсё больш пільна сочаць, атрымаўшы загад нікога ня ўпускаць у дом. А там, унутры, жыцьцё як у сапраўднай абложанай крэпасьці. Уначы сьпяць покатам на падлозе, не запальваюць агнёў. Толькі ля вокнаў, прыціснуўшыся да шкла, сядзяць і стаяць вартавыя, упіраючыся сваім узрокам уперад, і дапытліва сочаць, што адбываецца там на вуліцы. Паміж вартавых, стараючыся не зачапіць тых, што сьпяць, з маленькім ліхтаром соваецца веставы, час ад часу падыходзячы з паведамленьнем да дыктатара. Праз кожныя дзьве гадзіны веставы будзіць новую зьмену вартавых; разбуджаныя ціснуцца ад холаду, але сьпяшаюцца заняць месцы змораных таварышаў.
    Вось дыктатар падышоў да веставага і нешта ціха шапнуў яму. Веставы дае два сьвісткі: трывога! Тыя, што сьпяць, ускакваюць на ногі, апранацца ня прыходзіцца, — усе спалі ў вопратцы. Хапаюцца за зброю, займаюць наперад разьмеркаваныя пазыцыі. Юры Матлахоў з таварышамі ўзьлезьлі ўжо наверх высокае барыкады справа. За барыкадаю, якая аддзяляе прадпакой ад іншых пакояў, разьмясьціліся са стрэльбамі Цяплоў і таварышы. Стары грузін, пяцідзесяцігадовы Мізарбэк, стаіць ля вакна са стрэльбаю, з якою ён ніколі не расстаецца. Рэшта — хто з рэвальвэрам, хто з сякераю, хто з фінскім нажом. Кожны на сваім месцы, усе ў напружаным чаканьні. Толькі вартавыя застаюцца на сваіх мясцох: яны яшчэ не атрымалі загаду пакідаць свае месцы.
    Жудасная паўцемра, поўная трывожных чаканьняў. Адкуль ідзе вораг, з якога боку чакаць нападу? Ціха, толькі зрэдку чутны аддаваныя паўшэптам распараджэньні. Сэкунды здаюцца вечнасьцю, нэрвы напружаны. І раптам — каманда дыктатара: “Разыходзьцеся па мясцох!”.
    Вучэбная трывога!
    Штодня ўстаюць рана. Пачынаюць тапіць печкі, умываюцца таючым лёдам; ставяць самавар, выносяць памыі, цягнуць дровы, сьнег, прыбіраюць пакоі. Кожны робіць тое, што яму вызначана на гэты дзень: на сьценах вісяць расклады. Сьнедаюць, вучацца страляць, абедаюць. Замест хлеба грызуць дробныя сухары, якія паступова, ня гледзячы на прынятыя меры, пакрываюцца густым пластом пылу, бо ў доме ідуць акопныя і іншыя работы. Звычайнае мяса замяняецца саланінаю з каніны, тая, аднак, не штодня бывае: аблога зацягваецца, трэба ашчаджаць запасы.
    А найбольш важна ня страціць сувязі з “воляю”. Абложаныя адрэзаны ад рэшты сьвету: кола паліцэйскіх і казакоў, а затым і салдат, усё больш сьціскаецца,. Свабоднаю мясьцінаю застаецца толькі дом і яго двор. Рэзэрвістка жыве раз вуліцу супроць Раманаўкі. Яна ўхітраецца сьвечкамі, лямпамі ды іншымі знакамі ў сваіх вокнах даваць абложаным умоўныя сыгналы, але гэтага мала...
    На дапамогу прыходзіць мілы “Іголкін”. Іголкін — сабака аднае палітычнае ссыльнае, Ергінай. Ён вывезены з берагоў Лёдаватага акіяну. Вялікі, белы, з густою поўсьцю. Разумны, надзвычайна прывязаны да гаспадыні і яе сяброў і вельмі падазроны да чужых.
    Да Раманаўкі ён прывык яшчэ з таго часу, калі у гэтым доме спакойна жылі палітычныя ссыльныя, сябры яго гаспадыні. Нярэдка суправаджаў ён сюды сваю гаспадыню, ня раз атрымоўваў ён тут у свой час пасьля рэшткі абеду. Ён нічога ня мае супроць таго, каб і цяпер пабегчы туды, калі гаспадыня выпускае яго на вуліцу.
    Там, перад Раманаўкай, праўда, стаяць нейкія непрывычная людзі ў паліцэйскай і салдацкай форме. Але на двары, каля дому пахаджаюць знаёмыя асобы, якія яму прыветна ўсьміхаюцца, прывабна прысьвістваюць. У розуме Іголкіна прачынаюцца прыемныя ўспаміны, ён устае са свайго (Ганку, перабягае праз вуліцу і, ня ўзбуджаючы падазрэньняў аховы, заходзіць у двор Раманаўкі. Там яго падхватваюць абложаныя, вядуць у дом, адвязваюць захованую ў густой поўсьці пісульку, кормяць яго карасямі або цукрам, прывязваюць яму на шыю адказную запіску і выправаджваюць да хаты.
    Так выконваў умела і сумленна сваю ролю кансьпіратыўнага (тайнага) паштальёна Іголкін увесь час з пачатку аблогі да апошніх яе дзён, пакуль самкнутая цесным колам навокал дому паліцэйская варта ня спыніла гэтых яго прыгод, не дагадаўшыся, аднак, да самага канца аб той пачэснай службе, якую ён нёс.
                                                              22 лютага вечарам.
    Вайсковая камісія пастанавіла адправіць у горад выведніка. М. Лагоўскі вызваўся быць добраахвотнікам для выкананьня гэтага даручэньня.
    Ля варот Раманаўкі сумятня: група абложаных, вышыўшы за вароты, шуміць, голасна сварыцца з вартавымі гарадавымі. На дапамогу гарадавым сьпешыць уся варта, прыцягнутая шумным выступленьнем ссыльных. А ў гэты час, непрыметна для варты, з варот выпаўз ледзь не паміж ног казакоў Лагоўскі, апрануты ў белы саван, пашыты з прасьцірадлаў.
    “Была цудоўная зімовая ноч, поўны месяц заліваў фантастычным сьвятлом занесеныя сьнегам хаты і вуліцы... І вось на ярка асьветленым белым фоне вуліцы рухаўся нейкі цень ад нябачнага прадмета, — гэта ішоў, блытаючыся ў белым саване, наш Лагоўскі, як сапраўдная здань, або “цень бацькі Гамлета”. Паўз яго да варот беглі гарадавыя і казакі, а ён толькі прысеў на сьнезе ў адным месцы і зьнік, бы цень за вуглам, як толькі тыя адышлі”. [П. Теплов, стар. 44-45.]
    Выканаўшы даручэньне, Лагоўскі ў тую ж ноч папрабаваў перабрацца назад у Раманаўку, але яго затрымалі і адправілі ў паліцыю. Тут ён так упэўніваў паліцмайстра, што ён ня быў у Раманаўцы, што той, хоць сам бачыў яго ў Раманаўцы ў першы дзень аблогі, нарэшце адчуў сябе няпэўным у тым, Ці бачыў яго сапраўды там, і адпусьціў яго.
                                                           23 лютага пад вечар.
    Гэта была гадзіна, калі на вуліцы, што спускалася адхонам паката да ракі Лены і праходзіла міма Раманаўкі, звычайна гналі коні на вадапой. Сярод іншых коньнікаў едзе Лагоўскі на сваім “Копчыку”; трымаючы курс проста на раку Лену. І раптам ён адразу павярнуў каня пад простым кутам і шалёным галёпам памчаўся ў двор Раманаўкі на вачох утаропленых вартавых. Уваходныя дзьверы перад ім хутка расчыніліся і таксама ж хутка зачыніліся, ня даўшы паліцэйскім праскочыць усьлед за ім. “Ты чаго яго не затрымаў?” — кажа адзін вартавы другому. — “Які чорт яго затрымае — чуцён адказ, — праляцеў, як куля!”.
    Цікавыя навіны паведаміў Лагоўскі абложаным: на сцэну выступае паліцэйскі наглядач Олесаў, стары знаёмы, які выславіўся яшчэ ў Якуцкай гісторыі 1889 году. Олесаў выяўляе знаходлівасьць. ён хоча выкарыстаць старую гармату, якая знаходзіцца на адным мясцовым параходзе. Ён нават ужо папрабаваў страляць з яе за горадам, але спробы аказаліся няўдалымі. Мае ўлада і іншае, больш рэальнае меркаваньне — абстрэльваць Раманаўку з манастырскае званіцы.
    Калі вайна, дык вайна. Крэпасьць, дык крэпасьць! Абложаныя на ўсякі выпадак пачынаюць паступова “бліндаваць” свой форт. Уздоўж з надворных сьцен дому, на адлегласьці паўмэтра ад іх, праводзіцца загародка, вышынёю да падвоканьня; гэтая прастора між загародкай і сьцяною запаўняецца шчыльна пакладзенымі мадрынавымі паленамі, а ў больш небясьпечных мясцох — 4 каменнымі плітамі.
                                                              26  лютага, раніцою.
    “Вайсковая камісія” пастанавіла падняць над Раманаўкаю чырвоны сьцяг. Абложаныя выстраіліся ў сябе, у доме, радамі. Скрозь шэрагі праносяць чырвоны сьцяг. Гулка й магутна нясецца песьня.
    Праз кухню і вышкі нясуць сьцяг а ўмацоўваюць на даху. Далёкаму Якуцку выпала на долю ледзь не ўпершыню ў царскай Расіі бачыць, як разьвіваўся ў працягу дзесяці дзён над рэвалюцыйнаю крэпасьцю чырвоны сьцяг.
                                                              1 сакавіка, раніцою.
    У Раманаўцы пастаноўлена зрабіць вылазку для дастаўкі харчоў. Цяжкае даручэньне бярэцца выканаць В. Баднеўскі і М. Лур’е; яны абавязваюцца ў той жа дзень даставіць правіянт “як бы там ні было”.
    Баднеўскі і Лур’е пакідаюць Раманаўку адкрыта, на вачох варты. Іх свабодна прапускаюць у горад, але па пятах за імі адпраўляюць гарадавых, якія павінны іх арыштаваць у пэўны момант. Але, мабыць, пераляканыя гарадавікі ня вельмі блізка ідуць за імі, і тым удаецца заблытаць варту і замясьці свае сьляды. Баднеўскі і Лур’е ня трацяць часу: пры дапамозе рэзэрву яны купляюць дзесяць пудоў печанага хлеба і іншыя харчы, сякую-такую зброю і прыпасы, разам да 20 пудоў вагою. Тады яны пастанаўляюць вярнуцца ў Раманаўку. Да іх далучаецца двое ссыльных, якім дасюль не ўдалося прабрацца да абложаных. Разам з імі павінен вярнуцца ў Раманаўку Арон Гінзбург, які знаходзіўся ўжо там раней і быў высланы ў свой час адтуль у горад з пэўнымі даручэньнямі. Увечары таго ж дню адбылося наступнае:
    “Міма нас, — расказвае рэзэрвістка Зэлікман, — у кірунку да спуску на Лену несьліся ў шалёным галёпе сані, запрэжаныя параю коней; іх даганялі і выпераджалі сані, запрэжаныя тройкай. У віхрох руху цяжка было разгледзець, колькі людзей едзе, што гэта за людзі, чуўся толькі заліхвацкі сьпеў фурмана, які кіраваў параю. На пярэдніх санях кіраваў Уладзімер Пятровіч Баднеўскі. У сваю песьню ён улажыў столькі экспрэсіі, перамагаючага задору, нястрымнага парыву, што паралізавалася ўсякае іншае пачуцьцё: увага ўсіх гледачоў і слухачоў мімаволі прыкоўвалася да маршруту, які імі выконваўся. Варта ў Раманаўцы падпарадкавалася таму ж гіпнозу, нерухома сочачы за разгонам тройкі на Лену. Нават нам, ведаўшым, куды едзе шалёны картэж, здавалася, што пара і тройка зараз жа выскачыць на Лену, паімчацца ў парыве па прасторы і толькі адтуль вылецяць у абход на Раманаўку. Зусім нечаканым манэўрам, завярнуўшы на шалёным скоку пад простым кутом, сані памчаліся з гікам і сьвістам возьнікаў проста на варту, як бы рыхтуючыся зьмяць усіх і ўсё на хаду. Зноў  паўтарылася знаёмая гісторыя: у міг расчыніліся вароты, пара і тройка ўляцелі ў вароты; ізноў на момант нам пасылаліся сяброўскія прывітаньні, якія раптам абарваліся перад самкнутаю сьцяною варот”. [М. С. Зеликман. ,,Незабываемые страницы прошлого”, стар 26.]
    Абложаныя выгрузілі здабычу, адкрылі вароты, паклікалі бліжэйшага вартаўніка і перадалі яму коні і сані з запіскаю: вярніце іх гаспадару — рамізьніку Аўгусту, у якога іх нанялі быццам для пагулянкі.
    Зьбянтэжаныя і раззлаваныя стаялі на той бок варот абдураныя казакі і паліцэйскія, а з дому Раманаўкі доўга, за поўнач, несьліся магутныя гукі рэвалюцыйных песень: абложаныя ўрачыста адзначалі сваю перамогу і сьвяткавалі гераічнае нарадавольскае 1 сакавіка.
                                                           Першыя дні сакавіка
    Трывожныя дні, поўныя злавесных чутак і паведамленьняў. Існуе намер заліць дом праз вокны з пажарных помпаў і такім чынам вымаразіць абложаных. Начальнік якуцкае каманды Кудзельскі настойвае на абстрэльваньні дому з далёкае адлегласьці: дом драўляны, і кулі трохлінейных вінтовак праніжуць усе яго сьцены навылет. Навакол дому і ў ніжнім паверсе яго пачаліся нейкія падазроныя падрыхтаваньні: у ніжнім паверсе выдзіралі і выносілі рамы, цягнулі некуды дзьверы. Уначы там пачуўся нейкі грукат, нешта абвальвалася.
    Варта паліцэйскіх і казакоў папоўнена салдатамі, пастаўленымі ня толькі на вуліцы, але і ў двары. Варта, якую нехта яўна падштурхвае, робіцца больш нахабнаю. Першая спроба абложаных выйсьці ва двор сустрэчная воклікам вартавога: “Не падыходзь, застрэлю!” Вартавыя цэляцца ў абложаных, якія знаходзяцца ўнутры дому на варце ля вокнаў. Салдаты правакуюць абложаных, адборна лаюцца; нехта з іх дазваляе сабе цынічныя жэсты на вачох у аднае з абложаных, якая выконвала ролю вартавога ля акна.
                                                      3 сакавіка, 10 гадзін вечара.
    Вартавыя ўнутры Раманаўкі бачаць, што аканіцы пярэдняга фасаду адна за адною кімсьці зьне зачыняюцца. Трывога ахапляе абложаных: іх хочуць канчаткова адрэзаць ад рэшты сьвету, хочуць пагрузіць іх у цемру, пазбавіць магчымасьці сачыць за вулічным рухам, а затым напасьці на ах зьнянацку, перабіць безабаронных, як курапатак. Абложаныя кідаюцца да вакна, выбіваюць шкло і праз атворыну падважнікам скідаюць аканіцы з петляў уніз. Праз слыхавое вакно крычаць абложныя вартавым на вуліцы: “Не зачыняйце аканіц, інакш будзем страляць!” У 12 гадзін ночы Кудзельскаму адпраўляецца запіска ад імя абложаных, што яны будуць страляць, калі салдаты будуць зачыняць аканіцы. Але Кудзельскаму, толькі гэта і трэба: заахвочаныя яго паводзінамі, салдаты і далей твораць свае правакацыйныя ўчынкі.
                                                         Рашучы дзень—4 сакавіка.
    6 гадзін раніцы. Чырвоны сьцяг, які здымаецца звычайна на ноч, падымаецца зноў.
    8 гадзін раніцы. Губэрнатару адпраўляецца заява папярэджаньнем, што абложаныя будуць сябе лічыць мець права прыступіць да ўзброенае самаабароны, калі ня будуць здаволены выстаўленыя імі патрабаваньні і калі аблога ня  будзе  безадкладна зьнята.
                                                             3 гадзіны папаўдні.
    Кучка салдат прабуе зачыніць аканіцы кухоннага вакна. Гэтае вакно найбольш аддаленае ад жылое часткі абложанага дому і зьяўляецца бліжэйшым да таго дому, у якім зьмяшчаюцца салдаты. Гэты наглядальны пункт вельмі важны для абложаных.
    Адзін з абложаных прабуе праз выбітае шкло скінуць аканіцы на зямлю. Салдаты кідаюць каменьні; адзін камень папаў па руцэ таварыша, што прабаваў зьняць аканіцы з петляў. “Уцякайце, — крычаць салдатам, — ня сьмейце зачыняць аканіцы і кідаць каменьнем, інакш будзем страляць!” — “Страляйце, — чуецца адказ салдат, — мы самі вас перастраляем!”.
    Спрактыкаваны стралок Курнатоўскі два разы страляе з амбразуры над вакном: куля забівае аднаго салдата, а другая наносіць сьмяротную рану другому.
    У Раманаўцы чакаюць у адказ агульнага штурму. Некаторыя ўжо на раней вызначаных мясцох. Аднак, салдаты выбягаюць на вуліцу і ў працягу пяці хвілін абстрэльваюць дом з такой адлегласьці, куды ня могуць пападаць стрэлы абложаных з рэвальвэраў і з недальнабойных стрэльбаў.
    У Раманаўцы чуецца каманда: “Кладзіся!” Абложаныя ратуюцца ад куль за бліндажом. Аднаго з абложаных, рабочага Юрыя Матлахова, насьцігнула салдацкая куля на варце, на верхнім памосьце, куды ён кінуўся для аховы ўваходных дзьвярэй у чаканьні штурму.
    Матлахоў адразу падае мёртвым, зваліўшыся сярод кучы абложаных, якія прыціснуліся да бліндажу.
    Другая куля праходзіць праз мала абароненае месца, на граніцы бліндажу з вушаком дзьвярэй, I раніць Хацкелевіча ў нагу. Агульнае ўзбуджэньне такое вялікае, што Хацкелевіч спопрыску не адчувае болі; ён моўчкі, робячы надзвычайныя высілкі, перапаўзае ў куток, каб не перашкаджаць таварышам у выпадку нападу салдат.
                                                             4 гадзіны папаўдні.
    Абстрэл даўно скончыўся. Салдаты, выпусьціўшы па дому некалькі сот куль, супакоіліся.
    “Па горадзе хутка разьнеслася вестка пра тое, што здарылася, і са ўсіх канцоў беглі блізкія, сваякі і сябры раманаўцаў і ўся, што засталася ў Якуцку, група ссыльных. (Ніхто ня ведаў, што робіцца ў доме — мала верылася ў выратавальную сілу бліндажоў”. [М. С. Зеликман “Незабываемые страницы прошлого” (Зборнік: “Из эпохи борьбы с царизмом”, выд. Кіеўскага аддзял. Т-ва Паліткатаржан, 1924 г.]
    У дзьверы Раманаўкі пастукаліся губэрнатар і паліцмайстар, яны зьявіліся для перамоў. Раманаўцы выслалі да іх на ганак Цяплова і Касьцюшку.
    “Вы выбілі ў мяне з строю, — заявіў губэрнатар, — двух салдат, адзін ужо памёр, а другі паранены насьмерць. За гэта вас чакае кара тым больш суровая, калі вы будзеце і далей ужываць свой спосаб дзеяньняў. Таму я прапаную вам безадкладна выйсьці, прычым цяпер вы будзеце арыштаваны і аддадзены пад суд”. Цяплоў адказаў, што вінаватымі ў пагібелі салдат пры дадзеных умовах зьяўляюцца тыя, у чыёй уладзе была магчымасьць спыніць брыдоты, правакацыю і процізаконныя дзеяньні варты і хто не зрабіў гэтага. Губэрнатар заявіў, што ён дае абложаным паўгадзіны на разважаньне. “Нам даволі і пяці хвілін, наш адказ гатоў”, — сказаў Касьцюшка.
    Губэрнатару, сапраўды, нядоўга прышлося чакаць ля ганку адказу: Цяплоў скора заявіў ад імя абложаных, што яны не разыдуцца нават перад пагрозаю сьмерці; супроць гвалту яны будуць бараніцца са зброяй у руках. На супярэчаньні губэрнатара, што вынікі будуць жахлівымі, Цяплоў адказаў: “Якія б вынікі ні пагражалі нам — да здаволеньня патрабаваньняў мы не разыдземся. Вы, зразумела, можаце расстраляць нас усіх, але тады адказнасьць за пралітую кроў упадзе цалкам на вас”. — “Расстрэльваць я вас ня буду, а пастараюся ўзяць жывымі”, — заявіў губэрнатар на разьвітаньне.
                                                       Каля пяці гадзін вечара.
    Павольна рухаюцца абложаныя па доме: яны выносяць цела нябожчыка Матлахова ў памяшканьне, якое знаходзіцца пры сходах. “Сумная і панурая была гэтая сцэна разьвітаньня навекі з горача любімым усімі Юр’ем, але і ўрачыстая. Далёка ад радзімы, на далёкім паўночным усходзе Сыбіру паў наш Юрык першаю ахвяраю расійскіх барыкад у барацьбе з свавольствам і гвалтам. А мы, група яго таварышаў, разлучаныя са знадворным сьветам, пераносілі яго цела ў магілу з пяяньнем: “Вы жертвою пали в борьбе роковой”... І ў хвалюючых гуках гэтага рэвалюцыйна-хаўтурнага маршу, калі яго пяялі “раманаўцы”, ідучы за целам Юр’я, чулася глыбокае натхненьне, рашучасьць прынесьці сябе ў ахвяру за агульную справу... Мы былі цьвёрда пераконаны, што тым з нас, хто астанецца жывым у  Раманаўцы,  пагражаюць вайсковы суд і пакараньне сьмерцю. Таму тады ж мы пакляліся не раскрываць на судзе ўнутранай арганізацыі групы пратэстуючых і роляў паасобных таварышаў, каб ня даць магчымасьці суду зрабіць звычайнае выдзяленьне “пачынальнікаў” і “падбухторшчыкаў”. Яшчэ да “хаўтураў” да чырвонага сьцягу, што вісеў над Раманаўкаю, прывязалі чорныя стужкі. Сябры і сваякі, якія натоўпам стаялі на вуліцы, зразумелі значэньне гэтых стужак: з натоўпу пачуліся галашэньні. У панура маўклівай групе ссыльных, што сабраліся перад Раманаўкай, было толькі адно жаданьне — ведаць праўду, якая-б яна ні была.
                                                         Вечарам пасьля хаўтураў.
    У Раманаўцы ня вельмі давяраюць словам губэрнатара: там чакаюць начнога штурму або паўтарэньня абстрэлу. Умацоўваюць бліндажы, шыюць мяшкі для зямлі на новыя бліндажы. А ў гэты час з Якуцку нясецца тэлеграфнае паведамленьне губэрнатара міністру ўнутраных спраў:
    “Сёньня ў тры гадзіны дня 57 паднаглядных, што забарыкадаваліся, з якіх 6 жанчын і адна з дзіцянём [Губэрнатар наблытаў: у Раманаўцы ня было дзяцей], некалькімі стрэламі ў атворыну ў доме забілі вартавога, радавога мясцовае каманды, і другога паранілі насьмерць: я не перадаў (?) дзейнічаць зброяй для дасягненьня арышту, з прычыны заявы начальніка каманды Кудзельскага: адзін спосаб дабіцца належнага выніку, — ён (?) павінен зрабіць да дзесяці залпаў, забіўшы частку забарыкадаваных, і падрыхтаваць гэтым магчымасьць праткнуць унутр. Пераконаны, што салдаты, пранікнуўшы, зьніштожаць палітычных да апошняга; іншага спосабу арыштаваць няма; прапанаваны спосаб ужыву, калі будзе на гэта паказаньне генэрал-губэрнатара. У шэсьць гадзін вечара мне паведамлена, што гарадавыя і казакі, якія знаходзяцца на варце,  разьбегліся; паліцмайстар паставіў іх зноў...”
                                                 На другі дзень, 5 сакавіка, раніцаю.
    Частка сьцен Раманаўкі застаецца яшчэ не бліндаванаю. Пастаноўлена запоўніць прабел, але ранейшага матэрыялу для бліндажу, дроў, ужо няма. Аднак, на столі ёсьць шмат зямлі, там жа коміны печак ніжняга паверху, у кухні пліта, а ва ўсіх печах карнізы. Калі ёсьць зямля і цэгла, то рана яшчэ зьнявервацца.
    У Раманаўцы стаіць сапраўднае пекла. “Усюды наварочаны плахі, дровы, цэгла, мяшкі з зямлёй. З кухні цягнуцца ў абедзьве паловы дому жывыя ланцугі таварышаў, якія перадаюць са столі вёдры зямлі і цэглы. Ад перасыпаньня зямлі з вёдзер у мяшкі або проста ў загарадкі бліндажоў пыл стаіць непраглядны. Ад разбурэньня карнізаў печак зьверху ляціць вапна і пясок, якія разьядаюць вочы. На людзей зірнуць страшна: змораныя, брудныя, прапыленыя наскрозь... [П. Теплов, стар. 70.]
                                                           Гадзіны тры папаўдні.
    “Абед”. Палова абложаных яшчэ працуе, а другая сабралася ў сталовую перакусіць чаго-небудзь. “Хлеба ўжо ня было, абед варыць няма калі,—харчаваліся самаробнымі блінамі, салонаю рыбаю падазронае якасьці і гарбатаю. Ля самавара натоўп прагнучых”. [П. Теплов, стар. 70.]
    Раптам — стрэл а вуліцы: над галовамі натоўпу ляціць куля і пстрыкае аб сьцяну. Агульнае неразуменьне, якое скора разьясьняецца: праз хвіліну правільны абстрэл дому — зусім, як учора!  Яшчэ з раніцы быў напісаны “адкрыты ліст Якуцкаму губэрнатару”, які павінен быў выясьніць ня столькі губэрнатару, колькі ўсяму грамадзтву, прычыну ўчарашніх стрэлаў з боку абложаных. Цяпер да гэтага “лісту” робіцца наступная прыпіска:
    «5 сакавіка вечарам наш адкрыты ліст быў ужо гатоў, калі мы зноў, бяз жаднага поваду з нашага боку, папалі пад абстрэл вашае каманды. У дзьве гадзіны сорак хвілін пачуўся стрэл вашага вартавога з засады, з шчыліны плоту з боку Палкавое (Мала-Базарнай) вуліцы, і праз 1-2 хвіліны пачаўся правільны абстрэл, падобны да ўчарашняга... Вашыя сёньняшнія паводзіны, зусім бясьпечныя для вашае каманды, якая стаяла на далёкай адлегласьці ад нас, тым больш абураючыя і ганебныя, што вы зламалі дадзенае вамі ўчора, 4 сакавіка, слова не страляць у нас, калі мы самі ня выклічам вас на патрэбу адказваць стрэламі, і што вы пастараецеся ўзяць нас жывымі... Так б’ецца адважнае расійскае воінства з невялікаю кучкаю супраціўнікаў!”
                                                  Група пратэстуючых ссыльных.
    У Раманаўцы працягваецца работа па ўмацаваньню дома. Л. В. Тэсьлер адпраўляецца перадаць губэрнатару “адкрыты ліст” і даведацца пра прычыну ўчарашняга абстрэлу. У момант яго адходу чуецца стрэл са двара вартавога памяшканьня; куля цяжка параніла Мядзяніка ў нагу. На гэты раз справа абмяжоўваецца адным стрэлам.
    Тэсьлер сустракае на дарозе губэрнатара. Той, азнаёміўшыся са зьместам “адкрытага ліста”, кажа, магчыма, шчыра: “Няўжо вы не стралялі? Мне дакладвалі, што вы пачынаеце!”. Губэрнатар выклікае капітана Кудзельскага. Апошні спачатку прабуе зганьбіць заяву Тэсьлера, а потым цынічна гаворыць: “Я ня ведаю, хто там страляў; адно ведаю, што — з боку дому Раманава; нам некалі было разьбірацца, хто менавіта страляў”.
    Тэсьлер вяртаецца. У Раманаўцы становіцца ясна: абложаных апутваюць хітра сплеценаю сеткаю правакацыі і брахні. Нехта кіруе хітраю змоваю. Адзін з вартавых страляе з засады; стрэл прымаецца аднымі шчыра, другімі са сьвядомым ашуканствам, як стрэл, што ідзе з боку абложаных. Калі абложаныя настолькі зрабіліся нахабнымі, што яны бяз усякага сэнсу страляюць у варту, то зусім натуральна рабіць штодзённыя абстрэлы і паступова перастраляць іх да апошняга. Плян вельмі хітры: гэта значыць ня толькі фізычна забіваць, але і маральна затаптаць у гразь. Паўстанцы павінны ўвайсьці ў летапіс як ашалелыя злачынцы!
                                                      Той жа дзень, тры гадзіны папаўдні.
    Зноў стрэл у акно, і непасрэдна за ім найлюцейшы абстрэл дому з трох бакоў. “Кулі сыпаліся градам; іх глухія ўдары аб цагліны бліндажоў нагадвалі стук сякер, і нам спачатку здавалася, сякуць кухенныя дзьверы, ломяцца ў дом. Калі б абстрэл зрабілі з гэтага боку некалькімі гадзінамі раней, як яшчэ ня былі гатовы бліндажы, то палова таварышаў напэўна загінула б ад куль...
    Пераважалі залпы. Вэнэцыянскае акно сталовай і акно пакою на рагу, што выходзіла к Сюткіну, былі ўсьцяж пабіты кулямі на рэшата. Трохлінейныя кулі прабіваюць у шкле правільныя дзірачкі круглай формы, з вяночкамі шчылін навакол. У знадворным шкле застаецца меншая дзірачка, а ў другім, унутраным, павялічваецца, але шкло застаецца цэлае. Бярданачныя ж кулі выбіваюць у іх цэлыя кавалкі няправільнае формы. Печка супроць акна, што на рагу, была ўся пабіта, прадзіраўлена кулямі; ад яе ў часе абстрэлу ляцелі аскалёпкі цаглін. Драўляны абразок у 1 квадратную чвэрць быў прастрэлены трыма кулямі, ручкі пілы — таксама. Адна куля трапіла ў кілішак, які стаяў у шафе, і ён доўга круціўся на перабітай ножцы”.
    У часе абстрэлу быў цяжка паранены А. А. Касьцюшка-Валюжэніч, там жа, дзе два дні перад гэтым быў паранены Хацкелевіч. Куля прайшла праз сьцягно і засела ў сьпіне. Відаць, была зачэплена і нэрва.
    Абстрэл сьціх. Паўгадзіны адпачынку, і — новыя стрэлы з боку Лены. Плян правакатараў зусім ясны; таксама відавочна бездапаможнасьць абложаных пры прынятай уладамі тактыцы. Вайсковая камісія пасылае Тэсьлера для перамоў. Губэрнатар зноў цьвердзіць, што палітычныя пачынаюць стральбу, а варта толькі адказвае. Ён згодзен даць некалькі зусім спакойных гадзін, каб абложаныя маглі абмеркаваць становішча, якое стварылася.
                                                    Каля чатырох гадзін папаўдні.
    Апошні агульны сход у Раманаўцы. Абгаворваецца пытаньне аб далейшай тактыцы. Розныя былі прапазыцыі. Адзін прапанаваў усім выступіць на вуліцу: ён разумее, што салдаты здалёк расстраляюць усіх вышыўшых, не падпусьціўшы нават блізка да сябе, але ён уважае за лепшае такі выхад, чым бяссэнснае ляжаньне пад бліндажамі. Другі проста кліча тут жа ўсім скончыць жыцьцё самагубствам. Трэці настойвае на тым, што канечна трэба працягваць выбраную форму супраціўленьня. Большасьць жа гаворыць: “Памерці са зброяй у руках, абараняючыся — вось сэнс нашых барыкад, усіх нашых дзеяньняў, нашых прыгатаваньняў. Але памерці так, лежачы, спакойна атрымаць кулю, спакойна глядзець, як побач з табою куля пранізала таварыша — супроць такога выхаду абураецца ўсё пачуцьцё, уся лёгіка. Мы павінны здацца дзеля таго, каб выкрыць усю сетку правакацыі, якою нас хочуць апутаць”.
    Адбываецца паіменнае галасаваньне, 22 галасуюць супроць здачы, 32 за здачу, адна ўстрымалася. Здача ўхвалена. Па згодзе з губэрнатарам. ссыльныя застаюцца да наступнае раніцы ў сябе ў Раманаўцы.
    У гэтую страшную ноч перад здачаю ніхто не заплюшчыў вачэй, усе соваліся, быццам забітыя. Сьлёзы роспачы падступілі да горла, душыла злосьць пры адной думцы пра заўтрашні дзень. [П. Теплов, стар. 76.]
    Ноч была выкарыстана для таго, каб паламаць усю зброю: яна не павінна дастацца ворагам. Толькі браўнінгаў не паламалі: раманавец Цукер замураваў іх у комінах печак. На вышках жа схавалі ўсе дакумэнты, што датычылі Раманаўкі. Асабліва старанна зьбіралі і зьнішчалі ўсялякія запісы, якія маглі б паказаць на ролю паасобных удзельнікаў.
    Раніцою 7 сакавіка раманаўцы выйшлі з дому, вынесьлі з сабою нябожчыка Матлахова і параненых таварышаў. Здаровыя былі адведзены ў турму, параненыя дастаўлены ў больніцу, а цела нябожчыка было пахована ў зямлі ў прысутнасьці ссыльных, якія ня былі ў Раманаўцы.
    Здалася ўзброеная Раманаўка. Пачаліся падрыхтаваньні да належнага суду над раманаўцамі.
                                                                     Царскі суд.
    Яшчэ (5 сакавіка тагачасны дыктатар Расіі міністар Плевэ тэлеграфуе іркуцкаму генэрал-губэрнатару Кутаісаву: “Усе павінны быць прыцягнуты пад сьледзтва і пасаджаны пад варту для аддачы іх потым пад вайсковы суд, як гэта мела месца ў 1889 годзе па аналягічнай справе”. Кутаісаў сьпяшаецца адказаць: “Мною ўсе будуць адданы пад вайсковы суд”.
    Самыя раманаўцы ўпэўнены ў такім выхадзе: у чаканьні вайсковага суду, яны аднадушна даюць сьледчаму на допытах кароткі адказ: “ад паказаньняў адмаўляюся”. — “І на судзе, — пытаецца сьледчы, — вы маеце намер не даваць паказаньняў?” — “Там відаць будзе”, — быў адказ.
    Аднак, час быў ня зручны для вайсковых судоў, для масавых шыбеніц. Вайна на ўсходзе, рост рэвалюцыйнае хвалі ў Расіі, выбух спачуваньня раманаўцам і абурэньне катамі, — усё гэта прымусіла на гэты раз адступіць нават даволі цьвёрдага Плевэ. Ён уступае настойваньням Кутаісава аб замене вайсковага суду звычайным.
    Пры тактыцы абвінавачаных, — паказваў пужлівы Кутаісаў, які не без падставы баяўся, што яму давядзецца адказваць сваім жыцьцём за пакараньне сьмерцю раманаўцаў, — пры той іх тактыцы на допытах, якая не дае магчымасьці выдзеліць правадыроў і пачынальнікаў, прыйшлося б засудзіць усіх 55 абвінавачаных да пакараньня сьмерцю. Гэта было ня зусім зручна нават з пункту погляду Плевэ, а “бестэрміновая катарга — прадракаў цынічна Кутаісаў прыгавор будучага суду — можа быць, і амаль пэўна будзе вызначана падсудным і судом грамадзянскім”.
    Дыктатар вымушан згадзіцца на бестэрміновую катаргу, калі ўжо ніяк нельга павесіць поруч 55 чалавек.
    30 ліпеня 1904 году пачаўся суд над раманаўцамі, 8 жніўня быў вынесены прысуд: 660 гадоў катаргі! Раманаўцы на судзе дабіліся свае запаветнае мары — поўнае роўнасьці прысуду: кожны з 55 чалавек, што здаліся 7 сакавіка, атрымаў па 12 гадоў катаргі. Адзін з нямногіх судоў, які скончыўся без падзелу на пачынальнікаў і ўцягнутых паасобнікаў.
    Быў момант на судзе, калі, здавалася, вось-вось парушыцца гэтае поўнае раўнаньне ўсіх падсудных. Раманавец Курнатоўскі яшчэ раней дабіваўся ад таварышаў дазволу адкрыць суду, што ён менавіта страляў у салдата, і ўзяць такім чынам толькі на сябе ўсю віну. Падсудныя забаранілі яму гэта зрабіць, і ён згадзіўся з гэтым. Згадзіўся супроць свае волі, супроць сваіх перакананьняў.
    На самым судзе ён доўга стрымліваўся, але, нарэшце, яго прарвала; яго абурылі легкадумныя разважаньні аб абстаноўцы стрэлаў у прамове пракурора. Калі яму было дадзена “апошняе слова падсуднага”, ён пачаў:
    “У імя той праўды, да якой так легкадумна адносіцца пам. пракурор, я заяўляю, што стрэлаў было толькі два, што забойства салдат, у якіх мы бачым тых жа рабочых у мундзіры, не магло ўваходзіць у задачы нашага пратэсту і не знаходзіцца ў сувязі з дасяганьнем яго мэтаў”...
    На лаўках падсудных праняслося затоенае хваляваньне: па ўсхваляванаму голасу Курнатоўскага яны дагадаліся, куды ідзе яго прамова. Вось-вось ён заявіць, што ён страляў! Падсудныя гатовы ў адказ крыкнуць, як адзін чалавек: няверна, мы ўсе ўдзельнічалі!
    Дапамог старшыня суду: хваляваньне Курнатоўскага перадалося і яму. Ён пачаў на кожным слове перапыняць Курнатоўскага. Апошні, глухі, ня слухае рэплік старшыні, але заўважае яго грубае ўмешваньне і абурана спыняе сваю прамову на самым цікавым... для старшыні ж месцы.
    Словы падсудных і абаронцаў, наогул, падарылі ня мала горкіх хвілін суду. Абаронца В. В. Бэрэнштам мімаходзь зьвяртае ўвагу на адну рыску, якая кінулася ў вочы пры допыце сьведак-салдат: “Я магу ўпэўніць, што ніколі ў жыцьці, нават на палявых работах, я ня бачыў такіх запушчаных, брудных, абадраных салдат”.
    — Гэта не адносіцца да справы, — сьпяшаецца спыніць яго старшыня.
    Абаронца А. С. Зарудны прыводзіць словы аднаго царскага саноўніка, які рабіў параўнаньне ссылкі ў Сыбір з павольнаю караю сьмерці. “Калі праўда, — кажа ён, — што ссылку ў Сыбір можна прыраўнаць да павольнага пакараньня сьмерцю, то ці варта абурацца, калі той, хто падлягае кары. інстынктыўна адштурхвае руку ката, прабуе сарваць накінутую яму на шыю вяроўку!”
    А канчае ён сваю прамову зусім незвычайна: “Са ўсім перакананьнем, на якое я толькі здольны, са ўсёю вераю ў канчатковую перамогу дабра, якая ў мяне ёсьць, з гарачаю любоўю да радзімы, якая мне ўласьціва, — далучаю і я сваё імя да подпісаў на заяве, пададзенай якуцкаму губэрнатару 38 лютага гэтага году”.
    А потым пайшлі “апошнія словы” абвінавачаных, якія ўжо зусім не хацелі лічыцца з настроем судзьдзяў.
    “Я, — былы афіцэр, — пачынае сваё слова В. Баднеўскі: — дзесяць гадоў служыў я ў войску, на дзесяць жа гадоў прыйшоў я і ў ссылку. Я сасланы за тое, што па-чалавецку адносіўся да салдат і гаварыў ім праўду”...
    Старшыня шмат разоў перапыняе яго ў працягу ўсяе прамовы, а ён усё ж такі даводзіць яе да канца наступнымі словамі:
    “Я не чакаю і не хачу літасьці. Але я ведаю, я веру, што якою б дарагою цаною ні давялося мне плаціць за перамогу, я дачакаюся яе. Выявіцца праўда, і пятля, якую зацягнуў над ссылкаю граф Кутаісаў, парвецца”.
    А пакінуты ў рэзэрве ссылкі І. Віленкін заяўляе: “Вы чулі голас былога афіцэра расійскае арміі. Цяпер я, які адбыў вайсковую павіннасьць у якасьці радавога, заяўляю вам, што я не чакаю і не жадаю вашае літасьці, але не магу ня выказаць свайго глыбокага жалю, што я ня быў у Раманаўцы ў часе актыўнай барацьбы таварышаў супроць цыркуляраў графа Кутаісава”.
    Пяцідзесяцігадовы грузін-селянін Мізарбэк Габранідзе, адарваны ад сваіх родных паўднёвых палёў і кінуты на мінога гадоў на далёкую поўнач, дае судзьдзям лекцыю рэвалюцыйнага гуманізму: “Я на сваім вяку бачыў і сам выцярпеў шмат крыўды, і для мяне гэта балюча, але павінна быць балюча ня толькі для мяне, а і для ўсяго чалавецтва”.
    Паступова атмасфэра распаляецца, старшыня ўсё больш выяўляе сваю ўладу і гэта адбівае ў падсудных ахвоту гаварыць. “Тут, побач са мною, — кажа С. Фрыд, — п. п. судзьдзі, ёсьць таварышы, якім вы адмовілі ў слове, і сузнаньня гэтага даволі, каб адмовіўся і я ад свайго апошняга слова”.
    “Тое, што я хацеў бы сказаць, я ведаю, вы не дасьце мне сказаць — кажа Г. Лур’е, — дапасоўваць жа свае словы да чужых густаў не ў маім характары, а таму я адмаўляюся ад свайго апошняга слова”.
    Ня ўсё было выказана падсуднымі на судзе; шмат чаго не ўдалося тут выкрыць. Але краіна, грамадзкая думка, працоўныя масы зразумелі ўсё з паўслова, Ня талькі ўся ссылка ўскалыхнулася: з розных куткоў вялікага Сыбіру, са ўсіх месцаў ссылкі пасыпаліся адкрытыя заявы салідарнасьці. Яшчэ важней былі прывітаньні ўдзельнікам якуцкага пратэсту, атрыманыя імі ад рабочых Растова-на-Доне, Менску, Магілеву, Цьверы і г. д.
    Калі ж справа раманаўцаў у другі раз слухалася ў Іркуцку судоваю палатаю 5 красавіка 1905 году, то рабочыя і вучні Іркуцку зрабілі на вуліцы перад будынкам суду дэманстрацыю спачуваньня падсудным, а Іркуцкі Камітэт Расійскае сацыял-дэмакратычнае рабочае партыі так фармуляваў адносіны рабочых да гэтае справы:
    “Суд ідзе.
    Сягоньня самаўладзтва судзіць раманаўцаў.
    Судзіць барацьбітоў за рабочую справу.
    Судзіць герояў, падняўшых сьцяг барацьбы ў суровай ссылцы.
    Сёньня самаўладзтва сьвяткуе сваю крывавую перамогу.
    Сёньня...
    Але... Там, за Ўралам, як гураган, нясецца баявы кліч: сьмерць тыранам! Сьмерць!
    Гэта рабочая кляса паўстае.
    Непераможная, яна заўтра вынясе прысуд сьмерці ўсім ворагам народу. І гордая сваёю перамогаю над царызмам, сьмела пойдзе да жаданага сацыялізму, да царства свабоды і розуму.
    Няхай жыве пралетарыят!
    Сьмерць тыранам!
    Слава таварышам!»
    Так, шчасьце для раманаўцаў было тое, што іх выступленьне зьлілося з гураганам рэвалюцыі 1900 году! Іх папярэднікі, барацьбіты 1889 году. палі ахвяраю глухой, цёмнай ночы, што панавала тады ў Расіі; слабое, ледзь чутнае нараканьне краіны, шыбеніцы і шматгадовая катарга былі непасрэдным канцом першае якуцкае трагедыі. “Раманаўка ж супала з досьвіткам першае расійскае рэвалюцыі: яна сама зьвілася ранішнім гудком, будзіўшым тых, хто яшчэ спаў глыбокім сном; у сваю чаргу яна хутка была асьветлена прыманьнем ўзыходзіўшае рэвалюцыі.
    Гэтая ж рэвалюцыя — часовая, праўда, перамога народу над царызмам у кастрычніку 1905 году— адчыніла раманаўцам дзьверы катаржных турмаў: царскі ўрад вымушаны быў “дараваць ім амністыю”, 30 кастрычніка вызваленыя раманаўцы ўжо ўдзельнічалі ў Іркуцку ў вялікім адкрытым рэвалюцыйным мітынгу, а сваім судовым абаронцам яны даслалі тэлеграму наступнага зьместу: “Раманаўцы, вызваленыя паўстаўшым народам, вітаюць сваіх абаронцаў”.



                                                                             ДАДАТАК


                               ПИОНЕР ЯКУТСКОГО КРАЕВЕДЕНИЯ И. А. ХУДЯКОВ
                                                       (К 60-ЛЕТИЮ СО ДНЯ СМЕРТИ)
                                                                     (1842—1876)
    Когда И. А. Худяков попал весной 1867 г. в верхоянскую ссылку, ему было только 25 лет. Он уже успел занять к этому времени довольно видное место среди русских фольклористов.
    В 1860 г. он издал первый выпуск «Великорусских сказок», в 1861 г. — второй, а в 1862 г., когда ему минуло лишь 20 лет, — третий. В этих сказках он уже выступал как самостоятельный собиратель народного творчества непосредственно у его истоков — в деревне.
    В 1861 г. он издал «Великорусские загадки», а в 1862 г. подготовил к печати «Сборник народных легенд», «зарезанный» цензурой. Архимандрит, на усмотрение которого был передан сборник, заявил: «Это — материализм», и не пропустил его в печать.
    Однако научная деятельность Худякова скоро оборвалась. Он был из тех пионеров-шестидесятников, которые задумали «боротся с правительством, низвергнуть его, создать новый порядок вещей». В апреле 1866 г. он оказался в Петропавловской крепости, а через год в Верхоянске.
    Вместо Петербурга он очутился в «городе», все население которого состояло из 160 с чем-то якутов, из русских там были исправник, поп да фельдшер.
    Худяков и в Петербурге жил в нужде: длинный ящик, наполненный книгами, служил ему днем библиотекой, а ночью, кроватью. В Верхоянске он жил в якутской юрте, рядом со скотиной; не получая пособия от казны, он был «поставлен в невозможность по приобретению для своего пропитания хлеба и других самых необходимых жизненных предметов» [* Сообщение якутского губернатора осенью 1870 г.].
    «Мысль, однако, не поддается никакому ограничению», — писал в ссылке Худяков. Прибыв в Верхоянск, он первым делом подводит итоги прожитому: он пишет автобиографию и заканчивает ее 10 декабря 1867 г. [* Автобиография была впервые напечатана в Женеве в 1882 г. В 1930 г. она издана в СССР «Молодой гвардией» под заглавием «Записки каракозовца».].
    В то же время он готовится к краеведческой работе на новом месте: он всецело отдается изучению якутского языка.
    «Первое время своего пребывания здесь, — рассказывает знавший его в Верхоянске Горохов, — Худяков ни с кем из русских не хотел знакомиться... Я застал Худякова окруженным якутами, при детском шуме и крике. Он заговорил со мной на ломаном якутском языке, сказав, что он теперь избегает встречаться с русскими, чтобы не говорить по-русски».
    Он уже тогда записывал якутские слова для своего будущего русско-якутского словаря. К весне 1868 г. уже был готов словарь в 5 тыс. слов, но в печати он не появился: власти не считали возможным предавать гласности произведения «политических преступников».
    Так были похоронены в полицейских канцеляриях все краеведческие и филологические сочинения Худякова верхоянского периода: якутская грамматика, статьи «Описание г. Верхоянска и округа» и «Об устройстве в Сибири железной дороги», написанные уже в 1867 г.» и пр.
    Пытался И. А. Худяков расширить свою краеведческую работу за пределы литературы. Он оказал существенную помощь барону Майделю, который изучал северо-восточную часть Якутии в 1868-1870 гг. Худяков производил для него термометрические и барометрические наблюдения в Верхоянске. На основании его наблюдений была вычислена температура Верхоянска;
    Был даже момент, когда у Худякова блеснула надежда стать участником ученой экспедиции, отправлявшейся в Чукотский край. Но и здесь вмешалась рука начальства: генерал-губернатор Восточной Сибири заменил ученого Худякова... миссионером Аргентовым.
    «Человек, способный чувствовать, — писал Худяков в конце своей автобиографии, — поймег, какие тяжелые чувства должны сопровождать мою жизнь, и потому я часто повторяю мысленно желание Михайлова, обращенное к молодой России:
                                                           «Будь борьба успешней ваша
                                                            Встреть в бою победа- вас,
                                                            И минуй вас эта чаша:,
                                                            Отравляющая нас».
    Худяков был окончательно отравлен этой чашей: он сошел с ума в Верхоянске и умер в Иркутской больнице для умалишенных 19 сентября (1 октября) 1876 г.
    Одному произведению Худякова верхоянского периода посчастливилось стать достоянием общества: мы говорим об известном «Верхоянском, сборнике».
    Давно было известно, что Худяков, живя в Верхоянске, собирал и записывал якутские сказки, загадки, песни и пословицы. По-видимому, результат этой работы попал в канцелярию якутского губернатора в виде рукописи на 93 листах — «материалов для характеристики местного языка, поэзии и обычаев». В недрах какой-то канцелярии и пропала эта рукопись, и все попытки отыскать ее оказались тщетными.
    К счастью, другая рукопись Худякова такого же характера оказалась в руках знакомой Худякова по Верхоянску Гороховой. Эта рукопись и была наконец напечатана в 1890 г.
    «Верхоянский сборник» содержит в основном образцы якутского народного творчества: пословицы и поговорки, песни, загадки (230), саги и сказки. В последних отделах «Сборника» находятся некоторые русские сказки в якутской передаче и русские сказки и песни, записанные со слов русских, живших в селении «Русское Устье» близ впадения Индигирки в Ледовитый океан.
    Знаменитый литературовед А. Н. Пыпин писал об этом произведений И. А. Худякова:
    «Верхоянский сборник» представляет собою плод громадного труда и до сих пор стоит совершенно одиноким в своей области. Бог весть, когда найдется другой подобный исследователь, который с такою подготовкою, такою любовью и в столь обширных размерах соберет и обработает народную поэзию и якутов и тамошних русских».
    Если «Верхоянскому сборнику» суждено было появиться в свет хотя бы с опозданием свыше чем на 20 лет, то для нас, по-видимому, навсегда погибла другая большая якутская работа Худякова — «Описание Верхоянского округа».
    Она в числе прочих работ ссыльного Худякова была представлена генерал-губернатору Восточной Сибири, который нашел «неудобным помещать в печати статьи государственного преступника».
    Как видно из изложенного, гораздо больше приходится говорить о погибшем верхоянском наследстве Худякова, чем о сохранившемся. Тем не менее Худяков должен занять видное место среди пионеров якутского краеведения.
    Его перу принадлежит первое крупное собрание образцов словесного творчества якутов в оригинале и в переводе на русский язык. Его труд дал возможность Э. К. Пекарскому познакомиться с верхоянским говаром и использовать его при обработке своего знаменитого якутского словаря. Наконец, и это, может быть, самое важное, Худяков своим примером показал дорогу плеяде ссыльных, позднейших обследователей Якутии: тому же Пекарскому, Ионову, Левенталю, Кону, Ястремскому и многим другим.
    «Большое дерево, — говорит китайская пословица, — начинается с тонкого стебля; далекое путешествие — с одного шага».
    Деятельность И. А. Худякова была одним из первых и крупных, шагов на пути якутского краеведения.
    Г. Лурье
    /Советское краеведение. № 11. Москва. 1936. С. 107-108./