четверг, 14 декабря 2017 г.

Муза Гудзьбіт. Музыказнаўца Эдуард Аляксееў. Койданава. "Кальвіна". 2017.




    Эдуард Яфімавіч Аляксееў - нар. 4 сьнежня 1937 г. у м. Якуцку, сталіцы ЯАССР у складзе РСФСР – СССР, у сям’і Заслужаных настаўнікаў ЯАССР – бацька Яфім Георгіевіч Аляксееў (1912-1972), ураджэнец Мегінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, маці Ася Мацьвееўна Аляксеева, у дзявоцтве Іцкавіч (1911-1974), дачка Мордуха, казначэя габрэйскай пахавальнай абшчыны на Салтыкоўскіх могілках ў Маскве, якога вывезьлі ў Якуцк.
    В 1952–1956 гг. Эдуард вучыўся ў Цэнтральнай музыкальнай школе-дзесяцігодцы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансэрваторыі у Абрама Уладзіміравіча Шацкеса (фартэпіяна) ды Людмілы Пятроўны Фокінай (тэорыя музыкі), якую скончыў з залатым мэдалём.
    В 1956–1961 гг. займаўся на тэарэтыка-кампазытарскім факультэты Маскоўскай кансэрваторыі, (кляс прафэсара Леа Абрамавіча Мазэля), які скончыў з адзнакай. Там жа у 1959 г. распачаў працоўную дзейнасьць лябарантам Кабінэту народнай музыкі Маскоўскай кансэрваторыі.
    У 1961-1963 гг. - выкладчык у Якуцкай музычнай ды Якуцкім пэдагагічнай вучэльнях.
    У 1963-66 гг. займаўся ў асьпірантуры Інстытуту гісторыі мастацтваў СССР АН СССР у Віктара Міхайлавіча Беляева (музыкальная фальклярыстыка).
    У 1964-1993 гг. працаваў у Маскве ў Інстытуце гісторыі мастацтваў (ад 1977 г. УНДІ мастацтвазнаўства, ад 1992 г. Дзяржаўны інстытут мастацтвазнаўства), дзе стварыў сэктар-лябараторыю агульнай тэорыі музычнага фальклору.
    У 1972-1992 гг. кіраваў Усесаюзнай камісіяй па народнай музычнай творчасьці Саюза кампазытараў СССР.
    У якасьці рэдактара-складальніка выпускаў сэрыю складанак “Из коллекции фольклориста” (20 выпускаў з прыкладаньнем грамкружэлак, Масква, 1974-1989). Распрацаваныя для гэтай сэрыі прыёмы рэдагаваньня нотных тэкстаў скарыстаны затым у працы над шматтомнай сэрыяй “Памятники фольклора народов Сибири и Дальнего Востока” (першыя 10 тт. сэрыі, як і працы Аляксеева 1980-х гадоў, былі высунуты ў 1995 г. на сушуканьне Дзяржаўнае прэміі РФ). Удзельнічаў у стварэньні фільма пра шаманаў “Dream Times” (рэжысёр-апэратар Андрыс Слапіньш, кансультант-этнограф Алена Сяргееўна Новік, 1987, прыз 1-го Міжнароднага фэсту аўдыёвізуальнай антрапалёгіі. Пярну, Эстонія, 1987 г.).
     Вёў сэмінары маладых фальклярыстаў, браў удзел у арганізацыі міжнародных навуковых канфэрэнцый, усесаюзных справаздачна-экспэдыцыйных сэсій, фальклорных канцэртаў і фэстаў.
    Праводзіў комплексныя экспэдыцыі ў Якутыю, на Алтай, у Абхазію, Аджарыю. Адыгею, Башкірыю, Беларусь /Алексеев Эдуард Ефимович. // Энциклопедия культуры и искусства Якутии. Кн. 1. Якутск. 2011. С. 17./, Буратыю. Заходнюю Грузію, Сванетыю, Манголію, Туву, Калмыкію, Кіргізію, Крым, Узбэкістан, Краснадарскі край і інш. Запісваў узоры музычнага фальклору рускіх, эвенаў, эвенкаў, юкагіраў, чукчаў, эскімосаў, калмыкаў, габрэяў, цыган, крымскіх татараў, шапсугаў, а таксама песьні бардаў і музыку фальк-рок-ансамбляў.
    У 1993-1996 гг. - навуковы супрацоўнік Інстытута праблем малалікіх народаў Поўначы ў м. Якуцк.
    У 1996-1997 гг. віцэ-прэзыдэнт Акадэміі духоўнасьці РС(Я).
    Ад 1997 г. жыве ў Амэрыцы, бо там лепш чым у Якуцку, супрацоўнік International Institute of Boston.
    Аўтар шэрагу музычных твораў, а таксама навуковых прац па пытаньнях музычнага мастацтва і музычнага фальклору. Прынамсі пісаў пра М. І. Аладава у сувязі апрацоўкай ім якуцкіх песьняў якія ўвайшлі у зборнік: saqa ɯrгьlarɯn nuotalara. мɔskubaʃa аda:m іskire:bin aʃalbɯt saqa nuotalarum bɯnagra:dap dien uonna ala:dap dien mu:sukahɯttar tupsaran ɔŋɔrbuttara. bastakɯ aŋa:rɯn bɯnagra:dap tupsarbɯta ikkis aŋa:rɯn аla:dap tupsaran ɔŋɔrbuta. мɔskuba. 1927. 26 s.
    Муза Гудзьбіт,
    Койданава