среда, 19 ноября 2014 г.

Карп Лайдак. Правасуд. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Уладзімер Рыгоравіч Правасуд нар. 5 чэрвеня 1933 г. у в. Подгаць Парыцкага раёну БССР /цяпер Кастрычніцкі (Акцябарскі) раён Гомельскай вобласьці РБ/.
    У 1944 г. быў вывезены ў Нямеччыну, у спэцыялізаваны вайсковы лягер, дзе ён навучаўся вайсковай справе ў спартанскім рэжыме. 18 траўня 1945 г. быў вызвалены амэрыканцамі і вернуты на радзіму.
    Першы верш надрукаваў у газэце “Піянер Беларусі” ў 1953 г. У час службы ў Савецкай Арміі друкаваўся ў газэце Прыбалтыйскай ваеннай акругі ды дасылаў вершы ў “Вожык”
    Пасьля дэмабілізацыі з шэрагаў Савецкай Арміі працаваў у Лельчыцкай раёнцы “Савецкае Палессе”, у красавіку 1962 г. накіраваны працаваць у рэспубліканскую газэту “Калгасная праўда”. Падрабляў тым, што пісаў”за старшыняў калгасаў доктарскія дысэртацыі”.
    У 1967 г. перайшоў працаваць у рэдакцыю часопіса “Вожык”. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1970). Пабываў на якуцкім участку БАМа. Напісаў паэму прысьвечаную “сьветлай памяці Герояў Савецкага Саюза якута Фёдара Папова і беларуса Мікалая Кедышкі” імямі якіх былі названыя камсамольска-маладзёжныя атрады БАМаўцаў адпаведных рэспублік. Потым ізноў наведваў ЯАССР, перакладаў творы якуцкіх пісьменьнікаў: Аляксея Кюндэ, Архіпа Абагінскага, Панцеляймона Туласынава, Інакенція Эрцюкова, Сафрона Данілава, Сямёна Данілава, Майсея Яфімава, Міхаіла Цімафеева.
    Памёр Уладзімер Рыгоравіч у сьнежні 2010 года.
    Творы:
    Палескі Марэсьеў. 1965. 58 с.
    Вэтэран. Мінск. 1968. 46 с.
    Бабрыная справа. Байкі, гумарэскі, мініяцюры. Мінск. 1973. 48 с.
    Светлая доля. Мінск. 1975. С. 79.
    Соль і перац. Мінск. 1976. 95 с.
    Зайздросны лёс. Нарыс. Мінск. 1977. 79 с.
    Любоў без узаемнасці. Гумар. Мінск. 1979. 94 с.
    Народжаны рэвалюцыяй. Мінск. 1979. 92 с.
    Прасека. // Работніца і сялянка. № 8. Мінск. 1978. С. 8-9.
    Дэсант. // Работніца і сялянка. № 9. Мінск. 1978. С. 2.
    Магістраль. // Работніца і сялянка. № 10. Мінск. 1978. С. 4-5.
    Народжаны рэвалюцыяй. Мінск. 1979. 92 с.
    Любоў без узаемнасці. Гумар. Мінск. 1979. 94 с.
    Побратимы. Поэма. Сокращенный вариант. Перевел с белорусского Федор Ефимов. // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1981. С. 29-34.
    Комиссар. Очерк. // Полярная звезда. № 6. Якутск. 1981. С. 69-74.
    Эргиллии (Поэматтан быhа тардыы). Н. Герасимом тылб. // Хотугу сулус. № 11. Якутскай. 1981. С. 89-92.
    Эргиллии. Якутскай. (Поэма). Белорустууттан сахалыы Николай Герасимов тылбааhа. 1981. 48 с.
    Працоўны поўдзень. Нарысы. Мінск. 1983. 174 с.
    Бамаўцы. Нарысы. Мінск. 1984. 94 с.
    Цешча і аўтамабіль. Сатырычныя вершы. Мінск. 1984. 48 с.
    З берагоў Лены. Уступнае слова і пераклад Уладзіміра Правасуда. // Братэрства 87. Літаратурны зборнік. Мінск. 1987. С. 78-85.
    Прыкарытнікі. Вершы. Мінск. 1995. 31 с.
    Маўклівая пушча. Нарысы. Мінск. 1989. 140 с.
    Збор твораў у трох тамах. Т. 1. Байкі, гумарыстычна-сатырычныя вершы, пародыі, эпіграмы. Мінск. 2008. 301 с.
    Збор твораў у трох тамах. Т. 2. Нарысы. Мінск. 2008. 301 с.
    Збор твораў у трох тамах. Т. 3. Вершы, паэмы, гумарэскі, пераклады. Мінск. 2008. 425 с.
    Літаратура:
    Правасуд В. (2893). // Чолбон (Хотугу сулус) 1926-1992 с.с. Библиографическай ыйынньык. Ыйынньыгы хомуйан оҥордо М. Е. Яковлева. Дьокуускай. 1994. С. 116.
    Прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. // Літаратура і мастацтва. Мінск. 19 ліпеня 1996.

    Пестерев В.  Листая старые страницы... (О чём писала «Полярка» в конце «Эпохи застоя». Часть I, 1981-1985 гг.) // Полярная звезда. № 8. Якутск. 2016. С. 90, 93.
    Карп Лайдак,
    Койданава.

                                                                    ДАДАТАК
                                          ПРАВАСУД НЕ ПЕШЧАНЫ ЖЫЦЬЦЁМ
    Уладзімір Правасуд не дужа пешчаны жыцьцём. Гэта яго хлапчуком (нарадзіўся 5 чэрвеня 1933 года на Рудабельшчыне, што на Палесьсі) зьвезьлі ў 1944 годзе ў Нямеччыну. У спэцыяльным лягеры ярка выражаных славянчыкаў навучалі вайсковай справе, трымаючы ў спартанскім рэжыме. Рыхтавалі свайго роду янычараў. Нямецкія антраполягі былі выдатнымі спэцамі. У гэтым можна яшчэ раз пераканацца, глянуўшы на мажнога, рослага, русявага Правасуда. 18 траўня Уладзімір адзначае другі дзень свайго нараджэньня, бо ў гэты дзень 1945 года амерыканцы вызвалілі маленькіх вязьняў. І сумны гумар быў у тым, як нялёгка было патэнцыяльна магчымаму арыйцу прывыкаць дома да нішчымніцы, бо ў Нямеччыне кармілі як на ўбой.
    Уладзімір Правасуд — чалавек з багатай жыцьцёвай біяграфіяй, і калі бярэцца за што, дык грунтоўна бярэцца. Прыгадваецца, да прыкладу, як у маладыя гады супрацоўнік рэспубліканскіх газэт Правасуд пісаў за старшыняў калгасаў доктарскія дысэртацыі, сам і кандыдацкай не абараніўшы. І гумар у Правасуда не па прымаўцы, якая пачынаецца словамі: сьмех без прычыны...
Прычынаў на сатыру і гумар у нашым сёньняшнім жыцьці болей чымся дастаткова. І таму так шчырэе Уладзімір Правасуд на дзялянцы, дзе растуць калючыя, казытлівыя, стрыкучыя ды разучыя кусты і травы.
    Рыгор Барадулін.
    /Уладзімір Правасуд. Збор твораў у трох тамах. Т. 1. Мінск. 2008. С. 3./