суббота, 12 марта 2016 г.

Эма Ліса. Бадзячы Воўк Ланеўскі. Койданава. "Кальвіна". 2016.


    Ланеўскія-Воўкбеларускі шляхецкі род гербу «Корчак», паходзіць ад Мікалая Ваўка, паморскага ваяводы ў другой палове XV ст. Ягоны нашчадак Рыгор Іванавіч Ланеўскі-Воўк быў харужым Троцкага ваяводзтва. Род занесены ў VI частку РК Гарадзенскае й Магілёўскае губэрняў.
                                                                                      *
    Густаў Юльянавіч Воўк (Воўк-Ланеўскі) - нар. 14 лютага 1856 г. у маёнт. Харагала Ковенскага павету і губэрні Расейскай імпэрыі, у шляхецкай сям’і.
     Вучыўся ў Шавельскай гімназіі, у Віленскай рэальнай вучэльні, у Рыскім палітэхнічным вучылішчы. У Пецярбурзе далучыўся да гуртка “Народнай волі”, браў удзел у сьнежні 1879 г. у арганізацыі ў Пецярбургу Рыскага зямляцтва.
    23 лютага 1880 г. быў арыштаваны ў Пецярбургу і прыцягнуты да дазнаньня пры Пецярбургскім жандарскім упраўленьні. У пачатку жніўня 1880 г. ён быў вызвалены з турмы і выехаў у Менск, куды прыбыў 15 жніўня 1880 г.
    28 сакавіка 1881 г. быў паўторна арыштаваны ў Рызе і адпраўлены ў Вільню, дзе быў зьняволены ў Віленскую цытадэль. Па высачэшаму загаду ад 13 студзеня 1882 г. высланы пад галосны нагляд паліцыі на пяць гадоў у меней аддаленыя месцы Заходняй Сыбіры і быў паселены ў 1882 г. у Кургане Табольскай губэрні.
    30 ліпеня 1882 г. падаў міністру ўнутраных спраў прашэньне пра вяртаньне ў Рыгу для заканчэньня адукацыі; выяўляў раскаяньне, але прашэньне было пакінутае без наступстваў. У траўні 1883 г. ізноў падаў міністру ўнутраных спраў прашэньне аб зьмякчэньні долі, а ў кастрычніку 1884 г. усепадданейшае прашэньне пра скарачэньне тэрміну ссылкі.
    Па заканчэньні тэрміна галоснага нагляду ў 1887 г. быў падпарадкаваны нагляду сакрэтнаму з пазбаўленьнем права жыхарства ў сталіцах і ў Пецярбурскай губэрні ды па пастанове міністра ўнутраных спраў ад 19 студзеня 1887 г. яму было забаронена жыхарства ў межах царства Польскага.
    З гэтае прычыны Воўк-Ланеўскі выехаў 27 сакавіка 1887 г. з Вільні ў Сыбір, дзе ў 1888 г. служыў на залатых капальнях знанага Ёзафата Агрызкі на Алёкмінскай сыстэме ў Якуцкай вобласьці. У 1889 г. там жа загадваў Крышталёвымі капальнямі Ваяводзкага.
    У 1889 г. Воўк-Леванеўскі выехаў у Эўрапейскую Расію і з 1890 г. жыў у Бельскім павецее Гарадзенскай губэрні; быў упраўляючым маёнткамі княгіні Ябланоўскай. Падаваў шэраг прашэньняў міністру ўнутраных спраў і на высачэйшае імя пра дазвол жыць у межах царства Польскага. Па пастанове міністра ўнутраных спраў ад 6 жніўня 1892 г. тэрмін забароны пражываць у межах царства Польскага быў вызначаны ў пяць гадоў. Па распараджэньні дэпартамэнту паліцыі ад 1 сакавіка 1901 г. негаласны нагляд быў спынены.
    Літаратура:
*    Волк (Волк-Ланевский) Густав Юлианович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. ІІІ. Восьмидесятые годы. Вып. 1. Москва. 1933. Стлб. 628-629.
    Эма Ліса,
    Койданава



    Волк (Волк-Ланевский), Густав Юлианович, дворянин Ковенск. губ. Род. 14 февр. 1856 г. в местечке Харагала (?) (Ковенск. у. и губ.). Учился в Шавельск. гимназии, в Виленск. реальн. уч-ще, в Рижск. политехническ. уч-ще. Арестован в Петербурге 23 февр. 1880 г. и привлечен к дознанию при Петербургск. ж. у. по делу о противоправительствен, кружке (дело М. Решко, О. Карповой и друг.). По показанию О. Карповой, бывал на собраниях, происходивших в ее квартире, где обсуждались программы парт. «Нар. Воли» и «Черн. Передела»; принимал участие в дек. 1879 г. в организации в Петербурге Рижского землячества. По выс. пов. от 30 июля 1880 г. по вменении в наказание предварит, содержания под стражей, подчинен гласн. надзору на два года с воспрещением в течение того же срока проживания в столицах. В нач. авг. 1680 г. освобожден из тюрьмы и выехал в Минск, куда прибыл 15 авг. 1880 г. Вторично арестован в Риге 28 марта 1881 г.; отправлен в Вильно, где заключен в Виленск. цитадель. Привлечен к дознанию по обвинению в принадлежности к Виленск. гмине (дело Шестаковского и друг.); по показанию Родзевича, осенью 1880 г. устраивал у себя на квартире в Вильно сходки. По выс. пов. от 13 янв. 1882 г. выслан под гласный надзор полиции на пять лет в менее отдаленн. места Зап. Сибири. Водворен в 1882 г. в Кургане (Тобольск, губ.). Подал 30 июля .1882 г. м-ру внутр. дел прошение о возвращении в Ригу для окончания образования; выражал раскаяние; прошение оставлено без последствий. В мае 1883 г. снова подал м-ру внутр. дел прошение о смягчении участи, а в окт. 1884 г. — всеподдан. прошение о сокращении срока ссылки. По окончании срока гласн. надзора в 1887 г., подчинен надзору негласному с лишением права жительства в столицах и в Петербургск. губ. Прибыл в Вильно, но по постановлению м-ра внутр. дел от 19 янв. 1887 г. ему было запрещено жительство в пределах царства Польского, вследствие чего выехал из Вильно 27 марта 1887 г. Вернулся в Сибирь, где в 1888 г. служил на золотых приисках Огрызко на Олекминск. системе (Якутск. обл.); в 1889 г. заведовал Кристальными приисками Воеводского там же. В 1889 г. выехал в Европ. Россию и с 1890 г. жил в Бельск, у. (Гродненск. губ.); был управляющим имениями княг. Яблоновской. Подавал ряд прошений м-ру внутрен. дел и на выс. имя о разрешении жить в пределах царства Польского. По постановлению м-ра внутр. дел от 6 авг. 1892 г. срок запрещения проживать в пределах царства Польского определен в пять лет. По распоряжению деп. полиции от 1 марта 1901 г. негласн. надзор прекращен.
    Справки (Вруцевич, О. Карпова, И. Лукин, Сальманович, Р. Суморок, С. Ясевич). — МЮ 1880, № 8331; 1881, №№ 8125-8126. — Доклады 1880, III, 946-962; 1882, I, 43-125, — ДП III, 1881, № 218; 1887, № 3, ч. 1; 1889, №№ 140 и 1225; V, 1881, № 1235, ч. 1 .—Обзор I, алфавит 8; III, 97. — Список поднадз. 1884 г. 999.
    Очерки по истории социалист, движения в Польше, 30.
    Политическ. гонения и придирки. «Вольн. Слово» № 47 (1882), 2. — И. Белоконский, К истории политическ. ссылки 80-х г.г. «Кат. и Сс.» 1927, II (31), 145.
    /Волк (Волк-Ланевский) Густав Юлианович. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. III. Восьмидесятые годы. Вып. 1. Москва. 1933. Стлб. 628-629./