суббота, 15 ноября 2014 г.

Лявонція Гаркуша. Максымалісты Павал. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                      МАКСЫМАЛІСТЫ ДАБЛЕР
    Павал Эдуардавіч Даблер [Доблер] нар. у 1885 г. у сям’і мешчаніна м. Ворша Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
    Чалец Маскоўскай арганізацыі РСДРП, удзельнік узброенага паўстаньня ў Маскве. Ад 1905 г. чалец ПСР (максымалістаў) і групы баявой арганізацыі. Удзельнік тэрарыстычных актаў, працаваў у Цверы, Маскве, Пецярбурзе.
    Арыштаваны ў лютым 1906 г. і ў адміністрацыйным парадку высланы ў Туруханскі край тэрмінам на 5 гадоў. Зьдзейсьніў уцёкі але быў арыштаваны ў Маскве. Па разглядзе ў Асобай нарадзе пастановай міністра ўнутраных спраў 13 жніўня 1907 г. высланы ў Якуцкую вобласьць.
    Дастаўлены ў Алёкмінск 9 студзеня 1908 г. і быў пакінуты на жыхарства ў месьце. Праз 3 тыдні зьдзейсьніў ўцёкі. Арыштаваны 21 сакавіка 1908 г. і дастаўлены ў Якуцк.
    10 чэрвеня 1908 г. Якуцкім губэрнатарам прызначаны на жыхарства ў с. Амгу Якуцкай акругі з дазволам пражываць у Якуцку да 10 верасьня 1908 г. Аднак да заканчэньня тэрміну пражываньня, 8 верасьня 1908 г., уцёк з Якуцка.
    Ізноў арыштаваны ў Маскве ў кастрычніку 1908 г. і Маскоўскім ваенна-акруговым судом у кастрычніку 1908 г. па пазбаўленьні ўсіх маючых правоў стану быў асуджаны да 10 гадаў катаргі. Тэрмін адбываў у Бутырскай турме да 1917 г.
    Пасьля кастрычніка 1917 г. працаваў на Каўказе, у Сухумі, Туапсэ, у міліцыі, СНГ, прафсаюзе. У 1921-1930 гг. працаваў у Маскве эканамістам, а ў 1930-1934 гг. эканамістам у Ёшкар-Але. У 1935 г. яшчэ жыў у Ёшкар-Але.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 197, 367-368, 469.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 197, 367-368, 469.
    Лявонція Гаркуша,
    Койданава.